СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Верш "Красічын"

Категория: Искусство

Нажмите, чтобы узнать подробности

     Прадстаўляю Вашай увазе верш, які прысвечаны мястэчку Красічын, дзе знаходзіцца "Пінскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці" Брэсцкай вобласці. Верш напісаны навучэнкай нашага ліцэя ў рамках года малой Радзімы.

Просмотр содержимого документа
«Верш "Красічын"»

КРАСІЧЫН


У кожнага ў сэрцы ёсць родны куточак —

Малою Радзімай завецца.

Там матчына песня і гоман птушыны

Ў душы цеплынёй адзавецца.


Мне выпала шчасце папасці ў Красічын -

Мястэчка на захадзе Пінска.

Ліцэй тут увосень студэнства збірае,

А мне ён - дзяцінства калыска.


У Красічыне сонца ярчэйшае ў свеце

З нябёсаў на ўсіх пазірае,

Ласкавым цяплом сваім кожнага песціць,

Праменнем сваім сагравае.


У Красічыне бусел на ліпу старую

Штовесну з сям’ёй прылятае

І клёкатам звонкім спявае, чаруе,

Вясну раніцой сустракае.


У Красічыне елка гамоніць з бярозай

Ці песню сяброўцы спявае.

Прачнецца вясною ад зімніх марозаў -

Галінкамі вучняў вітае.


У Красічыне кветкі вясною буяюць:

Валошкі, рамонкі, званочкі…

Пахучыя сімвалы роднага краю

Дзяўчаты плятуць у вяночкі.


У Красічыне жыта ў полі бяскрайнім

У хованкі з ветрам гуляе,

А колас наліты досвіткам раннім

Камбайнаў у жніўні чакае.


У Красічыне людзі з душою адкрытай,

З усмешкай заўсёды вітаюць.

Дабро тут ніколі не будзе забыта…

Гасцей, як радню, сустракаць.


У Красічыне сцежкі, як стужкі дзяўчыны,

Бягуць, павіваюцца, льюцца,

Увосень пакажуць грыбныя мясціны,

Зімой каля горкі збяруцца.


У Красічыне чуюцца гукі чыгункі,

Стук колаў да нас далятае,

Здаецца, праблемы і дрэнныя думкі

Цягнік удалячынь забірае.


Спяваю я песню аб малай Радзіме,

Каб помнілі ды не забылі.

Калі вы не любіце сэрцам Красічын,

То вы тут ніколі не былі!





Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!