СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Алімпіядныя заданні па беларускай мове для вучняў 5 класа

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Алімпіядныя заданні па беларускай мове для вучняў 5 класа»

13


Алімпіядныя заданні для вучняў 5 класа

Чалавек паўсядзённа карыстаецца мовай. Аднаму - дастаткова толькі чытаць і размаўляць на ёй, другому - цікава разбірацца ў розных моўных з'явах, шукаць адказы на пытанні, рашаць займальныя заданні. Менавіта для вучняў - "філолагаў" прапануюцца наступныя заданні. Прапанаваныя заданні можна выкарыстоўваць падчас падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, а таксама для арганізацыі самастойнай пазнавальнай дзейнасці вучняў. Заданні прадстаўлены ў некалькіх варыянтах, што дазваляе разнастаіць дыдактычны матэрыял, садзейнічае пашырэнню лексічнага запасу вучняў, удасканаленню вуснага і пісьмовага маўлення. Улічваючы, што падрыхтоўка да алімпіяды як правіла пачынаецца з восені, з мэтай павышэння цікавасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры прапануецца тэматычны лісток “Восень”. Пасля выканання заданняў карысным будзе прапанаваць вучням саставіць свае алімпіядныя заданні па ўзоры.


Варыянт 1

1. Пастаўце націск у словах:

Выпадак, шчаслівы, рэмень, гліняны, алфавіт, беларусы, адзінаццаць, грамадзянін, імя.


2. Вызначце колькасць літар і гукаў у словах:

Вясёлка, сям’я, лье, дождж, дзякаваць.


3. Вызначце колькасць мяккіх зычных гукаў у словах:

Лёд, звінець, усмешка, Дзвіна, цвісці.


4. Запішыце словы, устаўляючы прапушчаныя літары:

За…ц, бал…рына, літ…ратура, пан…дзелак, г…рой, р…корд, ап...льсін, водбл…ск.


5. Запішыце словы, якія маюць наступныя значэнні:

а) Сямейнае найменне, якое перадаецца па спадчыне і далучаецца да асабовага імя.

б) Раздзел граматыкі, у якім вывучаюцца словазлучэнне, сказ, тэкст.

в) Той, хто адданы свайму народу, Радзіме.


6. Перакладзіце на беларускую мову:

Арбуз, клюква, краска, неделя, скатерть, кузнечик, угощение, апрель, шарф, комната, лента, утро.


7. Знайдзіце “чацвёртае лішняе” ў тэматычных групах назоўнікаў:

а) канапа, сукенка, паліца, шафа.

б) дачка, пралеска, шыпшына, хвоя.

в) дружбак, марак, геолаг, чыгуначнік.


8. Падкрэсліце граматычную аснову ў сказах:

Белавежская пушча — багаты музей беларускай прыроды.

Збірайся, Сяргей, пойдзем!


9. Запішыце сказы, выправіўшы моўныя памылкі:

а) Зося прачнулася, але не спяшалася адчыняць вочы.

б) Хлопчык злавіў шчупака. Ён быў рад.

в) Усе дзверы і вокны разгорнуты насцеж.


10. Запішыце некалькі прыказак пра сяброўства.


Варыянт 2

  1. Перакладзіце з рускай мовы на беларускую:

Воскресенье, понедельник, июнь, январь, мельница, рассвет, колесо, шиповник, богатырь, пруд, пряник, утёнок, влага, бабочка, улитка, платок, отличник, мечта, луна.


  1. Аднавіце прыказкі па апорных словах:

а) сініца, журавель

б) пер’ем, вучэннем

в) набывай, не забывай

г) воз, гаспадар


  1. Разбярыце словы па саставе:

Забарона, разбудзім, верасовы, садоўнік, пяцёрка, дом, кураня.


  1. Спішыце, раскрываючы дужкі і запісваючы займеннікі ў правільнай форме:

Расказаў пра (ты), напісаў аб (ты), чакае (я), вітацца з (ён), спісваць у (ён), сустракацца з (яна), дзякаваць (яна).


