Раённы конкурс (канферэнцыя) даследчых работ па вучэбных прадметах вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі
“Юнацтва.Навука.Культура”
Секцыя “Хімія”
Аналіз сродкаў для мыцця посуду і альтэрнатыва іх замены
Аўтар:
Конан Яўгенія Ігараўна, 7 клас
дзяржаўная ўстанова адукацыі “Уселюбскі
вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы
сад-сярэдняя школа”
Кіраўнік работы:
Янчук Вольга Аляксандраўна,
настаўнік хіміі і біялогіі,
дзяржаўная ўстанова адукацыі “Уселюбскі
вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы
сад-сярэдняя школа”
г.Навагрудак 2016 г.
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ………………………………………………………………….………3
1. АГЛЯД ЛІТАРАТУРЫ………………………………………………………….4
2. МАТЭРЫЯЛЫ І МЕТАДЫ ДАСЛЕДАВАННЯ………………………….....6
2.1. Дыягностыка выкарыстання сродкаў для
мыцця посуду…….................................................................................................6
2.2. Састаў, уласцівасці і асаблівасці прымянення сродкаў для
мыцця посуду…………………………………………………………………….6
2.3. Фізіка-хімічныя ўласцівасці сродкаў для мыцця посуду………...……6
2.3.1. Фізічныя ўласцівасці сродкаў для мыцця посуду…………….......6
2.3.2. Хімічныя ўласцівасці сродкаў для мыцця посуду……………..…6
2.4. Альтэрнатыва замены сродкаў для мыцця
посуду…………………………………………………….…………………..........7
3. ВЫНІКІ ДАСЛЕДАВАННЯ І АБМЕРКАВАННЕ…………………………..8
3.1. Дыягностыка выкарыстання сродкаў для мыцця посуду……….........8
3.2. Састаў, уласцівасці і асаблівасці прымянення сродкаў
для мыцця посуду…………………………………………………………….….8
3.3. Фізіка-хімічныя ўласцівасці сродкаў для мыцця посуду………….......8
3.3.1. Фізічныя ўласцівасці сродкаў для мыцця посуду…………...……8
3.3.2. Хімічныя ўласцівасці сродкаў для мыцця посуду…………...…...8
3.4. Альтэрнатыва замены сродкаў для мыцця посуду……………….........9
ЗАКЛЮЧЭННЕ…………………………………………………………………...10
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ…………………………………………...11
ДАДАТКІ…………………………………………………………………………...12
УВОДЗІНЫ
Чалавек заўсёды спрабуе аблегчыць сваё жыццё, але пры гэтым імкнецца атрымаць якасны тавар пры невялікіх затратах. На сённяшні момант вялікі ўплыў на людзей аказвае рэклама. Дзякуючы рэкламе, сёння амаль у кожнай сям’і для мыцця посуду выкарыстоўваюцца спецыяльныя сродкі. Рэкламныя ролікі дапамагаюць нам зарыентавацца ў разнастайнасці тавараў і паслуг, а часам абяцаюць проста “цуды”. Словы рэкламы вельмі пераканаўча схіляюць нас да выкарыстання гэтых сродкаў. Але ў рэкламе нічога не кажуць пра тое, што з цягам часу адбываецца ў арганізме, у які ўвесь час трапляюць рэшткі сродку для мыцця посуду. Такіх даследаванняў не праводзілі. Як зарыентавацца сярод шматлікай разнастайнасці сродкаў для мыцця посуду? Які сродак з’яўляецца больш эфектыўным і менш бяспечным? Чым можна замяніць брэндавыя сродкі для мыцця посуду. Усё вышэйсказанае вызначыла тэму маіх даследаванняў. Для параўнання ў дадзеным даследаванні былі выбраныя сродкі, якія найбольш часта выкарыстоўваюцца. Гэта сродкі наступных марак: “FAIRY”, “Pril”, “ARХ”, “SORTI”.
Мэта работы: правядзенне параўнальнага аналізу сродкаў для мыцця посуду і знаходжанне альтэрнатывы іх замены.
Задачы:
выяўленне найбольш часта выкарыстоўваемых ў хатніх умовах марак сродкаў для мыцця посуду;
вывучэнне саставу сродкаў для мыцця посуду;
даследаванне фізіка-хімічных уласцівасцей сродкаў для мыцця посуду;
ацэнка эфектыўнасці прымянення сродкаў для мыцця посуду;
знаходжанне альтэрнатывы замены сродкаў для мыцця посуду.
