Урок-суд па аповесці Васіля Быкава
“Жураўліны крык”
Тэма: Урок-суд па аповесці В.Быкава “Жураўліны крык”
Мэта: 1.Абагульніць веды вучняў па аповесці В.Быкава “Жураўліны крык”;
2.Паказаць праяўленне мужнасці, гераізму ў адных і маладушша ў другіх пры адных і тых жа абставінах, эмацыянальна ўздзейнічаць на падлеткаў
Эпіграф да ўрока: Ёсць дзве формы жыцця: гарэнне і гніенне,
Смелыя і мужныя выбіраюць першую,
Баязлівыя і скупыя – другую.
вык.М.Горкага
Ход урока
1.Арганізацыйны момант
1.Прывітанне
2.Стварэнне эмацыянальнага фону
Паглядзіце, які цудоўны сёння дзень. На дварэ вясна. Гэта пара года павінна спрыяць нашаму настрою. А вясна заўсёды спрыяе добраму настрою. Азірніцеся, рабяты, мы сёння не адны, у нас сёння госці, нашы настаўнікі. Госці заўсёды радасць.А ў нас урок літаратуры. Давайце парадуем нашых гасцей, так як на ўроку літаратуры няма няведуючых, няведуючы той, хто маўчыць. А я спадзяюся, што маўчуноў у нас не будзе.
2.Работа па тэме ўрока
1. Уступнае слова настаўніка.
На працягу шасці ўрокаў мы з вамі знаходзіліся ў палоне творчасці В.Быкава. Яго твор “Жураўліны крык” прыцягвае вастрынёй і незвычайнасцю сітуацый, складанасцю чалавечых лёсаў. У сваіх сачыненнях, якія мы пісалі з вамі на мінулым уроку, вы выказалі свае адносіны да герояў твора. Я вельмі задаволена, што ні адзін з герояў не застаўся па-за вашай увагай. Сёння апошні ўрок па гэтай тэме. І будзе ён адметны ад іншых.
І так, дзеці, звернемся да выказвання М.Горкага ( вучань чытае з дошкі )
1) – Што значыць жыццё “гарэнне”? У каго з герояў твора жыццё было гарэннем?
2) – Што значыць жыццё – “гніенне”? Чыё жыццё герояў твора можна назваць гніеннем? Чаму?
3) – Ну, а цяпер скажыце, што такое подзвіг?
( Калі чалавек дзеля іншых аддае сваё жыццё )
4) – Хто з герояў здзейсніў подзвіг?
5) – То быў ваенны час. А ці ёсць месца подзвігу ў наш мірны час?
( Так. На пажары, пры выратаванні ўтапаючых, пры затрыманні прыступнікаў, на Чарнобыльскай АЭС і інш.)
Мы павінны помніць пра тых, чыё жыццё – подзвіг, хто змагаўся за тое, каб мы мірна жылі, спакойна спалі, вучыліся ў школах, адпачывалі, хадзілі да помнікаў ускладаць кветкі. Ну, а сёння мы будзем судзіць тых, чыё жыццё аказалася “гніеннем”. Судзіць будзем здраднікаў, людзей, якія ў цяжкі ваенны час змаладушнічалі, аставіўшы ў бядзе сваіх аднапалчан.
І так, мы прысутнічаем на судзе, які праводзіцца па законах ваеннага часу. Падсудныя Пшанічны і Аўсееў займіце свае месцы.
Суддзя. Устаць! Суд ідзе! Судовае пасяджэнне лічыцца адкрытым. Слухаецца справа аб здрадніцтве чырвонаармейцаў Іванв Пшанічнага і Аліка Аўсеева. Пшанічны меў заданне ў саставе ўзвода затрымаць на пэўны час праціўніка. І калі таварышы змагаліся на рубяжы да апошняй кроплі крыві, ён перабег да ворага. Змаладушнічаў у самы адказны момант нядаўні выпускнік ваеннага вучылішча Алік Аўсееў. Ён убачыў, што становішча ўскладнілася, і вырашыў уцячы, але быў затрыманы байцом Глечыкам. Каб лепш зразумець сутнасць справы, выслухаем падсудных. Грамадзянін Пшанічны, вам слова.
