СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Аднасастаўныя сказы

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Аднасастаўныя сказы»

Тэма: Падагульненне і сістэматызацыя вывучанага па раздзеле

Аднасастаўныя сказы”

Мэта: 1) падагуліць і сістэматызаваць веды пра аднасастаўныя сказы;

2) удасканальваць уменні адрозніваць віды аднасастаўных сказаў па сэнсавых і граматычных прыметах, выконваць сінтаксічны разбор аднасастаўнага сказа, мэтанакіравана ўжываць розныя віды аднасастаўных сказаў ва ўласным маўленні;

3) выхоўваць культуру вуснага і пісьмовага маўлення, пачуццё любові да роднай мовы, да Бацькаўшчыны.

Абсталяванне: 1) карткі з тэставымі заданнямі па тэме “Аднасастаўныя сказы”;

2) блок-схема “Аднасастаўныя сказы”;

3) музычны ролік “Родная мова”;

4) прэзентацыя “Грамніцы”;

5) крыжаванка “Правапіс у, ў” (прэзентацыя, карткі);

6) малюнкі, кнігі пра Беларусь (для выставы).

Ведаць: паняцце “Аднасастаўны сказ”; віды аднасастаўных сказаў; віды выражэння галоўнага члена.

Умець: вызначаць віды аднасастаўных сказаў; адрозніваць аднасастаўныя назыўныя сказы ад двухсастаўных сказаў; выконваць сінтаксічны разбор аднасастаўных сказаў.

Дэвіз урока: не сорамна не ведаць, сорамна не вучыцца.


Эпіграф: Кінь саромецца мовы сваёй.

Зваць сябе беларусам пачні.

М. Чарот

Ход урока

І. Арганізацыйны момант (псіхалагічны настрой на працу).

– Добры дзень ! Я рада сустрэчы з вамі. Спадзяюся, што праца наша будзе плённай. Сёння ўрок пройдзе пад дэвізам: не сорамна не ведаць, сорамна не вучыцца.

Пачаць урок хочацца з песні, якая прысвечана нашай роднай мове.

(Гучыць песня “Родная мова”)

ІІ. Вызначэнне тэмы і мэты ўрока.

Тут трэба ля гэтых азёр нарадзіцца,

І слухаць гаворку, і бачыць зару,

Каб сэрцам і доляй навек прычасціцца

К табе, мая чыстая Белая Русь.

Уладзімір Карызна

– Назавіце від сказа (двухсастаўны, кожная частка – аднасастаўны, безасабовы).

ІІІ. Арфаграфічная хвілінка.

  1. крыжаванка “Правапіс у, ў” (ключавое слова БЕЛАРУС, звязаць з эпіграфам). Дадатак 1

  2. адказы вучняў;

  3. вывад: у:

  • у пачатку і сярэдзіне слова, калі на у падае націс: аул, каля урны;

  • у канцы запазычаных слоў на -ум, -ус: Ландау, фрау, радыус;

  • у пачатку ўласных назваў, імён: на Украіне, да Уладзіка;

  • пасля галосных, двукосся, дэфіса.


ІV. Праца па тэме ўрока.

  1. Праца з эпіграфам.

Кінь саромецца мовы сваёй.

Зваць сябе беларусам пачні.

Пытанне: Аб чым гавораць гэтыя радкі?

Вывад: Мы ўсё ж такі беларусы, таму павінны размаўляць на беларускай мове, бо гэта мова нашых бацькоў.

  1. Фанетычная транскрыпцыя.

[к і́ нʹ с а р о́ мʹ э ц а м о́ в ы с в а йʹ о́ йʹ/

з в а́ цʹ сʹ а бʹ э́ бʹ э л а р у́ с а м п а ч нʹ і́//].

  1. Сінтаксічны разбор сказа.

Сказ просты, апавядальны, няклічны, аднасастаўны, абагульнена-асабовы (афарызм), развіты, поўны.

  1. “Мазгавы штурм” (суразмоўніцтва па тэме, адначасова з адказамі на пытанні складваецца кластар на дошцы. Дадатак 2).

Пытанні: 1) Якія сказы называюцца аднасастаўнымі?

2) Чым адрозніваюцца ад двухсастаўных?

3) Назавіце віды аднасастаўных сказаў.

