«Зямли маёй подых жывы»
Мір – маленькае мястэчка,
Дзя цячэ Міранка рэчка,
Дзе людзей шмат добрых, шчырых,
Ветлівых і клапатлівых.
Да сябе мы запрашаем,
Кожны дзень і ў кожнай хаце
Мы заўсёды Вас чакаем,
Вы хутчэй жа, завітайце.
І хоць паселак невялічкі,
Але багаты гістарычна
Вядомы з даўніх ён вякоў
З нападу страшных крыжакоў.
Нам сёння ёсць што паказать,
Пра Мір наш будзем павядаць.
Мы у мінулае зірнём,
І дойдзем да сучасных дзён.
1.
ГУЧЫЦЬ МУЗЫКА
Першы пісьмовы ўспамін пра Мір датуецца 1395 годам, калі крыжакі зруйнавалі паселішча. Па нападзе Жыгімонту Кейстутавіч, брат вялікага князя Вітаўта, перадаў паселішча свайму паплечніку, кашталяну віленскаму Сеньку Гедыгольдавічу.
Ужо з XV стагоддзя Мір з’яўляўся буйным гандлевым цэнтрам, быў вядомы вырабамі мірскай кафлі і керамікі, а таксама майстрамі: краўцамі, кушнярамі, ганчарамі, шаўцамі, сталярамі, кавалямі, разьбярамі, збройнікамі, ювелірамі і нават музыкамі...
Было так і хай будзе ж так навек:
Зямля і Бог, як твор з тварцом адзіны,
Бо створаны быў першы чалавек
З зямлі і са звычайнай гліны.
Ад Бога атрымаўшы шчодры дар,
Ад раніцы да ночы несупынна,
Як Бог той, завіхаецца ганчар –
Гаршкі ён лепіць са звычайнай гліны.
Ля горна ён шчыруе да знямогі
І праўду кажуць, што не гавары:
“Абпальваюць гаршкі зусім не Богі –
Гартуюць у агні іх ганчары”.
ТАНЕЦ У БЕЛАРУСКІХ КАСЦЮМАХ
2.
З 1486 г. Мір знаходзіўся ў валоданьні Ільлінічаў, якія абнеслі ўласны двор землянымі валамі. Таксама яны ўмацавалі і само паселішча, якое мела чатыры брамы: Мінскую, Віленскую, Слонімскую і Замкавую.
У 1520-я Юры Ільлініч заклаў Мірскі замак.
У КРАІНЕ ЗАМКАЎ, – БЕЛАРУСІ,
Есць той адзіны, куды сэрцам рвуся.
То ЗАМАК МІРСКІ...
Вакол яго паданні, таямніцы,
Легендаў шмат,
Паслухай, падзівіся...
– Кажуць...
Паміж Мірам і Нясьвіжам,
Быў падземны пераход
Па ім Каханку на санях
Ездіў круглы год...
– А яшчэ...
У паўднёвым муру замка
Ёсць камень – галава барана.
Калі яго хто закране,
Усё тут будзе зруйнавана...
– Вы чулі?...
На возеры ля замка
Праклён даўнішні быў –
Калісьці ў гэтым месцы
Сад яблыневы цвіў.
І загадаў мясцовы князь
Яго ў той час ссячы.
І згінулі, хто ўзяў у далонь
Сякеры і мячы.
І ў маці з гора
Прарваўся страшны рэў:
«Хай тут патоне хлопцаў,
Колькі было дрэў».
У КРАІНЕ ЗАМКАЎ – БЕЛАРУСІ,
Есць той адзіны, куды сэрцам рвуся.
То МІРСКІ ЗАМАК...
І думкі ў край ляцяць,
Дзе велічныя вежы
Стагоддзямі стаяць.
ТАНЕЦ У БАЛЬНЫХ КАСЦЮМАХ (???)
3.
Шмат войн вытрымаў наш паселак. Спачатку казакі зруйнавалі Мір, пасля мястэчка перажыло Вялікую Паўночную вайну, сутыкненне з Напалеонаўскай арміяй. Пад час Першай сусветнай вайны ён апынуўся на лініі фронту. Вялікая Айчынная вайна прайшла праз Мір страшнай разбуральнай вайной. Тым не менш, мястэчка, быццам чароўная птушка Фенікс, заўсёды знаходзіла сілы акрыяць, жыць і працаваць далей.
ВАЛЬС (Верш чытаецца пад вальс)
Палыхалі зарніцы,
Грымелі грамы –
І жорсткія фрыцы
Палілі дамы.
Крычалі бабулі
І дзеці крычалі,
Варожыя кулі
Крычаць не давалі.
І слёзы, і гора
Ліліся ракою
У грознае мора –
Няшчасце людское.
І людзі ўзняліся,
Як хвалі цунамі,
Якія ліліся
Ў людскім акіяне.
І фрыцаў паганых
Змяталі яны
За болі і раны,
За гора вайны.
Каб сёння, як кветкі
Нарцыс і камелій
Ўсе людзі планеты
Ад шчасця квітнелі.
І помнілі тое,
І помнілі тых –
Няшчасце ліхое,
Героеў сваіх!
ПЕСНЯ “Салдат”
4. “Няма ў чалавека нічога прыгажэй і даражэй за радзіму. Чалавек без радзімы ‒ бедны чалавек”, – сказаў калісьці Якуб Колас.
Не цалавала рук
нікому я ў жыцці,
Табе ж, мая зямля,
Я цалавала б ногі...
Паклон табе, мой беларускі краю!
Ты – мой, я – твой: ад роду і навек.
Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю
Твой ліст дубовы – як чароўны лек.
За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,
За шчасце звацца іменем тваім –
Паклон табе, мой беларускі краю!
Ты – мой, я – твой: усюды і ва ўсім!
ПЕСНЯ “ЗЕМЛЯКІ” (усе ўдзельнікі выходзяць на сцэну)