СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Апісанне вопыту педагагічнай дзейнасці “выкарыстанне рознаўзроўневых тэставых заданняў як сродкаў фарміравання арфаграфічнай пісьменнасці вучняў на ўроках беларускай мовы”

Категория: Всем учителям

Нажмите, чтобы узнать подробности

Папрацаваўшы з рознымі відамі заданняў, не адмаўляючы іншых форм фарміравання навыкаў граматнага пісьма, з мэтай эканоміі часу і атрымання найбольш аб’ектыўных вывадаў аб узроўні ведаў, уменняў вучняў я аддала перавагу тэставым заданням. 

Просмотр содержимого документа
«Апісанне вопыту педагагічнай дзейнасці “выкарыстанне рознаўзроўневых тэставых заданняў як сродкаў фарміравання арфаграфічнай пісьменнасці вучняў на ўроках беларускай мовы”»

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Запольская дзіцячы сад – сярэдняя школа Віцебскага раёна”








АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

“ВЫКАРЫСТАННЕ РОЗНАЎЗРОЎНЕВЫХ ТЭСТАВЫХ ЗАДАННЯЎ ЯК СРОДКАЎ ФАРМІРАВАННЯ АРФАГРАФІЧНАЙ ПІСЬМЕННАСЦІ ВУЧНЯЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ”






Фёдарава Людміла Мікалаеўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

8(029)9557437

e-mail: [email protected]







Заполле

2016

Настаўнік можа і павінен узброіць навучэнцаў

такім спосабам пісьма, пры якім вучань атрымае

магчымасць рабіць менш памылак ці не дапушчаць іх зусім.

Д. М. Багаяўленскі

Актуальнасць

Фарміраванне арфаграфічнай пісьменнасці навучэнцаў з'яўляецца адной з галоўных задач навучання беларускай мове ў школе. Агульнапрызнаным з’яўляецца тое, што добра развітыя маўленчыя навыкі, граматнае пісьмо ўспрымаюцца як прыкмета выхаванасці і адукаванасці асобы і ў значнай меры вызначаюць грамадскую і прафесійную актыўнасць чалавека.

На ўроках беларускай мовы педагогі прымяняюць разнастайныя сродкі для фарміравання арфаграфічнай граматнасці.

На практыцы бачым, што завучванне правілаў не прыводзіць да граматнасці вучняў, не развівае іх арфаграфічную зоркасць і памяць. Як паказвае вопыт, толькі “адзінства мовы і мыслення, адзінства тэорыі і практыкі, ведаў і навыкаў”[5, с. 5] дае магчымасць свядома прымяняць правілы ў працэсе пісьма. Імкненне развіваць уменне вучняў бачыць арфаграмы і правільна іх пісаць садзейнічае стварэнню заданняў для выпрацоўкі патрэбных навыкаў.

Папрацаваўшы з рознымі відамі заданняў, не адмаўляючы іншых форм фарміравання навыкаў граматнага пісьма, з мэтай эканоміі часу і атрымання найбольш аб’ектыўных вывадаў аб узроўні ведаў, уменняў вучняў я аддала перавагу тэставым заданням.

На мой погляд, сістэматычнае выкарыстанне рознаўзроўневых тэставых заданняў на ўроках беларускай мовы ў 5 – 9 класах спрыяе павышэнню арфаграфічнай граматнасці вучняў.

У працэсе работы я імкнулася вырашыць супярэчнасці:

- паміж вялікай колькасцю распрацаваных тэстаў і не суаднясеннем іх з узроўнямі засваення вучэбнага матэрыялу.

Ёсць дастаткова распрацаваных тэстаў па беларускай мове, якія выходзяць асобнымі выданнямі [2, 3], а таксама друкуюцца на старонках прадметных часопісаў. Але ў гэтых тэстах мяне не задавальняла тое, што ў адзін варыянт уключаны заданні ўсіх узроўняў, і слабейшы вучань выканаць поўнасцю іх не можа, пачынае ставіць адказы наўгад. Правяраючы такія тэсты, мы не можам аб’ектыўна ацаніць прабелы ведаў навучэнцаў. Таму вырашыла суаднесці тэставыя заданні па беларускай мове з узроўнямі засваення вучэбнага матэрыялу.

Мэта – фарміраванне арфаграфічнай пісьменнасці вучняў праз выкарыстанне рознаўзроўневых тэставых заданняў па беларускай мове.

Задачы:

  • суаднесці тэставыя заданні па арфаграфіі з узроўнямі засваення вучэбнага матэрыялу;

  • распрацаваць і сістэматызаваць шаблоны – канструктары тэставых заданняў для розных узроўняў засваення вучэбнага матэрыялу;

  • прааналізаваць выніковасць і эфектыўнасць дадзенага вопыту.

Працягласць работы над вопытам складала 5 гадоў і ўключала наступныя этапы:

1 этап – прааналізавана метадычная і навуковая літаратура па праблеме; размеркаваны разнастайныя тэставыя заданні па ўзроўнях засваення вучэбнага матэрыялу;

2 этап – распрацаваны, апрабіраваны і сістэматызаваны комплексы тэставых заданняў па арфаграфіі;

3 этап – праведзены параўнальны аналіз узроўню адукацыйнай падрыхтоўкі вучняў па беларускай мове па завяршэнні другой ступені навучання і выхавання; распаўсюджаны вопыт сярод настаўнікаў устаноў адукацыі Віцебскага раёна і вобласці: правядзенне майстар-класаў, выступленні на раённых і абласных паседжаннях, публікацыі ў прадметных часопісах і газетах.