Пшанічны. Як я вас усіх ненавіджу! Язмучыўся за сваё жыццё. Вы здзекваліся з мяне. Ярлык сына ворага, сына кулака – маё мінулае, якое вы пастаянна варушылі, не давалі мне жыць. І таму я разважыў правільна: раз мне няма жыцця тут, можа, мне пашанцуе там, можа, там мяне мяне ацэняць?
Пракурор. Калі ў вас з’явілася думка аб здрадзе Радзіме?
Пшанічны. Мяне Радзіма не прызнала, у мяне яе не было, таму я вельмі ўзрадаваўся, калі пачалася вайна. Я ўжо тады вырашыў здацца ў палон.
Прысяжны 1. Няўжо вам не дарагія былі тыя мясціны, дзе вы нарадзіліся, выраслі?
Пшанічны. Я ўжо адказаў, што мяне пазбавілі Радзімы, бацькоў вывезлі, раскулачылі, а мне прыйшлося пераехаць да сваякоў. Ды і бацька дабіўся ў жыцці нейкага дастатку не крадзяжом, махінацыямі, а неймавернай, да апантанасці, працавітасцю, урэшце, сквапнасцю. Лішняга кавалка не з’еў нават сам.
Прысяжны 2. Вы давалі, Пшанічны, прысягу на вернасць Радзіме?
Пшанічны. Так, даваў, але я быў пастаўлены ў такія абставіны. У мяне ніхто не пытаўся, што я думаю, ды я і не сказаў бы, бо дабра ад іншых я не прывык чакаць. Трэба было прысягаць, і я прысягаў.
Адвакат. Вас ва ўзводзе не любілі. За што? Як вы адносіліся да таварышаў па зброі?
Пшанічны. Так, не любілі, здзекваліся з мяне. Асабліва гэты жулік Свіст. Я таксама іх ненавідзеў, бо ніхто ніколі мяне не любіў.
Пракурор. А што было б, калі б вы дайшлі да немцаў і засталіся там жыць? Вы ўзялі б зброю і стралялі ў сваіх?
Адвакат. Пратэстую. Вы задаяце такія пытанні, каб пасля судзіць і за тое, чаго не было.
Суддзя. Пратэст адваката адхіляю.Адказвайце, Пшанічны.
Пшанічны. Я спадзяваўся, што немцы мяне вызваляць. І дзе-небудзь буду ціхенька працаваць. Але я думаў, што яны мне могуць прапанаваць служыць у іх, дадуць пасаду. А раз вайна, вядома, страляў бы, бо я ўжо сказаў, што люта ненавіджу ўсіх тых, хто застаўся ў мяне за спінай, усіх, хто так доўга здзекваўся з мяне.
Суддзя. Слова даецца пракурору.
Пракурор. Таварышы суддзі, прысяжныя, таварыш адвакат, прысутныя. Усе мы ведаем, які страшны час мы перажылі ў часвайны, колькі людзей страцілі, але выстаялі, перамаглі дзякуючы мужнасці савецкіх людзей. На апошні план недзе аднеслі свае крыўды. Што мы бачым тут? Не стаў Пшанічны настаўнікам, не прынялі яго ў камсамол. Так, цяжкі і складаны быў час. Але людзі цанілі працу Пшанічнага, ён жыў у дастатку і ненавідзеў усіх. Я думаю, былі і раней людзі, якія гатовы былі сябраваць з Пшанічным, але ён не хацеў ведаць нікога. Паважаў яго і старшына Карпенка, ды нічога дрэннага не зрабілі і астатнія. Усе галадалі, а ён еў сала, схаванае на дне рэчмяшка. Пшанічны здрадзіў Радзіме ўжо тады, калі прысягаў для формы, а сам радаваўся прыходу фашыстаў. Ён здрадзіў не ад страху, а абдумана. І як добра, што ён не паспеў узяць у рукі фашысцкую зброю, бо ёю ён касіў бы з асаблівай жорсткасцю, якой накапілася мноства ў сэрцы Пшанічнага. Ды я ўпэўнены, што не разбіраўся б, хто яны: старыя, дзеці, жанчыны. Ён паліў бы іх жыўцом, як палілі здраднікі, падобныя Пшанічнаму. Я патрабую па законах ваеннага часу самай суровай меры пакарання – расстрэлу.
