Тэма 3. Чалавек без Радзімы, што салавей без песні.
Урок 13. Адам Русак. «Мой край»; прыказкі пра адносіны да Радзімы.
Мэты: Пазнаёміць вучняў са зместам і задачамі новага раздзела: чаму навучацца і якія ўменні будуць развіваць. Вызначаць і асэнсоўваць маральна- этычную праблему адносін людзей да Радзімы, праявы чалавечых якасцей, пачуцця любові і гонару за яе. Вызначаць у радках вобразныя словы, настрой і тэму верша. Фармуляваць яго асноўную думку. Развіваць уменне вобразнага бачання малюнкаў, створаных паэтам у вершы; тлумачыць сэнс прыказак на тэму Радзімы. Адзначыць любоў і гонар паэта за сваю Радзіму, захапленне яе краявідамі і людзьмі. Мудрасць і патрыятызм беларускага народа ў прыказках на тэму Радзімы.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант.
II. Паведамленне тэмы урока.
Аналіз старонкі-навігатара да тэматычнага раздзела «Чалавек без Радзімы, што салавей без песні».
ІІІ. Праца па новай тэме.
* Чытанне верша настаўнікам.
- Які настрой выклікаў вершы: сумны ці вясёлы?
* Самастойнае чытанне твора вучнямі спачатку цалкам, а затым па строфах з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання.
- Якая з’ява апісана у вершы?
* Выбарачнае чытанне.
- Што падказвае чытачу, што ў вершы апісваецца беларускі край?
* Адпрацоўка выразнасці чытання, умення правільна інтанаваць сказы, расстаўляць паўзы з апорай на знакі прыпынку.
* Слоўнае маляванне вобразных карцін да верша.
- Якія малюнкі вы ўяўляеце ў час чытання твора? Вусна апішыце іх.
Фізкультхвілінка
Я ляжу на траве. Я заплюшчваю вочы,
Пуста-лёгка ў галаве. Сваё цела адпускаю.
Рукі цёплыя, цяжкія, Адчуваю: я лятаю!
Ногі цёплым налітыя. Прылятаю на зямлю
Сонейка прыпесціць хоча. І бадзера устаю!
* Вызначэнне тэмы і галоўнай думкі твора.
- На якую тэму напісаны верш «Мой край?»
- Што хацеў сказаць чытачам сваім творам Адам Русак?
* Чытанне верша напаўголасу з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання.
* Выразнае чытанне вучнямі ўголас.
- Падумайце, якія пачуцці трэба перадаць пры чытанні гэтага твора.
IV. Замацаванне ведаў.
* Калектыўная работа па выяўленні агульнага і адметнага ў вершы Адама Русака «Мой край» і рэпрадукцыі карціны Уладзіміра Масленікава «Над ракой».
- Разгледзьце рэпрадукцыю карціны мастака Сяргея Кавальчука “Далячыні”. Якія радкі з верша Адама Русака “Мой край” найбольш падыходзяць да твора жывапісу?
V. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
* Калектыўнае асэнсаванне зместу прыказак.
- Пазнёмцеся з прыказкамі пра адносіны да Радзімы. Растлумачце іх сэнс.
* Якая прыказка вам падабалася больш за ўсё?
VI. Дамашняе заданне
Вывучыць верш Адама Русака «Мой край» на памяць.
Урок 14.Мікола Мятліцкі «На мове роднай»
Мэты: Удасканальваць навык правільнага вымаўлення гукаў і захоўваць акцэнталагічныя нормы пры чытанні. Узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай твора. Вызначаць і асэнсоўваць маральнаэтычную праблему адносін людзей да белару скай мовы, праявы чалавечых якасцей іпачуцця радасці і го нару за яе. Назіраць за эмацы янальным станам паэта. Самастойна вызначаць настрой і тэму верша. Фармуляваць яго асноўную думку. Гонар паэта за беларускую мову і радасць за штодзённую магчымасць гаварыць на ёй
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
II. Паведамленне тэмы урока
III. Фанетычная размінка на матэрыяле верша Раісы Раманчук.
Звярнуць увагу на правільнае вымаўленне гукаў [ў], [дз‘], [г], [ч], [ц‘], спалучэнне гукаў [шч].
