СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Замацаванне прыёмаў вуснага і пісьмовага складання і аднімання двухзначных лікаў

Категория: Математика

Нажмите, чтобы узнать подробности

Интегрированный урок математики и предмета "Человек и мир" с использованием фрагментов мультипликации. Математика: " Закрепление приёмов устного и письменного сложения и вычитания двухзначных чисел". Человек и мир " Пчёлы". В основу положен сюжет мультфильма " Пчёлка Мая"

Просмотр содержимого документа
«Урок матэматыкі ў 1 класе»



Урок матэматыкі ў 1 класе

Тэма ўрока: Складанне віду 16 + 4 на практычнай аснове

Мэта : азнаямленне з прыёмам прыбаўлення ліку 4 для выпадку віду 16+4

Задачы: садзейнічаць фарміраванню вылічальных навыкаў віду 16+4 на практычнай аснове і рэфлексіўных навыкаў, кантрольна-ацэначнай дзейнасці, замацаванню умення рашаць простыя задачы вывучаных відаў

ствараць умовы для развіцця пазнаваўчай актыўнасці праз уяўленні аб космасе, уменні аргументаваць свае выказванні, будаваць высновы

выхоўваць дысцыплінаванасць, працавітасць, супрацоўніцтва

Абсталяванне: камп’ютар, слайд-прэзентацыя, абакі, карта планет сонечнай сістэмы, лісткі самаадзнакі

Ход урока

І. Арганізацыйны момант. Стварэнне станоўчага настрою.

Празвінеў званок, Пачынаецца ўрок, Хутка час прабяжыць Трэба ім даражыць.

-Як мы павінны працаваць на ўроку, каб шмат паспець і многаму навучыцца? ( адказы дзяцей) - Сёння нас чакае вялікая праца. Справіцца з ёй змогуць толькі уважлівыя, дапытлівыя, працавітыя і дружныя рабяты.

ІІ. Актуалізацыя ведаў. Вуснае лічэнне. Сёння мы не праста будзем рашаць прыклады і задачы, але адправімся ў цікавае падарожжа, дзе даведаемся шмат цікавага і пазнаваўчага. Каб давецца куды мы адправімся, трэбы выканаць наступнае заданне – вусна рашыць задачы. Затым адказы суаднесці з літарамі і размясціць іх ў парадку ўбывання. ( адказы першапачаткова паказваюцца на веерах) Слайды 1-6

  1. На клумбе 10 чырвоных цюльпанаў і 4 белых. Колькі цюльпанаў на клумбе?







  1. На першай паліцы 5 кніг, а на другой на 4 кнігі больш. Колькі кніг на другой паліцы?

  2. Аня выразала 5 кругоў і столькі ж квадратаў. Колькі кругоў і квадратаў выразала Аня?

  3. На талерцы было 15 яблыкаў. Паклалі яшчэ 1 яблык. Колькі яблыкаў стала на талерцы?

  4. Спяклі 13 піражкоў. За вячэрай з’елі 1 піражок. Колькі піражкоў засталося ?

  5. На галінцы сядзела 16 птушачак . Прыляцела яшчэ 4 птушкі. Колькі птушачак стала?( пры рашэнні гэтай задачы ў дзяцей узнікае праблема, на што звяртаецца ўвага пры паведамленні тэмы і патаноўцы задач ўрока)

Адказы: 14, 9, 10,16, 11, 20 /космас/. ( Выстаўляецца на дошцы)

М -14 К - 9
О - 10
А - 16
С -11 С – 20

  • Так, рабяты, мы адпраўляемся ў космас. У падарожжа па планетах Сонечнай сістэмы. На чым мы будзем з вамі падарожнічаць ? ( на ракеце)

ІІІ. Паведамленне тэмы і мэты ўрока.

Дзеці самастойна паведамляюць тэму ўрока, ставяць задачы.

  • Космас заўсёды вабіў людзей сваёй таямнічасцю, ён не растаецца са сваімі сакрэтамі лёгка. Таму каб пазнаёміцца з планетамі Сонечнай сістэмы нам трэба выканаць заданні . Справіўшыся з імі, мы пазнаем шмат цікавага , пазнаёмімся з прыёмам складання віду 16+4, замацуем рашэнне простых задач. Такім чынам , у шлях.

