ІНФАРМАТЫКА, 9 клас
Тэма: Анімацыя руху.
Мэты занятка:
замацаваць веды па анімацыі руху;
сфарміраваць ўменні ствараць анімацыю руху некалькіх аб'ектаў;
развіваць пазнавальную цікавасць, лагічнага і алгарытмічнага мыслення, самаацэнкі, навыкаў самакантролю.
Від урока: урок «адкрыцця» новых ведаў і адпрацоўкі ўменняў і рэфлексіі.
Формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці: франтальная,
індывідуальная.
Міжпрадметный сувязі: выяўленчае мастацтва, матэматыка, чарчэнне.
Тып уроку: камбінаваны.
Месца ўрока ў вывучаемай тэме: сёмы ўрок у вывучаемай тэме.
Метады навучання: тлумачальна-ілюстрацыйны (гутарка, дэманстрацыя,
практычная работа);
рэпрадуктыўны (алгарытм стварэння анімацыі руху).
Матэрыяльна-тэхнічнае і праграмнае забеспячэнне: камп’ютарны клас, мультымедыйная ўстаноўка, інтэрактыўная дошка, праграмы PowerPoint, Word, easyQuizzy-2.0, LearningApps.org, сайт “Навучальныя тэсты”, праграма Macromedia Flash 8 Pro.
Метадычнае забеспячэнне ўрока: Вучэбны дапаможнік для 9 класа, 2009. Старонка 102 – 114, практыкаванне (а) да §16, 17 у сшытку, файл-загатоўка “Анімацыя руху”, рабочыя лісты, карткі.
Павінны даведацца
1. Якую анімацыю называюць анімацыяй руху?
2. Як ажыццяўляецца аўтазапаўненне прамежкавых кадраў?
3. Па якой формуле разлічваюць колькасць кадраў для зададзенай
працягласці анімацыі?
4. Пра алгарытм стварэння анімацыі руху.
Павінны навучыцца
1.Ствараць анімацыю руху.
2.Прымяняць атрыманыя веды пры стварэнні анімацыі руху ў рэдактары Flash.
3.Самастойна выконвать практычныя работы з прымяненням анімацыі руху.
Матывацыя: Работа ў праграме Macromedia Flash 8 выкліча ў навучэнцаў жывую цікавасць да прадмета, дазволіць развіваць індывідуальныя здольнасці кожнага, выхаваць іх пазнавальную актыўнасць.
План урока
1. Арг. момант. (1 хвіліна)
2. Актуалізацыя апорных ведаў. (6 хвіліны)
3. Тлумачэнне новага матэрыялу. (8 хвілін)
4. Замацаванне. Практычная работа. (25 хвілін)
5. Вынікі ўрока. (3 хвіліны)
6. Дамашняе заданне. (2 хвілін).
ХОД УРОКА
І. Уводна-матывацыйны этап.
Добры дзень! Вельмі рады вас бачыць! Хто ў нас сёння адсутнічае?
Сёння мы з вамі працягваем вывучэнне разделу “АСНОВЫ АНІМАЦЫІ”.
Тэма нашага ўрока “Анімацыя руху”.
На мінулых занятках мы вывучалі вельмі цікавыя тэмы раздела "Асновы анімацыя". Давайце ўспомнім, пра што ж мы гаварылі. Я прапаную тром навучэнцам паспрабаваць выканаць тэсты на камп’ютарах (Мухарэўская Ганна, Ломпік Карына, Календа Алеся), а з астатнімі мы паспрабуем успомніць пройдзены матэрыял у выглядзе гульні “Імгненне поспеху”.
І І . Актуалізацыя і фіксацыя цяжкасцяў у дзейнасці.
А-1 Пераход хода
А-2 Што такое анімацыя – (ад лац. animare — ажывіць) — імітацыя руху або змянення формы статычных аб’ектаў.
