СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне

Категория: Прочее

Нажмите, чтобы узнать подробности

Прэзентацыя да ўрока па беларускай мове ў 7 класе "Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне"

Просмотр содержимого документа
«Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне»

ЗЛУЧАЛЬНЫЯ І ПАДПАРАДКАВАЛЬНЫЯ ЗЛУЧНІКІ, ІХ УЖЫВАННЕ  (7 клас)

ЗЛУЧАЛЬНЫЯ І ПАДПАРАДКАВАЛЬНЫЯ ЗЛУЧНІКІ, ІХ УЖЫВАННЕ (7 клас)

Задачы ўрока  Пазнаёміцца са злучальнымі і падпарадкавальнымі злучнікамі. Даведацца пра асаблівасці ўжывання злучальных і падпарадкавальных злучнікаў. Пазнаёміцца з складаназлучанымі і складаназалежнымі сказамі. Пераканацца ў неабходнасці вывучэння дадзенай тэмы, яе важнасці.

Задачы ўрока

  • Пазнаёміцца са злучальнымі і падпарадкавальнымі злучнікамі.
  • Даведацца пра асаблівасці ўжывання злучальных і падпарадкавальных злучнікаў.
  • Пазнаёміцца з складаназлучанымі і складаназалежнымі сказамі.
  • Пераканацца ў неабходнасці вывучэння дадзенай тэмы, яе важнасці.

Франтальнае апытванне

  • На якія дзве групы падзяляюцца часціны мовы? Пералічыце самастойныя і службовыя часціны мовы. Якія словы называюцца злучнікамі? Прывядзіце прыклады. Для чаго ў мове выкарыстоўваюцца злучнікі? На якія разрады падзяляюцца злучнікі паводле структуры? На якія разрады падзяляюцца злучнікі паводле спосабу ўжывання? Якія злучнікі называюцца адзіночнымі, паўторнымі, парнымі? У якіх стылях маўлення часцей за ўсё ўжываюцца простыя злучнікі, састаўныя?
  • На якія дзве групы падзяляюцца часціны мовы? Пералічыце самастойныя і службовыя часціны мовы. Якія словы называюцца злучнікамі? Прывядзіце прыклады. Для чаго ў мове выкарыстоўваюцца злучнікі? На якія разрады падзяляюцца злучнікі паводле структуры? На якія разрады падзяляюцца злучнікі паводле спосабу ўжывання? Якія злучнікі называюцца адзіночнымі, паўторнымі, парнымі? У якіх стылях маўлення часцей за ўсё ўжываюцца простыя злучнікі, састаўныя?
  • На якія дзве групы падзяляюцца часціны мовы?
  • Пералічыце самастойныя і службовыя часціны мовы.
  • Якія словы называюцца злучнікамі? Прывядзіце прыклады.
  • Для чаго ў мове выкарыстоўваюцца злучнікі?
  • На якія разрады падзяляюцца злучнікі паводле структуры?
  • На якія разрады падзяляюцца злучнікі паводле спосабу ўжывання?
  • Якія злучнікі называюцца адзіночнымі, паўторнымі, парнымі?
  • У якіх стылях маўлення часцей за ўсё ўжываюцца простыя злучнікі, састаўныя?
Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі Лабановіч звярнуў з дарогі і  пайшоў аглядаць лес. Юнацтву заўсёды адкрыты дарогі, і  шчасце юнацтву належыць заўжды. Як пахне мёдам поле грэчак, (калі?) калі яны пачнуць цвісці. Заспяваў так салавейка, (як?) што аж спынілі гоман дрэвы. З якой мэтай выкарыстоўваюцца выдзеленыя злучнікі?  Чым адрозніваюцца складаныя сказы правага і левага слупка?

Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі

  • Лабановіч звярнуў з дарогі і пайшоў аглядаць лес.
  • Юнацтву заўсёды адкрыты дарогі, і шчасце юнацтву належыць заўжды.
  • Як пахне мёдам поле грэчак, (калі?) калі яны пачнуць цвісці.
  • Заспяваў так салавейка, (як?) што аж спынілі гоман дрэвы.
  • З якой мэтай выкарыстоўваюцца выдзеленыя злучнікі?

