СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Заданні, якія актывізуюць літаратурную творчасць (дзіцячае складанне)

Нажмите, чтобы узнать подробности

Заданні, якія актывізуюць літаратурную творчасць (дзіцячае складанне)

Просмотр содержимого документа
«Заданні, якія актывізуюць літаратурную творчасць (дзіцячае складанне)»

Уменне бачыць незвычайнае ў звычайным – вельмі важная якасць у характары кожнага чалавека.Дзеці з задавальненнем выконваюць заданні, якія абуджаюць іх фантазію.Аднак акрамя таго, што падобныя творчыя заданні выклікаюць цудоўны настрой і пачуццё вынаходніцтва, яны развіваюць увагу, мысленне, творчае ўяўленне.Дзіцяці неабходна ўявіць сябе творцам, для гэтага на ўроках літаратурнага чытання я выкарыстоўваю розныя прыёмы творчага характару.

Прыём “Ключавыя словы”. Ключавыя словы з тэкста растаўляюцца ў пэўным парадку. Па іх можна прыдумаць апавяданне, а потым на стадыі разумення знайсці пацверджанне сваім меркаванням, пашыраючы новы матэрыял.

Прыём “Інсерт” дапамагае вучням лепш разумець змест вывучаемага матэрыяла (інсерт – маркіроўка тэкста значкамі ў працэсе яго чытання). Пры чытанні новага твора вучні выдзяляюць асноўныя словы алоўкам. Актыўнае чытанне садзейнічае развіццю ўмення класіфіцыраваць і выдзяляць патрэбную інфармацыю.

Прыём “Аўтобусныя прыпынкі”. Па ходу ўрока насупраць кожнага этапа (выкананага задання) вучні ставяць на палях значкі: “+” – зразумела, “-“ – не зразумела, “?” – ёсць цяжкасці. Такі від работы дазваляе ўбачыць праблемы ў засваенні матэрыялу. Пасля ўрока аналізую пастаўленыя вучнямі значкі і вызначаю шляхі карэкцыі.

Прыём “Жывая карцінка”. Практыкаванне праводзіцца ў пары: адзін з вучняў чытае тэкст, другі мімікай рэагіруе на прачытанае.

Прыём “Канферансье”. Дзеці чытаюць урывак тэкста так, як быццам канферансье аб’яўляе нумар канцэрта – святочна і выразна.

Прыём “Тоўстыя і тонкія пытанні”

“Тонкія” пытанні “Тоўстыя” пытанні

Хто…? Чаму..?

Што…? Дайце тры тлумачэнні чаму…?

Калі…? Чаму вы так лічыце…?

Ці мог…? У чым адрозненне…?

Як звалі..? Што, калі …?

Ці згодны вы…?

Сярод найбольш цікавых форм навучання, якія садзейнічаюць развіццю творчасці дзяцей , маім вучням падабаюцца:

  • нестандартныя ўрокі (урок – казка, урок –КВЗ, урок – аукцыён);

  • гульня – лато

  • конкурс “Знаўца прыказак і прымавак”

  • галаваломкі;

  • гульні са словамі (крыжаванкі, шарады, метаграмы)

  • літаратурныя гульні

  • літаратурныя гасцінныя.

У працэсе літаратурных гульняў і конкурсаў развіваюцца інтэлектуальныя, маральныя якасці асобы дзяцей, праяўляецца і пашыраецца кругагляд, актывізіруюцца задаткі і творчыя здольнасці. Зацікавіць і зрабіць разнастайнай работу дзяцей на ўроку чытання дапамагаюць:

  • праблемныя пытанні і праблемныя сітуацыі;

  • дыферынцаваны падыход у навучанні;

  • розныя віды творчай работы

  • работа ў парах і групах

  • здароўезберагаючыя тэхналогіі.

Нетрадыцыйнае выкарыстанне матэрыяла дазваляе вучыць дзяцей не толькі арыгінальна, непрывычна, па-свойму ўспрымаць змест, але і творча пераўтвараць ход апавядання, прыдумаць розныя канцоўкі. Вось некаторыя прыёмы, якія вучаць маіх школьнікаў творчай імправізацыі:

  • паварот сюжэта: “Што было б, калі…”

  • пошукавае чытанне “Прыціхлая карціна”;

  • пошук дыялога героеў;

  • творчая памылка;

  • тэрміновая тэлеграма галоўнаму герою;

  • часціца “не” і новы твор (“Спякла б ты, бабка, не калабок..”)