А-3 Паняцце кадры — гэта нарысаваныя або сфатаграфаваныя відарысы паслядоўных фаз руху аб’ектаў або іх частак.
А-4 Пераход хода
А-5 Якая павінна быць частата змены кадраў, зыходзячы з асаблівасцей чалавечага ўспрымання? – павінна быць не меншай за 12-16 кадраў у секунду. У кіно выкарыстоўваецца частата 24 кадры ў секунду, у тэлебачанні — 25 або 30 кадраў у секунду.
В-1 Пераход хода
В-2 Назавіце асноўныя віды камп’ютарнай анімацыі: пакадравая анімацыя і аўтаматычная (руху і формы).
Пакадравая анімацыя (мультыплікацыя) заключаецца ў прарысоўцы ўсіх фаз руху. Усе кадры пры гэтым з’яўляюцца ключавымі.
Аўтаматычная анімацыя заключаецца ў рысаванні ключавых кадраў, якія адпавядаюць асноўным фазам або этапам руху, і наступным аўтазапаўненні прамежкавых кадраў.
В-3 Які кадр называюць ключавым? – апорны кадр называецца ключавым. (гэта кадры, якія не змяняюцца пры праглядзе фільма, а выкарыстоўваюцца ў якасці апорных для генерацыі прамежкавых кадраў).
В-4 Пераход хода
В -5 Што ляжыць у аснове любой анімацыі? – фіксацыя фаз руху аб’ектаў, вызначэнне ў кожны момант часу іх месцазнаходжання, формы, памеру і іншых уласцівасцей, напрыклад колеру.
Гэту аперацыю называюць фазоўкай або таймінгам.
С-1 Што такое трансфармацыя? – пераўтварэнне аб’екта, змяняючы яго ўласцівасці (напрыклад, форму, памер, месцазнаходжанне, колер, празрыстасць).
С-2 Пераход хода
С-3 З якой мэтай выкарыстоўваюцца слаі? – слаі найважнейшы элемент анімацыі. Яны забяспечваюць незалежныя рухі і пераўтварэнні некалькіх аб’ектаў. Акрамя гэтага, слаі выкарыстоўваюцца для размяшчэння траекторый руху, гукаў, відэафрагментаў і г.д.
С-4 Пераход хода
С-5 Пераход хода
D- 1 Якое прызначэнне бібліятэкі аб’ектаў? – для захоўвання аб’ектаў шматразовага выкарыстання.
D-2 Пераход хода
D-3 Пераход хода
D-4 Што называюць сімвалам? – у тэрміналогіі Flash сімвалам называюць бібліятэчны ўзор.
D-5 Пераход хода
E-1 Які асноўны інструмент пры рабоце з анімацыяй? — шкала часу.
Е-2 Пераход хода
Е-3 (апошняе пытанне) Што адлюстроўвае шкала часу? – на ёй адлюстроўваецца інфармацыя аб слаях і кадрах: тыпы кадраў, іх змесціва, наяўнасць гукаў і дзеянняў . Ячэйкі сеткі на шкале часу адпавядаюць кадрам. Вылучаны чырвоным колерам паказальнік (або маркёр кадра) пазначае кадр, змесціва якога адлюстроўваецца ў рабочай вобласці. (Шамрэй Наташа)
І І І . Стварэнне праблемнай сітуацыі .
Як я сказаў вышэй у нас тэма “Анімацыя руху”.
Давайце разам паспрабуев вызначыць мэты ўрока:
замацаваць веды па анімацыі руху;
прымяняць атрыманыя веды пры стварэнні анімацыі руху ў рэдактары
Flash;
сфарміраваць ўменні самастойна ствараць анімацыю руху.
Павінны даведацца
1. Якую анімацыю называюць анімацыяй руху?
2. Як ажыццяўляецца аўтазапаўненне прамежкавых кадраў?
3.Па якой формуле разлічваюць колькасць кадраў для зададзенай працягласці анімацыі?