IV. Праца па падручніку.
* Слоўніквая работа.
* Слуханне верша і вызначэнне яго агульнага эмацыянальнага настрою.
- Які настрой выклікаў у вас верш*
* Чытанне верша вучнямі ўголас спачатку цалкам, а затым па сказах.
* Рэха-чытанне (настаўнік чытае радок, а вучні той жа радок, толькі цішэй, як быццам рэха).
- Пра якую родную мову ідзе гаворка ў вершы?
* Гутарка па змесце і выбарачнае чытанне.
- Аб чым просіць аўтар сонейка, марозны вечар?
- Чаму радуецца і чым ганарыцца беларускі паэт М.Мятліцкі? Прачытайце.
Фiзкультхвiлiнкі «ЛІСЦІКІ.»
Мы лісцікі восеньскія на галінках сядзім. (Прыселі на кукішкі)
Дзьмухнуў вецер – паляцелі. (пабеглі па крузе)
Мы ляцелі, мы ляцелі, і на зямлю ціха селі. (прыселі)
Вецер зноў набежал і лісточкі ўсе падняў. (сталі)
Закружыліся, паляцелі. (пакруціліся, пабеглі)
І на зямлю зноў селі. (прыселі)
* Слоўнае маляванне вобразных карцін да верша. Можна арганізаваць работу ў парах.
- З якімі незвычайнымі асобамі аўтар размаўляе па-беларуску? Зрабіце слоўныя малюнкі яго размовы з сонейкам і вечарам.
* Вызначэнне настрою, тэмы і галоўнай думкі твора.
V. Конкурс на лепшага чытальніка.
* Паўторнае чытанне верша лепшым вучнем.
* Самастойнае чытанне верша з мэтай падрыхтоўкі да конкурсу на лепшага чытальніка.
VI. Падвядзенне вынікаў.
VII. Рэфлексія
Як вы ацэньваеце сваю працу?
Што вас найбольш зацікавіла на уроку?
VIII. Дамашняе заданне
Падрыхтавацца да конкурсу на лепшага чытальніка твора.
Урок 15. Уладзімір Ягоўдзік «Бусел».
Мэты: Удасканальваць навык правільнага вымаўлення гукаў і захоўваць акцэнталагічныя нормы пры чытанні. Узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай твора. Фарміраваць правільнае, асэнсаванае, беглае і выразнае чытанне твора цэлымі словамі. Развіваць уменне дакладна адказваць на пытанні настаўніка і вучэбнага дапаможніка, падрабязна пераказваць частку апавядальнага тэксту па калектыўна складзеным плане, прагназаваць заканчэнне апісаных у творы падзей. Выказваць свае адносіны да прачытанага. Вызначаць тэму і асноўную думку твора. Адзначыць навукова-пазнавальны змест апавядання, яго сувязь з вуснай народнай творчасцю.
ХОД УРОКА
I. Арганізацыйны момант
II. Праверка дамашняга задання.
Конкурс на лепшага чытальніка твора Міколы Мятліцкага «На мове роднай».
III. Паведамленне тэмы урока.
Глянь: на даху белы птах. Голас — эх! Хваліць грэх.
Крылы — ах! Які ўзмах! Што за птах пакінуў дах?
Дзюба — ох! Як на трох. (Бусел.)
Ногі — ух! Любяць луг.
IV. Маўленчая размінка з дапамогай верша Ніны Мацяш.
Звярнуць увагу на правільнае вымаўленне гукаў [ў], [дз‘], [г], [ч], [ц‘], спалучэнне гукаў [шч].
V. Праца па падручніку.
* Слоўніквая работа.
* Выразнае чытанне апавядання настаўнікам.
