Дадатак 16
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ Адукацыйнага працэсу
пры вывучэнні вучэбнага прадмета
«МУЗЫКА»
1. Вучэбныя праграмы
У 2022/2023 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:
Клас | I | II | III | IV |
Год зацвярджэння (выдання) вучэбнай праграмы | 2017 | 2017 | 2017 | 2018 |
Год зацвярджэння (выдання) вучэбнай праграмы | 2017 | 2017 | 2017 | 2018 |
Усе вучэбныя праграмы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале:
https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. І—IV класы.Музыка. 2. Вучэбныя выданні
У новым навучальным годзе ў адукацыйным працэсе будуць выкарыстоўвацца вучэбныя выданні, уключаныя ў «Пералік вучэбных выданняў, якія прыгодныя для выкарыстання ў бібліятэчных фондах устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, у 2022/2023 навучальным годзе» (зацверджаны 25.03.2022). Дадзены дакумент апублікаваны ў бюлетэні Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Зборнік нарматыўных дакументаў» (№ 8, 2022), размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Пералікі вучэбных выданняў.
Электронныя версіі вучэбных дапаможнікаў, якія будуць выкарыстоўвацца ў 2022/2023 навучальным годзе, размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (http://e-padruchnik.adu.by).
Да навучальнага года падрыхтавана новае выданне для настаўнікаў:
Каваліў, В. В. Музыка ў 2 класе: вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, з электронным дадаткам / В. В. Каваліў, А. Ю. Каваліў, М. Б. Гарбунова. — Мінск: Народная асвета, 2022.
Поўная інфармацыя аб вучэбна-метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Музыка» ў 2022/2023 навучальным годзе размешчана на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. І—IV класы. Музыка.
3. Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу
Звяртаем увагу на тое, што пры арганізацыі адукацыйнага працэсу настаўнік абавязаны кіравацца патрабаваннямі вучэбных праграм па вучэбным прадмеце, на аснове якіх ён складае каляндарна-тэматычнае планаванне, распрацоўвае планы-канспекты вучэбных заняткаў з улікам рэальных умоў навучання і выхавання ў канкрэтным класе. Любое вучэбна-метадычнае забеспячэнне, якое выкарыстоўваецца настаўнікам, павінна быць накіравана на дасягненне адукацыйных вынікаў, зафіксаваных у вучэбных праграмах. Не дапускаецца прад'яўленне да вучняў патрабаванняў, якія не прадугледжаны вучэбнымі праграмамі.
Падчас выкладання вучэбнага прадмета «Музыка» неабходна кіравацца рэкамендацыямі па выкарыстанні дзяржаўнай сімволікі ва ўстановах адукацыі (размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі: http://edu.gov.by/ Галоўная / Структура / Галоўнае ўпраўленне выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі / Упраўленне сацыяльнай і выхаваўчай работы / Інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы). У вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі неабходна сфарміраваць уменне выконваць Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь і правільна паводзіць сябе ў час яго афіцыйнага выканання.
Рэалізацыя выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета
У 2022/2023 навучальным годзе неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на рэалізацыю ў адукацыйным працэсе выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета з мэтай фарміравання ў вучняў пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да гістарычнага мінулага. Рашэнне гэтай задачы напрамую звязана з дасягненнем вучнямі асобасных адукацыйных вынікаў.
У сувязі з гэтым выключную значнасць набывае як змест вывучаемага музычнага кантэнту (узоры беларускага фальклору, творы беларускіх кампазітараў, якія ўсхваляюць прыгажосць роднага краю, багацце духоўнага жыцця народа), так і методыка далучэння вучняў да нацыянальных культурных традыцый. Паколькі ў малодшым школьным узросце эмацыянальна-пачуццёвая сфера з’яўляецца дамінантнай, дадзеную ўзроставую асаблівасць варта ўлічыць, забяспечыўшы на вучэбных занятках умовы для глыбокага адчування музычных твораў і вонкавага праяўлення эмацыянальных рэакцый. Форма перадачы эмацыянальнай рэакцыі можа быць рознай: выразныя інтанацыі пры выкананні развучаных песень і інструментальных кампазіцый, выразныя пластычныя рухі, свабодныя выказванні на тэму, колеравая перадача ўнутранага стану пад уражаннем ад успрымання канкрэтнага твора і інш.
Важным элементам патрыятычнага выхавання з’яўляецца вывучэнне сямейных музычных традыцый, традыцый мінулых пакаленняў, музычных традыцый канкрэтнага рэгіёну. Паралельна са зваротам да мінулага ў вучняў трэба развіваць цікавасць да вывучэння сучасных музычных тэндэнцый, жаданне быць у курсе музычных навін і ўмець на іх рэагаваць. У сувязі з гэтым рэкамендуецца заахвочваць вучняў і стымуляваць іх да актыўнага ўдзелу ў народных святах і іншых культурных мерапрыемствах, якія праходзяць ва ўстанове адукацыі, раёне; рэалізацыі мастацка-творчых і даследчых праектаў, прысвечаных музычным традыцыям сям’і, рэгіёну, краіны; асваенню сучасных сродкаў музычнай камунікацыі (з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій).
Згодна з праграмным зместам кульмінацыей вывучэння нацыянальных традыцый беларускага народа з’яўляецца тэма «Музычная культура Беларусі» (IV клас). У рамках гэтай тэмы мэтазгодна ўспомніць і абагульніць той музычны вопыт, які быў назапашаны вучнямі раней — у працэсе вывучэння твораў музычнага фальклору і твораў беларускіх кампазітараў у папярэдніх класах.
У IV класе пры вывучэнні нацыянальнай культуры рэкамендуецца закрануць тэму генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні ў адукацыйным працэсе інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў, падрыхтаваных Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь па гэтым пытанні, размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Метадычныя рэкамендацыі.
