СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Выкарыстанне праектнага метада выкладання беларускай літаратуры для павышэння матывацыі вучняў

Категория: Литература

Нажмите, чтобы узнать подробности

Працуючы настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ўжо больш за дваццаць гадоў, я, зразумела, выкарыстоўвала ў сваёй педагагічнай практыцы  разнастайныя  тэхналогіі выкладання. Мая праца і настаўніцкі пошук былі накіраваны на галоўны, на мой погляд, вынік – абудзіць у вучняў шчырую цікавасць да роднай мовы і літаратуры, асабістую зацікаўленасць у навучанні не проста як у працэсе пасіўнага спажывання і набыцця інфармацыі, але прыцягнуць іх да саўдзелу ў цікавым  і захапляльным  адкрыцці  новых ведаў і актыўнай сутворчасці. Назіраючы за сваімі вучнямі, я прыйшла да вываду, што  для таго, каб матываваць падлеткаў на іх асабістую зацікаўленасць і неабходнасць у ведах, трэба спачатку паказаць ім вельмі важную і значную жыццёвую праблему, а каб вырашыць яе і атрымаць рэальны вынік, то неабходна яшчэ набыць пэўны багаж ведаў і ўменняў, які б прывеў да атрымання чаканага прадукта творчасці. Зыходзячы з вышэйпрыведзеных запатрабаванняў і мяркуемых вынікаў, я звярнула ўвагу на вопыт прымянення маімі калегамі аднаго з сучасных метадаў навучання – праектнага  - і вырашыла ўкараніць яго ў асабістую практыку работы, каб выявіць  эфектыўнасць і выніковасць дадзенага метада у працэсе выкладання беларускай літаратуры, а іменна зразумець,  якім чынам паўплывае прымяненне дадзенага метада на павышэнне чытацкай цікавасці вучняў, узроўню навучанасці, фарміраванню і раскрыццю іх творчых здольнасцей.

 Да таго ж, лічыцца, што “метод проектов – педагогическая технология, ориентированная не на интеграцию фактических знаний, а на их применение и приобретение новых. Активное включение старшеклассника в создание тех или иных проектов дает ему возможность осваивать новые способы человеческой деятельности в социокультурной среде” [1, с. 11] Таму прымяненне дадзенага метада ў выладанні беларускай літаратуры падалося мне слушным і актуальным.