Арганізацыя і змест працы ў асноўны перыяд навучання грамаце
Дыферэнцыраваны падыход пры навучанні грамаце
Дыферэнцыраваны падыход пры навучанні грамаце абумоўліваецца двума прычынамі:
ён забяспечвае трываласць засваення матэрыялу, дапамагае ў ажыццяўленні прынцыпаў даступнасці, сістэматычнасці, індывідуальнага падыходу ў межах агульнакласнай работы;
дзеці, якія прыйшлі ў 1 клас істотна адрозніваюцца па ўзроўні падыхтаванасці да чытання і пісьма.
Для ажыццяўлення дыферэнцыраванага падыходу ў перыяд навучання грамаце клас умоўна падзяляецца на некалькі груп. Для кожнай групы вызначаюцца свае задачы і свая методыка дыферэнцыраванага навучання. Напрыклад, клас можна падзяліць на 5 груп:
1 група – дзеці, якія чытаюць словамі;
2 група – дзеці, якія чытаюць па складах;
3 група – дзеці, якія чытаюць па літарах (дзве падгрупы –дзеці, якія паступілі ў школу з замацаванымі навыкамі палітарнага чытання; дзеці, якія пакуль не назапасілі значнага вопыту палітарнага чытання);
4 – дзеці, якія прыйшлі ў школу нечытаючымі, але авалодваюць чытаннем хуткімі тэмпамі;
5 – дзеці, якія авалодваюць чытаннем у запаволеным тэмпе.
Задачы 1 і 2 груп – удасканальваць навыкі чытання на дадатковым матэрыяле шляхам самастойнага чытання. Дзеці павінны пастаянна ўключацца ў агульнакласную работу і дапамагаць слабым.
Дзеці з 3 групы павінны перавучвацца, неабходна кансультаваць іх бацькоў.
Спынімся на відах самастойных прац, якія можна выкарыстоўваць у перыяд навучання грамаце. Паколькі вучні 1 кл. не маюць яшчэ навыку самастойнай работы ў класе, таму кожны новы від яе спачатку выконваецца пад кіраўніцтвам настаўніка.
У асноўны перыяд трэба карыстацца такімі відамі самастойных прац, якія садзейнічаюць выпрацоўцы навыкаў гукавога аналізу і сінтэзу, чытанню слоў і сказаў, дапамагаюць развіццю навыкаў звязнага вуснага і пісьмовага маўлення. Іх можна падзяліць на найбольш эфектыўныя і актыўныя віды самастойных прац:
1) з разразной азбукай, разразнымі складамі, словамі і сказамі ‑ самастойныя працы, якія маюць на мэце падрыхтоўку дзяцей да тлумачэння новага матэрыялу
Знайсці вывучаемую літару ў неразрэзанай азбуцы, выразаць яе і запоўніць ёю адпаведную кішэньку касы.
Прачытаць выстаўленыя настаўнікам на дошцы склады, набраць іх на сваім наборным палатне і прачытаць. Саставіць словы з прапанаваных складоў.
Настаўнік набірае на класным наборным палатне слова, дзеці чытаюць яго, потым кожны самастойна набірае яго на сваім наборным палатне. Пасля дзецям прапануецца замяніць адну літару ў слове так, каб атрымалася новае слова (напрыклад, мука ‑ рука ‑ рукі ‑ ракі ‑ рака).
У набраных настаўнікам словах вучням прапануецца дадаць у пачатку або ў канцы літары ці склады, каб атрымаліся новыя словы, набраць гэтыя словы на сваім наборным палатне і прачытаць (луг – лугі ‑ плугі, аса – раса ‑ расада). Гэты від працы можа прадугледжваць не нарашчэнне, а скарачэнне слоў (расада ‑ раса ‑ аса).
Запомніць загадку, адгадаць яе, саставіць на сваім наборным палатне слова-адгадку і прачытаць яго.
Прыдумаць словы з 2-ма, 3-ма і больш складамі.
Скласці знаёмыя дзецям словы па першай і апошняй літарах: м....а (машына), с.....т (самалёт)
Скласці з прапанаваных настаўнікам слоў сказ і набраць яго на сваім наборным палатне.
Прыдумаць сказ з трох слоў і набраць яго на наборным палатне.
