СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Вучэбна-даследчая праца “Ручнік – неад’емная частка жыцця беларусаў”

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

     Збіраючы экспанаты для этнаграфічнага кутка, вучні заўважылі, што ў некаторых мясцовых жыхароў значнае месца ў хаце займаюць ручнікі. Іх гэта зацікавіла і яны пачалі вывучаць літаратуру па этнаграфіі і дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. Пазнаёміўшыся з дадатковай літаратурай, яны заўважылі, што прац па вывучэнні беларускага ручніка, асабліва нашага рэгіёна, вельмі мала. Так узнікла жаданне даследаваць гэтую праблему.  Быў зроблен аналіз твораў мастацкай літаратуры, у якіх сустракаецца вобраз ручніка.

Просмотр содержимого документа
«Вучэбна-даследчая праца “Ручнік – неад’емная частка жыцця беларусаў”»


Ручнік на старонках мастацкай літаратуры

Ручнік – найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры і мастацтва. Вобраз ручніка сустракаецца яшчэ ў беларускай народнай творчасці, у вясельных песнях: “Я сягоння раненька ўстала,// Хоць і не будзіла матуля.//
Гладдзю ручнічок вышывала…”.

Як бачым, гаворка ідзе пра абрадавы, вясельны ручнік, багата аздоблены вышыўкай: ”Вышыла на белым абрусе// Кветачкі валошкі ў полі.// Вышыла лясы Беларусі,// Стройныя пад Нёманам таполі.// А яшчэ я хлопцу на ранку//
Вышыла сцяжынку да сэрца…//.

Працэс ткацтва, вышыўкі ў культуры беларусаў разглядаецца як працэс гарманізацыі прасторы жыцця. Гатовае палатно сімвалізуе жыццёвы шлях. Такія ручнікі надзяляліся самым высокім статусам. Таму і гаворыць дзяўчына, што “Сэрца мне ўзор падказала.// Для цябе, мой мілы, харошы.”

З вясельных песень вынікае і тое, што кожная дзяўчына абавязкова павінна была дапамагаць ткаць і вышываць ручнікі да свайго вяселля. “Усе мае ручнікі гатовы.//Да сарака саракоў//Я уткала ручнікоў”. Новую радню трэба было адорваць ручнікамі, “Усім сваім баярам дзяліла -//Кожнаму дзевяру па рушнічку,//Кожнай залоўцы па намётцы”.

Народныя песні нясуць у сабе самае дарагое з таго, чым жыла душа чалавека, чым яна пакутавала і цешылася. Ручнік, яго выраб, як вынікае з песень, займаў значную частку ў жыцці беларусаў.

Верш паэта «Слуцкія ткачыхі» стварае адчуванне, што Максім Багдановіч — паэт беларускай зямлі і яе народа. Слуцкія паясы паэт упершыню ўбачыў у музеі. Незвычайнае мастацкае хараство, створанае рукамі простага люду, усё больш пераконвала яго ў таленавітасці сваіх суайчыннікаў, што ён і паказаў у вершы – таленавітасць беларускіх жанчын-ткачых. “І тчэ, забыўшыся, рука//Заміж персідскага узора//Цьвяток радзімы васілька.” Васілёк — сімвал Беларусі, вобраз глыбока патрыятычнага значэння. Гэта вобраз Радзімы і любові да радзімы, любові да народа, яго мастацтва.

Музей беларускага ткацтва, дзе ў вока наведвальніку западаюць непаўторнымі ўзорамі дываны, паясы, кашулі-вышыванкі нагадвае паэма Л.Геніюш “Куфар”. Тут, на наш погляд, сапраўды па-майстэрску ўслаўляецца спрадвечнае рамяство жанчыны-ткачыхі. Мы бачым, што на ручніках вышывалі “сінія валошкі з макамі ў вяночак,//галубок і пеўнік, ягады каліны,//нагаткі, рамонкі, гожыя юргіні”. Далей аўтар параўноўвае карункі ручніка з “тонкім павуціннем” і нагадвае нам аб прызначэнні ручніка: “Ў покуці павесіць, на абраз у хату,//альбо перакінуць цераз плечы свату…” І ўжо з пачуццём гонару гучаць радкі, што дзяўчына “знача, з працавітых, калі поўна скрыня”. Ручнікі Л. Геніюш называе прыгажосцю, і тут жа эпітэты “колькі вышыванай, любай прыгажосці”, у якіх адчуваецца замілаванне вынікам працы дзяўчыны-жанчыны.

