Урок працоўнага навучання ў 4 класе
Тэма: Разметка дэталей з дапамогай цыркуля
Мэта ўрока: фарміраванне ўмення выканкаць разметку дэталей з дапамогай цыркаля
Задачи:
- стварыць умовы для знаёмства вучняў з чарцёжным інструментам - цыркулем, навучыць выконваць разметку дэталей з дапамогай цыркуля, пазнаёміць са спосабамі дзялення акружнасці на часткі, навучыць дзяліць акружнасці на 4, 8, 3, 6, 12 частак;
- стварыць умовы для развіцця каардынацыі рухаў, глазамера, назіральнасці, увагі, уменне параўноўваць, аналізаваць, абагульняць, выконваць работу з апорай на схему;
- развіваць эстэтычны густ, мастацкія і канструктарска - тэхналагічныя здольнасці.
- садзейнічаць выхаванню цікавасці да працы і эстэтычнага густу, умення адэкватна ацэньваць асабістыя паводзіны і паводзіны акружаючых.
Ход урока
1.Арганізацыйны момант. Самавызначэнне да дзейнасці.
–Ціха селі. Праверылі гатоўнасць да ўрока.
– Як мы працуем на ўроку?
2. Актуалізацыя выедаў і фіксацыя цяжкасцей.
– Паглядзіце кругом. Ці шмат у прыродзе прадметаў круглай формы?
– Чым круг адрозніваецца ад шара ?
– Паглядзіце на дошку, што вы бачыце?
– Якую форму маюць выявы на малюнках?
–Ці можна сказаці, што гэта форма ідэальна круглая ці шарападобная?
– Як вы умееце размячаць круглыя дэталі?
(Круг- з'яўляецца геаметрычнай фігурай, акружнасць - лінія, яго абмежаванне).
– А ведаеце, як называецца інструмент, з дапамогай якога можна нарысаваць акружнасць?
Цыркуль мой, цыркач ліхі
Чэрціць круг з адной нагі,
А другой праткнуў аркуш,
Учапіўся, ты не зруш .
Катэгорыя «Гэта цікава!»
З даўніх часоў, чалавек выкарыстоўваў самыя простыя геаметрычныя канструкцыі ў сваім жыцці. Адна з гэтых канструкцый - дзелення круга на роўныя часткі.
Прыкладаў можна прывесці шмат. Пераўтварэнне кола з суцэльнага дыска у абруч са спіцамі.
У дэкаратыўным і прыкладным мастацтве, дызайнеры, ювеліры і прадстаўнікі многіх іншых прафесій паспяхова ўжываюць падзел круга, ствараючы выдатныя творы. Гэта ордэны, медалі, манеты і ювелірныя вырабы.
Найбольш распаўсюджаным прыкладам з'яўляецца стварэнне лагатыпаў, эмблем, таварных знакаў розных фірм. Часам дастаткова, каб убачыць эмблему на капоце або крыло аўтамабіля і беспамылкова называюць брэнд.
Круг – гэта частка плоскасці абмежаваная акружнасцю.
Акружнасць – гэта мяжа круга.
Для таго, каб адлюстраваць круг, дастаткова, каб узяць сподак або талерку і круг.
Для таго, каб пабудаваць круг, вам трэба знайсці цэнтр. Ад цэнтра круга правесці акружнасць.
3. Паведамленне тэмы ўрока, пастаноўка вучэбнай задачы
- Як вы думаеце, якая тэма нашага ўрока?
- Якія задачы перад сабой паставім?
4. Новы матэрыял:
- Давайце паглядзім, з якіх частак складаецца цыркуль.
- Цыркуль-гэта інструмент, пры працы з якім трэба выконваць тэхніку бяспекі. Трэніравальнае практыкаванне. Настаўнік дэманструе прыём вычэрчвання акружнасці адвольнага радыусу.
Звяртаецца ўвага на ўтрыманне цыркуля за галоўку, нахіл цыркуля ў бок руху, кантроль захавання устаноўленага радыусу. Вучням прапануецца патрэніравацца ў вычэрчванні акружнасцяў адвольнага радыусу, сочачы за названымі прыёмамі працы цыркулем.
5. Рабата з падручнікам.
С. 10-11.
- Тэхналогія разметкі акружнасці.
- Трэніровачнае практыкаванне
Начарці снегавіка пры дапамозе цыркуля
Фізхвілінка
6. Практычная работа.
1) Падзел акружнасці на 4, 8 роўных частак ( на адной акружнасці)
2) Падзел акружнасці на 3, 6, 12 роўных частак ( на адной акружнасці)
7.Абагульненне.
- Што новага даведаліся на ўроку, чаму навучыліся?
- Якія веды і ўменні дапамаглі вам сёння выканаць работу?
8. Ацэнка практычнай дзейнасці . Рэфлексія
Пытанні да вучня па алгарытме самаацэнкі:
- Што табе трэба было зрабіць?
- Ці атрымалася табе выканаць працу?
- Ты выканаў усё правільна ці былі недахопы?
- Ты выканаў усё сам або з чыёй-то дапамогай?
- Якія ўменні фармавалі пры выкананні гэтага задання?