Крытэрыі эфектыўнасці вопыту – узроўні сфарміраванасці арфаграфічных уменняў і навыкаў, паказчык – працэнт вучняў са станоўчай дынамікай фарміравання арфаграфічнай граматнасці.

Апісанне тэхналогіі вопыту

Метад тэстаў - надзейны, аб’ектыўны і эканамічны. Папулярнасць метаду абумоўлена адноснай прастатой самой працэдуры і выкарыстаных сродкаў, мінімальнымі затратамі часу, магчымасцю хуткага атрымання ацэнкі. З увядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання метад тэстаў на ўроках беларускай мовы набыў асаблівую актуальнасць. Часцей за ўсё тэставыя заданні большасць настаўнікаў выкарыстоўваюць з мэтай кантролю. Я лічу, што тэсты, акрамя вышэйназванага, валодаюць і дастатковым рэсурсам для фарміравання арфаграфічнай пісьменнасці.

Тэарэтычную і метадалагічную базу майго вопыту складаюць звесткі аб аснове тэорыі і методыкі распрацоўкі тэставых заданняў Аванэсава В.С.[1], матэрыялы аб фарміраванні арфаграфічнай граматнасці ў вучняў на ўроках беларускай мовы, апісаныя ў работах Зелянко В.У.[3], Марозавай Я.Н.[6], а таксама рэкамендацыі па выкарыстанні тэставых заданняў на ўроках беларускай мовы Валочка Г.М.[3]

Вывучэнне дадзенай літаратуры, распрацоўка і сістэматычнае прымяненне тэставых заданняў як сродкаў фарміравання арфаграфічнай граматнасці дазволілі мне суаднесці тэставыя заданні па арфаграфіі з узроўнямі засваення вучэбнага матэрыялу ў адпаведнасці з “Нормамі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў агульнаадукацыйных устаноў па вучэбных прадметах”[7].

Я выдзеліла тры ўзроўні тэстаў. Першы ўзровень тэстаў аб’ядноўвае першы і другі ўзроўні засваення вучэбнага матэрыялу і ўключае заданні на пазнаванне, распазнаванне і адрозніванне паняццяў, узнаўленне вучэбнага матэрыялу на ўзроўні памяці. Максімальная адзнака - 4 бала. Другі ўзровень тэстаў аб’ядноўвае трэці і чацвёрты ўзроўні засваення вучэбнага матэрыялу і ўключае заданні на ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу на ўзроўні разумення, апісанне і аналіз дзеянняў з аб’ектамі вывучэння, прымяненне ведаў у знаёмай сітуацыі па ўзоры, тлумачэнне сутнасці аб’ектаў вывучэння. Максімальная адзнака - 8 балаў. Трэці ўзровень адпавядае пятаму ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу і ўключае заданні на прымяненне ведаў у нестандартных сітуацыях. Максімальная адзнака - 10 балаў.

РОЗНАЎЗРОЎНЕВЫЯ ТЭСТАВЫЯ ЗАДАННІ

ТЭСТЫ ПЕРШАГА ЎЗРОЎНЮ

Віды тэставых заданняў

Прыклады

На пазнаванне: уключае пытанне, якое патрабуе альтэрнатыўнага адказу: «так» або «не»; «з'яўляецца» або «не з'яўляецца».


Тэма “Вымаўленне і правапіс галосных о, э, а”:

Літары э, о звычайна пішуцца пад націскам і абазначаюць гукі [о], [э].

1. Верна. 2. Няверна.

На распазнаванне (з выбарам аднаго правільнага адказу): уключае чатыры - пяць адказаў, з якіх толькі адзін правільны.

Тэма “Вымаўленне і правапіс спалучэнняў іё (ыё), ія (ыя), іе (ые) у запазычаных словах”:

Адзначце слова, якое напісана правільна:

  1. Піанер. 3. Дзіалог.

  2. Патрыёт. 4. Кліэн,т.

На ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу на ўзроўні памяці (веданне тэрмінаў і правілаў): змяшчае пытанне, якое правярае ўзровень авалодання маўленчымі паняццямі і правіламі.

Тэма “Правапіс назоўнікаў з суфіксамі –ак-, -ык- (-ік-), -ачк-, -ечк-”:

Калі пры змяненні слова галосны ў суфіксе выпадае, то пішацца суфікс…

1. -ак-. 2. –ык- (-ік-)

На адрозніванне (з выкарыстаннем малюнкаў): вучыць распазнаваць аб'екты і ўсталеўваць сувязі паміж імі, правярае сфарміраванасці ўмення назіраць.

Тэма “Вымаўленне і правапіс галосных е, ё, я”:

Вызначце правільна напісаную назву прадмета:

1. Відэлец.

2. Відэліц.

3. Ведэлец.



ТЭСТЫ ДРУГОГА ЎЗРОЎНЮ

На ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу на ўзроўні разумення (на вызначэнне суадносін паміж аб’ектамі): уключае заданні, у якіх неабходна ўстанавіць суадносіны элементаў аднаго мноства элементам другога мноства. Пажадана, каб колькасць элементаў у гэтых мностваў была розная.[4]

Тэма “Правапіс галосных е,ё,я”:

Суаднясіце правіла і прыклады.

1. У беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам.

2. У першым складзе перад націскам замест е,ё пішацца літара я.

