СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Алімпіядныя заданні па беларускай мове для вучняў 6 класа

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Алімпіядныя заданні па беларускай мове для вучняў 6 класа»

Алімпіядныя заданні для вучняў 6 класа

Алімпіяда – гэта не толькі інтэлектуальнае спаборніцтва, але і сродак развіцця цікавасці да вывучэння прадмета, спосаб фарміравання лінгвістычных, вучэбна-пазнавальных і камунікатыўных кампетэнцый. Прапаную вашай увазе некаторыя алімпіядныя заданні для вучняў 6 класа. Гэтыя заданні можна выкарыстоўваць як для арганізацыі работы на занятках гуртка, так і для самастойнай работы вучняў.

Алімпіядныя заданні для вучняў 6 класа

  1. Назавіце аўтараў наступных выказванняў пра мову:

Роднае слова! Ты нам тлумачыш усе дзівы свету. ______________

Мова — адзежа душы. ________________________

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова! _____________________


  1. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў:

Абуць у лапці —

На лапці не аб’ехаць —

Плесці кашалі з лапцямі —


  1. Закончыце сказы:

У тэксце-апавяданні вылучаюцца кампазіцыйныя часткі: ________________________________________________________

Беларуская мова існуе ў некалькіх формах: ________________________________________________________

Да жанраў афіцыйнага стылю адносяцца __________________________________________________________


  1. Разбярыце па саставе наступныя словы:

Сад, бялюткі, пабяліць, леснічоўка, бусляняты, сенакос, разводдзе.


  1. Растлумачце значэнні слоў:

Буслянка —

Цымбалы —

Касавіца —

Паляшук —

Зэдлік —

Зёлка —

Слата´-

Ралля —

Філатэліст —


  1. Вызначце часцінамоўную прыналежнасць слоў:

Кожны, шчымліва-непаўторны, такі, Віцебшчына, першы, дзвесце, прадзеды, матулін, абавязкова, навокал, не знойдзеш, сінь, найпрыгажэйшы, самы, увосень, сямёрка.


  1. Устаўце прапушчаныя літары:

Камен..чык, фантан..чык, дз..вятка, ш..сцьдз..сят, хтос..ці, прыйс..ці, сённ..шні, ран..шні, вет..ран, д..лікатны, с..седзі, р..зныя, снежан..скі, пенсі..нер, цянёч..к, агуроч..к, зайч..к, песен..ка.


  1. Да назоўнікаў дапасуйце прыметнікі:

Дэталь Подпіс

Чарніла Жарабя

Боль Кава

Гусь Цень

Цюль Макарона

Крупы Маліны


  1. Вызначце род назоўнікаў:

Плакса, ціхоня, выскачка

Нёман, Мінск, Мазыр, Днепр

Ліда, Нарач, Заходняя Дзвіна, Орша

Какаду, кенгуру, фламінга, шымпанзэ, поні

Таксі, купэ, атэлье, жалюзі, журы

Маэстра, куцюр’е, ранцье, месье

Мадам, міс, фрау, фрэкен

Сочы, Токіо, Чыкага, Гаіці

Місісіпі, Лімпапо, Чылі


  1. Вызначце, як пішуцца назоўнікі:

Авія (носец), фота (апарат), мікра (клімат), тэле (дэбаты), супер (герой)

Края (від), нова (будоўля), санца (пёк), вада (спад)

Дом (музей), папараць (кветка), жар (птушка), хлопцы (умельцы)

Максі (спадніца), міні (футбол), экс (чэмпіён), віцэ (прэзідэнт), прэс (канферэнцыя)


  1. Закончыце прыказкі:

Радзіма — матка, чужына - _______________________

Ранняя птушка дзюбачку чысціць, а позняя ____________________

Ластавачка дзень пачынае, а салавейка _______________________

Родная зямелька __________________

Хто полю годзіць, _____________________________

Чужая старонка пірагамі ___________________

Благая тая птушка, _______________________

У адно вуха прыйшло, ____________________


  1. Перакладзіце на беларускую мову:

На мосту — В лесу -

На носу — В домике -

На земле — В Африке -

На улице — В реке -

На уроке - В книге —


  1. Падкрэсліце ў сказах гараматычныя асновы:

Свежым боханам на вышытым ручніку сустракаем мы ў доме гасцей.

Маці — самы дарагі чалавек.

Прачытаць кнігу — узбагаціцца словам.

Гераізм — гэта найвышэйшае праяўленне адвагі.

Глыбіня басейна — пяць метраў.

Неба празрыстае, чыстае.

Высока ў блакітным небе луналі чатыры буслы.


