БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ
МУЗЫЧНЫЯ ГУЛЬНІ
БЯРОЗКА
Мэта: практыкаваць у хадзьбе па кругу, узгадняючы рух са словамі песні; фарміраваць пачуццё калектывізму.
Ход гульні.
З ліку тых, хто гуляе, выбіраецца дзяўчынка-бярозка. Хустачкі ў тых, хто гуляе, павінны ляжаць свабодна, каб дзяўчынка-бярозка змагла легка ix узяць.
Дзеці ходзяць па кругу, паклаўшы хустачкi на плячо, i спяваюць:
Бярозка белая, макаўка зялёная,
Летам махнаценькая, зімой сучкаваценькая,
Дзе яна стащь, там i шуміць.
Дзяўчынка-бярозка, што стаіць у крузе, пад песню забірае ў тых, хто гуляе, хустачкі, паднімае ix над галавой, і, калі заспяваюць:
Бярозка зялёненькая, вясной вясёленькая,
Сярод поля стаіць, лicточкамі шуміць,
Грыміць, гудзщь, залатым вяночкам звініць,—
бярозка iмiтye шум лістоў, рух галінак,— яна шамаціць сукенкай, махае над галавой хустачкамі. Пад прыгаворку: «А восенню кapaнi ў бярозкі засынаюць, лісточкі ападаюць!»— дзяўчынка-бярозка абыходзіць карагод i кожнаму на плячо кладзе яго хустачку.
ЛЯНОК
Мэта: практыкаваць ва ўменні ўзгадняць pyxi ca словамi пecнi; выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.
Ход гульні.
З ліку тых, хто прымае ўдзел у гульні, выбіраецца «бабуля». Дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае «бабуля».
Астатнія становяцца ў круг. Яны пытаюцца:
— Што ты, бабуля, нам прасці дасі?
Бабуля выходзіць у цэнтр круга i адказвае:
— Старым бабулькам воўны пасмачку,
А прыгожым маладзічкам белы лянок!
Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы pyxaмi дзеянні, пра якія гаворыцца ў пecнi:
А мы сеялі, сеялі лянок,
Белы, слаўны кужалёк!
Урадзіся, наш лянок!
Урадзіся, кужалёк.
Мы лянок ipвaлi, ж а л i,
Абразалі, у полі слалі,
У снапочкі 3бipалi.
Урадзіся лянок
Белы, слаўны кужалёк.
ПЛЯЦЕНЬ
Мэта: удасканальваць навыкі хадзьбы i бегу у калоне, мяняючы тэмп i напрамак; развіваць пачуццё сяброўства.
Ход гульні.
Дзеці становяцца адзін за адным у рад. На ўвесь рад расцягваецца вяроўка, якую кожны трымае ў руцэ. На працягу ўсёй гульні дзеці павінны моцна трымацца за вяроўку. Калі хто-небудзь з дзяцей паваліўся, усе ўдзельнікі гульні спыняюцца.
Усе ідуць адзін за адным i спяваюць:
-Кругом бярозанькі ідзём, каля яе ўсе плятнём.
Плець-плець пляцёна, кругом ствала абвядзёна.
Уецца пляцень, пляцецца ў поле, у лес валачэцца.
Расплятайся, пляцень, распляціся,
Залаты вузельчык развяжыся.
Вядучы заблытвае карагод, пакуль не "запляце” пляцень. Расплятаюць пляцень пад прыгаворку:
Сто дашкалят
Усе у адзін рад
Разам звязаны стаяць.
Пляцень, расплятайся,
На бярозаньку завівайся.
Вядучы бягом вядзе за сабой дзяцей, пры гэтым ён пятляе, робіць крутыя павароты, i той, хто не устаіць на нагах i ўпадзе, выбывае з гульні.
ГРУШКА
Мэта: удасканальваць навыкі бегу з выкрутамі, уменне хутка арыентавацца ў наваколлі; выхоўваць цікавасць да народнага фальклору.
Ход гульні.
Дзеці ўтвараюць круг, у сярэдзіне якога знаходзіцца дзяучынка ці хлопчык. Гэта i ёсць «грушка». Дзеці ідуць у карагодзе вакол гpyшкii спяваюць:
Мы пасадзім грушку ўсе, усе,
Няхай наша грушка расце, расце.
Вырасці ты, грушка, вось такой вышыні,
Распусціся, грушка, вось такой шырыні.
Расці, расці, грушка, ды ў добры час.
Патанцуй, Марылька, паскачы для нас.
А ўжо наша грушка распусцілася,
А наша Марылька зажурылася.
А мы тую грушку весяліць будзем.
I з нашай Марылькай скакаць будзем.
На словы «I з нашай Марылькай скакаць будзем» дзеці падыходзяць да грушкі i выконваюць разам з ей танцавальныя pyxi. Дзеці павінны выконваць танцавальныя pyxi, узгадняючы ixca словамі песні.