  • Чым адрозніваюцца складаныя сказы правага і левага слупка?
Вывады Разрад злучнікаў па значэнні  злучальныя падпарадкавальныя І, ды, а, але, або, ці, то-то, ні-ні, не толькі ... але... Каб, бо, калі, што, як, пасля таго як, таму што... Злучае аднародныя члены сказа, часткі складаназлучанага сказа . ?

Вывады

Разрад злучнікаў па значэнні

злучальныя

падпарадкавальныя

І, ды, а, але, або, ці, то-то, ні-ні, не толькі ... але...

Каб, бо, калі, што, як, пасля таго як, таму што...

Злучае аднародныя члены сказа, часткі складаназлучанага сказа .

?

Вывады  Складана злучаны сказ  Складаны сказ, часткі якога раўнапраўныя па сэнсе, называецца складаназлучаным .

Вывады Складана злучаны сказ

Складаны сказ, часткі якога раўнапраўныя па сэнсе, называецца складаназлучаным .

Вывады  Складана залежны сказ  Складаны сказ, часткі якога нераўнапраўныя па сэнсе, называецца складаназалежным . У такіх сказах ад адной часткі можна паставіць пытанне да другой.

Вывады Складана залежны сказ

Складаны сказ, часткі якога нераўнапраўныя па сэнсе, называецца складаназалежным . У такіх сказах ад адной часткі можна паставіць пытанне да другой.

Практыкаванне №1.    Спішыце, пастаўце прапушчаныя коскі. Злучнікі, якія звязваюць аднародныя члены сказа, вазьміце ў прамавугольнік, а злучнікі, якія звязваюць часткі складанага сказа,— у авал.  1. Слова Радзіма — мудрае слова у якім змешчана сіла і радасць зямлі.  2. Ноччу фарбы губляюць бляск і красу.  3. Дзесь узляцела песня франтавая і цяжка ўздыхнуў былы салдат.

Практыкаванне №1.

Спішыце, пастаўце прапушчаныя коскі. Злучнікі, якія звязваюць аднародныя члены сказа, вазьміце ў прамавугольнік, а злучнікі, якія звязваюць часткі складанага сказа,— у авал.

1. Слова Радзіма — мудрае слова у якім змешчана сіла і радасць зямлі.

2. Ноччу фарбы губляюць бляск і красу.

3. Дзесь узляцела песня франтавая і цяжка ўздыхнуў былы салдат.

Практыкаванне №2.  Перабудуйце простыя сказы ў складаныя, ужываючы злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі. Над злучальнымі злучнікамі пастаўце літару з, над падпарадкавальнымі — п. Вызначце па злучніках віды ўтвораных сказаў.  У з о р. 3 прыездам настаўніцы ўсе кругом ажывіліся.— Прыехала настаўніца, і ўсе кругом ажывіліся.— Калі прыехала настаўніца, усе ажывіліся.  Варыянт №1.  3 усходам сонца лісце на дрэвах і трава заззялі пазалотай.  Варыянт №2. 3 набліжэннем восені птушкі пачалі збірацца ў вырай.

Практыкаванне №2.

Перабудуйце простыя сказы ў складаныя, ужываючы злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі. Над злучальнымі злучнікамі пастаўце літару з, над падпарадкавальнымі — п. Вызначце па злучніках віды ўтвораных сказаў.

У з о р. 3 прыездам настаўніцы ўсе кругом ажывіліся.— Прыехала настаўніца, і ўсе кругом ажывіліся.— Калі прыехала настаўніца, усе ажывіліся.

Варыянт №1. 3 усходам сонца лісце на дрэвах і трава заззялі пазалотай.

Варыянт №2. 3 набліжэннем восені птушкі пачалі збірацца ў вырай.

Практыкаванне №3.  Устаўце прапушчаныя злучнікі і выпішыце 1 сказ са злучальным злучнікам, 1 сказ ─ з падпарадкавальным. Падкрэсліце граматычныя асновы.   МАСЛЕНІЦА ─ старажытнае свята ў славянскіх народаў, ... звязана з праводзінамі зімы ... паскарэннем прыходу вясны. Нашы продкі лічылі, ... абрад забяспечвае багаты ўраджай і дастатак ў хаце. На масленічным тыдні аб'язджалі маладых коней ... валоў, адведвалі бабку-павітуху , моладзь наладжвала гушканне на арэлях , каталася на санках, спявала масленічныя песні. Заканчвалася Масленіца ў нядзелю, ... на вячэру гатавалі толькі малочныя стравы, сярод іх важную ролю адыгрывалі сыр, масла, тварог з малаком, абавязкова пяклі бліны.

