Дзяржаўная ўстанова адукацыі
« Мётчанскі вучэбна – педагагічны комплекс
дзіцячы сад – сярэдняя школа Барысаўскага раёна»
ПЛАН – КАНСПЕКТ УРОКА
ПА ПРАДМЕЦЕ «ЭЛЕМЕНТЫ КАМП’ЮТАРНАЙ ГРАМАТЫ»
5 клас інтэграванага навучання і выхавання
Алфавітна – лічбавыя клавішы
на клавіятуры
Падрыхтаваў
настаўнік – дэфектолаг
Л.В.Буяк
2018
Тэма: « Алфавітна – лічбавыя клавішы на клавіятуры »
Мэта ўрока: канкрэтызацыя ведаў вучаніцы аб клавіятуры камп’ютара як важнейшага ўстройства для ўвода інфармацыі ў камп’ютары
Задачы ўрока:
Адукацыйная : фарміраваць
разуменне адрознення інфармацыйных задач і праграмным сродкаў;
веды асноўных груп клавіш клавіятуры;
навыкі набору тэкставай інфармацыі.
Карэкцыйна – развіваючая : развіваць асноўныя псіхічныя функцыі, дробную маторыку рук.
Выхаваўчая : фарміраваць культуру вучняў , дысцыплінаванасць, кантроль за ТБ.
Тып урока : вывучэнне новага матэрыяла, абагульненне.
Абсталяванне : дэманстрацыйны матэрыял, , карткі-заданні, крыжаванка
Ход урока:
I. Арганізацыйны момант
- Добры дзень! Я рада бачыць усіх. Паглядзім адзін на аднаго, усміхнемся, пажадаем поспехаў і пачнём наш урок.
- Сёння мы паўторым атрыманыя раней веды і будзем працягваць знаёміцца з клавіятурай.
II. Праверка пройдзенага матэрыяла

IІІ. Вывучэнне новага матэрыяла
Клавіятура - гэта ўстройства для ўвода інфармацыі ў камп’ютар . Клавіятура складаецца з наступных асноўных частак (дадатак 2).
Клавіятура
Назва часткі клавіятуры | Клавішы |
Алфавітна-лічбавая клавіятура | Літары і лічбы |
Клавішы упраўлення курсорам | Стрэлкі, Home, End, Page Up, Page Down |
Функцыянальныя клавішы | F1-F12 |
| |
Дадатковая лічбавая клавіятура | Num Lock, правая частка клавіятуры |
| |
| |
Спецыяльныя клавішы | Enter, Shift, Alt, Ctrl, Caps Lock, Tab, Esc, Insert, Backspace, Delete, Print Screen, Scroll Lock, Pause |
Запіс у сшытак!!!
Функцыянальныя клавішы
{F1} - {F12} - запраграміраваны на выкананне пэўных дзеянняў.
Сімвальныя (алфавітна-лічбавыя) клавішы
Лічбы : 0 1 2 3 4 5 6 і г.д..
Сімвалы: @ № ! $ & * + ( ) = / і г.д..
Рускія і лацінскія літары: А Щ Ы Ю S Z R G L і г.д.
{Прабел} – аддзяляе адно слова ад другога .
Клавішы ўпраўлення курсорам
Курсор - месца ўвода сімвала на экране манитора ( міргаючая рысачка).
{←}, {↑}, {→}, {↓} перасоўвае курсор на адну пазіцыю ў зададзеным накірунку.
{PageUp} і {PageDown} дазваляе гартаць дакумент уверх і ўніз.
{Home} і {End} пераводзіць курсор у пачатак і канец стракі.
Спецыяльныя клавішы
{Enter} – завяршае ўвод каманды ; пры наборы тэкста служыць для завяршэння ўвода абзаца.
{Esc} - звычайна для адмены зробленага дзеяння.
{Shift}, {Ctrl}, {Alt} - змяняюць дзеянне іншых клавіш.
Windows-клавішы
- вызывае галоўнае меню.
Акрамя клавіш, на клавіятуры ёсць індыкатары - лямпачкі, якія паказваюць у якім рэжыме працуе клавіятура.
Пераключыць з адной мовы клавіятуру на другую можна з дапамогай розных спалучэнняў клавіш, але аб гэтым ты даведаешся крыху пазней.
Любы тэкст змяшчае як маленькія так і вялікія літары. Для атрымання вялікай літары выкарыстоўваюць адначасова клавішу Shift і клавішу з патрэбнай літарай.
Увага!!! Спачатку трэба нажаць клавішу Shift, трымаць яе, затым нажаць на клавішу з літарай.
У выпадку, калі трэба адразу напісаць некалькі вялікіх літар, то можна нажаць на клавішу Caps Lock. Пасля гэтага на клавіятуры ўключыцца індыкатар . Усе літары будуць друкавацца вялікімі. Каб вярнуцца ў звычайны рэжым, трэба зноў нажаць на клавішу Caps Lock. Калі ўсё зроблена правільна, лямпачка індыкатара пагасне.
ІV. Фізхвілінка з выкарыстаннем афтальматрэнажораў
V. Практычная работа . Адкрый праграму Word . Набяры тэкст наступнага плана: сваё прозвішча і імя, дату нараджэння і адрас .
VІ . Замацаванне пройдзенага
- Давай нагадаем пра што сёння ішла гаворка? Якія новыя веды і навыкі атрымалі? Чаму навучыліся? Я прапаную адгадаць крыжаванку. ( дадатак 4 )
Па гарызанталі:
1. Спецыяльнае ўстройства для ўпраўлення курсорам (жах для дзяўчат)
2.Яна ёсць у ноутбука і камп’ютара. Устройства для ўвода інфармацыі ў камп’ютар
3. Месца ўвода сімвала на экране манитора ( міргаючая рысачка)
Па вертыкалі:
1. Устройства для зберажэння,апрацоўкі інфармацыі
2. Самая галоўная мікрасхема, мозг камп’ютара
3. Устройства для вывада інфармацыі на экран
4. Устройства для распячаткі набранай інфармацыі на камп’ютары
5. Лямпачкі, якія паказваюць, у якім рэжыме працуе клавіятура
| | і | |
| п |
| | н | |
| б | | | | м | | р | д |
л | п | а | ы | м | ы | ш |
о | р | н | н | | к | |
к | л | а | в | і | я | т | у | р | а |
| ц | | т | | а | | т |
э | о | р | а |
к | у | р | с | о | р | | р |
| а | | |
| р | | |
VII. Падвядзенне вынікаў. Рэфлексія. Выстаўленне адзнакі
У выдзеленых квадратах знаходзяцца літары, пры складанні якіх атрымаецца слова МАЛАЙЧЫНА
Дадатак