4) Чым можа выражацца выказнік у:

- пэўна-асабовых сказах (дзеясловамі 1-й і 2-й асобы адзіночнага ці множнага ліку цяп. і буд. часу, дзеясловамі 2-й асобы адзіночнага ці множнага ліку загаднага ладу);

- няпэўна-асабовых сказах (дзеясловам, які мае форму 3-й асобы цяп. і буд. часу множнага ліку ці форму прошлага часу множнага ліку);

- абагульнена-асабовых сказах (часцей выражаецца дзеясловам 2-й асобы абвеснага і загаднага ладу, радзей – іншымі асабовымі формамі, гэта прыказкі, афарызмы);

- безасабовых сказах


Спосабы выражэння выказніка

Прыклады

1. Безасабовы дзеяслоў

Змяркаецца.

2. Асабовы дзеяслоў у безасабовым значэнні

Прыемна пахне сухім сенам.

3. Зваротны дзеяслоў у безасабовым значэнні

Маці не спіцца.

4. Інфінітыў

Быць навальніцы!

5. Прыслоўе са значэннем стану

Сёння холадна. У лесе ціха.

6. Дзеепрыметнік залежнага стану

У пакоі вымыта, прыбрана.

7. Адмоўнае слова няма (не было, не будзе)

З агнём жартаў няма.

8. Безасабовы дзеяслоў + інфінітыў

Спаць доўга не хацелася.

9. Прыслоўе са значэннем стану (прэдыкатыўнае прыслоўе) + інфінітыў

Цяжка жыць без сяброў.

Нельга браць чужое.

10. Асабовы дзеяслоў у безасабовым значэнні + дзеепрыметнік залежнага стану

Многа было сказана добрых слоў і пажаданняў.


- назыўных сказах (назоўнікам у назоўным склоне і спалучэннем назоўніка з лічэбнікам.

5) Раскажыце аб ужыванні аднасастаўных сказаў у маўленні.

(Дадатак 3)

  1. Сінтаксічны аналіз.

  1. Паўночную частку Беларусі называюць краем блакітных азёр (няпэўна-асабовы, 3-я асоба, мн. л., цяп. ч.).

  2. У сабе мову дзіўную, матчыну, як таемнасць, нашу (пэўна-асабовы, 3-я асоба, адз. л., цяп. ч.).

  3. Беражы і ахоўвай залатыя правы нашай роднае мовы (абагульнена-асабовы, 2-я ас., адз. л., цяп. ч.).

  4. О, колькі яшчэ не адкрыта адценняў у ёй і блакіту (безасабовы, дзеепрым. залеж. стану).

  5. Скарынка. Скіба. Луста. Акраец. Карава й. (назыўныя)

Хлебныя словы” (слоўнікавая работа)

Скарынка – цвёрды запечаны вонкавы слой хлеба.

Скіба – луста хлеба.

Луста – адрэзаны плоскі кусок хлеба.

Акраец – кавалак хлеба.

Каравай – круглы пшанічны пірог, спечаны для якой-небудзь урачыстасці. (вясельны каравай)

  1. Дослед

Край азёр.

Край лясоў.

Неба сіняе.

Усюды спеў салаўёў.

Перазвон ручаёў.

Беларусь, Беларусь!

Ты адзіная.

Адрознівай: Лес. Вунь лес. (наз.)

Сіняе неба.

  1. Творчая работа. Скласці аднасастаўныя сказы да малюнкаў. Д/з. Сачыненне-мініяцюра “Мой родны кут…” (выкарыстаць сказы, складзеныя на ўроку) або пр. 176

  2. Абагульненне

  3. Праверачны тэст (асобныя лісты. Дадатак 4)

10. Свята “Грамніцы” (прэзентацыя)




Дадатак 1

Крыжаванка «Правапіс у – ў»


1. Перакладзіна для адкрывання і закрывання

шляху на чыгуначных пераездах.

2. Афіцыяльны прыём у высокапастаўленай

асобы.

3. Нарада ўрачоў для вызначэння характару захворвання і спосабаў яго лячэння.

4. Яшчар, які даўно вымер.

5. Шкляная пасудзіна з вадой для рыб.

6. Адрэзак прамой, які злучае які-небудзь

пункт акружнасці або паверхні шара з

цэнтрам.

7. Самая буйная афрыканская птушка

атрада бегуноў.



Ш

л

а

г

б

а

у

м


А

ў

д

ы

е

н

ц

ы

я

К

а

н

с

і

л

і

у

м



Д

ы

н

а

з

а

ў

р


А

к

в

а

р

ы

у

м


Р

а

д

ы

у

с


С

т

р

а

у

с











___________________________________________________



Дадатак 2


1

2





























4









5

6




























Аднасастаўныя сказы



З галоўным членам З галоўным членам

выказнікам дзейнікам




пэўна- няпэўна- абагульнена- безасабовыя назыўныя

асабовыя асабовыя асабовыя









Дадатак 3

Роля аднасастаўных сказаў у маўленні

Аднасастаўныя сказы даволі ўжывальныя ў маўленні.