3. У некаторых словах каранёвая літара я пішацца нязменна незалежна ад націску.

4. У запазычаных словах у першым складзе перад націскам літара е заўсёды захоўваецца пасля г, к, х, у тым ліку і ва ўласных імёнах.

А. Лясы, пасялковы, сямнаццаць.

Б. Герой, гектар, кефір.

В. Пасёлак, вёска, вёсны.

Г. Медаль, газета, егер.

Д. Пояс, святкаваць, памяць.


На апісанне і аналіз:

- заданне з часціцай «НЕ»: у пытанне ўключаюцца словы «НЕ», «НЕЛЬГА». Аднак скласці заданні з адмаўленнем «НЕ» вельмі складана, бо патрабуецца падабраць тры правільных адказы і толькі адзін няправільны.

- з выбарам некалькіх правільных адказаў: заданне ўключае пяць – сем адказаў, колькасць жа правільных адказаў навучэнцам не паведамляецца. Заданні падобнага тыпу падахвочваюць вучняў да аналітычнай разумовай дзейнасці, у аснове якой ляжыць прайграванне ведаў.

Тэма “Правапіс вялікай і малой літары”:

Адзначце словы, якія не пішуцца з вялікай літары.

1. (Д,д)он (К,к)іхот.

2. (М,м)іхасёвы прыгоды.

3. (Э,э)зопаўская мова.

4. (П,п)алессе.

5. (Л,л)есавік.

Тэма “Асаблівасці правапісу канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення (у родным і месным склонах адзіночнага ліку)”:

Адзначце назоўнікі, у якіх у Р.скл. пішацца канчатак –а.

  1. Вожык. 4. Твар.

  2. Снежань. 5. Іней.

  3. Перапынак. 6. Медаль.

На прымяненне ведаў ў знаёмай сітуацыі («на падстаноўку»): прапушчаны састаўляючыя часткі, словы, літары. Вучань павінен узнавіць у памяці і запоўніць прапушчаныя месцы (“пропускі”).

Тэма “Правапіс не(ня), ні з рознымі часцінамі мовы”:

Дапішыце часціцу не(ня), дзе неабходна па сэнсе, і расстаўце знакі прыпынку:

Ты паступова па кропельцы раскрываеш свае таямніцы сваю кладоўку, дзе багацця ____мерана __злічона. Гэта духоўнасць самае святое, што ___колі ___ў якія часы ____страчвала сваёй каштоўнасці і ____колі ____страціць.

На прымяненне ведаў на аснове алгарытму для рашэння новай вучэбнай задачы (на класіфікацыю аб'ектаў і працэсаў, вызначэнне паслядоўнасці): прапануюцца або толькі правільныя адказы, і вучань павінен іх класіфікаваць, размеркаваць на групы; або даецца некалькі варыянтаў класіфікацыі, і вучань павінен выбраць адзін.

Тэма “Правапіс не(ня), ні з рознымі часцінамі мовы”:

Размясціце ў правільнай паслядоўнасці словы, каб атрымалася выказванне.

Ніколі, чужой, не, прыходзіла, Радзіма, ты, ніколі, журбой, у сны, не, была.

1. 5,1,6,2,3,11,7,10,4,8,9.

2. 1,5,2,3,11,7,8,10,4,9.

3. 7,6,3,4,9,8,1,10,11,2,5.

4. 6,7,3,4,9,1,10,11,2,8,5.

ТЭСТЫ ТРЭЦЯГА ЎЗРОЎНЮ

На прымяненне ведаў у нестандартных сітуацыях для рашэння новай задачы (заданні вольнага выкладу).

Тэма “Вымаўленне і правапіс галосных е, ё, я”:

Успомніце і запішыце 3 прыказкі, што пачыналіся б са слова Ён.

На апісанне, тлумачэнне і пераўтварэнне аб'ектаў (на дапаўненне): заданні афармляюцца з прапушчанымі словамі ці знакамі. Прапушчанае месца павінна быць запоўнена вучнямі.

Тэма “Вымаўленне і правапіс галосных е, ё, я”:

Адгадайце метаграму і запішыце адгадку:

З е – Дружу З будаўнікамі.

З а – Купляй У хлебнай краме.

Пры выкарыстанні рознаўзроўневых тэстаў на ўроках беларускай мовы адразу звяртаю ўвагу вучняў на адзнаку, якую яны максімальна атрымаюць пры выкананні ўсіх заданняў. Пры рабоце з такімі тэстамі прапаную вучню адпаведны яго ўзроўню тэст, але кожны вучань мае права выбару ўзроўня тэста. Каб не дапусціць спісванне адказаў, падрыхтоўваю звычайна некалькі варыянтаў тэставых заданняў. Пры гэтым тэсты ў варыянтах павінны быць раўнацэннымі. Для 5 – 6 класаў максімальная колькасць пытанняў у тэстах – 10, для 7 – 9 класаў – 15 – 20. Тэсты выкарыстоўваю на розных этапах урока: этап актуалізацыі ведаў – тэставыя размінкі, этап фарміравання ўменняў і навыкаў – тэсты - трэнажоры, этап замацавання ведаў, уменняў і навыкаў – кантрольны тэст, этап рэфлексіі – тэсты – размалёўкі, тэсты-красворды. (Дадатак 1)

З мэтай аптымізацыі працэсу падрыхтоўкі тэстаў да ўрока беларускай мовы распрацавала шаблоны, якія дазваляюць канструяваць тэставыя заданні ў адпаведнасці з узроўнямі. Распрацаваўшы тэст для адной тэмы, потым змяняем толькі набор варыянтаў – адказаў і атрымліваем тэст для новай тэмы.