  1. Замяніце фразеалагізмы адпаведнымі па сэнсе дзеясловамі:

Трымаць язык за зубамі

Дрыжаць як асінавы ліст

Кляваць носам

Абвесці вакол пальца

Збіцца з панталыку

Абуць у лапці

Біць лынды


  1. Запішыце ветлівыя звароты па-беларуску:

Здравствуйте!

Благодарю вас!

Привет!

Как дела?

Приятного аппетита!

Пожалуйста!

Извините меня!

Моё почтение!


7. Запішыце як мага больш слоў, у якіх пішацца мяккі знак:

а) у імёнах

б) у назвах дрэў

в) у назвах жывёл


8. Замяніце рускія словазлучэнні адным беларускім словам:

Растительное масло

Носовой платок

Летучая мышь

Железная дорога

Книжный магазин

Стая перелётных птиц


9. Перастаўце лiтары так, каб атрымалiся назвы птушак:

Сулеб Лядзец

Авонар Расако

Авейбер Ацініс


10. Ад дадзеных слоў утварыце складаныя:

Фэшн

Дэнім

Гранд

Фолк

Піар


Варыянт 3

  1. Перакладзіце на беларускую мову:

Арбуз, черника, утка, воскресенье, скатерть, сентябрь, корзина, рожь, щука, яблоко, роза, качели.


  1. Падумайце, паводле якіх правілаў запісаны словы ў радках, працягніце радкі, дапісваючы па 2-3 словы.

Паштальён, парцьеры, ….

Кап’ё, кар’ера, …

Галлё, ноччу, …


  1. Да слова яблык падбярыце 2 прыметнікі і 3 дзеясловы, каб атрымаліся словазлучэнні. Словазлучэнні запішыце.


  1. Аднавіце рассыпаныя фразеалагізмы. Да слоў з левага слупка падбярыце словы з правага слупка. Фразеалагізмы запішыце:

Доўгі лынды

Біць вочы

Непачаты язык

Леташні край

Мазоліць снег


  1. Складзіце тры сказы на тэму “Восень”, каб яны перадавалі:

а) пабуджэнне да дзеяння

б) пытанне

в) навуковую інфармацыю


  1. Закончыце прыказкі:

Слова не верабей: …

Новых сяброў набывай, …

Няма лепшай вадзіцы, …


  1. Запішыце назвы гарадоў — абласных цэнтраў Беларусі. Напішыце, як называюцца жыхары гэтых гарадоў.


  1. Вызначце, да якіх літаратурных жанраў вуснай народнай творчасці адносяцца наступныя творы:

Рак улез у лак — і блішчыць ад лаку рак.

Кот ляжыць сярод пакоя — будзе цёпла.

Гаршчок разумны, хоць сем дзірак мае.

Дзе гаспадар ходзіць, там жыта родзіць.


  1. Вызначце, хто аўтар наступных радкоў:

У любімай мове, роднай, наскай,

Ах, якія словы: “Калі ласка!..”

Як звіняць яны сардэчнаю струною,

Праз усё жыццё ідуць са мною.


  1. Складзіце словазлучэнні з прыметнікамі, каб у адным словазлучэнні прыметнік ужываўся ў прамым значэнні, а ў другім — у пераносным.

Залаты

Светлы

Разумны


Варыянт 4

        1. Прадоўжыце фразы:

Маўленне — гэта …

Асноўныя віды маўленчай дзейнасці:

Віды сувязі сказаў у тэксце:

Загаловак — гэта …


  1. Закончыце прыказкі:

Без песні ...

Рана загоіцца, а ...

Хто ў другіх пытае, ...

Кніга маўчыць, ды ...

Пачутае слова можна забыць,...


  1. Растлумачце значэнні слоў:

Талака —

Баравіна —

Дыямент —

Лунаць —

Поплаў —

Цыбаты —

Маладзік —


  1. Вызначце часцінамоўную прыналежнасць слоў:

Мітусня, прасторны, касьба, верхні, ён, сябе, твае, дзякаваць, заплюшчыць, сем, пяты, хлопчыкі і дзяўчынкі, не глыбокі а мелкі, па лесе, з лодкі.