4. Пра алгарытм стварэння анімацыі руху.
Павінны навучыцца
1.Ствараць анімацыю руху.
2.Прымяняць атрыманыя веды пры стварэнні анімацыі руху ў рэдактары Flash.
3.Самастойна выконвать практычныя работы з прымяненням анімацыі руху.
І V . Пошук рашэння праблемнай сітуацыі.
Рух - гэта жыццё, а можа быць, яшчэ і мастацтва. І гэта ўсё аб анімацыі. Пагаворым падрабязней пра тое, што такое анімацыя і дзе яе можна сустрэць. Невыпадкова гаворка зайшла аб анімацыі як аб злучэнні руху і жыцця. Бо гэтае слова лацінскага паходжання, літаральна азначае «ажыўленне, натхненне», прыйшло да нас з медыцынскай сферы.
FLASH АНІМАЦЫЯ, З ПУНКТУ ГЛЕДЖАННЯ СТВАРЭННЯ ДЗЕЛІЦЦА НА:
Пакадравую анімацыю (мультыплікацыю) – якая рэалізуецца паслядоўнасцю ключавых кадраў, кожны з якіх змяшчае новы або зменены ўручную відарыс (фазу анімацыі).
Трансфармацыйную (аўтаматычную) анімацыю – якая ажыццяўляецца шляхам аўтаматычнай генерацыі прамежкавых кадраў (аўтазапаўнення).
Пры гэтым ключавымі з’яўляюцца толькі першы і апошні кадры, якія змяшчаюць пачатковую і канечную фазы анімацыі.
Анімацыя на аснове сцэнарыяў – апісанне аб'ектаў на мове ActionScript.
Сёння мы разгледзім больш дасканала аўтаматычную анімацыю, анімацыю руху. На прошлым занятку мы навучыліся працаваць са слаямі. Даведаліся, што
анімацыя руху прымяняецца толькі для экземпляраў бібліятэчных узораў (сімвалаў) або згрупаваных аб’ектаў. Навучыліся вылічваць неабходную колькасць кадраў памнажэннем частаты кадраў f на працягласць
анімацыі t у секундах: N = f * t.
Стварэнне аднаэтапнай анімацыі руху
1. Нарысаваць або імпартаваць відарыс.
2. Ператварыць яго ў сімвал ( змясціць у бібліятэку), націснуўшы F8.
3. Стаць у апошні кадр слоя і ператварыць яго ў ключавы, націснуць F6.
4. Расставіць аб'екты па месцах (або трансфармаваць) у першым і апошнім кадры.
5. Стаць у прамежкавы кадр слоя з рухомымі аб'ектамі.
6. На панэлі ўласцівасці выбраць Tween – Дижение.
7. Пратэставаць анімацыю.
Такім чынам анімацыя руху – від анімацыі, у якім ствараюцца два ключавых кадра, а прамежкавыя генеруюцца дзякуючы інструменту (Tween – Движение).
На сёняшнім уроку мы паспрабуем стварыць анімацыю руху ад аб’екта да аб’екта і анімацыю руху некалькіх аб’ектаў.
Анімацыя руху некалькіх аб’ектаў ствараецца ў некалькі этапаў:
I. Расстаноўка дэкарацый, г. зн. размяшчэнне на асобных слаях аб’ектаў, якія павінны рухацца незалежна.
II. Стварэнне сцэнарыя, г. зн. вылучэнне інтэрвалаў (этапаў) руху ўсіх аб’ектаў і ўдакладненне ўласцівасцей гэтых аб’ектаў у пачатку і ў канцы кожнага інтэрвала.
III. Рэалізацыя сцэнарыя, г. зн. расстаноўка ключавых кадраў, заданне параметраў аб’ектаў у гэтых кадрах, генерацыя прамежкавых кадраў на
кожным з вылучаных інтэрвалаў.
Пытанні?????