Скласці апавяданне са сказаў, запісаных на асобных палосках паперы.
Скласці сказы са слоў, змешчаных на розных картках (словы аднаго сказа змяшчаюцца на картках аднаго колеру). З гэтых сказаў скласці апавяданне (з 3 – 4 сказаў). (Мама даіла карову. І наш Варкот тут як тут. Чаго ён чакае? Ды малачка!)
2) па буквары ‑ самастойныя працы на замацаванне вывучанага матэрыялу
Разгледзець малюнак у буквары, знайсці на малюнку (або на малюнках) прадметы, у назвах якіх ёсць вывучаемы гук, вымавіць гэтыя словы пра сябе і ўстанавіць на слых месца вывучаемага гука ў словах.
Самастойна паўторна прачытаць або словы ў слупках, або тэкст, або ўсю старонку буквара.
Выбарачна прачытаць сказы з тэксту на старонцы буквара.
Надрукаваць літару, з якой вучні ўпершыню пазнаёміліся, і адшукаць у незнаёмым тэксце словы з гэтай літарай.
Разгледзець сюжэтны малюнак буквара і скласці па ім сваё апавяданне.
Даць назвы прадметным малюнкам буквара і набраць гэтыя словы з літар разразной азбукі.
3) па малюнках і табліцах ‑ самастойныя працы, якія маюць на мэце праверыць веды дзяцей па матэрыялу папярэдняга ўрока або па ўсёй тэме
Падрыхтаваць па малюнку вуснае апавяданне, з якога потым выдзеліць словы для гукавога аналізу і сінтэзу.
Вывесіць на дошцы прадметныя малюнкі (набор малых малюнкаў раздаецца на парты вучням). Дзеці павінны падабраць да кожнага слова пачатковую літару і адкласці яе на парце. Гэты від працы можна пазней ускладніць, даючы дзецям заданне набраць усё слова, якім можна падпісаць малюнак.
Настаўнік рыхтуе малюнкі, пад якімі надрукаваны словы з пропускам адной літары, складу і дае іх дзецям для самастойнай працы. Вучні самастойна павінны ўстанавіць, якія гэта словы, набраць іх з літар сваёй разразной азбукі, прачытаць і адкласці на парце прапушчаныя літары або склады.
Падбор да малюнкаў, на якіх паказаны канкрэтныя прадметы (стол, парта), слоў з абагульняючым значэннем (мэбля).
Віды самастойных прац па пісьму ў перыяд навучання грамаце.
Пісьмо літар па ўзорах, прапанаваных настаўнікам на класнай дошцы, у сшытках вучняў.
Пісьмо складоў, слоў па ўзорах.
Пісьмо слоў па памяці.
Пісьмо па памяці вядомых дзецям галосных або зычных, складоў.
Падкрэсліць галосныя літары е, ё, ю, я, і або зычныя літары перад гэтымі галоснымі ў адным або некалькіх словах. Правільна прачытаць гэтыя словы.
Напісаць у сшытках некалькі літар па выстаўленых на наборным палатне друкаваных літарах. З гэтай мэтай лепш за ўсё браць літары з аднолькавымі недастаткова засвоенымі элементамі.
Пісьмо слоў па першай і апошняй літарах: т.....р (трактар). З гэтай мэтай бяруцца прааналізаваныя і прачытаныя на папярэднім уроку словы.
Набор слоў да малюнкаў і пісьмо гэтых слоў.
Дапісванне літар і складоў да слоў, запісаных на дошцы.
Напісаць усе вядомыя дзецям літары, у якіх ёсць названы настаўнікам элемент.
Спісаць словы або сказы і падкрэсліць у іх літары, якія абазначаюць мяккія зычныя гукі.
Спісаць словы ці сказы з друкаванага тэксту буквара.
Пісьмо па памяці загадак, прыказак, прымавак, змешчаных у буквары або прапанаваных настаўнікам.
Задачы навучання пісьму ў перыяд навучання грамаце.
1) навучыцца правільна сядзець, трымаць сшытак, карыстацца ручкай, прытрымлівацца радка, захоўваць палі.
2) асэнсоўваць словы, успрынятыя на слых або зрокава, падзяляць іх на гукі, пазначаць гукі літарамі.