Суддзя. Паслухаем адваката.
Адвакат. Таварышы суддзі, таварыш пракурор, усе прысутныя. Вельмі лёгка па законах ваеннага часу расстраляць чалавека, ад гэтага толькі зменшыцца колькасць байцоў. Давайце памяркуем разам, што ці хто прывялі Пшанічнага да здрады. Гэта мы з вамі, усе тыя, хто яго акружаў. Хоць і цяжкі быў удар – раскулачванне бацькі, дарэчы, якога ён не любіў за непамерную сквапнасць, але ён не хінуўся і да людзей. А што атьрымаў у адказ? Не быў нахлебнікам у дзядзькі, але той глядзеў на яго крыва. Добра вучыўся, хацеў быць настаўнікам, але не дапусцілі да экзаменаў як сыеа кулака. Далей, знайшоўшы сілы адысці пасля такога ўдару, добра працуе. Хоча ўступіць у камсамол – і тут адагналі. Працуе далей, хоць аддаляецца, але не адыходзіць ад людзей, хоча ўдзельнічаць у лыжным кросе ў гонар перамогі – вярнулі ўжо з трасы. На вайну ўзялі толькі ў рабочы батальён. І столькі гадоў над чалавекам вісіць ярлык ворага народа. Вядома, усё гэта вытруціла ў ім чалавечае. І сёння я не хачу апраўдваць яго ў такі цяжкі для Радзімы час. Ён перабягае да ворага, але на суддзе шчыры, не выкручваецца. Я прашу замяніць смяротную кару 25 гадамі выпраўленчых работ. Тое, што разбурана, ён будзе аднаўляць.
Суддзя. Грамадзянін Пшанічны, ці маеце што сказаць у апошнім слове?
Пшанічны. Грамадзяне судзі. Я ўсё сказаў пры адказе на пытанні і разумею, што скідак мне не павінна быць. Я змучыўся ад жыцця. І так больш жыць не хачу.
Суддзя. Пытанне падсуднаму Аўсееву. Як здарылася, што вы парушылі прысягу, дадзеную на вернасць Радзіме яшчэ да вайны ў вучылішчы?
Аўсееў. Я зразумеў, што пераезда мы не ўтрымаем. Хутка мне стала ясна, што ўсе шасцёра мы – смертнікі. Я яшчэ малады. І так хочацца жыць. Я думаю: тут усё роўна смерць. А калі я застануся жыць, яшчэ паваюю.
Пракурор. Вы – сын вайскоўца. Як вы маглі дайсці да здрады?
Аўсееў. Бацькавай службай мы з маці ніколі не цікавіліся. Бацька заўсёды быў падцягнуты, акуратны, і гэта мне бачылася ў вайсковай службе. Наогул, жыцця ваеннага я не ведаў, ды і цяжкасцей у маім жыцці ніякіх не было. А тут раптам такое навалілася.
Прысяжны 3. Што вас прывяло ў сцены ваеннага вучылішча? Наколькі я помню, вы захапляліся спортам, спрабавалі іграць, маляваць.