Аб'ект даследавання: сродкі для мыцця посуду.
Прадмет даследавання: уласцівасці сродкаў для мыцця посуду.
1. АГЛЯД ЛІТАРАТУРЫ
1.1. Састаў і ўласцівасці сродкаў для мыцця посуду.
Сродкі для мыцця посуду выпускаюцца ў выглядзе вадкасці або гелю. Больш эфектыўнымі лічацца гелепадобныя сродкі ў параўнанні з вадкімі. А асноўнымі ўласцівасцямі любога сродку з'яўляецца яго мыйная здольнасць. Самы вялікі плюс любога сродку - яго здольнасць эфектыўна спраўляцца з моцнымі забруджаннямі (маслянымі, тлушчавымі) у халоднай вадзе. Гэта дасягаецца дзякуючы паверхнева-актыўным рэчывам (ПАР). ПАР - хімічныя злучэнні, якія, канцэнтрыруючыся на паверхні падзелу тэрмадынамічных фаз, выклікаюць зніжэнне паверхневага нацяжэння [1]. На першы погляд, гэта здаецца лёгка і проста. Але на самой справе адбываецца цэлы комплекс розных фізіка-хімічных працэсаў [3]. Неабходна: па-першае, адарваць часціцы бруду ад ачышчаемай паверхні, да якой яны прыліплі; па-другое, перавесці аддзеленыя воданерастваральныя часціцы бруду ў мыйны раствор, гэта значыць як бы “растварыць” іх; па-трэцяе, утрымаць гэтыя плаваючыя часціцы ў мыйным растворы да яго змены і ліквідаваць усякую магчымасць іх паўторнага прыліпання да адмываемай паверхні. У якасці вадкасці ў побыце выкарыстоўваюць галоўным чынам ваду. Добрая мыйная сістэма павінна выконваць двайную функцыю: выдаляць забруджанне з ачышчаемай паверхні і пераводзіць яго ў водны раствор. Значыць, сродак для мыцця посуду таксама павінен валодаць двайной функцыяй: здольнасцю ўзаемадзейнічаць з забруджвальным рэчывам і пераводзіць яго ў ваду або водны раствор.
Лепш за ўсё мыць посуд гарачай (40-50°С) вадой; выключэнне робяць толькі для вырабаў з крышталю, які ад гарачай вады цямнее і можа помутнець, і фаянсу, глазур якога вытрымлівае толькі цёплую ваду, а ў гарачай - хутка трэскаецца. Наяўныя ў продажы мыйныя сродкі рэдка ўяўляюць сабой чыстыя рэчывы. Звычайна яны ўтрымліваюць і іншыя кампаненты, напрыклад, змякчальнікі вады і адбельвальнікі, якія павялічваюць іх эфектыўнасць. Некаторыя сродкі для мыцця посуду ўтрымліваюць ферменты, стабілізатары пены. У многія сродкі для мыцця посуду дадаюць араматычныя рэчывы (аддушкі), закліканыя ліквідаваць непрыемныя пахі і надаць вымытай паверхні свежы водар [5]. Праўда, пах яблыка, лімона не азначае наяўнасць у дадзеным сродку экстрактаў вышэйназваных пладоў. Таксама ў састаў сродкаў для мыцця посуду могуць уваходзіць рэчывы, якія аказваюць змякчаючае ўздзеянне на скуру рук. Самыя распаўсюджаныя дадаткі: гліцэрына, сілікон і раслінныя экстракты. Гліцэрына і сілікон ствараюць на скуры ахоўную плёнку, якая перашкаджае высыханню скуры. З мокрай скуры вільгаць выпараецца значна больш інтэнсіўна, чым з сухой, таму пры працяглым кантакце скуры з вадой неабходна абарона. Раслінныя экстракты змякчаюць скуру, здымаюць раздражненне, якое можа быць выклікана асобнымі кампанентамі ПАРаў (такім дзеяннем валодае, напрыклад, малачко “алоэ-вера”). Варта адзначыць, што заявы вытворцаў аб тым, што ўзровень pH іх прадукцыі нейтральны ні ў якім разе не можа гарантаваць адсутнасць раздражнення, асабліва ў людзей, схільных да алергіі. Таму падчас мыцця посуду скуры патрабуецца абарона. Нават калі сродак утрымлівае змякчаючыя кампаненты, не варта забываць аб тым, што рукі можна зберагчы ад шкоднага ўздзеяння сродку з дапамогай звычайных гумовых пальчатак [4].