Ручнік – сімвал чысціні, цяпла беларускай зямлі і роднай хаты. Пра гэта, мы думаем, напісаў А.Пысін у вершы “Ручнікі”. “Як вясёлкі, ніткі мільгацелі”, піша паэт, а метафары “клаліся роднай нівы фарбы”, “расцвіталі ружы”, “упляталіся напевы, сны” ствараюць непаўторны вобраз роднага краю. “Гэты дар-благаславенне бралі” дзеці ў жыццёвы шлях, ішлі ваяваць, беручы іх з сабою. У самыя цяжкія хвіліны яны былі побач, былі ў якасці памочнікаў: “на ранах абгаралі”, “тлелі на помніку герою”. І ў сучасны час яны як “зоры зіхацяць зарою”, піша паэт. Думаем невыпадкова ён параўноўвае ручнікі з зорамі, якія цёмнай ноччу асвятляюць шлях чалавеку. Вось так і ручнікі, на думку паэта, жывуць побач з намі ўсё жыццё і накіроўваюць нас на пэўную правільную сцяжынку, падказваюць нам, як выйсці з самых цяжкіх жыццёвых сітуацый. “Прыкладзешся вільгаццю шчакі,//Быццам матчыну адчуеш ласку.” Так сцвярджае А.Пысін.

Чытаеш верш Р.Барадуліна “На ручніках” і думаеш: служаць ручнікі нам усё жыццё, а потым яшчэ і ўпошні час праводзяць. “На ручніках маўклівую труну,//Як скарб апошні,//Давяраюць долу.” У пахавальных звычаях і традыцыях, як бачым, ручнік выступае ў ролі сімвалічнага пасрэдніка паміж светам жывым і светам нябачным, куды накіроўвецца нябожчык, якому таксама трэба ахова і клопат родзічаў. Невыпадкова ў вершы труна “як скарб апошні”.

У нашай працы мы ўжо гаварылі, што тканыя вырабы, палотны часта суадносіліся з дарогай, якая злучае сусветы, а таксама з памерлымі продкамі і будучымі нашчадкамі. Гэтую ж думку, на наш погляд, выказвае сваёй метафарай і Р.Барадулін: “І шырыцца да Госпада дарога// са сцежак вышываных -//з ручнікоў…”.

М.Башлакоў у вершы “Крыжы-абярэгі” нагадвае пра звычай, звязаны з вывешваннем абыдзеннага ручніка на драўляныя крыжы, што “У вёсках палескіх,//Як белыя здані,//Стаяць на раскрэсах//У шызым тумане..” Традыцыйна беларусы такія крыжы-абярэгі ставілі на скрыжаваннях дарог, ставілі іх таксама і пасярэдзіне вёскі, у яе пачатку на ўездзе ці ў канцы на выездзе, каля могілак, на абочыне дарогі або на тым месцы, дзе бачылі прывід. Крыжы ахоўвалі “Ад буры, пажару,//Вады і маланкі//Ахоўвалі стрэхі…” У вершы аўтар выкарыстоўве рэфрэн “Крыжы – абярэгі”. Мы думаем, нездарма, бо ля гэтых крыжоў адбываліся значныя падзеі ў жыцці беларусаў: “Ля іх бласлаўлялі//Дзяцей у дарогу,//Страчалі гасцей//І маліліся Богу…” Таму згаданы вышэй рэфрэн засярождвае нашу ўвагу на ролі крыжоў-абярэгаў. Напрыканцы верша аўтар з неймавернай горыччу запытваецца “О дзе вы, о дзе вы,//Крыжы-абярэгі?” і тут жа просіць, заклікае “Не дайце, не дайце//Айчыне загінуць…” Як бачым, М.Башлакоў і сёння не страчвае надзеі, што крыжы-абярэгі захавалі сваю функцыю і могуць яшчэ нам дапамагчы захаваць сваю малую радзіму ад вымірання.

Трывожныя думы, жальба, смутак адчуваецца і ў вершы Н. Загорскай “Мамін ручнік”. Гэты смутак перадаецца і нам, бо ў вершы, на нашу думку, адчуваецца трывога за “мамін ручнік”, і менавіта таму, што ён можа знікнуць, яго забудуць. У вершы гучыць здзіўленне: як можна забыць “белую дарогу ў вечнасць”, “святыню”, “жыццё”, “надзеі”, “баль”, “цярпенне” маці. Гэтыя параўнанні – асноўныя складнікі жыця чалавека. Забудзеш іх – перастанеш быць чалавекам. Напрыканцы верша ўсё ж такі гучыць сумненне ў тым, “што некалі гэтае сонейка зойдзе”. Мы ўпэўнены, што верш – гэта наказ нам, нашчадкам, не забываць спадчыну, берагчы яе, што мы і імкнёмся зрабіць у сваёй даследчай працы.