Шаблон-канструктар тэста 1 узроўню.

задання

Від задання

1.

На пазнаванне.

2,3,4.

На распазнаванне (з выбарам аднаго правільнага адказу).

5.

На адрозніванне (з выкарыстаннем малюнкаў).

6.

На ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу на ўзроўні памяці (веданне тэрмінаў і правілаў).

7.

На адрозніванне (з выбарам аднаго рада слоў).

8.

На распазнаванне (“знайдзі памылку”.)

9.

На ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу на ўзроўні памяці (пераклад слова на беларускую мову)

10.

На распазнаванне (адгадка загадкі).

Шаблон-канструктар тэста 2 узроўню.

задання

Від задання

1.

На прымяненне ведаў ў знаёмай сітуацыі («на падстаноўку»).

2,3,4.

На апісанне і аналіз (з выбарам некалькіх правільных адказаў).

5.

На апісанне і аналіз (заданне з часціцай «НЕ»).

6.

На ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу на ўзроўні разумення (на вызначэнне суадносін паміж аб’еткамі).

7.

На прымяненне ведаў на аснове алгарытму для рашэння новай вучэбнай задачы (на класіфікацыю аб'ектаў і працэсаў, вызначэнне паслядоўнасці).

8.

На апісанне і аналіз (пераклад слова на беларускую мову або на вызначэнне лексічнага значэння слова).

9, 10.

На прымяненне ведаў на аснове алгарытму для рашэння новай вучэбнай задачы (“знайдзі памылку”).

Шаблон-канструктар тэста 3 узроўню.

задання

Від задання

1.

На апісанне, тлумачэнне і пераўтварэнне аб'ектаў (на дапаўненне): заданні афармляюцца з прапушчанымі словамі ці знакамі. Прапушчанае месца павінна быць запоўнена вучнямі.

2, 3.

На прымяненне ведаў у нестандартных сітуацыях для рашэння новай задачы (заданні вольнага выкладу).

Прыклады рознаўзроўневых тэстаў (Дадатак 2).

Акрамя традыцыйнай формы падачы тэстаў для кантролю ведаў у 5 – 9 класах выкарыстоўваю тэсты – размалёўкі і тэсты – крыжаванкі.

У 5 – 6 класах ужываем тэсты - размалёўкі двух відаў:

1. Вучні, рашаючы тэст, выбіраюць правільны адказ і расфарбоўваюць элемент малюнка колерам, адпаведным нумару адказа. (Дадатак 3.1)

2. Вучні размалёўваюць фрагмент колерам, што адпавядае літары, якую неабходна ўставіць у слова. (Дадатак 3.2)

Для 7 – 9 класаў выкарыстоўваю тэсты – крыжаванкі. Словы – адказы на адно пытанне павінны быць аднолькавымі па колькасці літар, каб зменшыць магчымасць рашэння наўгад. (Дадатак 3.3)

Пры састаўленні тэстаў – размалёвак і тэстаў – крыжаванак усе адказы павінны быць закрытыя і правільны адказ можа быць толькі адзін.

Выніковасць і эфектыўнасць вопыту

Для вызначэння выніковасці і эфектыўнасці свайго вопыту на працягу пяці гадоў напрыканцы чвэрці вызначала ўзровень сфарміраванасці арфаграфічных навыкаў і ўменняў у кожнага вучня класа праз правядзенне тэкставых і слоўнікавых дыктантаў, тэставых работ. (Дадатак 4)

З табліцы бачна, што ў вучняў з 5 па 9 клас назіраецца станоўчая дынаміка ўзроўня сфарміраванасці арфаграфічных уменняў і навыкаў. На пачатку 5 класа 21,4% вучняў мелі нізкі ўзровень, у 6 класе – 0%. Працэнт вучняў са здавальняючым узроўнем знізіўся: на пачатку 5 класа – 28,5%, напрыканцы 9 класа – 14,2%. Значна павялічалася колькасць вучняў з дастатковым узроўнем: на пачатку 5 класа – 14,2%, напрыканцы 9 класа – 50%. Узрос працэнт вучняў і з высокім узроўнем: на пачатку 5 класа - 7,1%, напрыканцы 9 класа - 14,2%.

Акрамя таго, павысілася зацікаўленасць вучняў да ўдзелу ў конкурсах і канферэнцыях рознага ўзроўню. Калі ў 2010/2011 навучальным годзе ўдзельнічала 11% вучняў школы, то ў 2014/2015 – 47%. За гэты час атрымана 12 абласных і рэспубліканскіх дыпломаў.

Заключэнне. Вывады і перспектывы

Сістэматычнае выкарыстанне на ўроках тэставых заданняў па арфаграфіі, суаднесеных з узроўнямі засваення вучэбнага матэрыялу, станоўча спрыяе фарміраванню арфаграфічнай граматнасці, падахвочвае вучняў больш уважліва і сістэмна працаваць з матэрыялам падручніка, надаваць больш увагі самападрыхтоўцы.

Распрацаваныя і сістэматызаваныя шаблоны – канструктары тэставых заданняў скарачаюць час настаўніка на падрыхтоўку тэстаў да ўрока.