2. МАТЭРЫЯЛЫ І МЕТАДЫ ДАСЛЕДАВАННЯ
2.1. Дыягностыка выкарыстання сродкаў для мыцця посуду.
Для таго, каб высветліць, якія са сродкаў з’яўляюцца найбольш выкарыстоўваемымі, мною былі апытаны 50 чалавек. Гэта вучні, настаўнікі, сябры і сваякі.
2.2. Састаў, уласцівасці і асаблівасці прымянення сродкаў для мыцця посуду.
Для даследавання саставу, уласцівасцей, асаблівасцей прымянення мыйных сродкаў для посуду я падрабязна вывучыла этыкеткі сродкаў, названых пры апытванні карыстальнікаў.
2.3. Фізіка-хімічныя ўласцівасці сродкаў для мыцця посуду.
2.3.1. Фізічныя ўласцівасці сродкаў для мыцця посуду.
Я візуальна вызначыла колер, цягучасць. З дапамогай органаў нюху вызначыла пах. Для вызначэння растваральнасці падрыхтавала 0,1%-ны раствор кожнага сродку (дадатак 1).
2.3.2. Хімічныя ўласцівасці сродкаў для мыцця посуду.
а) Даследаванне рН раствору.
Вельмі важным патрабаваннем да выкарыстання сродкаў для мыцця посуду з’яўляецца тое, што яны павінны валодаць нейтральным або слабакіслым значэннем pH раствору (pH = 6-7). З інфармацыі на этыкетках дадзеных сродкаў я высветліла, што імі валодаюць усе доследныя ўзоры.
Для таго, каб гэта праверыць я падрыхтавала 0,1%-ны раствор (1мл сродку для мыцця посуду і 10 мл вады) кожнага сродку і даследавала ўніверсальнай індыкатарнай паперай (дадатак 1).
б) Утрыманне фасфатаў у сродках для мыцця посуду.
Наяўнасць фасфатных дабавак у сродках для мыцця посуду прыводзяць да значнага ўзмацнення ўласцівасцей ПАР. Яны пранікаюць у мікрасасуды скуры, усмоктваюцца ў кроў і распаўсюджваюцца па арганізме. Гэта прыводзіць да змены фізіка-хімічных уласцівасцей самой крыві і парушэння імунітэту [2].
Брала 0,1%-ны раствор кожнага сродку і дзейнічала нітратам серабра (I). Я ведаю, што у прабірках павінен утварыцца жоўты ці белы асадак. Жоўты асадак паказвае на прысутнасць у сродку для мыцця посуду фасфат-іонаў (Ag3PO4), белы асадак паказвае на прысутнасць у сродку для мыцця посуду хларыд-іону (AgCl) [4].
в) Эфектыўнасць сродкаў для мыцця посуду.
Вельмі часта кажуць аб эфектыўнасці сродкаў для мыцця посуду пры мыцці моцна забруджанага посуду ў халоднай вадзе.
Я вырашыла гэта праверыць. І калі гэта не так, то развеяць гэты міф. Даследаванне эфектыўнасці дзеяння сродкаў для мыцця посуду праводзіла пры тэмпературы 14°С (халодная вада), 40°С (гарачая вада). У якасці аб’екту для мыцця выкарыстоўваліся шклянкі, забруджаныя маянэзам (дадатак 1).
2.4. Альтэрнатыва замены сродкаў для мыцця посуду.
На мой погляд, усе сродкі для мыцця посуду шкодна адбіваюцца на нашым арганізме. Таму я вырашыла паспрабаваць “бабуліны сродкі” для мыцця посуду. Раней карысталіся такімі сродкамі, як пітная сода, гарчычны парашок. Сёння гэтыя сродкі маюцца у кожнай гаспадыні на кухні.
3. ВЫНІКІ ДАСЛЕДАВАННЯ І АБМЕРКАВАННЕ
3.1. Дыягностыка выкарыстання сродкаў для мыцця посуду.