* Прагназаванне вучнямі заканчэння апісаных у творы падзей
- Пафантазіруйце, як далей будуць развівацца падзеі ў творы?
* Чытанне ўсяго апавядання вучнямі ўголас.
- Пра якія цікавыя факты з жыцця буслоў вы ведаеце? Раскажыце.
Факт першы: папуляцыя белага бусла ў Беларусі расце. Згодна вынікаў ўліку 2004 года ў нашай краіне налічвалася каля 20 тысяч пар белага бусла.
Факт другі: Партугалія даганяе Беларусь па памерах папуляцыі. Буслы з Беларусі, Украіны, Польшчы, краін Балтыі ляцяць праз Басфор і ўзбярэжжа Чорнага мора ва ўсходнюю частку Цэнтральнай і Паўднёвай Афрыкі. Па колькасці белага бусла Беларусь займае чацвёртае месца ў свеце пасля Іспаніі, Польшчы і Украіны. Але невялікая Партугалія нас зараз даганяе.
Факт трэці: чаму буслы зніклі з Чарнобыльскай зоны? У 2013 годзе буслоў у Чарнобыльскай зоне не стала зусім. Справа ў тым, што яны кормяцца на палетках з невысокай травой. Тэрыторыі ж вакол Чарнобыля зараслі. Там багата насякомых і жаб, але буслы іх дастаць не могуць.
Факт чацвёрты: у беларускіх буслоў памяншаецца колькасць птушанят. Зараз вядома, што максімальная працягласць жыцця птушак складае каля 30 гадоў, а ў 10-15-гадовым узросце яны выводзяць максімальную колькасць птушанят. Больш за ўсё нашчадкаў птушкі выводзяць на Прыпяці. У рэдкія гады памер вывадка складае менш трох птушанят. У 2013 годзе на адным з участкаў, дзе гняздуецца больш за 200 пар птушак, было адно гняздо з 6(!) птушанятамі і больш за 10 – з 5 птушанятамі. Колькасць вывадка залежыць ад вясенняй паводкі, узроўня вады ў рацэ.
Факт пяты: чаму буслы усё часцей гняздуюцца на слупах ліній электраперадач? Усё радзей птушкі выбіраюць дахі пабудоў або дрэвы, дзе яны гнездаваліся яшчэ 50 гадоў таму. Тады выпадкі гнездавання на слупах або воданапорных вежах былі адзінкавымі. Сёння 25% беларускіх буслоў выводзяць птушанят на слупах, у некаторых рэгіёнах гэты паказчык дасягае 60-70%. З чым гэта звязана? Раней буслы без дапамогі чалавека маглі збудаваць гняздо на саламяным даху. Але людзі мадэрнізуюць сваё жытло, мяняюць дахі на шыферныя. Прынесенае птушкай галлё спаўзае па роўнай паверхні. Буслу патрэбна дапамога чалавека ў выглядзе простага кола, штучнай платформы або рэек. Акрамя таго, буслы перасяляюцца на слупы з-за таго, што пасля меліярацыі дрэў, якія стаяць асобна, становіцца ўсё менш.
* Выбарачнае чытанне з мэтай вызначэння галоўнай думкі твора.
- Якую гісторыю пра буслоў вы прачыталі? Прачытайце яшчэ раз тую частку твора, у якой расказваецца пра паходжанне буслоў.
Фiзкультхвiлiнка
Мы гулялі па двары… Трэба ручкамі махаць!
Прыляцелі камары. Вось так!
Пачалі кусацца! І так!
Трэба ратавацца! А яшчэ вось так!
Трэба нам іх адганяць!
* Калектыўнае складанне плана.
План.
1.Добры вандроўнік. 4.Цікаўны памагаты.
2.Край паўзучых гадаў. 5.Справядлівае пакаранне.
3.Цяжкая праца. 6.Бусел і яго сям’я.
* Падрыхтоўка да падрабязнага пераказу часткі апавядання па складзеным плане. (Пачатак ад слоў «Калісьці вандраваў па белым свеце добры чараўнік» і да канца твора.)