ВУЗЕЛЬЧЫК
Мэта: развіваць узгодненасць рухаў; выхоўваць пачуццё калектывізму, цікавасць да народнага фальклору.
Ход гульні.
Два ўдзeльнiкi гульні трымаюць у руках паясы, утвараючы вароты ў выглядзе вялiкaгa іголкавага вушка. Дзеці, якія ўтвараюць вароты, павінны стаяць адзін каля аднаго на адлегласці нацягнутага паміж iмi пояса (1 м). Астатнія ўдзельнікі становяцца ў рад, бяруцца за pyкi i, рухаючыся ўздоуж пляцоўкі, спяваюць:
Іголка — шнырала, увесь свет прыбрала,
Прыбрала, абшыла, сама голая хадзіла.
Тонкая ды доўгая, аднавухая ды вострая.
А я тычу — натычу: носік стальны, хвосцік ільняны!
Дзеці праходзяць у вароты, iмiтyючы нiткy, якую зацягваюць у iгoлкy. Апошні ў радзе (ён не павінен хутка рухацца, каб не паваліць«зацягнутых» паясамі дзяцей) «зацягвае вузельчык»— паясамі скручвае дзяцей, якія ўтвараюць вароты, i вядзе ix за сабой, прыгаворваючы:
Хвосцік ніцяны
Цягну зa сабой.
Праз палатнo ён праходзщь,
Канец сабе находзіць…
А МЫ ПРОСА СЕЯЛІ
Мэта: удасканальваць навыкі перамяшчэння шарэнгай; выхоўваць пачуццё калектывізму, сяброўскія адносіны дзяцей паміж сабой.
Ход гульні.
Дзеці, узяушыся за pyкi, стаяць дзвюма шарэнгамі, тварам адзін да аднаго. У адной шарэнзе хлопчыкі, у другой —дзяучынкі. Хлопчыкі шарэнгай падыходзяць да дзяўчынак i спяваюць:
— А мы проса сеялі, сеялі! (ідуць на сваё месца.)
Дзяучынкі паўтараюць гэтыя ж pyxi i таксама спяваюць:
— А мы проса вытапчам, вытапчам, вытапчам!
Дзеці павінны рухацца роўнай шарэнгай; у той час, калі ідуць i спяваюць хлопчыкі, дзяўчынкі стаяць на месцы, i наадварот.
— Ды чым жа вам вытаптаць, вытаптаць, вытаптаць? (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)
— А мы коней выпусцім, выпусцім, выпусцім! (Ідуць i спяваюць дзяўчынкі.)
— А мы коней пераймём, пераймём, пераймём! (Ідуць i спяваюць хлопчыкі.)
— Ды чым жа вам пераняць, пераняць, пераняць? (Ідуць i спяваюць дзяучынкі.)
— А шаўковым повадам, повадам, повадам! (Ідуць хлопчыкі.)
— А мы коней выкупім, выкупім, выкупім! (Ідуць дзяўчынкі.)
— Ды чым жа вам выкупіць, выкупіць, выкупіць? (Ідуць хлопчыкі.)
— А мы дадзім сто рублёў, сто рублёў, сто рублёў! (Ідуць дзяўчынкі)
— Не трэба нам тысячы, тысячы, тысячы. (Ідуць хлопчыкі.)
— А мы дадзім дзеўчыну, дзеўчыну, дзеўчыну. (Ідуць дзяучынкі. Усе вяртаюцца назад. Адна дзяўчынка застаецца.)
— Вось гэта трэба нам, трэба нам, трэба намі (Хлопчыкі падыходзяць да дзяучынкіi становяцца кругам вакол яе.) Дзяўчынка танцуе, а хлопчыкі пляскаюць у далоні.
АГАРОДНІК
Мэта: удасканальваць навыкі хадзьбы па кругу, бег, змяняючы тэмп i напрамак; развіваць увагу.
Ход гульні.
Кожны з дзяцей называе сябе якой-небудзь гароднінай: рэпай, рэдзькай, цыбуляй, морквай, радыскай i г. д. i становіцца у круг. Адзін з дзяцей выбіраецца агароднікам. Агароднік не павінен ведаць, якое дзіця названа рэпай, адгадваць дзіця-рэпу ён можа тры разы, калі не адгадае, агародніка мяняюць.
Ен выходзіць на сярэдзіну круга і стукае палкай аб зямлю. У яго пытаюцца:
— Хто там?
— Агароднік! .
— За чым прыйшоў?
— За рэпай!
Пасля такога адказу ўсе вядуць карагод i спяваюць:
Зверху рэпа зялёная,
У сярэдзіне тоўстая,
К канцу вострая.
Хавае хвост пад сябе.