Па выніках апытвання найбольш часта выкарыстоўваюцца для мыцця посуду наступныя сродкі: FAIRY, SORTI, Pril, ARX (дадатак 2).
Дадзеныя дыягностыкі выкарыстання сродкаў для мыцця посуду прадстаўлены на дыяграме 1 (дадатак 2).
3.2. Састаў, уласцівасці і асаблівасці прымянення сродкаў для мыцця посуду.
Я прааналізавала этыкеткі і выявіла, што: цана сродкаў не аднолькавая. Да больш дарагіх сродкаў можна аднесці “FAIRY”, “SORTI”. “ARX” і “Pril” з’яўляюцца больш таннымі сродкамі. Тэрмін прыдатнасці сродкаў неаднолькавы. Больш доўгі тэрмін прыдатнасці сродку для мыцця посуду “Pril” (3 гады).
Асноўным кампанентам сродкаў для мыцця посуду з’яўляюцца ПАР, але толькі на этыкетцы “FAIRY” і “Pril” больш дакладна паказана працэнтнае ўтрыманне ПАР і іх тып. Акрамя ПАР ў складзе сродкаў для мыцця посуду маюцца фарбавальнікі, кансерванты, аддушкі, загушчальнікі, але канкрэтна не пазначаны гэтыя рэчывы, што не дазваляе зрабіць выснову пра іх бяспеку для чалавека. На этыкетках не пазначана дакладная колькасць сродку, якая неабходна для выкарыстання. Я толькі прачыта: “нанясіце невялікую колькасць на губку або на посуд” або “капнуць некалькі кропель ...”. Практычна ўсе сродкі, акрамя “FAIRY” утрымліваюць папярэджанне: “Берагчы ад дзяцей” і апісваюць дзеянні пры пападанні сродкаў у вочы. Вельмі шмат на бутэльках інфармацыі рэкламнага характару: усе сродкі эфектыўна знішчаюць тлушч не толькі ў гарачай, але і ў халоднай вадзе, лёгка змываюцца вадой, не пакідаючы размываў.
Састаў, уласцівасці і асаблівасці прымянення сродкаў для мыцця посуду прыведзены ў табліцы 1 (дадатак 3).
3.3. Фізіка-хімічныя ўласцівасці сродкаў для мыцця посуду.
3.3.1. Фізічныя ўласцівасці сродкаў для мыцця посуду.
Два доследные сродкі: “ARX” і “FAIRY” валодаюць яркім жоўтым колерам. “SORTI” валодае зялёным колерам, а “Pril” - белым (дадатак 1).
“SORTI” і “Pril” маюць прыемны пах алоэ-вера, “ARX” мае пах лімона.
З доследных сродкаў “FAIRY” з'яўляецца густым, “Pril” і “SORTI” валодаюць сярэдняй цягучасцю, “ARX” з'яўляецца самым вадкім.
Усе сродкі добра растваральныя ў вадзе (дадатак 4).
3.3.2. Хімічныя ўласцівасці сродкаў для мыцця посуду.
а) Вынікі эксперыменту паказалі, што ўсе сродкі рН - нейтральныя (дадатак 5).
б) Пасля праведзеных даследаванняў ва ўсіх пробах я атрымала белы асадак. Гэта сведчыць аб тым, што ў сродках для мыцця посуду прысутнічаюць хларыд-іоны. Значыць, фасфатныя дабаўкі ў доследных сродках для мыцця посуду адсутнічаюць (дадатак 5).
в) Эфектыўнасць мыйных сродкаў.
Пасля праведзеных мерапрыемстваў, я ўстанавіла наступнае: пры тэмпературы 14°С (халодная вада) часткова знішчыць забруджанне змог толькі раствор сродку “Pril”; пры тэмпературы 40°С усе сродкі справіліся з забруджаннем, але ў шклянках усіх узораў з'явіўся астатак пены, які патрабуе дадатковага змывання (дадатак 1).
Рэкламныя абяцанні “добра мые ў халоднай вадзе” не пацвердзіліся. Мыццё ў гарачай вадзе патрабуе вялікіх затрат вады, так як сродкі ўтвараюць моцную пену.
3.4. Альтэрнатыўныя сродкі замены сродкаў для мыцця посуду.