* Работа ў пары па пераказе ўрыўка.
VІ. Падвядзенне вынікаў.
* Калектыўная работа па складанні казкі па малюнках і пытаннях, апорных словах і сказах вучэбнага дапаможніка.
* Адзначыць навукова-пазнавальны змест апавядання, яго сувязь з вуснай народнай творчасцю.
- Што аднолькавае можна заўважыць ў дадзенм творы і апавяданнях вуснай народная творчасці? Што можна аднесці да навукова-пазнавальнай тэматыкі?
VІI. Рэфлексія
З якім творам мы сёння пазнаёміліся? Хто яго аўтар?
Як вы ацэньваеце сваю працу?
Што вас найбольш зацікавіла на уроку?
VIII. Дамашняе заданне
Падрабязны пераказ часткі апавядання «Аб паходжанні бусла» па складзеным плане.
Урок 16. Пімен Панчанка. «Песня пра Мінск».
Мэты: Развіваць уменне бачыць вобразныя малюнкі, створаныя паэтам у вершы; правільнае і асэнсаванае чытанне ўголас цэлымі словамі. Слоўна маляваць малюнкі гарадскога пейзажу. Вызначаць у радках вобразныя словы, настрой, тэму і асноўную думку твора. Паэтычнае прызнанне Пімена Панчанкі ў любові да Мінска. Майстэрства паэта ў падачы гістарычнай інфармацыі і стварэнні гарадскога пейзажу.
ХОД УРОКА
I. Арганiзацыйны момант
— Паглядзiце адзiн на аднаго, усмiхнiцеся.
II. Праверка дамашняга задання
- Падрабязны пераказ часткі апавядання «Аб паходжанні бусла» па складзеным плане.
III. Паведамленне тэмы урока.
* Разгадванне рэбуса
(Мінск.)
* Легенда пра назву горада Мiнск (з часопіса “Пачатковая школа”, № 2' 11) (можна на картках для самастойнага азнаямлення)
У старадаўнія-старадаўнія часы на беразе ракі Свіслач пасяліўся волат-чараўнік. Звалі яго Менеск, або Менскі.
Пабудаваў гэты чараўнік на рацэ вялізны млын. Людзі казалі, быццам Менеск на тым млыне не збожжа малоў, а каменне, нават валуны на муку пераціраў. Уначы ездзіў асілак Менеск на сваім млыне наўпрост лясоў і палёў, рэк і балот па навакольных паселішчах. Шукаў млынар-чараўнік сабе верных памочнікаў — дружыну збіраў з адважных, смелых і дужых людзей, каб бараніць родны край ад ворагаў-рабаўнікоў.
З году ў год сяліліся тыя людзі каля млына Менескава, і з цягам часу паўстаў там прыгожы і вялікі горад-крэпасць. Сцены яго Менеск разам з паплечнікамі ўмацаваў мяхамі з каменнай мукой. Горад той людзі сталі называць імем волата-млынара — Менеск, ці Менск.
Пазней назва горада ператварылася ў больш звыклую для нас — Мінск.
Слоўнічак — Словарик
Асілак — силач Часы — времена
Волат — богатырь Чараўнік — волшебник
Дужы — сильный Умацаваць — укрепить
Збожжа — зерно Старадаўні — древний
Звыклы — привычный Распавядаць — рассказывать
Млын — мельница Рабаўнік — разоритель
Млынар — мельник Прыгожы — красивый
Навакольны — окрестный Ператварыцца — превратиться
На ўпрост — прямиком Паселішча — поселение
Пабудаваць — построить Паплечнік — соратник
- Ці спадабалася вам легенда? Пра што незвычайнае вы даведаліся?
IV. Азнаямленне з новай тэмай.
* Слуханне верша і вызначэнне яго эмацыянальнага настрою.
- З чым параўновае паэт свій любімы горад?
- Да каго звяртаецца П.Панчанка ў вершы? Чаму?
