СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Замацаванне тэмы “Правапіс слоў з літарамі е, ё – я”

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Замацаванне тэмы “Правапіс слоў з літарамі е, ё – я”»

Урок 47

Тэма: Замацаванне тэмы “Правапіс слоў з літарамі е, ё – я

Мэты: вучыць ставіць націск у слове, вызначаць націскны і ненаціскныя склады, ажыццяўляць выбар літары ў залежнасці ад становішча гука ў слове; замацоўваць уменне знаходзіць першы склад перад націскам; вучыць знаходзіць другі, трэці і іншыя склады перад націскам, паслянаціскныя склады; узбагачаць слоўнікавы запас навучэнцаў прыказкамі; выхоўваць эстэтычныя пачуцці.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант

Клас дзеліцца на дзве каманды. Кожная каманда загадзя рыхтуе назву і верш-прывітанне, каб прадставіць сваю каманду.

— Вазьміцеся за рукі і скажыце: “Мы дружныя і працавітыя. Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго”. Усміхніцеся і пажадайце адзін аднаму вясёлага настрою. Сёння на ўроку мы будзем думаць, разважаць, запамінаць, рабіць вынікі.

— Вам патрэбна выбраць камандзіра і памочніка. Задача камандзіра — размяркоўваць заданні, кіраваць працай каманды. Памочнік будзе фіксаваць работу кожнага вучня на ацэначным лісце. Напрыканцы ўрока камандзір і яго памочнік аналізуюць, ацэньваюць працу кожнага вучня.

2. Размінка. Праверка дамашняга задання

— Зараз праверым, як вы выканалі дамашняе заданне. Аб кім гаворыцца ў загадцы? Якія літары ўставілі замест пропускаў? Растлумачце чаму? (Удзельнікі каманды па чарзе адказваюць на пытанні. За правільны адказ каманда атрымоўвае зорачку. За няправільны адказ — ход пераходзіць да другой каманды.)

3. Тэарэтычная хвілінка

— Якая літара пішацца замест літар е, ё ў першым складзе перад націскам? Якая літара пішацца ў астатніх складах? Прывядзіце прыклады слоў, у якіх у першым складзе перад націскам пішацца я, а ў астатніх складах — е.

4. Арфаграфічная хвілінка

Лаві памылку”

— На дошцы запісаны слоўнікавыя словы (з памылкамі). Вы павінны выправіць памылкі. Першай адказвае тая каманда, якая хутчэй за ўсіх знайшла памылку і выправіла яе.

Квартэра, вучора, зцюжа, ластавак, дошч, ругзак, дзявчынка, верабі.

5. Бег з перашкодамі

— Зараз кожная каманда атрымае заданне на картках. На кожнай картцы запісаны пары слоў. У кожнай пары адно слова запісана правільна, а другое — з памылкай. Ваша задача: выбраць правільнае слова і паставіць адзнаку ў клетачцы побач з ім.

— Калі вы выбралі левае слова — галачку ставіце злева ад яго. Калі выбралі правае слова — ставіце галачку справа ад яго.

На выкананне задання даецца час — 1 хвіліна.

Правілы тэсту:

— пачынаецца тэст строга па камандзе настаўніка;

— калі сумняваецеся, то пастаўце адзнаку інтуітыўна, бо прыпынкі вядуць да паўзы;

— выконвайце заданні па парадку.

зямля

земля


вясна

вясна


леснік

ляснік


снегавік

снягавік


ведро

вядро


сляза

слеза


снежынка

сняжынка


мядовы

медовы


гняздо

гнездо


сестрычка

сястрычка


— Зараз час крышачку адпачыць.

Фізкультхвілінка.

Наш вясёлы дружны клас

Весела пряводзіць час.

Мы танцуем і спяваем,

I сумоты мы не знаем.

У нашым класе ўсе сябры,

У нашым класе — я і ты.

Усміхніся каму?

Сябру, што справа,

Усміхніся каму?

Сябру, што злева.

6. “Спрыт, знаходлівасць і розум”

— Перакладзіцс словы на беларускую мову, карыстаючыся словамі для даведкі. Запішыце іх. Пастаўце націск. Падкрэсліце літары, якія абазначаюць ненаціскныя галосныя гукі.

метла — _______________

земля — _______________

медовый — _______________

смелей — _______________

весело — _______________

подружка — _______________ девочка — _______________

зелёный — _______________

Словы для даведкі: дзяўчынка, зямля, смялей, мятла, зялёны, мядовы, весела, сяброўка.

7. “Папацей, грамацей!”