Матэрыялы па дадзенай тэме і распрацоўкі ўрокаў з выкарыстаннем тэставых заданняў былі апублікаваны ў сродках масавай інфармацыі: “Беларуская мова і літаратура” 2015/8 і 2016/5, “Роднае слова” 2015/6, “Настаўніцкая газета” 15 снежня 2015г., размешчаны на старонках школьнага сайта і на персанальным сайце на пляцоўцы “Мультыўрок”.

Станоўчыя вынікі вопыту сведчаць пра неабходнасць далейшай работы ў дадзеным накірунку: пашырэнне банка дадзеных тэставых заданняў; стварэнне камп’ютарных рознаўзроўневых тэстаў і трэнажораў; распаўсюджванне ўласных метадычных распрацовак праз публікацыі ў навукова-метадычных часопісах і газетах.


ЛІТАРАТУРА

  1. Аванесов, В.С. Композиция тестовых заданий / В.С.Аванесов. – М. : Центр тестирования, 2002. – 240с.

  2. Беларуская мова : Тэсты для тэматычнага і выніковага кантролю . 9 клас : дапаможнік для навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў / склад. А.С.Ахраменка. – Мазыр : ТАА ВД “Белы Вецер”, 2009. – 68с. – (Дыдактычны матэрыял).

  3. Валочка, Г.М. Беларуская мова : тэставыя работы : 8-11 класы : дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М.Валочка, В.У.Зелянко. – 2-е выд. – Мінск : Аверсэв, 2013. – 158с. – (Кантрольна-вымяральныя матэрыялы).

  4. Жунусакунова, А. Д. Разновидности заданий в тестовой форме / А. Д. Жунусакунова // Актуальные вопросы современной педагогики: материалы II междунар. науч. конф., г. Уфа, июль 2012 г.  — Уфа: Лето, 2012.

  5. Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская мова”: зацв. Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 29.05.2009 № 675, 2009. – 12 с.

  6. Марозава, Я.Н. Рыхтуемся да цэнтралізаванага тэсціравання (новыя ”Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”): Дапаможнік для слухачоў факультэта давузаўскай падрыхтоўкі. – 2-е выд., дапрацаванае. – Віцебск: Выд-ва УА “ВДУ імя П.М.Машэрава”, 2011. – 172 с.

  7. Нормы оценки результатов учебной деятельности учащихся общеобразовательных учреждений по учебным предметам: утв. Министерством образования Республики Беларусь 29.05.2009 № 674, 2009. – 5с.

  8. Онлайн-библиотека учебно-методической литературы http://hum.edu-lib.net/ Дата обращения: 25.10.2015



Дадатак 1

Фрагменты ўрока беларускай мовы ў 11 класе


Тэма: “Правапіс падоўжаных зычных, некаторых спалучэнняў зычных, прыставак на з-, с-“.

Мэта: плануецца, што да канца ўрока вучні будуць ведаць правапіс зычных і прыставак на з-, с-;

змогуць адрозніць і растлумачыць падаўжэнне і падваенне зычных.

Задачы:

- спрыяць развіццю ўмення выкарыстоўваць на практыцы тэарэтычныя звесткі; карыстацца асабістым вопытам падчас абмеркавання праблемы; выказваць і аргументаваць сваё меркаванне, рабіць высновы і абагульненні;

- удасканальваць камунікатыўныя ўменні, неабходныя для работы ў пары;

- ставараць умовы для развіцця пачуцця патрыятызму і адказнасці.

Прагназуемы вынік: плануецца, што ў канцы ўрока вучні паспяхова выканаюць тэст.

Метады: часткова-пошукавыя і лагічныя.

Ход урока:

І. Матывацыйна-мэтавы.

  • Прапаную вам у якасці актуалізацыі ведаў па тэме “Правапіс д – дз, т – ц” выканаць тэст.

1 узровень.

1. Закончыце выказванне: “У пераважнай большасці слоў іншамоўнага паходжання ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем пішуцца…”

А. д і т Б. дз і ц

2. Адзначце слова, у якім пішацца дз:

А. (дэ, дзе)партамент

Б. па(д, дз)везці

В. (ды, дзі)відэнт

Г. (дэ, дзе)кабрысты

3. Адзначце рад, у якім правільна пазначаны прапушчаныя літары:

Ёс..ь мело..ыі. якія чуеш не а..ін раз і не ..ва, а так часта, што пачынаеш не заўважа..ь іх.

А. ц, дз, дз, д, ц

Б. ц, д, д, д, ц

В. ц, д, дз, дз, ц

Г. ц, д, дз, д, ц



4. Адзначце словы, напісаныя правільна:

А. дзюна

Б. церапеўт

В. радыё

Г. рэйтынг

5. Знайдзіце правільны пераклад словазлучэння новые декорации на беларускую мову:

А. новыя дзекарацыі

Б. новыя дэкарацыі

В. новые дзекарацыі

Г. новыя дэкарацыя

2 узровень

1. Адзначце словы, у якіх пішацца дз:

А. (дэ, дзе)рывацыйны

Б. (ду, дзю)на

В. (ды, дзі)рыжабль

Г. блан(ды, дзі)н

Д. по(д, дз)віг

2. Адзначце словы, у якіх пішацца т:

А. (ці, ты)гровая

Б. аўтары(це, тэ)тны

В. лі(ц, т)віны

Г. (це, тэ)рмінатар

Д. прадук(ці, ты)ўнасць

3. Адзначце рады слоў, дзе ва ўсіх словах замест пропускаў трэба пісаць д:

А. Навагру..чына, перакла..чык, ..’ябал, вопра..ка;

Б. разве..чык, па..казаць, паво..кавы, аб’ез..чык;

В. кана..скі, дакла..чык, нор..-вест, воба..;

Г. більяр.., пра..’яўнік, прыві.., атрыбу..