* Чытанне ўголас верша вучнямі спачатку цалкам, а затым па строфах.
* Выбарачнае чытанне.
- Якія пачуцці выказаў аўтар у творы? Прачытайце.
* Назіранне за рыфмай і рытмам твора.
- Назавіце ў вершы рыфмаваныя радкі.
Фізхвілінка.
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Тупаем нагамі. Будзем нахіляцца.
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Пляскаем рукамі. Сядзем зноў займацца.
* Вызначэнне настрою, тэмы і асноўнай думкі верша.
Як выразумееце верш радкоў:
“Я да цябе з усіх дарог вярнуся:
Вярнуся ў партызанскую радню.
Ты мне прабач, калі я зажуруся
Ля Вечнага агню”?
V. Замацаванне вывучанага матэрыялу.
* Адпрацоўка ўмення вызначаць мэту выразнага чытання (што трэба перадаць слухачам пры чытанні), выбар тону ў адпаведнасці з эмацыянальным станам дзейнай асобы, выдзяленне з дапамогай лагічнага націску важных слоў.
* Чытанне твора вучнямі сам сабе мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання.
* Выразнае чытанне верша ўголас.
VI.Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
* Вуснае апісанне малюнкаў гарадскога пейзажу.
* Адказаць на пытанні:
- Як мы называем сваю краiну?
- Якi наш край? Людзi якiх нацыянальнасцей жывуць у Беларусi?
- Як трэба ставiцца да сваей Радзiмы?
- Якое пачуццё выклiкала ў вас праца на ўроку?
- Што б вы хацелi яшчэ пачуць, аб чым даведацца?
- Цi цяжка вам было працаваць?
VII.Дамашняе заданне
* Падрыхтавацца да конкурсу на лепшага чытальніка верша.
Урок 17. Уладзімір Мяжэвіч «Цяцерка».
Мэты: Удасканальваць навык правільнага вымаўлення гукаў і захоўваць акцэнталагічныя нормы пры чытанні. Узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай твора. Фарміраваць правільнае, асэнсаванае, беглае і выразнае чытанне твора цэлымі словамі. Прагназаваць змест да часткі твора. Фарміраваць чытацкія ўменні назіраць за эмацыянальным станам герояў, даваць ім характарыстыку на аснове ўчынкаў. Вызначаць тэму і асноўную думку твора. Абарона цяцеркай сваіх дзяцей і роднага гнязда — яскравы прыклад патрыятызму для сучаснікаў. Услаўленне пісьменнікам праяў чалавечай мужнасці ў адносінах да захавання жывой прыроды.
ХОД УРОКА
I. Арганiзацыйны момант
— Паглядзiце адзiн на аднаго, усмiхнiцеся.
II. Праверка дамашняга задання
- Выразнае чытанне верша П.Панчанкі “Песня пра Мінск”
III. Маўленчая размінка на аснове скорагаворкі Міхася Пазнякова.
- Звярнуць увагу вымаўленне гукаў [р], [дз’], [ч], [ц’].
IV. Паведамленне тэмы урока.
Змагаецца з дымам і з агнём.
На варце спакою ён ноччу і днём.
Вады асвяжальнай ён начальнік
Мужны і дужы …. (выратавальнік)
- Але не заўсёды выратавальнік выратоўвае толкі людзей. З імі здараюцца незвычайныя выпадкі.пра адзін такі і пойдзе размова на ўроку.
V. Азнаямленне з новай тэмай.
* Слоўнікавая работа з незразумелымі словамі твора.
Пал – агонь.
* Чытанне апавядання настаўнікам.
* Прагназаванне вучнямі заканчэння апісаных у творы падзей.
- Паразважайце, што адбудзецца далей. Як павядуць сябе героі?
- Ці спадабаўся вам твор? Якія думкі выклікаў?
* Чытанне апавядання вучнямі ўголас па лагічна закончаных частках.
- Якое няшчасце здарылася ў лесе?
- Хто тушыў агонь? Як удалося яго спыніць?