ІV. Тлумачэнне новага матэрыялу

  • Пачынаем адлік : пяць, чатыры,тры,два,адзін – пуск!







Зараз мы выходзім на арбіту нашага касмічнага карабля і будзем рухацца ад планеты да планеты аддаляючыся ад сонца. На кожнай планеце мы будзем выконваць заданні.

Першай нас вітае планета Меркурый. На гэтай планеце мы пазнаёмімся з прыёмам прыбаўлення ліку 4 для віду 16 + 4.

  1. Дзеці працуюць з лічылінымі палачкамі . Параўноўвачы выразы 6+4, 16+4. Чым падобныя гэтыя прыклады ? Чым адрозніваюцца?

  2. Працуем з абакамі. Дзеці тлумачаць прыклад 16 +4 пры дапамозе абака.

  3. Вучні складаюць прыклады па малюнку. Запісваюць іх у сшытак.

Слайд 7 , 8



6 + 4 = 10











16 + 4 = 20





  1. Рашэнне прыкладаў № 1, с.82. Калектыўная работа. Самаацэнка.

Сваю работу дзеці ацэньваюць у маршрутным лісце . ( + , +, - )



V. Праца над замацаваннем пройдзенага матэрыяму.

1. Працягваем падарожжа! У касмічнай прасторы нас вітае планета Венера. На гэтай планеце мы будзем рашаць задачы

- Задача №4,с.82. Калектыўная работа. Самаацэнка ў маршрутных лістах.

- Вызначце да якога тыпу адносіцца задача ? (усяго (разам))

- Састаўце схематычную мадэль задачы:





1 вучань –пры дапамозе кружкоў :

4 3

2 вучань пры дапамозе чарцяжа :

?

3 вучань састаўляе матэматычну мадэль: 4+3=7

( дзеці самастойна працуюць ў сшытках )

  • На веерах пакажыце адказ задачы.

Зрокавая фізхвілінка

2. Вывельмі добра справіліся з задачай на планеце Венера. Нам пара пазнаёміцца з наступнай планетай . Адпраўляемся ў шлях . Пралятаем каля планеты Зямля, жыхарамі якой мы з’яўляемся. На яе мы прызямлімся ў канцы падарожжа. Наступная планета - Марс. Тут нас таксама чакае задача.

- Задача №5,с. 82 . Калектыўная работа. Самаацэнка ў маршрутных лістах.

Дзеці самастойна чытаюць задачу. - Прачытайце ўмову задачы (пытанне). - Ці аднолькавыя білеты куплялі ? - Знайдзіце тып схем якія адпавядаюць нашай задачы. (дадатак 1) - Запоўніце гэтыя схемы даннымі з задачы. - Выкладзіце з разразных лікаў рашэнне гэтай задачы на парце. (Работа ў парах) - Пакажыце адказы на веерах.

3. І з гэтай задачай вы справіліся . Мы можам ляцець далей. Нас сустракае планета Юпітэр . Тут вы будзеце працаваць самастойна.

- Прыклады №2, с.42, рабочы сшытак. Самаправерка, самаацэнка.



Фізхвілінка

Сядзем у хуткія ракеты, Паляцім мы на планеты. На якую мы захачам, На такую сесці зможам.

3. Наша падарожжа працягваецца . Мы прызямляемся на планету Уран. На гэтай планеце мы прадоўжым мадэліраваць і рашаць задачы.

- Задачы № 3,4 с. 42 (рабочы сшытак) Слайды 9,10

-Выдзеліце умову задачы сінім алоўкам, пытанне – чырвоным. Выдзеліце ключавое слова? ( засталося – 1 задача; усяго – 2 задача)

1)Было 10 сліў. З’елі 7 сліў. 2)З’елі 10 жоўтых і 7 сініх сліў.

Колькі сліў засталося? Колькі ўсяго сліў з’елі?

- Што падобнага ў задачах ? Чым яны адрозніваюцца?

