Просмотр содержимого документа
«Урок "Здыманне мерак"»
Тэма: Здыманне мерак
Мэта: пазнаёміць вучняў з правіламі вымярэння фігуры; фарміраваць веды і уменні па зняццю мерак; развіваць назіральнасць, прасторавае ўяўленне аб лініях, якія існуюць на фігуры чалавека праз арыентуемыя кропкі, вучыць вызначаць стан гэтых ліній па адносінах адзін да аднаго; выхоўваць пачуццё адказнасці.
Тып урока: камбінаваны
Арганізацыйны момант.
Прывітанне
Вызначэнне адсутных
Праверка гатоўнасці вучняў да ўрока
Арганізацыя ўвагі. Стварэнне добрай эмацыянальнай атмасферы
Праверка вывучанага матэрыяла
Вуснае апытванне вучняў праз красворд. Пры правільным разгадванні красворда звяртаецца ўвага на тэму ўрока.
Пытанні да красворда.
Назва контура выкраенай дэталі. (зрэз)
Яго прымяняюць для прадухілення пальца ад укола пры пракалванні тканіны.(напарстак)
Самае простае і распаўсюджанае перапляценне.(палатнянае)
Пры запраўцы верхняй ніткі ён павінен знаходзіцца ў крайнім верхнім становішчы.(ніткапрыцягвальнік)
Прылада для разрэзвання тканіны. (нажніцы)
Першапачатковае злучэнне дэталей ніткай.(фастрыгаванне)
Гэтае кола пры рабоце швейнай машыны патрэбна круціць толькі на сябе. (махавое)
Швачка – гэта … (прафесія)
Адлегласць ад зрэза дэталі да строчкі. (шырыня шва)
Як называюнна швы, якія злучаюць дэталі (злучальныя)
Як называецца дэталь, на якую наматваюць ніжнюю нітку(шпулька)
Ф |
| | А |
| | | | С | | | | |
| Т |
Н | Р |
І | Ы |
П | Т | Г |
А | К | Н | А |
Л | А | А | В | Ш |
А | П | Ж | А | | П | З | П |
Т | Р | Н | Н | Р | Л | У |
Н | Ы | І | Н | А | Ш | У | Л |
З | Н | Я | Ц | Ц | Е | Ф | Ы | Ч | Ь |
Р | А | Н | Я | Ы | | М | Е | Р | А | К |
Э | П | А | Г | | А | С | Ы | Л | А |
З | А | Е | В | Х | І | Н | Ь | |
Р | | А | | | А | Я | Я | Н | |
С | Л | | | В | | | Ы | |
Т | Ь | | | О | Ш | Я | |
А | Н | | | Е | В | | |
К | І | | | | А | |
| К | | | | |
| | | |
Вывучэнне новага матэрыяла
Выраб адзення адно з найстаражытнейшых рамёстваў. Доўгі час усе аперацыі выконваў адзін чалавек – кравец. Індывідуальны пашыў адзення захаваўся і да цяперашняга часу. У сярэдзіне 19 века саматужную вытворчасць замянілі на прамысловую. Упершыню яна узнікла ў Францыі, затым распаўсюдзілася і ў іншыя краіны.
У працэсе вырабу адзення удзельнічае некалькі чалавек: мастак-мадэльер, які прыдумляе новыя мадэлі адзення; мастак-канструктар, які ажыццяўляе ідэі мастака-мадэльера ў чарцяжы і выкрайкі; тэхнолаг швейнага прадпрыемства, які вызначае спосабы вырабу швейных вырабаў з улікам складанасці фасону, якасці тканіны і сучасных тэхналогій пашыву адзення; швачка непасрэдна выконвае швейныя аперацыі.
Настаўнік акцэнтуе ўвагу вучняў на мадэлі фартухоў, якія знаходзяцца на форзацы падручніка. Звяртае ўвагу вучняў на на чарцёж і выкрайку фартуха. Вучням прапануецца вызначыць адметныя асаблівасці і назваць іх.
Мы плаўна падышлі да нашай тэмы, што перш чым зрабіць чарцёж патрэбна зняць меркі фігуры чалавека. Асноўнымі зыходнымі дадзенымі для пастраення чарцяжа вырабу з’яўляюцца меркі, доля зручнасцізняцця якіх на фігуры чалавека мыслена праводзяць асноўныя вертыкальныя і гарызантальныя лініі (с.105 – 106).
Правілы зняцця мерак.
Меркі здымаюць па правым баку фігуры, так як яна ў большасці людзей развіта некалькі больш. чым левая.
Леваю рукою трымаць сантыметровую ленту ў кропцы вымярэння, праваю рукоюабводзяць яе вакол вымяраемай часткі цела чалавека.
Пры вымярэнні сантыметровую ленту нельга зацягваць або паслабляць.
Лічба на ленце павінна супадаць з нулявой адзнакай, якая паказвае шукаемую велічыню.
На поясе для вымярэння фігуры чалавека патрэбна завязаць тасьму або разынку.
Умоўныя абазначэнні.
С – паўабхват,
Д – даўжыня;
Малыя літары абазначаюць месца вымярэння:
Ст – паўабхват таліі,
Дв – даўжыня вырабу.
Замацаванне новага матэрыялу.
Выкананне практычнай работы . Для арганізацыі вучэбнай дзейнасці выкарыстоўваецца парная работа пад назвай “Атэлье”, дзе вучні замацоўваюць атрыманыя навыкі практычна. Адна з дзяўчынак выступае ў ролі заказчыцы, другая ў ролі закройшчыцы.
Заключны этап урока.
Рэфлексія.
Вучні паказваюць свой настрой на малюнку.
Прыбіраюць рабочыя месцы.
Падвядзенне вынікаў.
Выстаўленне адзнак з каментарыем.