4. Адзначце сказ, у якім усе словы напісаны правільна:

А. Ідзе наш дзяцька і баіца, каб часам як не памыліца.

Б. Праз день ці прас два дні зацвітуць яблыні.

В. Люблю адпачываць каля Дзвіны ды Прыпяці, побач з Дняпром і Бярэзінай.

Г. За вёску дзет ідзе: ён без поля, як без паветра, жыць не можа.

5. Перакладзіце прапанаваныя словы на беларускую мову:

бастион – бастыён, дизайнерский – дызайнерскі, аплодисменты – апладысменты, директива – дырэктыва.

3 узровень

1. Растлумачце значэнне фразеалагізма, які напісаны правільна:

А. лець стаяць на нагах;

Б. дзясятаму заказаць (ніколі не паўтарыць, не зрабіць (чагосьці кепскага) і другіх папярэдзіць (каб не зрабілі чагосьці такога ці падобнага));

В. на лес гледячы;

Г. хоць круць верць, хоць верць круць.

2. Знайдзіце словы з памылкамі і запішыце іх правільна ў той форме, што ўжыты ў сказах:

Пры ўваходе ў лес дарога раздвойвалася, разбягалася на дзве дарогі. Адна вуская, калёсная спадала ў лахчыну і прабіралася нізам, праз кусты як бы апаясваючы сабой нешырокі чысты лужок… Была тут яшчэ і стяжынка лець прыкметная, усланая сасновымі іголкамі і калючымі, бы вожікі, шышкамі. Яна праставала церас лужок і далей па лесе ужо віляла між двух дарог.

Адказ: ўваходзе, вузкая, лагчыну, сцяжынка, ледзь, вожыкі, цераз, ўжо, дзвюх.

ІІ. Аперацыйна – пазнавальны.

  • Заданне з выбарам некалькіх правільных адказаў.

Пад дыктоўку запісваем толькі словы з падаўжэннем зычных.

Калекцыя, Наталля, ноччу, клас, ванна, васямнаццаць, Жанна, Кірыл, світанне, Ульянавіч, налью, наваколле, разводдзе, каменне, каменны…

  • Заданне на класіфікацыю аб’ектаў.

З прапанаванага ўрыўка выпішыце ў адзін слупок словы з падаўжэннем, у другі – з падваеннем.

З легендаў i казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,

З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

I з гора, i з радасцi, i з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святынi народа, бяссмерця яго, –

Ты выткана, дзiўная родная мова. (М.Танк “Родная мова”)

  • Заданне на суаднясенне.

На дошцы ўразнабой запісаны групы зычных, злучыце парамі, як спалучэнні перадаюцца ў беларускай мове.

Здн – зн

Згн – зн

Стн – сн

Скн – сн

Стл – сл

Рдн – рн

Рдц – рц

  • ІІІ. Кантрольна – карэкцыйны.

  • Тэст “Правапіс падоўжаных зычных, некаторых спалучэнняў зычных, прыставак на з-, с-.

  • Тэсты ўсіх ўзроўняў уключаюць пытанні кожнай тэмы (па 2 пытанні з кожнай тэмы ў першым і другім узроўнях, па 1 пытанні ў трэцім узроўні.) Вучні выконваюць тэст і правяраюць самі сябе па эталону. Дамашняе заданне дыферэнцыравана ў адпаведнасці з аналізам памылак у тэстах.

  • Дадатак 2

  • Рознаўзроўневы тэст па тэме “Правапіс у, ў” для 5 – 6 класаў

  • 1 УЗРОВЕНЬ

  • 1. У беларускай мове ў (нескладовае) пішацца на месцы у (складовага), [в], [л].

  • А) Правільна. Б) Няправільна.

  • 2. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца ў.

  • А) Рады..с.

  • Б) Псе..данім.

  • В) А..л.

  • Г) Ліноле..м.

  • 3. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца у.

  • А) Кло..н.

  • Б) Со..с.

  • В) Ра..нд.

  • Г) Някраса…

  • 4. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску пішацца ў.

  • А) Ток – шо..

  • Б) Ля …фы.

  • В) Тры..мф.

  • Г) Ка..нер.

  • 5. Вызначце правільна напісаную назву прадмета:

    • А) Шлагбаум.

    • Б) Шлакбаум.

    • В) Шлагбаўм.

  • 6. Пасля злучка, калі яму папярэднічае галосны пішацца літара …

  • А) Ў. Б) У.

  • 7. Адзначце рад, у якім правільна пазначаны прапушчаныя літары:

  • Бы.. кло..н на манежы, ..сіх смяшы.. да коліка..

  • А) ў, у, у, ў, ў.

  • Б) у, ў, у, ў, ў.

  • В) ў, ў, у, ў, ў.

  • 8. Адзначце рад, у якім правільна напісаны ўсе словы.

  • А) Ноўтбук, страўс, шукаў.

  • Б) Паўза, па-ўчарашняму, фаўна.

  • В) Трыўмф, каупак, вакуум.

  • 9. Адзначце правільны пераклад слова “ласточка” на беларускую мову.

  • А) Ластачка.

