План-канспект урока: Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме: "Правільныя многавугольнікі".
Тып урока: Урок паўтарэння, абагульнення і сістэматызацыі вывучанага матэрыялу.
Мэта: абагульніць і сістэматызіраваць веды, падрыхтаваць вучняў да выканання кантрольнай работы па індывідуальным узроўням засваення матэрыяла.
Задачы:
• скласці ўмовы для абагульнення, сістэматызацыі і замацавання ведаў навучэнцаў па дадзенай тэме;
• спрыяць развіццю лагічнага мыслення, умення вылучаць галоўнае, праводзіць абагульненне, рабіць правільныя лагічныя высновы;
• мэтанакіроўваць на выхаванне такіх якасцей характару, як настойлівасць у дасягненні мэты, уменне не разгубіцца ў праблемнай сітуацыі.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
Праверка гатоўнасці да ўрока, прывітанне.
Дэвіз нашага ўрока: “Кожны вопыт нясе ў сабе поспех”.
2. Пастаноўка мэты.
Сёння на ўроку мы працягнем падрыхтоўку да экзамену і будзем адпрацоўваць навыкі рашэння заданняў па тэме "Правільныя многавугольнікі ".
3. Актуалізацыя ведаў. (Правяраецца тэарэтычная частка хатняга задання).
Вуснае апытанне.
1. Які многавугольнік называецца правільным?
2. Прывядзіце прыклады правільных многавугольнікаў.
3. Па якой формуле можна знайсці градусную меру вугла правільнага п-вугольніка?
4.Чаму роўны вугал правільнага трохвугольніка, чатырохвугольніка, шасцівугольніка?
5. Якая акружнасць называецца апісанай каля многавугольніка?
6. Сфармулюйце тэарэму аб акружнасці, апісанай каля правільнага многавугольніка. Дзе знаходзіцца яе цэнтр?
7. Якая акружнасць называецца ўпісанай у многавугольнік?
8. Сфармулюйце тэарэму аб акружнасці, упісанай у правільны многавугольніка. Дзе знаходзіцца яе цэнтр?
9. Як знайсці плошчу правільнага многавугольніка?
10. Па якой формуле можна вылічыць даўжыню стараны правільнага п-вугольніка, калі вядомы радыус упісанай у яго акружнасці?
11. Па якой формуле можна вылічыць даўжыню стараны правільнага п-вугольніка, калі вядомы радыус апісанай каля яго акружнасці?
12. Па якой формуле можна вылічыць плошчу правільнага п-вугольніка, калі вядомы радыус апісанай каля яго акружнасці?
13. Якая формула выказвае залежнасць паміж радыусамі апісанай каля правільнага многавугольніка і упісанай акружнасці?
14. Як з дапамогай цыркуля і лінейкі пабудаваць правільны: а) трохвугольнік; б) квадрат; в) шасцівугольнік?
Для праверкі асноўных формул, напішам матэматычны дыктант.
| Лік старон | Залежнасць |
| а ад R і n | а ад r і n |
| n | | |
| 3 | | |
| 4 | | |
| 6 | | |
4. Пяройдзем да практыкі, выканаем практыкаванні.
1. Знайдзіце плошчу сектара круга з радыусам 6 см, калі яго цэнтральны вугал утрымлівае 30 градусаў.
2. Дадзены правільны трохвугольнік са стараной 12 см. Знайдзіце рознасць R-r, дзе R – радыус апісанай акружнасці, r – радыус упісанай акружнасці трохвугольніка.
3. Радыус акружнасці, упісанай у правільны шасцівугольнік, роўны √12 см. Знайдзіце плошчу шасцівугольніка.
4. Унутраны вугал правільнага п-вугольніка роўны 135°, а старана роўная 9 см. Знайдзіце перыметр п-вугольніка.
5. У правільны шасцівугольнік упісана акружнасць, у якую ўпісан правільны трохвугольнік. Рознасць перыметра шасцівугольніка і перыметр трохвугольніка роўна √27 см. Знайсці плошчу круга, абмежаванага дадзенай акружнасцю.
5. Самастойная работа. (Праца па картках)
5. Падвядзенне вынікаў урока.
Рашэнне заданняў па дадзенай тэме патрабуе добрых ведаў формул, уменняў прымяняць іх на практыцы, патрабуе ўвагі і кемлівасці.
6. Стадыя рэфлексіі.
Прыём "Формула поспеху"
Вучням прапануецца напісаць на невялікіх аркушах адну формулу ці тэарэму, якую яны запомнілі лепш за ўсё і лічаць самай важнай на ўроку. Аркушы можна здаць настаўніку.
7. Дамашняе заданнe: §16-20, задачы з табліцы:
| №п/п | a | R | r | P | S |
| 1 | 3 | | | | |
| 2 | | 6 | | | |
| 3 | | | | 60 | |
| 4 | | | 4 | | |