  1. Вызначце разрады прыметнікаў, выпраўце, дзе неабходна, граматычныя памылкі:

Залаты пярсцёнак

Аленкіны кнігі

Ваўчыхін след

Найярчэйшая зорка

Самая найзванчэйшая песня

Вячэрні касцюм

Пеціны чаравікі


  1. Утварыце словазлучэнні з прыметнікамі:

Букет восенню

Я рады прывітанню сяброўкі

Гуляць па вуліцах горада

Сустрэцца з дачкой Васі

Выцірацца ручніком з ільну

Наесціся супу з бульбы


  1. Запішыце лічэбнікі словамі:

У кнізе звыш за 250 ________________________________ старонак.

Сустрэцца на 235 _____________________________________ кіламетры.

Нарадзіўся ў 2004 _____________________________________ годзе.

На 2 _______________________________________ нагах.

2,4 ___________________________ градусы.

Больш за 116 ____________________________ гадоў.

1,5 _____________________ месяца.


  1. Запішыце як мага больш устойлівых спалучэнняў, прыказак з лічбай 7.


  1. Падбярыце сінонімы да слоў:

Адуванчык —

Люцік —

Васілёк —

Гарэза —

Дбанне —

Дыямент —

Пухнаты —

Смуга —

Аксамітны —

Золак —


  1. Адкажыце на пытанні:

Як раней называўся мяшок, які змяшчаў у сабе чатыры дзясяткі сабаліных або вавёрчыных скурак? _______________________

У якой краіне з’явілася першая ў свеце паштовая марка? ___________________

Жалейка з’яўляецца струнным ці духавым музычным інструментам? _____________

Як правільна сказаць: форзац ці фарзац? ___________________

Дзе Ф. Скарына выдаў першую друкаваную кнігу на беларускай мове? ___________________

Ці ёсць у беларускай мове нескланяльныя прыметнікі? Прывядзіце прыклады. _____________

Як называецца ансамбль з трох, з чатырох выканаўцаў? ________________

Што такое інтэрв’ю? ___________________________


  1. Напішыце тэкст тыпу апавядання, выкарыстаўшы наступныя словазлучэнні:

ранняя восень, беластволыя бярозы, пералётныя птушкі, чысты звон, вузкая сцежка.



Даведкі

  1. Роднае слова! Ты нам тлумачыш усе дзівы свету (Цётка). Мова — адзежа душы (Ф. Багушэвіч). Родная мова, цудоўная мова!//Ты нашых думак уток і аснова!(У. Дубоўка).

  2. Абуць у лапці — падмануць, на лапці не аб’ехаць — вельмі важны чалавек, плесці кашалі з лапцямі — гаварыць абы-што, выдумваць.

  3. У тэксце-апавяданні вылучаюцца кампазіцыйныя часткі: пачатак дзеяння, развіццё дзеяння, канец дзеяння. Беларуская мова існуе ў некалькіх формах: вуснай і пісьмовай. Да жанраў афіцыйнага стылю адносяцца законы, указы, пастановы, загады, заявы, аб’явы і інш.

  4. Сад, бял-ютк-і, па-бял-і-ць, лес-н-іч-оўк-а, бусл-ян-ят-ы, сен-а-кос, раз-воддз-е.

  5. Буслянка — гняздо бусла; цымбалы — народны музычны інструмент у выглядзе трапецападобнай скрынкі з металічнымі струнамі; касавіца — час касьбы; паляшук — жыхар Палесся; зэдлік — хатняя пераносная лаўка; зёлка —лекавая трава; слата´- вадкая гразь на зямлі; ралля — узаранае поле; філатэліст — чалавек, які займаецца калекцыяніраваннем марак.

  6. Кожны (займ.), шчымліва-непаўторны (прым.), такі (займ.), Віцебшчына (наз.), першы (ліч.), дзвесце (ліч.), прадзеды (наз.), матулін (прым.), абавязкова (прысл.), навокал (прысл.), не знойдзеш (дзеясл.), сінь (наз.), найпрыгажэйшы (прым.), самы (займ.), увосень (прысл.), сямёрка (наз.).

  7. Каменьчык, фантанчык, дзявятка, шэсцьдзясят, хтосьці, прыйсці, сённяшні, ранішні, ветэран, далікатны, суседзі, розныя, снежаньскі, пенсіянер, цянёчак, агурочак, зайчык, песенька.

8. Дэталь невялікая, чарніла сіняе, боль моцны, гусь белая, цюль празрысты, крупы грэцкія, подпіс разборлівы, жарабя маленькае, кава гарачая, цень невыразны, макарона смачная, маліны лясныя.