  1. Пабудуйце сказ. Для гэтага ў 1-м сказе вазьміце акалічнасць, у 3-м — злучнік, у 2-м — дзейнік, у 3-м — азначэнне.

  1. Увосень цвітуць верасы. 2. Раніцай да кармушкі прыляцей верабей. 3. Сёлета мы сабралі багаты ўраджай яблыкаў і сліў.


  1. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову:

Пойти за хлебом —

Смеяться над шуткой —

Благодарить маму —

Старше её —

Читали по вечерам –


  1. Устаўце прапушчаныя літары:

Ч…рапаха, вод...р, г...олаг, ш...фёр, с...ржант, ледз...ве, дз...ве, кло...н, но...тбук,

ю(н, нн)аты, ра (с, сс) ада, ч...рствы.


  1. Зрабіце пісьмовы сінтаксічны разбор словазлучэння багаты ўраджай.


  1. Вызначце адпаведнасць паміж прозвішчамі знакамітых беларусаў і іх прафесіяй:

Янка Купала

кампазітар

Францыск Скарына

пісьменнік

Анатолій Багатыроў

мастак

Міхаіл Савіцкі

біёлаг, урач, пісьменнік, першадрукар, перакладчык


  1. Прачытайце тэкст. Выканайце заданні:

Напэўна, ніводнай птушцы чалавек не прысвяціў столькі легенд, паданняў, прыказак і прымавак, як буслу.

Шанавалі гэтых прыгожых птушак многія народы. Бусел заўсёды быў свяшчэннай птушкай у туркаў. За разбурэнне буслянкі вінаватых каралі смерцю. У Старажытным Егіпце гэта птушка была сімвалам справядлівасці. У Македоніі яе выяву чаканілі на манетах. Старажытныя германцы з-за чырвонай дзюбы лічылі бусла сваяком бога грому Тора. Відаць, адсюль і павер’е, што маланка ніколі не ўдарыць у дом, дзе гняздзіцца бусел.

Падбярыце загаловак да тэксту_____________________________________________

Вызначце тэму тэксту ________________________________________________

Вызначце асноўную думку тэксту ______________________________________

Вызначце стыль тэксту _______________________________________________

Разбярыце слова бусел па саставе_______________________________________

Складзіце са словам бусел словазлучэнні, каб у адным слова бусел было галоўным, а ў другім — залежным ______________________________________________

Складзіце са словам бусел пабуджальны клічны сказ ______________________


Тэматычны лісток “Восень”

1. Растлумачце значэнні слоў:

дажынкі

слата

верасень

кастрычнік

лістапад

Жыцень


2. Перакладзіце на беларускую мову:

мелкий дождь

собирать листья

красная гвоздика

осенняя морось

четыре мешка картошки


3. Устаўце прапушчаныя словы ў прыказках:

Як настаў _____________, дык туман кожны дзень.

У _______________ кладзі капусту ў кадзі.

У _________________ гола ў садзе.

Увосень за стол ________________ .

Прыйшлі _______________ , пытаюць: ці да зімы гатовы.


4. Перакладзіце на беларускую мову рэцэпт асенняй салаты. Прыдумайце ёй назву:

Ингредиенты: 300 г моркови, 2 ст. ложки изюма, 3 яблока, сметана, соль.

Изюм замочить в кипячёной тёплой воде на 30 минут. Морковь и яблоки помыть, очистить, нарезать соломкой, добавить изюм, заправить сметаной.

Приятного аппетита!


Даведкі

Варыянт 1

1. Вы⸍падак, шчаслі⸍вы, рэ⸍мень, гліня⸍ны, алфаві⸍т, белару⸍сы, адзіна⸍ццаць, грамадзя⸍нін, імя⸍.

2. Вясёлка (7л., 7г.), сям’я (4л., 5г.), лье (3л., 3г.), дождж (5л., 4г), дзякаваць (9л., 7г.).

3. Лёд (1), звінець (4), усмешка (2), Дзвіна (2), цвісці (4).