* Выбарачнае чытанне.
- Як паводзіла сябе птушка ў час пажару? Прачытайце. Чаму яна біла ратавальнікаў крыламі, шыпела, а пазней навата дзеўбанула Рыгорку ў патыліцу?
* Характарыстыка вобразаў цяцеркі і ратавальнікаў — малога Рыгоркі і расказчыка.
- Якую дапамогу аказалі цяцерцы з цецеранятамі героі апавядання? Ацаніце іх учынак.
* Выказванне сваіх адносін да персанажаў, іх учынкаў і зместу твора.
Фізхвілінка.
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Тупаем нагамі. Будзем нахіляцца.
Раз, два, тры, чатыры, пяць – Раз, два, тры, чатыры, пяць –
Пляскаем рукамі. Сядзем зноў займацца.
VI.Замацаванне вывучанага матэрыялу.
* Вызначэнне тэмы і галоўнай думкі апавядання.
- На якую тэму апісаны гэты твор?
* Работа ў пары ці групе: пераказ зместу твора па пытаннях вучэбнага дапаможніка.
VII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
- Што найбольш зацікавіла вас на ўроку? Як бы вы паступілі ў такім выпадку? Як бы вы дапамаглі цяцеркі?
* Суаднесці пачатак прыказкі і яе канец.
Радзіма – маці, і куст родны.
Усякаму мілая умей за яе пастаяці.
У родным лесе свая старана.
VIІI. Дамашняе заданне
Пераказ зместу твора па пытаннях вучэбнага дапаможніка.
Урок 18. Пятрусь Броўка. «Песня хлебу»; абагульняльныя заняткі па раздзеле «Чалавек без Радзімы, што салавей без песні»
Мэты: Удасканальваць навык правільнага вымаўлення гукаў і захоўваць акцэнталагічныя нормы пры чытанні. Узбагачаць слоўнікавы запас вучняў лексікай тэксту. Фарміраваць чытацкія ўменні знаходзіць у паэтычных творах з дапамогай выбарачнага чытання адказы на пытанні настаўніка. Захапленне паэта смакам і выглядам хлеба. Павага і ўдзячнасць хлебаробам за самаадданую працу — асноўная думка ў творы Абагульніць веды вучняў па вывучаным раздзеле.
ХОД УРОКА
I. Арганiзацыйны момант
II. Праверка дамашняга задання
Пераказ зместу твора Уладзіміра Мяжэвіча «Цяцерка» па пытаннях вучэбнага дапаможніка.
III. Паведамленне тэмы урока.
Фанетычная размінка на аснове загадак Міхася Пазнякова.
- Звярнуць увагу вымаўленне гукаў [ж], [дз’], [ч], [ц’], [ў], [г].
IV. Азнаямленне з новай тэмай.
* Слоўнікавая работа з незразумелымі словамі твора.
Спорыцца – ідзе паспяхова, удала.
Дбайна – тут: работа ідзе паспяхова, хлеб убіраюць старанна.
Паліцы - полка
* Слуханне верша і вызначэнне яго эмацыянальнага настрою.
- Які настрой выклікае верш?
* Чытанне твора вучнямі сам сабе.
- Чаму радуецца паэт кожнае ранне?
* Вызначэнне тэмы і асноўнай думкі верша.
- Як вы разумееце сэнс радкоў:
“Хлеб праз вітрыны Сам на паліцы
Кожнага кліча Сеўшы як быццам”?
- Чаму аўтар здымае шапку перад хлебам?
* Адпрацоўка ўмення вызначаць мэту выразнага чытання.
- Падумайце, якія словы трэба вылучыць голасам пры чытанні апошніх радкоў верша.
* Выбарачнае чытанне.
- Якім прыгадвае паэт хлебнае поле?
- Каму П.Броўка выказвае падзяку за хлеб на сваім стале?
* Выразнае чытанне вучнямі ўголас.
Фізхвілінка.