Асноўныя віды творчай работы з тэкстам, якія выкарыстоўваю на ўроках, - ілюстраванне, драматызацыя, творчы пераказ, вусны дыяфільм, вусная экранізацыя, мастацкае расказванне. У круг чытання дзяцей уваходзяць творы розных жанраў, якія ўяўляюць практычна ўсе галіны літаратурнай творчасці. На аснове чытання і разумення літаратурных твораў розных жанраў у малодшых школьнікаў пашыраецца чытацкі кругагляд.Для лепшага разумення і адрознення жанраў прымяняю прыём “Намеснік”. З першых школьных дзён вучу дзяцей сачыняць вершы. Для пачатку прапаную такія практыкаванні, як “знайдзі рыфму”, “даскажы слова”, “складзі рытмічны малюнак верша”, “моўныя варыяцыі на тэму”, “аркестр шумавых інструментаў”. З вялікім задавальненнем вучні складаюць сінквейны. Сінквейн - эфектыўны сродак творчага самавыражэння. Іх выкарыстоўваю для абагульнення слоўнікавай інфармацыі на розных этапах урока. Прапаноўваю таксама працягнуць пачатак тэкста, для гэтага арыентую дзяцей на самастойны пошук, прыдумванне, ствараю ўмовы для творчасці, фантазіі і пабуджаю вучняў да выбару індывідуальнага спосаба працяга. Такім чынам, развіваючы творчыя здольнасці на ўроках літаратурнага чытання, вучэнне становіцца больш цікавым, творчым для дзяцей, прыносіць ім радасць пазнання, маральнае задавальненне і пачуццё гонару за свае поспехі.


Лато “Шукаем другую палавінку”

Карткі з запісанымі народнымі выслоўямі разразаюцца, мяшаюцца і пераварочваюцца адваротным бокам. Вучні цягнуць адну картку і шукаюць да яе другую, каб атрымалася прыказка або прымаўка.

Дзетачка, спі …

не забава.

Справа …

само не падае.

Нікому з неба …

а справу помні.

Нічога само …

такая і слава.

Хто не ляніцца,…

не зробіцца.

Якая справа, …

тое заўтра як знойдзеш.

Што сёння зробіш, …

той справай сваёй ганарыцца.

  • Як вы разумееце сэнс кожнай прыказкі?

  • Якая агульная тэма закранаецца ў выслоўях? (Тэма працы, адказнасці за своечасовае выкананне пэўнай справы.)

  • Якую справу вы лічыце найважнейшай для сябе?





Творчыя заданні па чытанню:

  • Чытанне па ролях.

  • Чытанне па ролях без слоў аўтара.

  • Знаходжанне слоў, з дапамогай якіх можна намаляваць вусны партрэт героя.

  • Знаходжанне ўрыўка, да якога можна падабраць прыказку ці прымаўку.

  • Творчы пераказ бывае ад імя героя, са зменай кампазіцыі, дапаўненнем пачатку (канцоўкі) твора.

  • Вусны дыяфільм.

  • Вусная экранізацыя.

  • Мастацкае расказванне.

  • “Пастка”. Настаўнік чытае ўслых знаёмы вучням тэкст ці ўрывак, дапускае “памылку”, напрыклад замяняе слова сінонімам. Вучні павінны знайсці памылку і выправіць яе.

  • Знаходжанне ўрыўка, які адносіцца да малюнка.

  • Знаходжанне сказаў – загалоўкаў для серыі ілюстрацый тэкста.

  • Знаходжанне ў тэксце слоў, якія дазваляюць вызначыць адносіны аўтара да падзеі.

  • Разгадванне шыфраграм.


Заданні, якія актывізуюць літаратурную творчасць (дзіцячае складанне):

  • Слоўнае маляванне літаратурных герояў, эпізодаў твора.

  • Прыдумванне пытанняў да твора.

  • Напісанне пісьма літаратурнаму герою.

  • Падрыхтоўка рэкламы твора (“Я раю прачытаць гэты твор, таму што…”)

  • Напісанне міні – сачыненняў (“Што я бачу з вакна”)


Мастацкая творчая дзейнасць на ўроках чытання:

  • Разгляд і абмеркаванне ілюстрацый мастакоў з падручніка.

  • Маляванне эпізода, які больш усяго спадабаўся (індывідуальнае ці калектыўнае).

  • Маляванне любімага героя.

  • Лепка любімага героя.

  • Выраб макета кнігі .

  • Маляванне вокладкі будучай кнігі.

  • Маляванне афішы. (Уявіце сабе, што па твору зняўся фільм.Што б вы намалявалі на афішы?)

  • Складанне дыяфільма да твора (маляванне кадраў, падбор цітраў)

Гульні:

  • “Адновім казку”. Перавядзіце казку з незвычайнай мовы, у якой гаворыцца толькі некалькі першых гукаў кожнага слова. (Жы.. – бы… дзе.. і ба..”. “Бы.. у і.. ку.. Ра..)

  • “Назва”. Паслухайце апавяданне (казку) і прыдумайце назву.

  • “Збяры прыказку”. Складзіце раскіданыя прыказкі і прымаўкі.

  • “Сем ці адзін”. Назавіце як мага больш прыказак і прымавак, у якіх сустракаецца лік “адзін” або “сем”.







