СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Задачы прыкладнога характару

Категория: Математика

Нажмите, чтобы узнать подробности

Самай распаўсюджанай вобласцю прымянення задач прыкладнога характару з’яўляецца тэма “Працэнты”. Калі, будучы яшчэ пяцікласнікамі, мае вучні спыталі, што такое “два маленькіх нулікаў раздзеленых палачкай”, то я ім расказала, што гэта вельмі важная тэма для іх, якая спатрэбіцца ім на працягу яго жыцця. Ужо ў 6 класе не маглі дачакацца, калі будзем вывучаць гэтую тэму. Нецярпенне было настолькі вялікім, што прыйшлося на факультатыве растлумачыць ім паняцце працэнта. І вучні з задавальненнем рашалі задачы практычнага характару па гэтай тэме. Пры вывучэнні гэтай тэмы на ўроку з задавальненнем самі складвалі задачы і прапаноўвалі сваім аднакласнікам іх рашыць. Задачы былі на на скідкі на тавар, на дэмаграфічныя пытанні , на банкаўскія паслугі і іншыя. Разам з тым імкнулася паведаміць вучням прыкладную пазнавальную інфармацію аб табаку і яго ўтрыманні  ядавітых рэчываў. Гэта яшчэ адзін з прыёмаў, які стымулюе цікавасць на ўроку, так як можа вызваць у вучняў эмоцыі і перажыванні.

Просмотр содержимого документа
«Задачы прыкладнога характару»

Самай распаўсюджанай вобласцю прымянення задач прыкладнога характару з’яўляецца тэма “Працэнты”. Калі, будучы яшчэ пяцікласнікамі, мае вучні спыталі, што такое “два маленькіх нулікаў раздзеленых палачкай”, то я ім расказала, што гэта вельмі важная тэма для іх, якая спатрэбіцца ім на працягу яго жыцця. Ужо ў 6 класе не маглі дачакацца, калі будзем вывучаць гэтую тэму. Нецярпенне было настолькі вялікім, што прыйшлося на факультатыве растлумачыць ім паняцце працэнта. І вучні з задавальненнем рашалі задачы практычнага характару па гэтай тэме. Пры вывучэнні гэтай тэмы на ўроку з задавальненнем самі складвалі задачы і прапаноўвалі сваім аднакласнікам іх рашыць. Задачы былі на на скідкі на тавар, на дэмаграфічныя пытанні , на банкаўскія паслугі і іншыя. Разам з тым імкнулася паведаміць вучням прыкладную пазнавальную інфармацію аб табаку і яго ўтрыманні ядавітых рэчываў. Гэта яшчэ адзін з прыёмаў, які стымулюе цікавасць на ўроку, так як можа вызваць у вучняў эмоцыі і перажыванні. Задачы на кошт тавара:

  • Сшытак каштуе 3200 рублёў. Які найвялікі лік такіх сшыткаў можна будзе купіць на 25000 рублёў пасля паніжэння кошту на 10%?

  • Андрэй прачытаў у газеце, што за апошнія 3 месяца кошт на прадукты харчавання ўзраслі ў сярэднім на 4 % за кожны месяц. На колькі працэнтаў падарожалі прадукты харчавання за 3 месяцы?

  • На вясновым распродажы ў адной краме шалік коштам 35000 рублёў уцанілі на 40%, а праз тыдзень яшчэ на 5%. У іншай краме шалік такога ж кошту ўцанілі адразу на 45%. У якой краме выгодней купіць гэты шалік?

  • Падчас распрадажы фарбы для малявання коштам 12300 рублёў за пачку прадавалі на 19% танней. Колькі прыкладна грошай з’эканоміць мастацкая студыя, калі яна купіць партыю ў 150 пачак?

Банкаўскія разлікі:

  • Колькі ляжаў у банку ўклад 200000 рублёў, калі пры стаўцы 20% гадавых (простыя працэнты), ён дасягнуў велічыні 2800000 рублёў?

  • Праз 6 гадоў нам патрэбныя грошы ў памеры 50000000 рублёў пры працэнтнай стаўцы 20% (складаныя працэнты). Якую суму трэба пакласці ў банк?

Задачы дэмаграфічныя:

  • У горадзе N жыве 100000 жыхароў. Сярод іх 15 % дзяцей і падлеткаў. Сярод сталых 45% не працуе (пенсіянеры, хатнія гаспадыні, беспрацоўныя). Колькі сталых працуе?

  • У 1980 году насельніцтва Землі складала прыкладна 4600 мільёнаў чалавек. За апошнія 500 гадоў гадавы прырост насельніцтва складаў у сярэднім 0,47%. Якім павінна было быць насельніцтва Землі ў 2015 годзе, калі вылічыць яго па гэтых дадзеных?

  • У 2008 году ў гарадскім квартале пражывала 40000 чалавек. У 2009 году, у выніку будаўніцтва новых хат, лік жыхароў вырасла на 8%, а ў 2010 году - на 9% у параўнанні з 2009 годам. Колькі чалавек стала пражываць у квартале ў 2010 году?

  • Сярэдняя вага хлопчыкаў таго ж узросту, што і Сяргей, роўны 48 кг. Вага Сяргея складае 120% сярэдняй вагі. Колькі важыць Сяргей?

Задачы сельскай гаспадаркі:

  • Зарплату калгаснікам павялічылі спачатку на 10%, а праз год яшчэ на 20%. На колькі працэнтаў павялічылася зарплата ў параўнанні з першапачатковай?

  • Па плане сельскагаспадарчы філіял павінна прадаць дзяржаве 1400 тон мяса, але гаспадарка выканала план на 120%. Колькі тон мяса прадала сельскагаспадарчы філіял дзяржаве?

  • Пры праверцы вільготнасці збожжа яна апынулася роўнай 16%. 200 кг зерня прасушылі, пасля чаго збожжа стала лягчэй на 20 кг. Знайсці вільготнасць збожжа пасля прасушкі (з дакладнасцю да 0,1%).





Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!