Гэй, дзеці, хутчэй прачніцеся! (вучні ўстаюць) Усе распрацоўваем рукі,(рыўкі рукамі)
І да сонца пацягніцеся.(пацягваюцца) У іх прага да навукі!
Мы зарадку пачынаем, (хадзьба) Ногі трэба нам размяць- (падскокі)
Быць здаровымі жадаем! Раз, два, тры, чатыры, пяць!
* Вуснае апісанне рэпрадукцыі карціны мастака Юрыя Мікалаева «Хлябы » па пытаннях вучэбнага дапаможніка.
VI.Замацаванне вывучанага матэрыялу.
* Выбарачныя адказы вучняў на пытанні і заданні, якія змешчаны ў вучэбным дапаможніку пад рубрыкай «Праверце свае веды і ўменні» (на меркаванне настаўніка).
VII. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
- Наш урок падыходзіць да канца і я хачу запытаць у вас…
(На дошцы запіс)
Сваёй працай на уроку я:
Задаволена
Не зусім задаволена
Я не задаволена, таму што…
VIІI. Дамашняе заданне
Канкрэтызацыя заданняў да ўрока пазакласнага чытання.
Урок 19. Пазакласнае чытанне «Чалавек без Радзімы, што салавей без песні»
Мэты: Арганізаваць чытанне і разгляд кніг пра адносіны да роднай зямлі, на тэму Радзімы, хлеба, прыродных сімвалаў Беларусі і нацыянальнай культуры беларускага народа.
Папярэдняя работа: чытанне твораў С.Тарасаў “Адкуль пайшлі беларусы”; М.Танк “Родная мова”; У.Карызна “Люблю цябе, Белая Русь”; М.Чарняўскі “Слуцкія паясы”; Э.Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачыма”.
Тып: урок-падарожжа. Загадзя рыхтуецца геаграфічная карта падарожжа з нанесенымі на яе пунктамі прыпынку — тэмамі твораў, якія будуць разглядацца на ўроку.
Ход урока.
Арганізацыйны момант.
Настаўнік чытае выказванне Уладзіміра Караткевіча:
“Я хачу правесці вас па зямлі, якая для мяне – і, мабыць, не толькі для мяне – даражэйшая за ўсё, самы ўтульны і чароўны кут.
Якая яна, мая Зямля? Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў, дзе горда нясуць свае кроны алені. Гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх плешчуцца бабры і рыба на захадзе сонца, і гэта амаль 11 тысяч азёр, чыстых, як усмешка дзіцяці”.
Паведамленне тэмы урока.
- Нестандартны ўрок – урок-падарожжа.
ІІІ. Праца па новай тэме.
* 1 прыпынак “Выстава”.
Мэта: замацаваць уменне мэтанакіравана разглядаць незнаёмыя кнігі.
* 2 прыпынак “Адкуль пайшлі беларусы”.
- Адказаць на пытанне: Чаму ў нашай краіны такая назва – “Беларусь”?
Белая – ад колеру ільняной вопраткі і светлых валасоў жыхароў краіны.
Край людзей, не пакораных ворагамі; белы – значыць вольны.
Зямля белых буслоў, якія, калі ўзляталі, засцілалі неба сваімі крыламі.
Хрысціянская Русь: Русь Белая – значыць праваслаўная.
У далёкія часы ваду называлі словам “русь” ці “рос”, а славяне дадавалі да яго яшчэ адно слова – “белая”, значыць чыстая.
* 3 прыпынак “Родная мова”.
- Слуханне аўдыёзапісу верша.
З якой інтанацыя і з якім настроем чытаюць верш у запісы?
- Конкурс на лепшага чытальніка верша.
- На што падобен верш М.Танка?
Верш Максіма Танка падобен на узнёслы гімн роднай мове, якая ўвабрала ў сябе цэлы свет, усе колеры зямлі і неба, усе гукі — пачынаючы ад птушынага шчэбету і смеху дзяцей і канчаючы шалясценнем ніў і гоманам пушчаў:
* 4 прыпынак Фізкультхвілінка
Я ляжу на траве. Я заплюшчваю вочы,
Пуста-лёгка ў галаве. Сваё цела адпускаю.
