СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

10 клас. Кантрольная тэставая работа за год.1 і 2 варыянты

Нажмите, чтобы узнать подробности

Кантрольная тэставая работа

Просмотр содержимого документа
«10 клас. Кантрольная тэставая работа за год.1 і 2 варыянты»

КАНТРОЛЬНАЯ ТЭСТАВАЯ РАБОТА (10 КЛАС)

І ВАРЫЯНТ

1. Адзначце словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае:

1) лясны; 2) яблычнае; 3) прыязджаць; 4) ельнік; 5) князь.


2. Адзначце словы, у якіх пішацца літара э:

2) бр…кет: 2) др…ваед; 3) характ…р; 4) інт…рвал; 5) пр…зідэнт.


3. Адзначце словы, у якіх пішацца літара о:

1) дэп…; 2) в…рабей; 3) Эфі…пія; 4) ф…талабараторыя; 5) шыр…каверхі.


4. Адзначце, дэе пішацца ў:

1) паўночна -…сходні; 2) а…дыторыя; 3) Кавалёва …ладзіслава; 4) кансультацыйна-…рачэбны; 5) Улан - …дэ.


5. Адзначце словы, у якіх пішацца ь:

1) бязрыб…е; 2) дз…як; 3) міл…ён; 4) клубен…чык; 5) кампан…ён.


6. Адзначце словы, у якіх пішацца апостраф:

1) паўшар…е; 2) саслоў…е; 3) Дар…я; 4) фел…етон; 5) двух…ярусны.


7. Адзначце словы, у якіх пішацца літара а:

1) ч…рнаморскі; 2) ч…рнабароды; 3) д…браякасны; 4) ст…гадовы; 5) р…знабаковы.


8. Адзначце выпадкі, калі пры змяненні назоўніка адбываецца чаргаванне заднеязычнага са свісцячым гукам:

1) сустрэцца з (сяброўка); 2) зваліцца з (кладка); 3) бегчы па (дарожка); 4) радавацца (адзнака); 5) ісці па (бераг).


9. Адзначце радкі, у якіх марфемная будова слоў вызначана правільна:

1) зацемна ( прыстаўка + корань + суфікс + канчатак );

2) зірнуўшы ( корань + суфікс + суфікс );

3) здалёку ( прыстаўка + корань + суфікс );

4) перададзены ( прыстаўка + корань + суфікс + канчатак );

5) задарожны ( прыстаўка + корань + суфікс + канчатак ).


10. Адзначце радкі, у якіх прыслоўі пішуцца разам:

1) саскочыць (на) хаду; 2) пазіраць (з) верху; 3) (з) верху елкі; 4) ісці (ў) абдымку; 5) пачаць (па) асобку.


11. Адзначце лічэбнікі, напісаныя правільна:

1) пяцьдзясят трэцці; 2) тры пятых; 3) шаснаццаць; 4) у васьмідзесяці; 5) з трымастамі.


12. Адзначце, дзе трэба ўжыць займеннік сябе:

1) Чалавек любіць самога … .

2) Іван быў упэўнены ў …. чалавек.

3) Вартавы даў пра … знаць стукам у дзверы.

4) Васіль запрасіў усіх да … .

5) Нарэшце гоман сам па … ўлёгся.


13. Адзначце словазлучэнні, у якіх ѐсць памылкі ва ўтварэнні ці напісанні

дзеепрыметнікаў:

1) размоклыя чаравікі; 2) дагледжаная вопратка; 3) згаладаўшыяся дзеці; 4) плачучы голас; 5) абветранныя твары.


14. Адзначце прыклады, у якіх не (ня) са словамі пішацца разам:

1) (не) верагодны палёт; 2) (не) высушанае своечасова жыта; 3) (не) каторыя работнікі; 4) (не) упэўненасць у сабе; 5) (не) адхіляючыся ад тэмы.


15. Адзначце радкі, дзе запісаны сінонімы:

1) адвага, смеласць, мужнасць;

2) адзінока, самотна, сіратліва;

3) адпачынак, перапынак, канікулы;

4) ганаровы, ганарлівы, ганарысты;

5) спрытна, увішна, жвава.


16. Адзначце словазлучэнні, у якіх парушана лексічная спалучальнасць слоў-кампанентаў:

1) істотны недахоп; 2) пачэсны госць; 3) залыпаць губамі; 4) наталіць прагу; 5) хатнія жывёлы.


ТЭКСТ ДЛЯ ЗАДАННЯЎ 17 – 20

( 1 ) Палявая дарога прывяла да лесу. ( 2 ) Невысокія сосны ўперамежку з кучаравымі елкамі паўкругам абдымалі поле. ( 3 ) Бярозкі нібы дапамагалі сонцу праганяць з лесу змрок. ( 4 ) Спякоты не было. ( 5) Можна было прыйсці крыху адпачыць.


17. Ад асновы дзеяслова ў 2-м сказе ўтварыць дзеепрыслоўе і запісаць.


18. Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае ў 5-м сказе слова. Адказ запішыце.


19. Вызначце від сувязі сказаў у тэксце. Адказ запішыце.


20. Вызначце стыль і тып тэксту. Адказ запішыце.


КАНТРОЛЬНАЯ ТЭСТАВАЯ РАБОТА (10 КЛАС)

ІІ ВАРЫЯНТ

1. Адзначце словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае:

1) вясёлка; 2) яловы; 3) уявілі; 4) сямёра; 5) салаўя.


2. Адзначце словы, у якіх пішацца літара э:

1) адр…с; 2) т…атр; 3) р…дкаўжывальны; 4) хр…стаматыя; 5) ар…шт.


3. Адзначце словы, у якіх пішацца літара е:

1) маян…з; 2) эф…кт; 3) ац…нка; 4) жыцц…здольны; 5) л…саахоўны.


4. Адзначце, дзе пішацца ў:

1) на …скрайку лесу; 2) прачыта…; 3) аквары…м; 4) газету ”Звязда” …знагародзілі; 5) Казько …ладзімір.


5. Адзначце словы, у якіх пішацца апостраф:

1) бур…ян; 2) разнатраў…е; 3) высакагор…е; 4) пад…ехаць; 5) дэб…ютант.


6. Адзначце словы, у якіх пішацца ь:

1) прамен…чык; 2) жараб…ёўка; 3) выл…е; 4) батон…чык; 5) нос…біт.


7. Адзначце словы, у якіх пішацца літара о:

1) в…даплаўны; 2) гр…маадвод; 3) сл…ваўтварэнне; 4) г…рналыжнік; 5) м…тацыкл.


8. Адзначце выпадкі, калі пры змяненні назоўніка адбываецца чаргаванне

заднеязычнага са свісцячым гукам:

1) звісаць са (страха) 2) скакаць на (нага); 3) на правай (рука); 4) гасцяваць у (цётка); 5) сядзець на (лаўка).


9. Адзначце радкі, у якіх марфемная будова слоў вызначана правільна:

1) дабяла (прыстаўка + корань + канчатак);

2) глянуўшы (корань + суфікс + суфікс);

3) зблізку (прыстаўка + корань + суфікс);

4) аддадзены (прыстаўка + корань + суфікс + канчатак);

5) прырэчны (прыстаўка + корань + суфікс + канчатак).


10. Адзначце радкі, у якіх прыслоўі пішуцца разам:

1) ляжаць (у) поперак; 2) танцаваць (у) прысядкі; 3) кінуцца (ў) рассыпную; 4) (з) верху сцяны; 5) (у) чатырох дамах.


11. Адзначце лічэбнікі, напісаныя правільна:

1) двумастамі; 2) дзве трэціх; 3) сямідзесяці; 4) тромста; 5) васямнаццаты.


12. Адзначце, дзе трэба ўжыць займеннік цябе:

1) сустрэў …; 2) гляджу … ў вочы; 3) дапамагу …; 4) быў у … у гасцях; 5) дазволь пасядзець каля … .


13. Адзначце словазлучэнні, у якіх ёсць памылкі ва ўтварэнні ці напісанні

дзеепрыметнікаў:

1) асветленнае неба; 2) падаючыя зоркі; 3) разбушаваўшаяся стыхія; 4) апранутае дзіця; 5) загарэлы на сонцы твар.


14. Адзначце прыклады, у якіх не (ня) пішацца са словамі разам:

1) (не) сустракацца позіркам; 2) (не)абходны дакумент; 3) (не)ўчора, а сёння; 40 (не)шта загучала; 5) (не)навідзець хлусню.


15. Адзначце рады, дзе запісаны сінонімы:

1) баязлівы, палахлівы, нясмелы;

2) жыццярадасна, настойліва, аптымістычна;

3) войска, армія, раць;

4) гора, прыгода, ліхалецце;

5) асілак, волат, сілач.


16. Адзначце словазлучэнні, у якіх парушана лексічная спалучальнасць слоў-кампанентаў:

1) каменная мясціна; 2) ступні лесвіцы; 3) балоцістая мясціна; 4) ганаровы хлапчук; 5) адукацыйны стандарт.


ТЭКСТ ДЛЯ ЗАДАННЯЎ 17 – 20

(1) Белавежу называюць зубрынай краінай. (2) Зараз тут жыве каля трохсот зуброў.

(3) Пушча багатая на птушак і звяроў. (4) Тут наяве трапляеш у казку. (5) Нам пад сілу захаваць гэты цудоўны разнастайны свет для наступных пакаленняў.


17. Знайдзіце ў 4-м сказе дзеяслоў,ад яго ўтварыце дзеепрыслоўе, запішыце.


18 Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляецца выдзеленае ў 5-м сказе слова. Адказ запішыце.


19. Вызначце від сувязі сказаў у тзксце. Адказ запішыце.


20. Вызначце стыль і тып тэксту. Адказ запішыце.