— Не сумняваюся ў тым, што члены нашых каманд — вельмі граматныя вучні. Яны могуць вельмі добра напісаць дыктоўку. Аднак наша дыктоўка незвычайная. Яна камандная. Кожны член каманды піша толькі адзін сказ і перадае лісток наступнаму свайму таварышу. Пачынае пісаць тэкст камандзір, і ў канцы ў яго будзе 30 секунд, каб праверыць напісанае і здаць лісток. Пачынаем.

Кармушка

У суботу Дзяніска з татам майстравалі кармушку. У нядзелю яны прымацавалі кармушку на балконе. Вераб'ям накрышылі хлеба, сініцам паклалі сала. Праз некалькі хвілін верабей ужо знайшоў ежу. Ён весела чырыкнуў і паляцеў клікаць сяброў. Вераб'і падзяўблі хлеба, пакінулі сала сініцам і паляцелі. Сінічкі пачаставаліся салам. Адна птушачка падляцела да шыбы. Яна асцярожна стукнула дзюбай у шкло. Так сінічка падзякавала людзям.

8. Конкурс камандзіраў “Пазнай прыказку па яе пачатку”

Добрая справа... (сама сябе хваліць).

Добраму вучыся... (змалку).

Хто без навукі... (той як бязрукі).

Хто летам працуе, той... (зімой і мае).

Лепш сто сяброў, ... (чым сто рублёў).

Пры сонейку цёпла... (пры мамачцы добра).

9. “Сам за сябе”

— Кожны вучань атрымоўвае заданне (на выбар). За правільна зробленае заданне кожны прыносіць тую колькасць зорачак, якая пазначана на картках.

Заданне *

Пастаўце ў словах націск. Падкрэсліце першы склад перад націскам.

Пясок, цюлень, цецярук, цецерукі, сцяжынка, зямля, леснікі.

Заданне **

Устаўце прапушчаныя літары.

Холадна і голадна зімой у лесе. Л_сныя жыхары бродзяць па л_сных сц_жынках у пошуках ежы. Ім на дапамогу пры-ходзяць л_снікі. Вакол л_снічоўкі яны на сцежках у кармушкі кладуць корм.

Заданне ***

Прачытайце тэкст. Знайдзіце і выпраўце памылкі.

Цецярукі прыляцелі на берозу. Птушкі дзяўблі берозавыя пупышкі, цярабілі галінкі. Я з цікавасцю пазіраў на цецерукоў. Раптам адзін цяцярук сарваўся з бярозы і камеком шмякнуўся ў снег. За ім адзін за адным шуганулі ўсе.

10. Падвядзенне вынікаў урока

— Ці выклікае ў вас цяжкасці вызначаць, у слове націскны склад?

— Вы можаце знайсці першы склад перад націскам?

— Якую літару вы напішаце ў першым складзе перад націскам замест літар е, ё?

11. Узнагароджванне пераможцаў. Рэфлексія

Падлічваецца колькасць заробленых зорачак. Вызначаюцца пераможцы.

— Ці спадабаўся вам сённяшні ўрок?

— 3 якім настроем вы яго пакідаеце?

























































































зямля

земля


вясна

вясна


леснік

ляснік


снегавік

снягавік


ведро

вядро


сляза

слеза


снежынка

сняжынка


мядовы

медовы


гняздо

гнездо


сестрычка

сястрычка


























зямля

земля


вясна

вясна


леснік

ляснік


снегавік

снягавік


ведро

вядро


сляза

слеза


снежынка

сняжынка


мядовы

медовы


гняздо

гнездо


сестрычка

сястрычка




























зямля

земля


вясна

вясна


леснік

ляснік


снегавік

снягавік


ведро

вядро


сляза

слеза


снежынка

сняжынка


мядовы

медовы


гняздо

гнездо


сестрычка

сястрычка




































зямля

земля


вясна

вясна


леснік

ляснік


снегавік

снягавік


ведро

вядро


сляза

слеза


снежынка

сняжынка


мядовы

медовы


гняздо

гнездо


сестрычка

сястрычка












зямля

земля


вясна

вясна


леснік

ляснік


снегавік

снягавік


ведро

вядро


сляза

слеза


снежынка

сняжынка


мядовы

медовы


гняздо

гнездо


сестрычка

сястрычка




























зямля

земля


вясна

вясна


леснік

ляснік


снегавік

снягавік


ведро

вядро


сляза

слеза


снежынка

сняжынка


мядовы

медовы


гняздо

гнездо


сестрычка

сястрычка