4. Заяц, балерына, літаратура, панядзелак, герой, рэкорд, апельсін, водбліск.

5. а) прозвішча; б) сінтаксіс; в) патрыёт.

6. Кавун, журавіны, фарба, тыдзень, абрус, конік, пачастунак, красавік, шалік, пакой, стужка, раніца.

7. а) сукенка; б) дачка; в) дружбак.

8. Белавежская пушча — багаты музей беларускай прыроды. Збірайся, Сяргей, пойдзем!

9. а) Зося прачнулася, але не спяшалася расплюшчваць вочы. б) Хлопчык злавіў шчупака. Хлопчык быў рад. в) Усе дзверы і вокны расчынены насцеж.

10. Друг даражэй за грошы. Дружба не ведае межаў і кропак. Дружбу ні каменем цвёрдым, ні сцяною высокаю не мераюць. Згода лепей як нязгода. Лепш адзін прыяцель, як дзесяць ворагаў. Прыяцеля пазнаеш у няшчасці. Стары друг лепей за новых двух. Сябра за грошы не купіш.

Варыянт 2

1. Нядзеля, панядзелак, чэрвень, студзень, млын, світанне, кола, шыпшына, асілак, сажалка, пернік, качаня, вільгаць, матылёк, слімак, хустка, выдатнік, мара, месяц.

2. а) Лепш сініца ў руках, чым журавель у небе. б) Слаўная птушка пер’ем, а чалавек вучэннем. в) Новых сяброў набывай, а старых не забывай. г) Які воз, такі і гаспадар.

3. За-барон-а, раз-будз-ім, верас-ов-ы, сад-оў-нік, пяц-ёр-к-а, дом, кур-ан-я.

4. Расказаў пра цябе, напісаў аб табе, чакае мяне, вітацца з ім, спісваць у яго, сустракацца з ёю, дзякаваць ёй.

5. Трымаць язык за зубамі – маўчаць, дрыжаць як асінавы ліст – баяцца, кляваць носам – драмаць, абвесці вакол пальца – падмануць, збіцца з панталыку – заблытацца, абуць у лапці – падмануць, біць лынды – гультайнічаць.

6. Добры дзень! Дзякую вам! Прывітанне! Як маецеся? Смачна есці! Калі ласка! Прабачце мне! Маё шанаванне!

7. а) Ілья, Ульяна, Вольга; б) ясень, вольха, пальма; в) мядзведзь, лось, рысь.

8. Алей, насоўка, кажан, чыгунка, кнігарня, вырай.

9. Бусел, варона, верабей, дзяцел, сарока, сініца.

10. Фэшн-індустрыя, дэнім-калекцыя, гранд-атэль, фолк-музыка, піар-менеджар.


Варыянт 3

1. Кавун, чарніцы, качка, нядзеля, абрус, верасень, кошык, жыта, шчупак, яблык, ружа, арэлі.

2. Паштальён, парцьеры, шампіньён, мільён, ласьён.

Кап’ё, кар’ера, сям’я, надвор’е, вераб’і.

Галлё, ноччу, калоссе, восенню, стагоддзе.

3. Смачны яблык, чырвоны яблык, з’есці яблык, сарваць яблык, пачаставаць яблыкам.

4. Доўгі язык, біць лынды, непачаты край, леташні снег, мазоліць вочы.

5. а) Дзядуля, пойдзем заўтра ў лес па журавіны! б) Колькі дзён у кастрычніку? в) Назва грыбоў апенькі паходзіць ад характэрнага месца росту гэтых грыбоў: большасць з іх расце на пнях.

6. Слова не верабей: выпусціш – не зловіш. Новых сяброў набывай, а старых не забывай. Няма лепшай вадзіцы, як з роднай крыніцы.

7. Брэст – берасцейцы, Віцебск – віцябляне, Гомель – гамяльчане, Гродна – гродзенцы, Магілёў – магіляўчане, Мінск – мінчане.