3) сфарміраваць выразна дэферынцыраваныя зрокава-рухальныя выявы пісьмовых літар.
4) навучыцца пісаць у адпаведнасці з пропісямі ўсе літары бел алфавіта. Злучаць літары паміж сабой, рабіць прабелы паміж словамі, пераводзіць друкаваны тэкст у пісьмовы.
5) умець запісваць словы і сказы з 3-4 слоў пасля іх гука-літарнага аналізу.
6) спісваць, пісаць пад дыктоуку словы, напісанне якіх не разыходзіцца з вымаўленнем; правяраць напісанае, параўноуваючы яго з узорам, а таксама спосабам прагаворвання.
7)запісваць уласныя сказы, узятыя з вусна складзенага апавядання.
Першакласнікі навучаюцца спісваць літары і словы з рукапіснага і друкаванага тэксту; пісаць пад дыктоўку словы, напісанне якіх не разыходзіцца з вымаўленнем, і кароткія сказы з такіх слоў; ужываць вялікую літару ў ачатку сказа, у імёнах людзей і клічках жывел. Найгалоўнейшая задача– выпрацоўка ў вучняў графічных навыкаў пісьма.
Букварны перыяд у навучанні грамаце. Граматычная і арфаграфічная падрыхтоўка ў перыяд навучання грамаце.
Букварны перыяд складаецца з 4 ступеней. Работа на кожнай з іх мае свае асаблівасці: ускладняюцца матэрыялы і характар гука-літарнага аналізу, павышаецца ўзровень сфарміраванасці навыку чытання, паглыбляецца сэнсавы разбор прачытаннага. Урокі на першай ступені асноўнага перыяду у многіх адносінах аднатыпныя. Па прадметных малюнках у двух словах выдзяляюцца цвердыя і мяккія зычныя. Дзеці практыкуюцца ва ўспрыманні выдзеленых гукаў на слых, вызначаецца месца гука ў слове. Вучні знаемяцца з літарамі для абазначэння ахарактарызаваных гукаў. Далей ідзе навучанне чытанню складоў ЗГ па складовай табліцы.
У гэты перыяд навучання грамаце дзеці знаёмяцца з асноўнымі гукамі роднай мовы, вучацца выдзяляць іх з мовы, абазначаць літарамі, чытаць і пісаць з імі словы. Абазначэнне гука літарай (паказ літары) праводзіцца толькі пасля таго, як выдзелены гук са слова і дзеці добра засвоілі яго гучанне, умеюць вызначаць, чуць яго ў розных месцах гукавой структуры слова (у пачатку, у сярэдзіне і ў канцы слова). Мэта букварнага перыяду — навучыць дзяцей чытаць і пісаць.
У букварны перыяд навучання грамаце праводзяцца наступныя віды заняткаў з вучнямі:
а) азнаямленне вучняў з новым гукам і літарай;
б) чытанне складоў і асобных слоў;
в) чытанне асобных сказаў;
г) чытанне невялікіх тэкстаў;
д) пісьмо літар;
в) пісьмо слоў, сказаў і невялікіх звязных тэкстаў.
На першым этапе дзеці вучацца чытаць словы толькі з цвердымі зычнымі м, т, н, х, ш, р, с, л, к, якія стаяць перад галоснымі а, у, ы, о .
Асноўная задача гэтага этапа — навучыць дзяцей чытаць у словах двухлітарныя прамыя склады, стварыць аснову правільнага складовага (а не па літарах) чытання і чытання адразу цэлых слоў. На гэтым этапе дзеці ўжо знаёмяцца і з аднаскладовымі трохлітарнымі словамі з галосным у сярэдзіне. Вучацца чытаць такія словы прыёмам нарашчэня. (та — там, ту — тут.)
Чытанне павінна быць не толькі плаўным складовым, але і асэнсаваным. Для гэтага настаўнік з першых урокаў сочыць за правільнай пастаноўкай націску ў словах, за паніжэннем голасу на кропках і за клічнай і пытальнай інтанацыяй пры адпаведных знаках.
