Просмотр содержимого документа
«Анализ работы факультатива по химии "Любознательным о тайнах вещества"»
Справаздача факульт. занятку па хіміі настаўніцы Міхайлавай Я.Я.
Факультатыўны курс па хіміі “Дапытлівым аб тайнах рэчыва” у 8 класе быў арганізаваны на працягу 2015/2016 навучальнага года. Яго наведвалі 5 вучняў у панядзелак на 7 уроку. Гэтывыя вучні і некаторыя бацькі ў другім паўгоддзі прошлага навучальнага года папрасілі дадатковыя заняткі па хіміі, так як першы год пачалі вывучаць гэты прадмет і былі цяжкасці ў засваенні некаторых тэмаў курса. Вынікі былі станоўчыя. Якасць ведаў і СНВ па прадмету павысіліся ў гэтых вучняў, аб чым сведчаць адзнакі за чвэрць і гадавыя. Таму я і прадоўжыла факультатыўны курс другі год.
Перад сабою я паставіла мэту: задавальненне адукацыйных запытаў і пазнавальных інтарэсаў вучняў; фарміраванне на аснове ўяўленняў аб рэчывах навуковага светапогляду і экалагічнай культуры, арыентацыя вучняў у свеце прафесій; развіццё даследчых уменняў.
Змест факультатыўных заняткаў уяўляў пераемнасць з асноўным вучэбным курсам хіміі 8 класа. У праграму факультатыўных заняткаў уключаны пытанні вучэбнай праграмы, якія выклікаюць у вучняў пры іх засваенні найбольшыя цяжкасці, а таксама паглыбленнае або пашыранае разгляданне зместу некаторых элементаў вучэбнай праграмы. Усе гэта забяспечвае пераемнасць хімічнай адукацыі ў дыядзе “урок – факультатыў” і адпавядае патрабаванням січтэмна- структурнага і культуралагічнага падыходу да аб’ёму і структурыраванню зместу школьнай хімічнай адукацыі.
На факультатыўных занятках па хіміі “Дапытлівым аб тайнах рэчыва” мае вучні 8 класа ўдасканальвалі ўменні і навыкі, даведваліся новае, навучыліся праводзіць тэарэтычныя і эксперыментальныя даследванні, пашырылі свой светапогляд.
Для правядзення заняткаў я набыла адпаведныя дапаможнікі для вучня і настаўніка аўтараў Е.А.Бельніцкая, Н.В.Манкевіч, Г.С.Раманавец, якія зацверджаны НМУ “Нацыянальны інстытут адукацыі” МА РБ у 2014г. і рэкамендаваны для выкарыстання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Змест факультатыва размеркаваны па тэмах і асобных занятках, прапанавана каляндарна-тэматычнае планаванне.
За аснову я ўзяла дапаможнік для вучняў, дзе кожны асобны занятак тэмы ўключаў наступныя раздзелы (5):
1.“Нямнога тэорыі”. Тэарэтычны матэрыял, якіе дазваліў паглыбіць або ўдасканаліць веды па асноўнаму курсу хіміі.
2.“Практыкум”. Выкананне заданняў гэтага раздзелу дапамагло вучням ўдасканаліць прадметныя ўменні, набыць навыкі эксперыментальнай і даследчай работы.
3.“Цікава ведаць”. Вучні зразумелі, што вывучэнне хіміі на факультатыўных занятках – гэта не толькі магчымасць навучыцца рашаць разліковыя задачы па строгіх формулах і састаўляць ураўненні рэакцый, але і шанс пашырыць свой светапогляд, адкрыць новую грань акаляючага свету. Па гэтаму ў змесце дадзенага раздзела вучні даведаліся цікавыя факты з жыцця вучоных і гісторыі адкрыццяў.
4.“Рэфлексія”. На кожным занятку пытанні і заданні з гэтага раздзелу спрыялі выяўленню прычынаў цяжкасцей і карэкцыі ведаў і спосабаў дзейнасці.
5.“Творчыя заданні”. Вучням я прапанавала тэматыку даследчых работ тэарэтычнага і практычнага характару. Мы з вучнямі пачалі загадзя рыхтаваць даследчую работу і выбралі сучасную актуальную тэму – экалагічныя праблемы нашай мясцовасці. Выкарыстоўваючы факультатыўныя заняткі назапашвалі тэарэтычныя веды з кніг і часопісаў, з сеткі Інтэрнэт, арганізоўвалі экскурсіі на с/г прадпрыемствы СПК “Гіркі”і ў прыроду у аколіцах аграгарадка мы падрыхтавалі навукова-даследчую работу “Изучение экологического состояния природы в окрестностях аг. Заболоть” на XI раённую навукова-практычную канферэнцыю “Дорога в будущее”, якую 28.04.2016г. паспяхова абараніла Касцюкевіч М. і атрымала Дыплом за ІІ месца.
Улічваючы жаданні дзяцей і бацькоў я хачу прадоўжыць у наступным навучальным годзе працаваць з вучнямі 9 класа на факультатыўным занятку.