V. Першаснае замацаванне з прагаварваннем.
Давайце падвядзем прамежкавы вынік.
1. Якую анімацыю называюць анімацыяй руху? Анімацыя руху – від анімацыі, у якім ствараюцца два ключавых кадра, а прамежкавыя генеруюцца дзякуючы інструменту (Tween – Движение).
2. Як ажыццяўляецца аўтазапаўненне прамежкавых кадраў? Для гэтага вылучым першы або любы прамежкавы кадр гэтага слоя (напрыклад, кадр 7). Пры дапамозе меню Вставка → Создать анимацию движения (Insert → Create Motion Tween), правай кнопкі мышы або панелі Свойства згенерыруем прамежкавыя кадры. Бэзавая афарбоўка і стрэлка ад 1-га кадра да 12-га паказвае, што прамежкавыя кадры згенерыраваны (рыс. 3.41). (Пры памылцы стрэлка рысуецца пункцірам.)
3. Па якой формуле разлічваюць колькасць кадраў для зададзенай працягласці анімацыі? Неабходная колькасць кадраў вылічваецца памнажэннем частаты кадраў f на працягласць анімацыі t у секундах:
N = ƒ·t ƒ- флорын
VI. Практычная работа. Арганізацыя рабочых месцаў
Скажы мне, і я забуду.
Пакажы мне, і я запомню.
Дазволь мне зрабіць самаму,
і гэта стане маім назаўсёды.
Канфуцый
Зараз прапаную вам выканаць практычную работу па замацаванні вывучанага матэрыялу.
Клас падзелім на тры групы:
група №1 (Раманчук Дзіяна, Кібок Карына);
група №1.1 (Шамрэй Наталля, Якімец Вераніка);
група №2 (Ломпік Карына, Мухарэўская Ганна, Календа Алеся), кожная група атрымае рабочы ліст у адпаведнасці свайго нумара з заданнем, вам трэба па лакальнай сетцы з камп’ютара №2 спампаваць заданне сваёй групы на Рабочы стол, а потым вярнуть гатовую анімацыю пад сваім прозвішчам назад. Пытанні ёсць.
VІІ. Фізкультхвілінка для вачэй. ( прыкладна на 25 хвіліне)
Комплекс практыкаванняў гімнастыкі для вачэй.
1. Хутка памаргайце, закрыйце вочы і пасядзіце спакойна, павольна лічачы да 5.
2. Моцна заплюшчыце вочы (палічыце да 3), адкрыйце вочы і паглядзіце ўдалячынь (палічыце да 5).
3. Выцягніце правую руку наперад. Паглядзіце на паказальны палец выцягнутай рукі на лік 1-4, потым перавядзіце позірк удалечыню на лік 1-6.
4. У сярэднім тэмпе прарабіце 3-4 кругавых руху вачыма ў правы бок, столькі ж у левы бок. Расслабляючы вочныя мышцы, паглядзіце удалячынь на лік 1-6.
Адпачылі, працуем далей.
VIIІ. Падвядзенне вынікаў, абагульненне і сістэматызацыя ведаў з
выстаўленнем адзнак.
Давайце звернемся да пастаўленых намі мэт, чы дасягнулі мы іх.
замацаваць веды па анімацыі руху;
прымяняць атрыманыя веды пры стварэнні анімацыі руху ў рэдактары
Flash;
сфарміраваць ўменні самастойна ствараць анімацыю руху.
Наш ўрок падыходзіць да завяршэння. Давайце падвядзём вынікі.
Чаму вы сёння навучыліся на ўроку?
Што спадабалася?
Што не спадабалася?
Ці згодныя вы з вялікім Канфуцыем?
Ацэнкі за практычную работу наступныя. . . каментарый
IХ. Інфармацыя пра дамашняе заданне.
§16,17 старонка 102 – 114, распрацаваць у сшыткі эскіз з графічных прымітываў для яго аніміравання на наступным занятку.