Хтода яе нi падыдзе,
Усялякі за вixop возьме.
Агароднік павінен адгадаць, хто з дзяцей назваў сябе рэпай. Калі ён адгадае правільна, рэпа ўцякае, інакш агароднік зловіць яе i павядзе ў свой агарод.
МАКІ-МАКАВАЧКІ
Мэта: пазнаёміць дзяцей з pyxaмi, якія паказваюць працоўную дзейнасць людзей.
Ход гульні.
Дзеці становяцца ў круг, па лічылцы выбіраюць гаспадара, які заходзіць у сярэдзіну круга.
Карагод спявае песню: Ой на гары мак, мак, на даліне так, так.
Макі-макі, маковачкі! Залатыя галовачкі!
Праспявалі гэту песню, спыніліся I пытаюцца ў гаспадара: “Ці паспеў мак?”
Гаспадар робіць выгляд, што арэ зямлю, iадказвае: “Не паспеў. Толькі зямлю пад мак узорваю”.
Карагод зноу ідзе з песняй. Праспявалі, спыніліся i пытаюцца: “Цi паспеў мак?”
Гаспадар робіць выгляд, што сее мак, i адказвае: “Толькі сею!”
Абышоў яго карагод з песням i пытаецца зноў: “Hе ўзышоў мак?”
Гаспадар адказвае: “Толькі што ўзышоў — вось такі!”—i паказвае рукой, які вырас мак над зямлёй.
Наступны раз у яго запытваюць: “Цi зацвіў мак?” Гаспадар адказвае: “Зацвіў”,-i, растапырыўшы пальцы, iмiтye iмi кветку маку.
Потым карагод пытаецца: “Цi адцвіў мак?”
Гаспадар паказвае рукамі, як ападаюць пялёстачкі маку, i адказвае: “Адцвіў!”
Пасля пecнi — новае пытанне:”Цi паспеў мак?”
Калі гаспадар скажа: «Паспеў», усе зноў спяваюць песню:
…Будзем трэсці мак! Будзем трэсці так!
Карагод пры гэтых словах падыходзщь да гаспадара, а той iмкнецца выбегчы з круга iўцячы ад дзяцей. Дзеці яго ловяць. Калі гэта яму не ўдаецца зрабіць, яно выконвае заданні, якія яму называюць дзеці.
АДГАДАЙ, ЧЫЙ ГАЛАСОК
Мэта: развіваць увагу, слых, памяць.
Ход гульні.
Дзеці ўтвараюць круг. Адзін з iгpaкoў становіцца пасярэдзіне яго i закрывае вочы. Дзеці гавораць:
-Сталі ў круг, i — раз! два! тры!
Павярнуліся, сябры!
На апошнія словы ўсе паварочваюцца вакол сябе i спяваюць:
-А як скажам — скок, скок, скок...
Словы «скок, скок, скок»— спявае ці гаворыць той, каму загадзя прапанаваў выхавальнік.
-Адгадай, чый галасок?
Гэтыя словы спяваюць усе дзеці.
Дзіця, што стаіць у цэнтры з закрытымі вачамі, не мае права адкрываць вочы да таго часу, пакуль не закончыцца песня. Потым павінен адгадаць, хто праспяваў словы «скок, скок, скок». Той, каго пазналі, ідзе на сярэдзіну круга.
ІВАНКА
Мэта: развіваць узгодненасць рухаў; выхоўваць пачуццё калектывізму.
Ход гульні.
З ліку тых, хто гуляе, выбіраюць дзяўчынку Марыльку. Яна з хустачкай у руцэ становщца ў сярэдзшу круга. Дзеці, узяўшыся за рукі, ідуць па кругу i спяваюць:
А дзе той Іванка, (3 разы)
Што ўстае спазаранку.
Спрытны, працавіты
Танцуе, пяе, ні ад каго не адстае.
Іванка, выбежы, свой спрыт пакажы.
Дзяўчынка Марылька ходзіць па кругу, шукае Іванку. Пасля таго як дзеці закончылі спяваць, яна спыняецца каля хлопчыка i запрашае яго выйсці ў круг. Хлопчык Іванка са словамі «гоп-гоп-гоп» выбягае на сярэдзіну круга прыгаворваючы:
Як тупну нагой, да прытупну другой (тупае нагамі)
Кругом пакружуся (кружыцца)
Усім людзям пакажуся (выконвае танцавальныя pyxi).
Марылька танцуе вакол Іванкі i махае хустачкай. Дзеці дружна пляскаюць у далоні i прыгаворваюць:
Танцуй, танцуй, Іванка, хоць да ранку,
Толькі Марыльку з сабой забяры.
Іванка бярэ Марыльку за руку, вядзе яе на сваё месца ў крузе.
Затым выбіраецца другая дзяўчынка Марылька i гульня працягваецца.