а) Пітная сода.
Калі я памыла кубкі мыйнымі сродкамі, налёт ад чайнай заваркі застаўся. Ні адно з выкарыстаных сродкаў для мыцця посуду не справілася.
Калі я памыла пітной содай, налёт ад чайнай заваркі знік. Кубкі сталі белымі. На мой погляд, пітная сода з’яўляецца выдатным спосабам замены сродкаў для мыцця посуду. Даказала гэта эксперыментальна. Пітная сода добра чысціць і ў халоднай, і ў гарачай вадзе, нетаксічная, чысціць, дэзынфіцыруе, забівае мікробы. Пітная сода выкарыстоўваецца для паласкання горла, таму нават пры недастатковым змыванні яна меней бясшкодная, чым пры недастатковым змыванні посуду пасля сродкаў для мыцця посуду. Адзіны недахоп пітной соды гэта тое, што яна моцна сушыць скуру рук. Таму пажадана мыць посуд у пальчатках.
б) Гарчычны парашок.
Шклянкі, забруджаныя маянэзам памыла гарчычным парашком пры розных тэмпературах. У ходзе маіх даследаванняў я атрымала, што гарчычны парашок часткова справіўся ў халоднай вадзе, выдатна ў гарачай (дадатак 5).
У выніку праведзенага мною эксперыменту гарчычны парашок выдатна вымыў посуд, я затраціла мінімум вады, так як не ўзнікае пены, якую трэба было б доўга змываць. І няма страху перад шкоднымі рэчывамі, з-за якіх трэба было б прамываць некалькі разоў. Змыванне адбываецца хутчэй, чым пры мыцці сучаснымі сродкамі для мыцця посуду. У мяне пайшла невялікая колькасць гарчычнага парашку. Посуд мыла без пальчатак і ў мяне засталіся мяккія рукі.
Я думаю, што гарчычны парашок цалкам можа замяніць любы сродак для мыцця посуду (дадатак 6). Ён добра растварае тлушч, не мае “штучнага” паху. Пры штодзённым кантакце з гарчычным парашком прафілактуюцца прастудныя захворванні (элементарны насмарк). І для здароўя ён бясшкодны. Не забруджвае навакольнае асяроддзе. Прадаецца гарчычны парашок па даступнай цане практычна ў любой краме.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
1. Найбольшай папулярнасцю сярод насельніцтва карыстаюцца сродкі: “FAIRY”, “ARX”, “Pril”, “SORTI”.
2. Этыкеткі мыйных сродкаў змяшчаюць вялікі аб’ём рэкламных абяцанняў, але не поўную інфармацыю аб саставе і маркіроўцы інгрэдыентаў, пра спосаб прымянення.
3. Доследныя сродкі валодаюць прыемным колерам і пахам. Усе сродкі добра растваральныя ў вадзе, даюць моцную пену. Усе сродкі рН-нейтральныя.
4. Ні адзін мыйны сродак не змог выдаліць сляды забруджання ў халоднай вадзе. Найбольш эфектыўна дзейнічаюць сродкі для мыцця посуду ў гарачай вадзе, утвараючы моцную пену, што патрабуе дадатковага змывання посуду.
5. Пасля праведзеных даследаванняў я лічу, што гарчычны парашок і пітная сода цалкам могуць замяніць любы сродак для мыцця посуду.
Пры выбары сродкаў для мыцця посуду рэкамендую:
уважліва чытайце інструкцыю па ўжыванні сродку для мыцця посуду; пасля выкарыстання абавязкова мыйце рукі; пазбягайце працяглых кантактаў са скурай рук; не выкарыстоўвайце для мыцця рук, цела, а таксама прадуктаў харчавання; захоўвайце ў недаступным для дзецей месцы; выкарыстоўвайце альтэрнатыўныя сродкі замены сродкаў для мыцця посуду.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Бібліяграфічны спіс
1. Амбрамзон, А. А. Паверхнева-актыўныя рэчывы. Сінтэз, аналіз, уласцівасці, прымяненне - Л., 1988. - 376 с.
2. Вялікая школьная энцыклапедыя. Дакладныя навукі. М.: “Олма-ПРЭС” 2004. – 416 с.
3. Глінка, Н. Л. Агульная хімія – Л.: Хімія, 1981. – 731 с.