- Якога тыпу 1 задача? (БЗС – было –змянілася – стала ) Змянілася на “+” ці на “ –“ (на “ –“)

-Якога тыпу 2 задача? ( Усяго (разам) Якім дзеяннем рашаем задачу? (складаннем)

- Самастойна запішыце рашэнне задач . Узаемаправерка , самаацэнка.

4. Малайцы! Вы цудоўна справіліся з гэтымі задачамі . Прадаўжаем падарожжа. Перад намі наступная планета - гэта Нептун . Жыхары гэтай планеты падрыхтвалі нам цікавыя пытанні. Вось яны:

На якіх планетах мы ўжо пабывалі? (Дзеці пералічваюць планеты ) Як звалі першага касманаўта?( Гутарка пра Юрыя Гагарына)

Слайды 11,12 Калі адзначаем Дзень Касманаўтыкі? ( 12 красавіка) Хто пабываў у космасе перад чалавекам?(сабакі)

5. Мы пабывалі яшчэ не на ўсіх планетах. Апошняй нас вітае планета Сатурн . На гэтай планеце мы будзем працаваць у групах.

- Нагадайце мне, калі ласка, тэму нашага ўрока. – - У вас ёсць прыклады. Выберыце тыя, якія адпавядаць сённяшняй тэме. Растлумачце, як выканана складанне.



16 + 2 = 18; 16 + 4 = 20; 15 + 5 = 20; 16 + 1 = 17; 18 + 2 = 20; 11 + 9 = 20; 10 + 10 = 20; 16 + 3 = 19

VІ. Падвядзенне вынікаў урока .Рэфлексія .

  • Наша падарожжа закончылася , мы вяртаемся дамоў на планету …(Зямля). Давайце падвядзём вынік вашай працы на лістках самаадзнакі.

  • Сёння на ўроку вы справіліся з усімі заданнямі . Скажыце, што вам дапамагло ў гэтым? (працавітасць, старанне, узаемадапамога)

  • Прыём закончы сказ:

Сёння на ўроку я даведалася …

Самым цікавым для мяне было…

  • У сваіх сшытках вызначце настрой, з якім вы пакідаеце гэты ўрок.

  • Дзякуй за працу!



4


Просмотр содержимого презентации
«Складанне тыпу 16 + 4 (1 кл)»

Склала настаўніца пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Гарадзечненскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Сіпайла Алена Рыгораўна    Складанне віду 16+4  1 клас

Склала настаўніца пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Гарадзечненскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Сіпайла Алена Рыгораўна Складанне віду 16+4

1 клас

10 + 4 = 14

10 + 4 = 14

5 + 4 = 9

5 + 4 = 9

5 + 5 = 10

5 + 5 = 10

15 + 1 = 16

15 + 1 = 16

13 - 1 = 12

13 - 1 = 12

16 + 4 = 20

16 + 4 = 20

Складанне віду 16+4  1 клас

Складанне віду 16+4

1 клас

Складзі прыклады    6 + 4 = 10    16 + 4 = 20

Складзі прыклады

6 + 4 = 10

16 + 4 = 20

Задача 1 Задача 2  Было 10 сл іў.З’елі 7 сліў.  Колькі сліў засталося? З’елі 10 жоўтых і 7 сініх сліў.  Колькі ўсяго сліў з’елі?

Задача 1 Задача 2

Было 10 сл іў.З’елі 7 сліў.

Колькі сліў засталося?

З’елі 10 жоўтых і 7 сініх сліў.

Колькі ўсяго сліў з’елі?

Задача 1 Задача 2  Было 10 сл іў.З’елі 7 сліў.  Колькі сліў засталося?  10  ? 7    10 - 7 = 3 З’елі 10 жоўтых і 7 сініх сліў.  Колькі ўсяго сліў з’елі?  10 7  ?    10 + 7 = 17

Задача 1 Задача 2

Было 10 сл іў.З’елі 7 сліў.

Колькі сліў засталося?

10

? 7

10 - 7 = 3

З’елі 10 жоўтых і 7 сініх сліў.

Колькі ўсяго сліў з’елі?

10 7

?

10 + 7 = 17

Вялікі дзякуй за працу !

Вялікі дзякуй за працу !


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!