9. Плакса, ціхоня, выскачка – аг. род; Нёман, Мінск, Мазыр, Днепр – м. род; Ліда, Нарач, Заходняя Дзвіна, Орша – ж. род; какаду, кенгуру, фламінга, шымпанзэ, поні – м. род; таксі, купэ, атэлье, жалюзі, журы – н. род; маэстра, куцюр’е, ранцье, месье – м. род; мадам, міс, фрау, фрэкен – ж. род; Сочы, Токіо, Чыкага, Гаіці – м. род; Місісіпі, Лімпапо, Чылі – ж. род.

10. Авіяносец, фотаапарат, мікраклімат, тэледэбаты, супергерой – разам; краявід, новабудоўля, санцапёк, вадаспад – разам; дом-музей, папараць-кветка, жар-птушка, хлопцы-ўмельцы – праз злучок; максі-спадніца, міні-футбол, экс-чэмпіён, віцэ -прэзідэнт, прэс-канферэнцыя – праз злучок.

  1. Радзіма — матка, чужына – мачаха. Ранняя птушка дзюбачку чысціць, а позняя вочкі працірае. Ластавачка дзень пачынае, а салавейка канчае. Родная зямелька як зморанаму пасцелька. Хто полю годзіць, у таго жыта родзіць. Чужая старонка пірагамі не накорміць. Благая тая птушка, якая свайго гнязда не пільнуецаа. У адно вуха прыйшло, у другое выйшла.

  2. На мосце, на носе, на зямлі, на вуліцы, на ўроку, у лесе, у доміку, у Афрыцы, у рацэ, у кнізе.

  3. Свежым боханам на вышытым ручніку сустракаем мы ў доме гасцей. Маці — самы дарагі чалавек. Прачытаць кнігу — узбагаціцца словам. Гераізм — гэта найвышэйшае праяўленне адвагі. Глыбіня басейна — пяць метраў. Неба празрыстае, чыстае. Высока ў блакітным небе луналі чатыры буслы.

  4. Залаты пярсцёнак (адносны), Аленчыны кнігі (прыналежны), ваўчышын след (прыналежны). найярчэйшая зорка (якасны), самая звонкая песня (якасны), вячэрні касцюм (адносны), Пецевы чаравікі (прыналежны).

  5. Восеньскі букет, я рады сяброўскаму прывітанню, гуляць па гарадскіх вуліцах, сустрэцца з Васевай дачкой, выцірацца льняным ручніком, наесціся бульбянога супу.

  6. У кнізе звыш за дзвесце пяцьдзясят старонак. Сустрэцца на дзвесце трыццаць пятым кіламетры. Нарадзіўся ў дзве тысячы чацвёртым годзе. На дзвюх нагах. Дзве цэлыя чатыры дзясятыя градусы. Больш за сто шаснаццаць гадоў. Паўтара месяца.

  7. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. Сямёра аднаго не чакаюць. На сем паганятых адзін араты. Сем пятніц на тыдні. Сем разоў мер і то не вер. У адзін дзень сем перамен. Не хваліся за сем дзён, а хваліся за сем год. Сем паноў, двое штаноў, хто раней устаў, той штаны ўзяў. На год – сем прыгод, а на веку – без ліку.

  8. Адуванчык — дзьмухавец; люцік — казялец; васілёк — валошка; гарэза — свавольнік; дбанне — старанне, руплівасць; дыямент — алмаз, брыльянт; пухнаты — пушысты; смуга — дымка, туман; аксамітны —шаўковы, мяккі; золак —пачатак світання.

  9. Сорак. У Англіі. Духавы інструмент сям’і язычковых. Форзац. У Празе. Нескланяльныя прыметнікі бэж, бардо, хакі. Трыа, квартэт. Мэтанакіраваная гутарка журналіста з якой-небудзь асобай.

  10. Была ранняя восень. На вуліцы было так прыгожа, што Петрык не мог уседзець дома. Выйшаўшы з пад’езда, ён накіраваўся ў гарадскі парк. Не ўсе пералётныя птушкі яшчэ адляцелі ў вырай. Хлопчык з цікавасцю паназіраў за імі, вынуў з кішэні семкі і паклаў у кармушку. Затым накіраваўся да возера, вакол якога раслі дрэвы. Асабліва вылучаліся сярод іх беластволыя бярозы. Здавалася, яны апранулі жоўтыя хусцінкі і любаваліся сабою ў люстэрку возера. Калі прыслухацца, можна было нават пачуць чысты звон, які разліваўся сярод дрэў. Паназіраўшы за такой прыгажосцю, Петрык успомніў, што час вяртацца дамоў, і пакрочыў па вузкай сцежцы, стараючыся не парушаць цішыні, якая стаяла ў парку.




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!