4. Кузьмінок, М.М. Экалогія на ўроках хіміі / М.М. Кузьмінок, Я.А. Стральцоў, А.І. Калачоў - Мінск, 1996. - 170 с.
2. Інфармацыйныя рэсурсы Інтэрнэта
5.Электронны рэсурс, рэжым доступу: http://ru.wikipedia.org/wiki/Fairy
ДАДАТКІ
Дадатак 1
Вызначэнне фізіка-хімічных уласцівасцей сродкаў для мыцця посуду

Вызначэнне растваральнасці Колер выкарыстоўваемых сродкаў

Вызначэнне рН раствору Забруджаныя маянэзам шклянкі

Эфектыўнасць сродкаў для мыцця посуду
Дадатак 2
Дыягностыка выкарыстання сродкаў для мыцця посуду

Дыяграма 1. Дыягностыка выкарыстання
сродкаў для мыцця посуду

Выкарыстоўваемыя сродкі для мыцця посуду
Дадатак 3
Састаў, уласцівасці і асаблівасці прымянення сродкаў для мыцця посуду
Табліца 1. Састаў, уласцівасці і асаблівасці прымянення сродкаў для мыцця посуду
| FAIRY | SORTI | Pril | ARX |
Састаў | 5-10% аніённыя ПАР; ёнагенныя ПАР, аддушка, кансерванты. | 5-10% аніённыя ПАР; Р, соль этылендыамін-тэтравоцатнай кіслаты, араматызуючая дабаўка, фарбавальнікі, алоэ вера гель, рэгулятар рН, кансервант. | 5-10% аніённыя ПАР; амфатэрныя, аддушка, экстракт алоэ вера, палімеры, хларыд натрыя, кансервант, вітамін Е, вада. | аніённыя ПАР; Р, парфум, ліманен, метылхлор-ізатыазалі-нон, метыліза-тыазалінон. |
Прымяненне | Нанесці невялікую колькасць сродку на губку, памыць посуд і змыць яе пад струёй вады. | Некалькі кропель сродку нанесці на губку, памыць посуд і змыць яе пад струёй вады. | Некалькі кропель сродку нанесці на губку, памыць посуд і змыць яе пад струёй вады. | Нанесці невялікую колькасць сродку на вільготную паверхню посуду пры дапамозе губкі, змыць посуд чыстай вадой. |
Намінальны аб'ём | 1000 мл | 500 мл | 450 мл | 500 мл |
Тэрмін прыдатнасці | 18 месяцаў | 18 месяцаў | 3 гады | 24 месяцы |
Цана | 49900 | 18900 | 15900 | 9900 |
Іншае | | Не раздражняе скуру рук. | Эфектыўна знішчае тлушч, беражліва клапоціцца пра скуру рук. | Эфектыўна знішчае тлушч. Не пакідае размываў. Ліквідуе непрыемныя пахі. Не раздражняе скуру рук. Эканамічны ў выкарыстанні. |
Дадатак 4
Фізічныя ўласцівасці сродкаў для мыцця посуду
Табліца 2. Фізічныя ўласцівасці
| FAIRY | SORTI | Pril | ARX |
Колер | жоўты | зялёны | белы | жоўты |
Пах | прыемны | прыемны | прыемны | лімон |
Цягучасць | высокая | сярэдняя | сярэдняя | нізкая |
Растварымасць | добрая | добрая | добрая | добрая |
Дадатак 5
Хімічныя ўласцівасці сродкаў для мыцця посуду
Табліца 3 Паказчык рН раствору
| FAIRY | SORTI | Pril | ARX |
рН | 7 | 6.5 | 7 | 6 |
Табліца 4. Утрыманне фасфатаў
| FAIRY | SORTI | Pril | ARX |
Утрыманне фасфатаў | - | - | - | - |
Табліца 5. Эфектыўнасць сродкаў
для мыцця посуду
| 14°С (халодная вада) | 40°С |
FAIRY | Не справіўся | Добра справіўся |
SORTI | Не справіўся | Добра справіўся |
Pril | Часткова | Добра справіўся |
ARX | Не справіўся | Добра справіўся |
Гарчычны парашок | Часткова | Добра справіўся |
Дадатак 6
Альтэрнатыва замены сродкаў для мыцця посуду

18