На другім этапе вывучаецца галосны гук і у сувязі з чым дзеці вучацца чытацЬ словы з мяккімі зычнымі і адрозніваць іх ад цвёрдых зычных. Спачатку чытаюць словы з тымі зычным: якія вывучаны на першым этапе, а потым — з новымі зычнымі, якія вывучаюцца на гэтым этапе,— п, в, з. Апрача гэтых зычных, вывучаецца зычны ж, які не бывае мяккім.
У канцы гэтага этапу вывучаецца галосны э, а таксама Й і ь(мяккі знак, які абазначае мяккасць папярэдняга зычнага ў канцы і сярэдзіне слова). Такім чынам, на другім этапе дзеці вывучаюць два віды абазначэння мяккасці зычных:
1) пры дапамозе галоснага і
2) пры дапамозе ь (мяккага знака). На гэтым этапе вучні чытаюць у слупках, сказах і тэкстах буквара словы, якія складаюцца з трох і болыы прамых складоў (Та-ма-ра-, па-ла-ма-ла, жу-ра-ві-ны); словы, у якіх ёсць трохлітарныя склады ў рознай пазіцыі слова (Лыс-ка, Ша-рык, ма-лан-ка, жа-ва-ра-нак); словы са збегам двух і трох зычных (парк, карта, хто, стук, страх). Трэба дабівацца, каб дзеці чыталі трох- і чатырохлітарныя склады цалкам, а не раздзельна.
На трэцім этапе вывучаюцца галосныя е, я, ё, ю і зычныя б, д, ч, г, ў, ц, дж, ф, дж. У канцы гэтага этапа дзеці вучацца чытаць словы з раздзяляльнымі знакамі: апострафам (’) (б’ю, сям'я, пад’ехаў) і раздзяляльным мяккім знакам (ь) толькі пасля зычнай л (лью, Ільіч, Ульянаў), а пра іншыя выпадкі ўжывання раздзяляльнага ь вучні даведваюцца пазней. Цяжкімі для аналізу і вывучэння на гэтам этапе з’яўляюцца ётавыя галосныя е, ё, я, ю і злітныя зычныя ч, ц, дз, дж.
Прыѐмы гукавога аналізу ў перыяд навучання грамаце
1. Выдзяленне слоў з маўленчай плыні (са сказа); выразнае вымаўленне асобнага слова; падзел слова на склады і выразнае вымаўленне складоў, якія ўваходзяць у яго; выдзяленне націскнога склада, вымаўленне слова з узмоцненым націскам, выразнае вымаўленне слоў па складах з выдзяленнем асобнага гука (шаррр).
2. Выдзяленне новага гука. Вядома некалькі прыѐмаў першаснага выдзялення новага гука:
а) Выдзяленне са сказа гука-слова (і са сказа па малюнку ―Яблык і груша‖);
б) Прыѐм гукападражання (жжжжжук, жжжж);
в) Выдзяленне зычнага з закрытага склада (шааа-ррр);
г) Выдзяленне зычнага з адкрытага склада (Ссааа-ша);
д) Выдзяленне галоснага, які ўтварае цэлы склад (а-са);
е) Пералічванне слоў з аднолькавым пачатковым гукам (конь, камень);
ж) Дагаворванне слова (ле---с).
3. Пералічванне гукаў у слове, іх паслядоўнае называнне, падлік колькасці гукаў у слове, вызначэнне характару сувязі паміж імі, складовага саставу.
4. Супастаўленне, параўнанне слоў па гучанні і па напісанні асабліва эфектыўна пры знаѐмстве з парамі мяккіх-цвѐрдых, звонкіх-глухіх зычных.
5. Аналіз утварэння гука, яго артыкуляцыі.
6. Складанне табліц галосных і зычных гукаў і літар.
7. Раздзяленне‖ складзеных з літар разразной азбукі слоў на наборным палатне, на дошцы, што наглядна дэманструе вучням літарны і складовы састаў слова.
Прыѐмы гукавога сінтэзу ў перыяд навучання грамаце
1. Вымаўленне слова або склада, які папярэдне быў прааналізаваны, складанне яго з разразной азбукі; чытанне склада, слова.
2. Утварэнне складовых табліц на аснове галоснага або зычнага; чытанне табліц; складанне табліц з літар разразной азбукі.
3. Чытанне слоў па падабенству (мама - Маша - Саша).