Гульня “Сто да аднаго” Тэма “ Вясна! Вясна! І ўсе ёй рады”

Абсталяванне – гульнявыя палі для простай адзінарнай гульні, двайной, трайной, гульні наадварот з радкамі, якія адкрываюцца.

Правілы гульні. У гульні ўдзельнічаюць дзве каманды. Кожная каманда рыхтуе назву адпаведна тэме ўрока, выбірае капітана.

У першым туры вядучы прапануе камандзе, якая пачынае гульню, адказваць на пастаўленае пытанне. Дзеці адказваюць па чарзе. Калі ігрок даў варыянт адказа, які ёсць на табло, то колькасць балаў, запісаныя каля гэтага адказа, ідзе ў розыгрыш. Розыгрыш – гэта сума балаў усіх правільных адказаў. Калі ігрок не адказаў або адказаў памылкова, ход пераходзіць да наступнага іграка гэтай каманды, а каманда атрымлівае штрафное ачко. Пры трох штрафных ачках ход пераходзтць да каманды-саперніцы.

Удзельнікі другой каманды называюць кожны свой варыянт адказа на пытанне (пачынаючы з апошняга іграка) права агучыць адказ мае капітан. Ён у якасці адказа можа выкарыстаць падказку любога іграка або даць свой варыянт. Калі прапанаваны капітанам варыянт адказа аказаўся на табло, то ўсе заробленыя ў гэтым туры ачкі дастаюцца гэтай камандзе, і яна пачынае наступны тур. Калі адказа на табло не аказалася , то ўсе ачкі дастаюцца першай камандзе, і ў гульню зноў уступаюць удзельнікі першай каманды.

Першы тур Простая адзінарная гульня

Кожнае ачко, зробленае за правільны адказ, памнажаецца на 1.

Пытанне. Якія пешыя прыкметы вясны апісаны ў апавяданні М. Лужаніна “ Пайшоў бярозавік”?

1.Кроплі са стрэх 41

2. Каткі вербалозу 22

3. Малінавыя пупышкі арэшніку 17

4. Першыя раўчукі 15

5. Раптоўныя ліўні 5

Двайная гульня

Кожнае ачко, заробленае камандай, памнажаецца на 2.

Пытанне. Якія бываюць дажджы (паводле верша М.Лужаніна)?

  1. Грыбасей 39

  2. Палівай 25

  3. Залева 20

  4. Мачыла 13

  5. Бульбянік 3

Трайная гульня

Кожнае ачко памнажаецца на 3.

Пытанне. Пра чые гнёзды вы даведаліся з апавядання А. Клышкі “ Самая лепшая хатка”?

  1. Пра гняздо шпака 35

  2. Пра гназдо чайкі 26

  3. Пра гняздо чмлгі 16

  4. Пра гняздо ластаўкі 12

  5. Пра гняздо ястраба 11








Гульня наадварот

Трэба ўгадаць слова, запісанае на ніжнім радку табло. На абдумванне камандам даецца 30 секунд. Дзеці павінны прыйсці да агульнай высновы, адказ называе капітан каманды. Першай слова даецца камандзе, якая набрала менш ачкоў.

Пытанне. Чые галасы ўмее пераймаць шпак?

  1. Кваканне жабы 30

  2. Мяўканне кошкі 60

  3. Пералівы жаваранка 90

  4. Строкат сарокі 120

  5. Кудахтанне курыцы 240


Другі тур

Удзельнічаюць два чалавекі з каманды пераможцаў. Адзін выходзіць з класа, другі адказвае на пяць пытанняў настаўніка ў хуткім тэмпе. Потым на тыя ж самыя пытанні адказвае другі ігрок, калі адказы супадаюць, іграку трэба даць іншы варыянт адказа. У суме два іграка павінны набраць 200 ачкоў.

Пытанне. Якія вятры сустрэліся ў “ Міхалкавых запісах пра вятры”?

  1. Мядзвянік 38

  2. Сівер 22

  3. Перанос 19

  4. Вадахват 11

  5. Усходні 10


Пытанне . Якія словы – назвы дзеянняў ўжываюць аўтары, каб паказаць вецер як жывую істоту?

  1. Шуміць 51

  2. Вые 22

  3. Лётае 16

  4. Злуецца 6

  5. Гоніць 5

Пытанне. Якія мастацкія азначэнні даюць паэты і пісьменнікі вясне?

  1. Шумная 43

  2. Маладая 28

  3. Гаманлівая 17

  4. Вяселая 8

  5. Сонечная 4

Пытанне. Успомніце і назавіце прыказкі аб працы і працавітасці.

  1. Хто працуе, той і мае 38

  2. Па рабоце майстра відаць 31

  3. Дзе няма ахвоты, там няма работы 14

  4. Белыя ручкі чужую працу любяць 11

  5. Работу словам не заменіш 6

Пытанне. Якія ворагі пагражаюць маладому лесу?

1.Ласі 43

2. Лічынкі хрушча 29

3. Пустазелле 14

4.Пажары 9

5. Дрэвы замінаюць адно аднаму 5