8. Рак улез у лак — і блішчыць ад лаку рак (скорагаворка). Кот ляжыць сярод пакоя — будзе цёпла (прыкмета). Гаршчок разумны, хоць сем дзірак мае (загадка). Дзе гаспадар ходзіць, там жыта родзіць (прыказка).

9. Пятрусь Броўка.

10. Залаты пярсцёнак – залаты характар, светлы пакой – светлая галава, разумны чалавек – разумная кніга.


Варыянт 4

1. Маўленне — гэта выкарыстанне моўных сродкаў у камунікацыі. Асноўныя віды маўленчай дзейнасці: слуханне, гаварэнне, чытанне, пісьмо. Віды сувязі сказаў у тэксце: паслядоўная, паралельная. Загаловак — гэта назва тэксту.

2. Без песні – хоць трэсні. Рана загоіцца, а злое слова - ніколі. Хто ў другіх пытае, той і розум мае. Кніга маўчыць, ды вучыць, як трэба жыць. Пачутае слова можна забыць, а запісанае будзе век жыць.

3. Талака – калектыўная дапамога пры выкананні сельскагаспадарчых работ

Баравіна — малады сасновы лес

Дыямент — алмаз, брыльянт

Лунаць — плаўна лятаць, рухацца ў паветры

Поплаў — луг у пойме ракі

Цыбаты — высокі, хударлявы

Маладзік — месяц у першай квадры

4. Мітусня (назоўнік), прасторны (прыметнік), касьба (назоўнік), верхні (прыметнік), ён (займеннік), сябе (займеннік), твае (займеннік), дзякаваць (дзеяслоў), заплюшчыць (дзеяслоў), сем (лічэбнік), пяты (лічэбнік) , хлопчыкі і дзяўчынкі (злучнік) , не глыбокі, а мелкі (злучнік), па лесе (прыназоўнік), з лодкі (прыназоўнік).

5.Увосень і верабей багаты.

6. Пайсці па хлеб, смяяцца з жарта, дзякаваць маме, старэйшы за яе, чыталі па вечарах.

7. Чарапаха, водар, геолаг, шафёр, сяржант, ледзьве, дзве, клоўн, ноўтбук, юннаты, расада, чэрствы.

8. Багаты ўраджай – словазлучэнне; галоўнае слова ураджай выражана назоўнікам, залежнае слова багаты выражана прыметнікам; абазначае прадмет і яго прымету.

9. Янка Купала – пісьменнік, Францыск Скарына - біёлаг, урач, пісьменнік, першадрукар, перакладчык, Анатолій Багатыроў – кампазітар, Міхаіл Савіцкі – мастак.

10. Загаловак: Бусел

Тэма: адносіны многіх народаў свету да бусла.

Асноўная думка: бусла шануюць у многіх краінах, складаюць пра яго легенды, паданні, прыказкі, прыкметы.

Стыль: публіцыстычны

Разбор па саставе: корань – бусел, канчатак нулявы.

Цыбаты бусел, убачыць бусла.

Бусел, прылятай, калі ласка, хутчэй!

Тэматычны лісток “Восень”

1. Дажынкі – святкаванне заканчэння жніва, слата – вадкая гразь на зямлі, на дарогах, верасень - першы месяц восені, кастрычнік - другі месяц восені, лістапад – трэці месяц восені, Жыцень – у язычніцкім пантэоне бог восені.

2. Дробны дождж, збіраць лісце, чырвоны гваздзік, восеньская імжа, чатыры мяшкі бульбы.

3. Як настаў верасень, дык туман кожны дзень. У лістападзе кладзі капусту ў кадзі. У лістападзе гола ў садзе. Увосень за стол просім. Прыйшлі Пакровы, пытаюць: ці да зімы гатовы.

4. Салата “Восеньская”. Інгрэдыенты: 300 г морквы, 2 ст. лыжкі разынак, 3 яблыкі, смятана, соль. Разынкі замачыць у кіпячонай цёплай вадзе на 30 хвілін. Моркву і яблыкі памыць, ачысціць, нарэзаць саломкай, дабавіць разынкі, заправіць смятанай. Смачна есці!




Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!