Выдзяляльная сістэма
1. Ныркі і потавыя залозы выдаляюць з арганізма:
а) вадзяную пару; б) вуглякіслы газ; в) вадкія прадукты абмену, якія ўтрымліваюць серу, фосфар і інш. г) вадзяную пару і вуглякіслы газ.
2. Да органаў выдзялення адносяцца:
а) лёгкія, падстраўнікавая залоза, ныркі, скура; б) печань, кішэчнік, ныркі, скура; в) лёгкія, страўнік, ныркі, кішэчнік; г) печань, лёгкія, ныркі, кішэчнік.
3. Структурна-функцыянальнай адзінкай ныркі з’яўляецца:
а) ацынус; б) нефрон; в) нейрон; г) капілярны клубочак.
4. Першасная мача – гэта:
а) плазма крыві без бялкоў; б) кроў; в) міжтканкавая вадкасць; г) лімфа.
5. Першаснай мачы ў дарослага чалавека за суткі ўтвараецца:
а) 50-100 л; б) 100-150 л; в) 150-170 л; г) 200-250 л.
6. Першая фаза мочаўтварэння называецца:
а) фільтрацыя; б) рэабсорбцыя; в) сакрэцыя; г) дзяленне.
7. Другая фаза мочаўтварэння называецца:
а) фільтрацыя; б) рэабсорбцыя; в) сакрэцыя; г) дзяленне.
8. Другаснай мачы ў дарослага чалавека за суткі ўтвараецца:
а) 0,5 л; б) 1 л; в) 1,5 л; г) 2 л.
9. Дзейнасць нырак рэгулюецца наступным гармонам:
а) тыраксінам; б) вазапрэсінам; в) аксітацынам; г) адрэналінам.
10. Цэнтр мочаспускання размяшчаецца ў:
а) верхняй частцы спіннога мозгу; б) ніжняй частцы спіннога мозгу; в) мазжачку; г) сярэднім мозгу.
11. Энурэз – гэта:
а) працэс мочаўтварэння; б) міжвольнае мочаспусканне; в) свядомае мочаспусканне; г) рэгуляцыя мочаўтварэння.
12. Дыўрэз – гэта:
а) мочаўтварэнне; б) мочааддзяленне; в) міжвольнае мочаспусканне; г) выдаленне ныркі.
13. У састаў мочавыдзяляльнай сістэмы чалавека ўваходзяць:
а) ныркі, мачавы пузыр, клаака; б) ныркі, мачаточнікі, мачавы пузыр, мочаспускальны канал; в) мачавы пузыр, мачаточнікі, клаака; г) мачаточнікі, мачавы пузыр, матка, мочаспускальны канал.
14. Мачаточнікі ў чалавека злучаюць:
а) ныркі і прамую кішку; б) мочаспускальны канал і ныркі; в) мачавы пузыр і мочаспускальны канал; г) мачавы пузыр і ныркі.
15. Аб’ём мачавога пузыра ў дарослага чалавека прыкладна роўны:
а) 0,05 л; б) 0,5 л; в) 5 л; г) 1 л.
16. Пасля ўтварэння другасная мача накапліваецца ў:
а) нырачнай лаханцы; б) капсулах нефрона; в) мачавым пузыры; г) поласці мачаточнікаў.
17. У норме колер другаснай мачы:
а) саламяна-жоўты; б) карычневы; в) зеленавата-жоўты; г) мача бясколерная.
18. У саставе другаснай мачы адсутнічае:
а) вада; б) мачавіна; в) бялок; г) хларыд натрыю.
19. Пры недахопе антыдэўрэтычнага гармону (вазапрэсіну) развіваецца:
а) цукровы дыябет; б) нецукровы дыябет; в) мочакаменнае захворванне; г) нефрыт.
20. Ныркі размешчаны:
а) у поласці таза; б) у грудной поласці; в) на задняй сценцы брушной поласці; г) ў брушной поласці паміж петлямі тонкага кішэчніку:
21. Паглыбленне на ўнутранай старане ныркі, праз якое праходзяць нервы, мачаточнікі, крывяносныя і лімфатычныя сасуды, называецца:
а) цэнтральнай ямкай; б) авальным акном; в) варотамі; г) нырачнай лаханкай.
22. Мочаспускальныя каналы мужчынскага і жаночага арганізма:
а) адрозніваюцца па таўшчыні; б) нічым не адрозніваюцца адно ад аднаго; в) адрозніваюцца па даўжыні: г) адрозніваюцца па даўжыні і таўшчыні.
23. У чалавека:
а) абедзьве ныркі размешчаны на адным узроўні; б) правая нырка ніжэй за левую; в) правая нырка вышэй за левую; г) ныркі не маюць строга вызначанага становішча.
24. Нефрон уключае:
а) капілярны клубочак, капсулу, завітыя канальцы; б) капілярны клубочак, піраміды, завітыя канальцы; в) капілярны клубочак, завітыя канальцы, нырачная лаханка; г) капілярны клубочак, завітыя канальцы, збіральная трубка.