Гонар, радасць, весялосць гучыць у вершах А.Дзеружынскага “Наш беларускі ручнік” і З.Мінчанкі “Бялюткія на сценах ручнікі…”. А.Дзеружынскі параўноўвае ручнік з “золатам”, што яскрава падкрэслівае каштоўнасць гэтай рэчы. Эпітэты да назоўнікаў “узор”, “ручнік” – “саматканы”, “родны”, “беларускі” дапамагаюць адчуць роднасць і адзінства чалавека і ручніка, што жыццё немагчыма адно без аднаго. На гэта ўказваюць і метафары верша: ручнік “свіціцца” “і ў прасторных хатах”, “у святліцах”, “на вяселлі радуе гасцей”. У выніку – ручнік зачароўвае сваім “дзівосным”, “казачным” уборам. Дадзеныя эпітэты яшчэ раз нагадваюць пра тое, узор на ручніку – гэта своеасаблівае пасланне нам, нашчадкам, якое мы не прачыталі да канца.

З.Мінчанка ў вершы “Бялюткія на сценах ручнікі…” з захапленнем расказвае пра “прыгожыя мары” маці, сведкамі якіх з’яўляюцца ручнікі, а дакладней – іх узоры. Узоры ў асноўным складаюць кветкі, іх шмат “Агністых і ружовых, жоўтых, сініх,//У кошыках, вяночках і без іх…” Эпітэты перадаюць стракатасць маміных вышыванак, радасць, весялосць. Асабліва ад іх прыемна, калі “Вятры злуюць, галосяць у снягах.”

Да патрыятычнай лірыкі належыць верш Я.Янішчыц “Славянскае застолле”. У вершы вёска выступае ўвасабленнем таго вечнага, што з кожным днём адкрываецца ў новых фарбах. Вёска становіцца крытэрыем спазнання чалавечага і прыроднага. Вёска – гэта тая мясціна, куды ірвецца лірычная гераіня ад гарадскіх клопатаў і праблем. “Разматаўся ручнікамі//Ўсіх дарог маіх клубок//І цяпер я разам з вамі//У калядны вечарок.” Зноў бачым, што ручнік - гэта дарога, і дарог шмат. А па якой пайсці, лірычная гераіня не ведае, таму і прыехала ў вёску, бо толькі тут, на яе думку, можна спасцігнуць свой унутраны свет.

Прачытаўшы верш “Сюды вяртаюся ад скрух…” можна зрабіць вывад, што лірычная гераіня непакоіцца, хвалюецца за лёс сваёй малой бацькаўшчыны:” Ды кожны раз баюся я//Паміж вайной і мірам,//Каб хата сельская мая//Не стала сувенірам.” Вёска, на нашу думку, – гэта месца, куды ірвецца лірычная гераіня ад гарадскіх клопатаў і праблем. Вяртанне да родных вытокаў – вось што выратоўвае душу чалавека, дае сілы далей жыць. “Сюды вяртаюся ад скрух,//З імжыстых суравеяў” – гаворыць гераіня, а далей запэўнівае нас: “Світаць мне будзе з-пад рукі//Пагляд матулін шчыры.”

У вершы “Узор”, на нашу думку, у цяжкія хвіліны жыцця лірычная гераіня выбірае знаёмае, роднае вясковае ўлонне і гэтым ратуецца ад гарадской мітусні. “Сатку ўзор” – гэта значыць перагледзець сваё жыццё, зразумець свой унутраны свет, выткаць новае палатно-жыццё. Сэнс жыцця яна бачыць у кроўнай сувязі з роднай зямлёй (“І раскатаю ўвесь сувой//Да роднай вёскі Велясніцы.”)

З глыбокім разуменнем пра цяжар матчынай долі, за якою праглядвае тыповы лёс вясковай жанчыны, гаворыцца ў вершы “Ружа ў чорным лісці”. Я.Янішчыц малюе нам вобраз жанчыны, як бачна з верша, у часы ваеннага ліхалецця. Знясіленая дзённай працай - “падладзіла клець”, “бульбянік сабрала”, “падкінула кашы Барбосу”, “зняла глякі”, “лагодна карміла” бычка, “прынесла гурочкі” – жанчына “святло баючыся ўключыць”, пачала ткаць. Ткала засцерагальнае, магічнае палатно для сына, унука, мужа. У вершы лейтматывам гучыць засцерагальная функцыя ручніка і вера чалавека ў яго, у тое, што ён у каторы раз выратуе родных і блізкіх людзей. “Агнявая ткалася ружа//Між чорнага лісця вайны”

Такім чынам, можна зрабіць вывад, што ў творах беларускай літаратуры, менавіта ў вершах, адлюстраваны амаль усе выпадкі выкарыстання ручніка ў жыцці беларусаў.




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!