4. Нарашчэнне галосных або зычных у пачатку або ў канцы слова (рот - крот).
5. Дабаўленне гука ў сярэдзіне слова (плот - пілот).
6. Перастаноўка гукаў (піла - ліпа).
7. Перастаноўка складоў (мала - лама).
8. Адкідванне гука або склада (машына - шына).
9. Дабаўленне склада (наша - Наташа).
Тыпы ўрокаў навучання грамаце.
1) урок азнаямлення са складам;
2) урок азнаямлення з націскам;
3) урок азнаямлення з галосным гукам і яго літарай;
4) урок азнаямлення з зычным гукам (або гукамі) і яго літарай;
5) урок азнаямлення са зліяннем ЗГ;
6) урок замацавання;
7) урок паўтарэння і абагульнення.
Прынцыпы пабудовы буквара. Кароткая характарыстыка тэарэтычнага і дыдактычнага матэрыялу буквара.
Буквар-асноўны сродак навучання элементарнаму чытанню.Матэрыял буквара па сваім характары дзеліцца на тэкставы і пазатэкставы (алюстрацыі,схемы сказаў і слоў,складовыя табліцы і iнш.). Ілюстрацыі,схемы сказаў і слоў выкарыстоўваюцца толькі ў першым раздзеле,які адпавядае падрыхтоўчаму перыяду,гэтыя ж і ўсе астатнія знаходзяць сваё прымяненне ў другім раздзеле,які прызначан для навучання чытанню ў асноўны перыяд. Сучасны буквар сур’ёзным чынам адрозніваюцца ад сваіх папярэднікаў.Новым і іх з’яўляецца:
1)іншая паслядоўнасць у размеркаванні гукаў і літар для вывучэння. Частыя літары дадзены ў пачатку,рэдкія ў канцы, астатнія размешчаны паміж гэтымі.
2)Функцыянальнае размеркаванне матэрыялу для гукавога аналізу, для чытання, для развіцця мовы.
3)Прымяненне графічных схем-мадэлей сказаў і слоў.
4)Адмова ад мноства практыкаванняў са словамі ў слупках, акцэнт у рабоце перанесен на звязныя тэксты-матэрыялы больш каштоўны ў выхаваўчых і развіццёвых адносінах.
5)Шырокае выкарыстанне дзіцячага фальклору (казкі, загадкі, прыказкі, скарагаворкі, лічылкі) і матэрыялу для моўных гульняў (лато,рэбусы,”рассыпаныя” словы,”ланцужкі”слоў і інш.)
6)Увядзенне элементаў граматыкі, словаўтварэння, арфаграфіі, лексікалогіі. Так, яшчэ не ведаючы спецыяльных правіл, вучні практычна засвойваюць шэраг арфаграм (вялікая літара ў пачатку сказа, ва ўласных імёнах,прасцейшыя выпадкі раздзельнага напісання прыназоўнікаў, напісанне парных па звонкасці-глухасці зычных, абазначэнне мяккасці зычных).
7)Наяўнасць багатага матэрыялу для дыферэнцыраванага і індывідуальнага падыходу пры навучанні чытанню.
8)Строгае захаванне такога прынцыпу, як тэматычнае адзінства кожнай старонкі і ідэйна-тэматычная цэласнасць усяго падручніка. Праз падручнік чырвонай ніткай праходзяць такія тэмы,як прырода нашай краіны,праца дарослых і дзяцей,школа,сям’я,таварышы.
Развіццѐ маўлення і мыслення вучняў у перыяд навучання грамаце.
Развіццѐ маўлення вучняў – адна з важнейшых задач навучання ўвогуле і ўрокаў граматы ў прыватнасці. Развіваць маўленне дзяцей – г.зн. уздзейнічаць на яе з 4-ох бакоў:
1)прывіваць навыкі гукавой культуры маўлення;
2) узбагачаць слоўнік;
3) вучыць правільна будаваць сказы;
4) навучаць звязваць сказы паміж сабой у адзінае сэнсавае і граматычнае цэлае.
Дзіця, якое не ўмее правільна гаварыць, не можа навучыцца правільна чытаць і пісаць. Таму першачарговая задача школы – прывіць вучням 1 класа навыкі культуры вуснага маўлення.