Практыкаванне №3.

Устаўце прапушчаныя злучнікі і выпішыце 1 сказ са злучальным злучнікам, 1 сказ ─ з падпарадкавальным. Падкрэсліце граматычныя асновы.

МАСЛЕНІЦА ─ старажытнае свята ў славянскіх народаў, ... звязана з праводзінамі зімы ... паскарэннем прыходу вясны. Нашы продкі лічылі, ... абрад забяспечвае багаты ўраджай і дастатак ў хаце. На масленічным тыдні аб'язджалі маладых коней ... валоў, адведвалі бабку-павітуху , моладзь наладжвала гушканне на арэлях , каталася на санках, спявала масленічныя песні. Заканчвалася Масленіца ў нядзелю, ... на вячэру гатавалі толькі малочныя стравы, сярод іх важную ролю адыгрывалі сыр, масла, тварог з малаком, абавязкова пяклі бліны.

Пытанні для абагульнення Якія злучнікі называюцца злучальнымі і падпарадкавальнымі? З якой мэтай яны ўжываюцца? Якія сказы называюцца складаназлучанымі? Якія сказы называюцца складаназалежнымі?

Пытанні для абагульнення

  • Якія злучнікі называюцца злучальнымі і падпарадкавальнымі? З якой мэтай яны ўжываюцца?
  • Якія сказы называюцца складаназлучанымі?
  • Якія сказы называюцца складаназалежнымі?
Тэст №1 ВАРЫЯНТ №1  ВАРЫЯНТ №2 Адзначце правільнае азначэнне :   Злучнік — службовая часціна мовы, якая... а) выражае залежнасць назоўніка, лічэбніка і займенніка ва ўскосным склоне ад іншых слоў у словазлучэнні і сказе; б) звязвае аднародныя члены і часткі складанага сказа; в) надае розныя адценні ў сказе ці служыць для ўтварэння ладоў деяслова. Адзначце, якое сцвярджэнне памылковае: а) злучнік — службовая часціна мовы; в) злучнікі звязваюць аднародныя члены і часткі складанага сказа; г ) злучнікі не змяняюцца; д) злучнікі з'яўляюцца членамі сказа.

Тэст №1

ВАРЫЯНТ №1

ВАРЫЯНТ №2

Адзначце правільнае азначэнне :

Злучнік — службовая часціна мовы, якая...

а) выражае залежнасць назоўніка, лічэбніка і займенніка ва ўскосным склоне ад іншых слоў у словазлучэнні і сказе;

б) звязвае аднародныя члены і часткі складанага сказа;

в) надае розныя адценні ў сказе ці служыць для ўтварэння ладоў деяслова.

Адзначце, якое сцвярджэнне памылковае:

а) злучнік — службовая часціна мовы;

в) злучнікі звязваюць аднародныя члены і часткі складанага сказа;

г ) злучнікі не змяняюцца;

д) злучнікі з'яўляюцца членамі сказа.

Тэст №2 ВАРЫЯНТ №1 ВАРЫЯНТ №2  Адзначце радок, у якім усе словы — злучнікі: а) аб, над, пад, к, на; б) і, а, але, ды, або; в) не, ні, ну, толькі, нават. Адзначце радок, у якім усе словы — злучнікі : а) з, ад, каля, паўз, на; б) жа, б, так, нават, хоць; в) каб, калі, але, ды, нібы.

Тэст №2

ВАРЫЯНТ №1

ВАРЫЯНТ №2

Адзначце радок, у якім усе словы — злучнікі:

а) аб, над, пад, к, на;

б) і, а, але, ды, або;

в) не, ні, ну, толькі, нават.

Адзначце радок, у якім усе словы — злучнікі :

а) з, ад, каля, паўз, на;

б) жа, б, так, нават, хоць;

в) каб, калі, але, ды, нібы.