Аўсееў. Я ўжо сказаў, што глыбока жыцця вайскоўцаў не ўяўляў. Імпанавалі мне іх выпраўка, лоўкасць, любіў глядзець ваенныя парады. Па кніжках і кінафільмах я ведаў, як лёгка нашы ўсюды і заўсёды перамагалі.
Адвакат. Як вы вучыліся ў школе, у ваенным вучылішчы?
Аўсееў. Усё мне давалася вельмі лёгка. Ні ў чым не было цяжкасцей. Не ведаю, за што мяне часам не любілі.
Пракурор. А якія адносіны ў вас склаліся з байцамі ўзвода?
Аўсееў. Яны мяне таксама недалюблівалі, асабліва пасля таго, як я давёў ім аксіёму, што мы – смертнікі. А гэты Карпенка. Нічога чалавечага ў ім няма. Не чалавек, а салдафон.
Прысяжны 4. Ці не мучыла б вас сумленне перад памяццю паўшых, калі б вы адзін засталіся жывым?
Аўсееў. Я над гэтым не думаў. Вайна.
Суддзя. Слова – пракурору.
Пракурор. Таварышы суддзі, паважаная публіка. Што прывяло Аўсеева да здрады? Шкурніцтва і эгаізм. Маці з дзяцінства ўбіла яму ў галаву, што ён – самы лепшы, астатнія – нішто. Вайне ўзрадаваўся зноў таму, што ёсць месца праславіцца. А калі сапраўды запахла порахам, адразу збег у кусты, прычым хацеў яшчэ, каб Глечык дапамог у гэтым. Байцоў свайго ўзвода ён не лічыў нават за людзей, вартых ягонай увагі. Лічу, што ён, калі б застаўся жывым, прыстасаваўся б, каб ваявалі другія, а ён недзе адседзеўся б у цёплым месцы. Не, лічу, такіх пакідаць жывымі нельга. Патрабую для Аўсеева расстрэлу.
Суддзя. Слова даецца адвакату.
Адвакат. Таварышы суддзі, таварыш пракурор і ўсе прысутныя. Так, змаладушнічаў Алік Аўсееў, змаладушнічаў. Але ў той час такіх неабстрэленых было даволі. І сапраўды, яму хацелася застацца жыць, каб зноў, на маю думку, ваяваць.Ён разумеў, што загад застацца ушасцярых на пераездзе неразумны. А такія загады прыводзілі да знішчэння вялікай колькасці нашай арміі. Таварышы суддзі, прашу ўлічыць узрост, шчырае прызнанне і не прымяняць самае суровае пакаранне.
Суддзя. Апошняе слова даецца падсуднаму Аўсееву.
Аўсееў. Грамадзяне суддзі. Гатоў упасці на калені, цалаваць зямлю і вашы ногі, толькі пакіньце жывым. Я малады, і так хачу жыць. Пастараюся змыць ганьбу здрады ў баях.
Суддзя. Суд выходзіць на нараду.
Устаць! Суд ідзе! Іменем Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі за здраду Радзіме ў самы цяжкі і суровы час былых байцоў Пшанічнага і Аўсеева – расстраляць.
Пытанні да класа:
--У прамове адвакат Аўсеева сказаў, што не трэба судзіць за невыкананне неразумных загадаў, нават у час вайны. А як вы думаеце?
-- А зараз давайце паспрабуем скласці сінквейн па нашай тэме. Як вы лічыце, якое адзінае слова можа даць поўную характарыстыку ўчынкам Пшанічнага і Аўсеева? (Здрада)
3. Падвядзенне вынікаў урока, рэфлексія
1)Складанне сінквейна.
Здрада
Сквапны, баязлівы
Ненавідзеў, пабойваўся
Хацелі жыць любой цаной
5. Пакаранне
2) Закончыце сказ:
-- Сёння на ўроку…
-- Было цікавым…
--- Быў не згодны з …
3) Каменціраванае выстаўленне адзнак
4. Дамашняе заданне
Я.Купала “Магіла льва”
6