  • Б) Ластавка.

  • В) Ластаўка.

  • Г)Ластоўка.

  • 10. Адгадайце загадку і пазначце адгадку:

  • Дом па вуліцы бяжыць,

  • Дом падэшвамі шуміць.

  • Лічыць кожную хвілінку,

  • Падбягае да прыпынку,

  • Забірае жыхароў

  • Ды бяжыць наперад зноў.

  • А) Цягнік.

  • Б) Автобус.

  • В) Аўтобус.

  • 2 УЗРОВЕНЬ

  • 1. Колькі разоў Ў сустракаецца ў вершаваных радках Н.Гілевіча?

  • Страці.. слова, страці.. спадчыннае слова –

  • Штосьці страці.. .. душы абавязкова…

  • А) 3.

  • Б) 4.

  • В) 2.

  • Г) 1.

  • 2. У якіх словах, што з’яўляюцца назвамі птушак, на месцы пропуску напішаце літару у?

  • 1) к..чка; 2) інд..к; 3) кр..мкач; 4) цецяр..к.

  • А) усе прыклады.

  • Б) няма патрэбных варыянтаў.

  • В) 1,2.

  • Г) 3,4.

  • 3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца ў.

  • А) Па..за.

  • Б) Ра..нд.

  • В) Барна..л.

  • Г) Ка..бой.

  • Д) Ваку..м.

  • Е) Опі..м.

  • 4. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску пішуцца толькі Ў.

  • 1. Ёсць .. кожнага з нас незабы..ны маленства куток,

  • Як .. птушак, дзе вывелі дзетак, гняздо..е (Я.Крупелька).

  • 2. Пазней людзі пачалі аб’ядно..вацца .. родавыя абшчыны, якія складаліся з родзіча.. (М.Чарняўскі).

  • 3. .. мезаліце родавыя абшчыны пачынаюць аб’ядно..вацца .. плямёны (М.Чарняўскі).

  • 4. Захапі..шыся, ён нават перастара..ся, і свердзел урэза..ся .. дра..ляны плашчак (М.Чарняўскі).

  • А) усе прыклады.

  • Б) 2, 4.

  • В) 2.

  • Г) 1,3.

  • 5. Выберыце словы, якія не пішуцца з У.

  • А) Успыхну..

  • Б) По..дзень.

  • В) Кл..нкі.

  • Г) Кладо..ка.

  • Д) Жанчына - ..рач.

  • Е) Тры..мф.

  • 6. Суаднясіце назвы птушак на рускай мове з адпаведнікамі на беларускай.

    • А) Трясогузка.

    • Б) Свиристель.

    • В) Чибис.

    • Г) Ястреб.

    • Д) Филин.

    • Е) Ворон.

    • 1. Пугач.

    • 2. Сітаўка.

    • 3. Каршун.

    • 4. Амялушка.

    • 5. Крумкач.

    • 6. Кнігаўка.

    • А) 3Г, 4В, 1Д, 6Б, 2А, 5Е.

    • Б) 3Г, 4Д, 1Б, 2Е, 6В, 5А.

    • В) 5Е, 2А, 1Д, 4Б, 6В, 3Г.

    • Г) 3Г, 4, 1Д, 6В, 2А, 5Е.

  • 7. Размяркуйце ў дзве групы словы, у якіх гук [ў] з’яўляецца на месцы [л] і на месцы [у].

    • А) [л]

    • Б) [у]

    • 1. Прыўзняць.

    • 2. Пісаў.

    • 3. Пазаўчора.

    • 4. Няўвага.

    • 5. Зірнуў.

    • 6. Хваляваўся.

    Адказ: А) 2,5,6. Б) 1,3,4.

  • 8. Выберыце лексічнае значэнне слова “жартоўны”:

  • А) Схільны да жартаў, ахвочы пажартаваць (пра чалавека).

  • Б) Вясёлы, забаўны; які мае характар жарту.

  • В) Вясёлы, гарэзлівы.

  • 9. Адзначце сказ, які запісаны без памылак.

  • А) Далёка па наваколі прагучау пераможны крык людей.

  • Б) Сапраўднае свята пачынаецца, калі ўпаляваны мамант.

  • В) Группа мужчын, пабраушы моцныя завостраныя калы і палкі капалкі, пайшла на мамантаву сцешку каля рачнога берага.

  • Г) Тёплы сонечны час перад пауднём.

  • 10. Колькі слоў у тэксце вучань запісаў няправільна?

  • Над заснежаным лесам узышол полны месяц. Ён асвяціл усё навокал. Каля ельніка прабег волк. Ён рухался вельмі асцярожна і ціха. Мабыць, высочвал здабычу.

  • А) 3. Б) 4. В) 5. Г) 6. Д) 7.

  • 3 УЗРОВЕНЬ

  • 1. Злучыце пачатак і канец беларускіх народных параўнанняў.

  • ЯК

  1. надзьму(у/ў)ся А) аса (у/ў) вочы

  2. трапі(у/ў) Б) (у/ў)юн на гарачай патэльні

  3. спіць В) во(у/ў)к у піліпа(у/ў)ку

  4. круціцца Г) мыш на крупы

  5. баіцца Д) воцату выпі(у/ў)шы

  6. бегае Е) во(у/ў)к ягняці

  7. вые Ё) лісіца (у/ў) саладуху

  8. лезе Ж) лапцем па балоце плясн(у/ў)

  9. ляпну(у/ў) З) з вуглямі (у/ў) нагавіцах

  10. ма(у/ў)чыць І) пшаніцу прада(у/ў)шы

  • Адказ: 1Г, 2Ё, 3І, 4Б, 5Е, 6З, 7В, 8А, 9Ж, 10Д.