Тэст №3 ВАРЫЯНТ №1  ВАРЫЯНТ №2  Адзначце сказы з простымі злучнікамі: а) Песня і казка ходзяць у пары, сеюць па свеце дзівы і чары. б) Я не пайду ў школу, таму што ў мяне баліць галава. в) Як толькі развіднела, мой тата паехаў у лес па грыбы.  Адзначце сказы са састаўнымі злучнікамі : а) Як толькі развіднела і ўзышло сонца, пачалі збірацца вучні. б) Палессе не толькі край болот, але і векавых лясоў. в) Я музыку люблю і песні.

Тэст №3

ВАРЫЯНТ №1

ВАРЫЯНТ №2

Адзначце сказы з простымі злучнікамі:

а) Песня і казка ходзяць у пары, сеюць па свеце дзівы і чары.

б) Я не пайду ў школу, таму што ў мяне баліць галава.

в) Як толькі развіднела, мой тата паехаў у лес па грыбы.

Адзначце сказы са састаўнымі злучнікамі :

а) Як толькі развіднела і ўзышло сонца, пачалі збірацца вучні.

б) Палессе не толькі край болот, але і векавых лясоў.

в) Я музыку люблю і песні.

Тэст №4 Варыянт № 1.  Адзначце слупок, у якім пададзены злучальныя злучнікі. Варыянт №2.  Адзначце слупок, у якім пададзены падпарадкавальныя злучнікі. а) б) і в) ды (і) бо ні—ні г) а што каб калі але таму што ды (аж) бо

Тэст №4

Варыянт № 1. Адзначце слупок, у якім пададзены злучальныя злучнікі.

Варыянт №2. Адзначце слупок, у якім пададзены падпарадкавальныя злучнікі.

а)

б)

і

в)

ды (і)

бо

ні—ні

г)

а

што

каб

калі

але

таму што

ды (аж)

бо

Тэст №5 ВАРЫЯНТ №1  Адзначце складана злучаныя сказы. ВАРЫЯНТ №2  Адзначце складана залежныя сказы. а) Наша работа любіць, каб яе рабілі з ахвотай. б) Сцёпка скора знік з вачэй, бо дарога павярнула ў кусты. в) Яго вельмі хвалюе, калі ёсць непарадкі. г)  Вялікія вокны друкарні напоўнены яркім святлом, і яны будуць свяціцца ўсю ноч. д) Прыпякала сонца, ды веяў лёгкі ветрык.

Тэст №5

ВАРЫЯНТ №1 Адзначце складана злучаныя сказы.

ВАРЫЯНТ №2 Адзначце складана залежныя сказы.

а) Наша работа любіць, каб яе рабілі з ахвотай.

б) Сцёпка скора знік з вачэй, бо дарога павярнула ў кусты.

в) Яго вельмі хвалюе, калі ёсць непарадкі.

г) Вялікія вокны друкарні напоўнены яркім святлом, і яны будуць свяціцца ўсю ноч.

д) Прыпякала сонца, ды веяў лёгкі ветрык.

Адказы № ВАРЫЯНТ №1 Тэст № 1. ВАРЫЯНТ №2 б Тэст № 2. б д Тэст № 3. Тэст № 4. в а, г а, в а, б Тэст № 5. б, г г, д а, б, в

Адказы

ВАРЫЯНТ №1

Тэст № 1.

ВАРЫЯНТ №2

б

Тэст № 2.

б

д

Тэст № 3.

Тэст № 4.

в

а, г

а, в

а, б

Тэст № 5.

б, г

г, д

а, б, в

Дамашняе заданне    Скласці 2 сказы са злучальнымі злучнікамі, якія звязваюць аднародныя члены сказа і часткі складаназлучанага сказа, 2 сказы ─ з падпарадкавальнымі злучнікамі. Можна аб’яднаць сказы агульнай тэмай “Старажытныя святы беларусаў”.

Дамашняе заданне

Скласці 2 сказы са злучальнымі злучнікамі, якія звязваюць аднародныя члены сказа і часткі складаназлучанага сказа, 2 сказы ─ з падпарадкавальнымі злучнікамі. Можна аб’яднаць сказы агульнай тэмай “Старажытныя святы беларусаў”.


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!