Бяззлучнікавы складаны сказ (тэст, 9 кл, І варыянт)
1Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы: 1) Міла бомы смяюцца ў цішы, ціха срэбрам грукае крыніца; 2) Чалавек аблюбаваў сабе мясцінку, памацаў нагою, каб не было мокра, і лёг; 3) Каранасты дубок быў зусім адзінокі, моўчкі слухаў ён буры далёкія крокі; 4) На берагах Бярозы-ракі з’явіліся ўмацаваныя паселішчы людзей, узброеных лукамі, стрэламі; 5) Зямля жыве: у бераг б’юць прылівы, у вырай адлятаюць жураўлі.
2.Адзначце сказы, дзе правільна расстаўлены знакі прыпынку: 1) Праходзяць паязды, пыхкаюць дымам паравозы, дымяць у неба заводы, зелянеюць паплавы, пагойдваецца жытняе поле, у хвоях чуцен ветравы шэпт, у рэчцы пад сонцам блішчыць вада; 2) Рушыўся снег, зашумела вада, раскаваліся рэкі ад лёду; хлынула вон зімавая нуда, сонца ўносіць цяпло і пагоду; шумныя песні іграюць лясы, павявае ветрык цеплаваты, белая ніва ад снежнай расы ўбіраецца ў чорныя латы; 3) Меднастволы, як выліты, высіцца бор, зацвітае на ўзлессі блакітны чабор, заглядзелася сонца ў люстра азёр, – гэта ты, мая Беларусь! 4) Пасееш упару, – будзеш мець хлеба гару; 5) У народзе кажуць – беражлівым быць: лепей жыць.
3.Якія знакі прыпынку трэба паставіць у наступным сказе: Восень там гаспадарыць ідзе па зямлі валадаркаю ёй належыць усё поле поплаў рака сенажаць ёй належыць нават сонца зацьміць іншы раз яго хмаркаю і заплача пачне кроплі спорныя слёз сыпаць: 1) 6 косак, 2 кропкі з коскай і працяжнік; 2) 5 косак , 2 двухкроп’і, 2 кропкі з коскаю; 3) 7 косак, 1 працяжнік, 1 двукроп’е; 4) 8 косак, 1 двукроп’е; 5) 5 косак, 2 кропкі з коскай, 1 працяжнік, 1 двукроп’е.
4.Адзначце сцвярджэнні, якія раскрываюць сутнасць складаных бяззлучнікавых сказаў з разнатыпнымі часткамі: 1) такі сказ можа складацца толькі з дзвюх частак; 2) паміж часткамі ў такім сказе могуць выражацца супастаўляльныя, супрацьпастаўляльныя адносіны (прычынныя, часавыя, умоўныя, мэтавыя, параўнальныя і інш.); 3) такія сказы лёгка можна ператварыць у складаназалежныя; 4) у такіх сказах заўсёды ставіцца толькі двукроп’е і працяжнік; 5) у такіх сказах састаўныя часткі нераўнапраўныя ці неаднародныя.
5.Расстаўце прапушчаныя знакі прыпынку: 1) Засвісталі вятры над далінай засвісталі завеі ў палях закружылася ў лесе каліна загубіўся завеяны шлях; 2) Шасцяць у калоссі сярпы сцяною дабро залягло кладуцца снапы на снапы такога жніва не было; 3) Звоняць пілы гудуць тапарышчы стогне дрэва будуецца дом; 4) У некаторых вёсках Гомельшчыны і цяпер існуе старадаўні звычай маладая на другі дзень пасля вяселля беліць печ у хаце маладога гэтым яна імкнецца “задобрыць” печ, наладзіць адносіны з ёю, а значыць, з новай сям’ёй; 5) Хочаш не хочаш сказаць пару слоў трэба.
6.Адзначце сказы, у якіх на месцы дужак трэба паставіць працяжнік: 1) Трапіш да кабеціны рахманай ( ) паспытаеш, друг мой дарагі, дранікі са свежаю смятанай, бабку, клёцкі, нават пірагі; 2) Як позна ліпы сёлета цвітуць ( ) было так доўга холадна і хмарна; 3) Умеў памыліцца ( ) умей і паправіцца; 4) Надыходзіла восень ( ) Млечны Шлях пагусцеў; 5) Акно адчынілася ( ) у хату дыхнула вясна.
7.Расстаўце патрэбныя знакі прыпынку, зрабіце поўны сінтаксічны разбор сказа:
Берагі губляюцца ў смузе і тумане на іх рассыпаны хаты рыбацкіх пасёлкаў тоненькія як запалкі дымяць трубы кансервавых заводаў усё здалёк здаецца цацачна маленькім.