  • 2. Выпішыце самастойныя часціны мовы з тэксту задання №1, што пішуцца з літарай Ў. (Надзьмуўся, ляпнуў, маўчыць, воўк, піліпаўку, пляснуў).

  • 3. 7 верасня 2003 года ў адным з беларускіх гарадоў быў адкрыты помнік літары. Раскажыце, якой літары пастаўлены помнік, у якім горадзе, што сабой уяўляе помнік? (Помнік літары “Ў” у г.Полацку)

  • Дадатак 3

  • 3.1. Рознаўзроўневы тэст – размалёўка “Правапіс галосных е, ё, я” (узровень 1)

  • Інструкцыя: адкажыце на пытанні, выберыце правільны адказ і расфарбуйце пранумараваны фрагмент малюнка абраным колерам.

  1. Літары Е, Ё ў першым складзе перад націскам не пераходзяць у Я.

  • 1. Правільна. (блакітны)

  • 2. Няправільна. (карычневы)

  1. Адзначце слова, у якім на месцы пропуску трэба пісаць літару Я.

  1. В..сёлка. (аранжавы)

  2. М..дуніца.(карычневы)

  3. Дз..ця. (чорны)

  1. 6. Адзначце рад слоў, у якім літара Е пішацца пад націскам.

  2. 1. Лес, медаль, падснежнік. (фіялетавы)

  3. 2. Егіпет, медзведзяня, герой. (чырвоны)

  4. 3. Газета, спевы, падземны. (ружовы)

  5. 7. Адзначце рад, у якім правільна пазначаны прапушчаныя літары:

  6. На ўскраіне в__сковавай вуліцы расла старая __ліна, побач з ёй павылазілі парасткі маладзенькіх __лачак.

  1. я, я, е. (жоўты)

  2. я, я, ё. (ружовы)

  3. е, я, ё. (сіні)

  1. 8. Адзначце рад, у якім правільна напісаны ўсе словы.

  2. 1. Дзявяты, лягенда, лясніка. (чорны)

  3. 2. Васямнаццаць, ёд, сервіз. (чырвоны)

  4. 3. Пейзаж, глядачы, цемнаваты. (карычневы)

  5. 3.2. Рознаўзроўневы тэст - размалёўка “Правапіс канчаткаў назоўнікаў”

  6. 3.3. Рознаўзроўневы тэст - красворд “Правапіс складаных прыметнікаў”

  1. Дадатак 4

  2. Параўнальная табліца “Узроўні сфарміраванасці арфаграфічнай граматнасці вучняў”

    1. Узровень сфарміраванасці арфаграфічных уменняў і навыкаў

    1. 2010/2011

    2. 5 клас

    1. 2011/2012

    2. 6 клас

    1. 2012/2013

    2. 7 клас

    1. 2013/2014

    2. 8 клас

    1. 2014/2015

    2. 9 клас

    1. Чвэрці/ % вучняў

    1. I

    1. II

    1. III

    1. IV

    1. I

    1. II

    1. III

    1. IV

    1. I

    1. II

    1. III

    1. IV

    1. I

    1. II

    1. III

    1. IV

    1. I

    1. II

    1. III

    1. IV

    1. Нізкі

    1. 21,4

    1. 21,4

    1. 14,2

    1. 14,2

    1. 7,1

    1. --

    1. --

    1. --

    1. --

    1. --

    1. --

    1. --

    1. --

    1. --

    1. --

    1. --

    1. --

    1. --

    1. --

    1. --

    1. Здавальняючы

    1. 28,5

    1. 28,5

    1. 35,7

    1. 28,5

    1. 28,5

    1. 28,5

    1. 28,5

    1. 21,4

    1. 21,4

    1. 21,4

    1. 21,4

    1. 21,4

    1. 28,5

    1. 21,4

    1. 21,4

    1. 14,2

    1. 14,2

    1. 14,2

    1. 14,2

    1. 14,2

    1. Сярэдні

    1. 28,5

    1. 28,5

    1. 28,5

    1. 35,7

    1. 42,8

    1. 42,8

    1. 42,8

    1. 35,7

    1. 35,7

    1. 28,5

    1. 28,5

    1. 28,5

    1. 28,5

    1. 28,5

    1. 28,5

    1. 28,5

    1. 35,7

    1. 28,5

    1. 28,5

    1. 21,4

    1. Дастатковы

    1. 14,2

    1. 14,2

    1. 14,2

    1. 14,2

    1. 14,2

    1. 21,4

    1. 21,4

    1. 28,5

    1. 28,5

    1. 35,7

    1. 35,7

    1. 35,7

    1. 28,5

    1. 35,7

    1. 35,7

    1. 35,7

    1. 35,7

    1. 42,8

    1. 42,8

    1. 50

    1. Высокі

    1. 7,1

    1. 7,1

    1. 7,1

    1. 7,1

    1. 7,1

    1. 7,1

    1. 7,1

    1. 14,2

    1. 14,2

    1. 14,2

    1. 14,2

    1. 14,2

    1. 14,2

    1. 14,2

    1. 14,2

    1. 21,4

    1. 14,2

    1. 14,2

    1. 14,2

    1. 14,2