Пэўна-асабовыя сказы робяць выказванне дынамічным, лаканічным, даюць магчымасць пазбегнуць паўтораў. Такія сказы часта выкарыстоўваюцца ў творах мастацкай літаратуры, у дыялогах, у афіцыйным стылі.

Выкарыстанне няпэўна-асабовых сказаў пашырана ў гутарковай мове. Ужываюцца яны ў аб’явах.

У абагульнена-асабовых сказах выражаюцца агульныя вывады, павучанні, заключэнні, таму яны часта ўжываюцца ў мове прыказак і прымавак. Да іх таксама адносяцца афарызмы.

Безасабовыя сказы часцей за ўсё ўжываюцца ў жывым гутарковым маўленні і ўмове мастацкай літаратуры. У мастацкіх творах яны выкарыстоўваюцца пры апісанні пачуццяў, адчуванняў чалавека, малюнкаў прыроды, навакольнага асяроддзя, перадаюць непазбежнасць або адсутнасць чаго-небудзь ці каго-небудзь.

У творах мастацкай літаратуры таксама шырока выкарыстоўваюцца назыўныя сказы. Яны дапамаюць апісаць пейзаж, час, месца дзеяння. Назыўныя сказы звычайна пачынаюць тэкст, уводзяць чытача ці слухача ў абстаноўку, у падзеі.


Дадатак 4

Тэст па тэме «Аднасастаўныя сказы»

1 варыянт

1. Вызначце пэўна-асабовыя сказы:

1) Збіраемся наведаць вёску.

2) Мару павандраваць па Беларусі.

3) Усюды кветкі.

4) Забудзь трывогу вечную сваю, прыляж, мая натомленая мама.

5) Рэшатам вады не наносіш.

2. Вызначце няпэўна-асабовыя сказы:

1) У лес дроў не возяць.

2) Змяркалася.

3) Выходзім на трап і заўважаем групу людзей.

4) У гэтых мясцінах вырошчваюць лён.

5) У нашым свеце так цалуюць рукі толькі маці.

3. Вызначце абагульнена-асабовыя сказы:

1) Яму стала спакойна.

2) Навуку за плячыма не носяць.

3) Не шукай ветру ў полі.

4) Мароз і сонца.

5) Чытаю вершы аб Радзіме.

4. Вызначце безасабовыя сказы:

1) У пакоі прыбрана.

2) Сябрамі не кідаюцца.

3) Веяла холодам.

4) Дом здалі якраз пад Новы год.

5) Стала неспакойна на душы.

5. Вызначце назыўныя сказы:

1) Усюды ўжо спалі.

2) Ноч. Халодная зямлянка.

3) У лузе кветкі.

4) Усе лужыны ўночы зацягнула лядком.

5) Дзве дзяўчыны.

2 варыянт


1. Вызначце пэўна-асабовыя сказы:

1) Аднекуль дыхнула халодным ветрам.

2) Позняя ноч. Цішыня.

3) Паветра жывое ўдыхаю, па сцежках ступаю ў гаі.

4) Стаю над возерам вясной.

5) Шануй бацьку з маткай: другіх не знойдзеш.

2. Вызначце няпэўна-асабовыя сказы:

1) На тым беразе спяваюць.

2) Не лічыце кветачкі ўвесну, а палічыце ягадкі ўвосень.

3) Запалілі ліхтары на вуліцах.

4) Люблю зямлю, што пахне лесам.

5) Смуга над плёсам.

3. Вызначце абагульнена-асабовыя сказы:

1) На дварэ ўжо світае.

2) Андрэйкавага бацькі дома не было.

3) Яго называлі надзеяй маці.

4) З незабітага ліса футра не шыюць.

5) З лагчыны пацянула вільгаццю і туманам.

4. Вызначце безасабовыя сказы:

1) Зоры на цёмным небе.

2) Цямнела.

3) Няма больш халадоў.

4) Беларускай Швейцарыяй называюць гэты край.

5) Нешта не спіцца.

5. Вызначце назыўныя сказы:

1) Марозіць, а сняжку няма.

2) Вунь апошняя станцыя.

3) Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому.

4) Асенні дзень.

5) Зіма. Мароз. Іскрысты снег.



Адказы

1 варыянт 2 варыянт


  1. 1, 2, 4 1. 3, 4

  2. 4, 5 2. 1, 3

  3. 2, 3 3. 3, 4

  4. 1, 3, 5 4. 2, 3, 5

  5. 2, 5 5. 2, 4, 5