Бяззлучнікавы складаны сказ (тэст, 9 кл, ІІ варыянт)
1Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы: 1) Яснее ясень, залаціцца клён; 2) Дзе вольхі сталі ў карагод, лёг адпачыць калгасны статак; 3) Ні мой крык, ні трэск адламанай мною галіны не палохае мядзведзя: лезе, нягоднік, і ўсё; 4) У пагоні за буйной рыбай арлан-белахвост кідаўся, склаўшы крылы, з лёту ў ваду і даваў нырца; 5) Пайдзі лугамі ў поўдзень светлы – увесь твой край, як сад, цвіце.
2.Адзначце сказы, дзе правільна расстаўлены знакі прыпынку: 1) Ціха шасцелі пад ветрам прыбярэжныя лазнякі, аднастайна гулькатала плынь на перакатах, плёхалася вечарам і на ўсходзе сонца рыба ў вірах, зарасталі асакой і трыснягом затокі; 2) Над рэчкай высокай сцяной стаяць стромкія хвоі, з лахматымі, белымі ад інею вярхамі: шырока развесілі сваё галлё волаты-дубы; блішчаць ледзянымі пацеркамі пышныя бярэзіны, сабраўшыся ў купку; 3) Лес быў лісцевы: горда стаялі грабы, раскідваў густую сетку ясень, маячылі светла-шэрыя ствалы ліп, сям-там высіліся бярозы з пачарнелай унізе і зусім белай над кронамі карой; 4) Для сталоўкі была пастаўлена спецыяльная хата; пакрытая чарапіцаю, з двума прыгожымі ганкамі і прасторнымі верандамі, яна наогул мела выгляд даволі фарсістага дачнага будынка; 5) Карову не накорміш, – малака не надоіш .
3.Якія знакі прыпынку трэба паставіць у наступным сказе: Стракозы ляталі над вадой ледзь не чапляючы яе ў паветры таўкліся камары быццам прасейваючы мак рэдкія белыя воблакі павольна не спяшаючыся плылі ў вышыні далёкай недасяжнай і знікалі ўсё гэта прадказвала цёплыя дні. 1) 7 косак, 2 кропкі з коскай і працяжнік; 2) 6 косак , 2 двухкроп’і, 2 кропкі з коскаю; 3) 7 косак, 1 працяжнік, 1 двукроп’е; 4) 8 косак, 1 двукроп’е; 5) 5 косак, 2 кропкі з коскай, 1 працяжнік, 1 двукроп’е.
4.Адзначце сцвярджэнні, якія раскрываюць сутнасць складаных бяззлучнікавых сказаў з аднатыпнымі часткамі: 1) такі сказ можа складацца толькі з дзвюх частак; 2) часткі ў такім сказе звязваюцца пры дапамозе пералічальнай інтанацыі; 3) такія сказы лёгка можна ператварыць у складаназлучаныя; 4) у такіх сказах заўсёды ставіцца толькі коска і кропка з коскай; 5) у такіх сказах паведамляецца пра з’явы і падзеі, што адбываюцца ці існуюць у адзін момант, адначасова.
5.Расстаўце прапушчаныя знакі прыпынку: 1) Еду ціха са мной ліха еду скора са мной гора; 2) Відаць у добрую часіну збіраўся дзядзька ў пуцявіну у Баранавічах налучыўся кандуктар добры ён згадзіўся давезці ў Вільню дзядзьку сходна; 3) Загойкалі пілы па лесе вясёла плугі захадзілі па чорнай раллі як звон зазвінелі сасновыя сёлы сцяной загудзелі жытнёвыя долы крыніцамі песні твае пацяклі; 4) У народзе кажуць беражлівым быць лепей жыць; 5) А скінуў нават на яго не зірнуў стомлена зажмурыў вочы і стаяў нерухома нібы спаў стоячы правы рог даўся яшчэ цяжэй як левы.
6.Адзначце сказы, у якіх на месцы дужак трэба паставіць двукроп’е: 1) Спадзе вада ( ) травы забуяюць; 2) Закрыеш вочы ( ) дзіўныя вобразы адзін за адным лунаюць у карагодзе бясконцым; 3) Дні позняй восені кароткія і шэрыя ( ) адразу пасля поўдня пачынае змяркцца; 4) Я вось так гляджу ( ) павінен чалавек да ўсяго мець паняцце; 5) Ды і як жа было не зразумець ( ) Глушакі ішлі ўдвух.
7.Расстаўце патрэбныя знакі прыпынку, зрабіце поўны сінтаксічны разбор сказа:
Дождж ішоў густы спорны насустрач пабеглі машыны ківаючы спераду на шкле чорнымі дворнікамі на абочынах хадзілі людзі з напятымі парасонамі над галовамі ў чырвоных сініх жоўтых зграбных плашчах.