На працягу ўсяго перыяду навучання ў пачатковай школе важна забяспечваць дзейнаснае асваенне музычнай культурнай спадчыны: далучаць вучняў да народнай выканальніцкай манеры, выканання беларускіх песень у іх жанравай разнастайнасці, ствараць умовы для вывучэння і выканання асноўных рухаў беларускіх танцаў, арганізоўваць удзел у музычных гульнях, казках, абрадах і святах.
У мэтах фарміравання ў вучняў уласных (індывідуальна-асобасных) адносін да нацыянальнай культуры мэтазгодна прапаноўваць для разважання адпаведныя пытанні («Якая народная песня ў вас самая любімая? Чаму?», «У якім народным свяце вам хацелася б узяць удзел?», «Які музычны твор, на ваш погляд, мог бы стаць візітнай карткай Беларусі?» і г. д.).
Звяртаем увагу на тое, што навучанне музыцы ў I—IV класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове (без выстаўлення адзнак).
На працягу навучальнага года настаўнік павінен весці сістэматычны ўлік вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў. Форму і від фіксацыі вынікаў засваення ўменняў і навыкаў, прадугледжаных вучэбнай праграмай па вучэбным прадмеце «Музыка», настаўнік вызначае самастойна. Пры правядзенні прамежкавай атэстацыі, атэстацыі вучняў па выніках навучальнага года выкарыстоўваюцца запісы «засвоіў(ла), «не засвоіў(ла)».
Па вучэбным прадмеце «Музыка» выкананне дамашніх заданняў не прадугледжваецца.
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі могуць праводзіцца факультатыўныя заняткі музычнай накіраванасці. Для правядзення факультатыўных заняткаў выкарыстоўваюцца вучэбныя праграмы, зацверджаныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2022/2023 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. І—IV класы. Музыка.
4. Арганізацыя метадычнай работы
У 2022/2023 навучальным годзе для арганізацыі дзейнасці метадычных фарміраванняў настаўнікаў выяўленчага мастацтва прапануецца адзіная тэма «Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў».
Найважнейшымі складальнікамі прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў з’яўляюцца іх прадметная і метадычная кампетэнтнасць. Развіццё прафесійных кампетэнцый педагогаў ажыццяўляецца праз работу метадычных фарміраванняў — школ маладога настаўніка, школ удасканалення педагагічнага майстэрства, школ перадавога педагагічнага вопыту, творчых і праблемных груп, школьнага, раённага (гарадскога) метадычнага аб’яднання настаўнікаў па прадмеце. Дзейнасць усіх метадычных фарміраванняў павінна планавацца на аснове аналізу вынікаў метадычнай работы за папярэдні навучальны год з улікам адукацыйнага і кваліфікацыйнага ўзроўняў педагагічных работнікаў, іх прафесійных інтарэсаў, запытаў і садзейнічаць іх прафесійнаму развіццю.
На жнівеньскіх прадметных секцыях настаўнікаў рэкамендуецца абмеркаваць наступныя пытанні:
1. Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе:
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншыя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце: асноўныя палажэнні, асаблівасці выканання іх патрабаванняў у новым навучальным годзе;
пытанні бяспекі арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
2. Аналіз вынікаў работы метадычных фарміраванняў настаўнікаў у 2021/2022 навучальным годзе. Планаванне работы метадычных фарміраванняў у 2022/2023 навучальным годзе.
Акрамя жнівеньскай секцыі педагогаў на працягу навучальнага года рэкамендуецца правесці не менш за чатыры метадычныя мерапрыемствы і разгледзець на пасяджэннях метадычных фарміраванняў настаўнікаў музыкі наступныя актуальныя пытанні тэорыі і методыкі навучання прадмету з улікам эфектыўнага педагагічнага вопыту, назапашанага ў рэгіёне:
фарміраванне асобы вучня праз далучэнне да гуманістычных каштоўнасцей беларускага народа, актыўнае выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу і магчымасцей культурна-гістарычнага асяроддзя (на ўзроўні краіны, рэгіёну);
фарміраванне здольнасці да ўсведамлення сваёй грамадзянскай ідэнтычнасці і павагі да іншых культур;
узроставыя і сацыякультурныя асаблівасці фарміравання духоўнай, гарманічна развітой асобы, станаўлення нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці, нацыянальнай самасвядомасці, развіцця каштоўнасных арыентацый вучняў у галіне мастацтва, гісторыі, культуры;
фарміраванне асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў у працэсе асваення імі зместу прадмета «Музыка» з дапамогай разнастайных прыёмаў і метадаў пазнавальнай, мастацка-творчай дзейнасці;
развіццё эмацыянальна-каштоўнаснай сферы вучняў, эмпатыі, пачуцця прыгожага, эстэтычнага густу;
развіццё эмацыянальна-вобразнага мыслення вучняў, цікавасці да пазнання навакольнага свету праз самастойную творчасць і вывучэнне мастацкіх твораў, якія адлюстроўваюць вечныя тэмы мастацтва;
фарміраванне ў вучняў творчых здольнасцей, артыстычнасці, дапытлівасці, імкнення да самаўдасканалення.
З мэтай забеспячэння ўмоў для развіцця прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў музыкі ў дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў 2022/2023 навучальным годзе плануецца правядзенне павышэння кваліфікацыі і вучэбных курсаў (тэматычных семінараў).
Падрабязная інфармацыя аб курсавых і міжкурсавых мерапрыемствах, рэкамендацыі па змесце і арганізацыі метадычнай работы з педагогамі ў 2022/2023 навучальным годзе будуць размешчаны на сайце Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. (www.academy.edu.by).