Рукі цёплыя, цяжкія, Адчуваю: я лятаю!
Ногі цёплым налітыя. Прылятаю на зямлю
Сонейка прыпесціць хоча. І бадзёра устаю!
* 5 прыпынак “Люблю цябе, Белая Русь”.
- Чытанне верша падрыхтаваным вучнем.
- Работа ў парах.
Якім словам можна назваць кватэру ці хату, дзе жывеш ты, твае тата і мама? ___________
Якім адным словам можна назваць і вёску, у якой ты жывеш, і лес, куды ходзіш у грыбы, і рэчку, на якой ловіш рыбу? __________________
Як называецца твая Радзіма? ________________________________
Як называюць хлопчыка, які нарадзіўся і жыве ў Беларусі? ___________________________
Як называюць дзяўчынку, якая нарадзілася і жыве ў нашай краіне? _____________________
Словы-памочнікі: Беларусь, беларусачка (беларуска), дом, Радзіма.
* 6 прыпынак «Зямля з блакітнымі вачамі».
- Чытанне верша падрыхтаваным вучнем.
- Суаднесці малюнак з радкамі верша.
Шляхам калектыўнага абмеркавання аналізуюцца мастацка-вобразныя сродкі з апорай на малюнкі, якія адпавядаюць зместу верш аваных радкоў .
Вызначаецца галоўная думка верша. Вучні спрабуюць выказаць свае меркаванні наконт таго, якой па характары павінна быць мелодыя да гэтых слоў.
* 7 прыпынак “Слуцкія паясы”.
- Прасмотр відэазапісу “Слуцкія паясы”
Што цікавага вы даведаліся пра нашу гістарычную каштоўнасць – слуцкія паясы?
* 8 прыпынак “Якасць”.
З якога твора гэтыя радкі?
- “Ты наша слава, наша казка
Як сонца, добры твой народ.” ( Э.Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачыма”)
- “Каб сэрцам і доляй навек парадніцца
З табой, мая чыстая Белая Русь.” (У.Карызна “Люблю цябе, Белая Русь”)
- “З легендаў і казак былых пакаленняў” (М.Танк “Родная мова”)
IV. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
* 9 прыпынак “Вынікі”.
— Якой агульнай, вельмі важнай тэмай былі аб’яднаны творы, што чыталі на ўроку?
—Якія словы — назвы прымет вы можаце падабраць для апісання любімых куточкаў роднага краю?
V. Дамашняе заданне
Папярэдняе заданне да наступнага ўрока пазакласнага чытання «Добры чалавек і жывёлу шкадуе».
Тэма 3. Добры чалавек і жывёлу шкадуе.
Урок 20. Ніна Галіноўская. «Сябры прыроды»; народныя загадкі пра жывёл
Мэты: Пазнаёміць вучняў са зместам і з задачамі новага раздзела: чаму навучацца і якія ўменні будуць развіваць.Фарміраваць чытацкія ўменні знаходзіць у вершы з дапамогай выбарачнага чытання адказы на пытанні настаўніка. Называць герояў твора. Разумець адносіны аўтара да іх. Вызначаць у радках мастацкія словы, настрой і адмет насць будовы верша. Назіраць за формай апавядання (хто распавядае: аўтар ці герой?). Вызначаць тэму твора. Фармуляваць яго асноўную думку. Развіваць кемлівасць і ці кавасць да адгадвання народных загадак пра жывёл. З дапамогай схемы вучэбнага дапаможніка спрабаваць складаць свае загадкі пра жывёл.
Ход урока
I. Арганізацыйны момант.
II. Паведамленне тэмы урока.
Аналіз старонкі-навігатара да тэматычнага раздзела «Добры чалавек і жывёлу шкадуе».
ІІІ. Праца па новай тэме.
* Чытанне верша настаўнікам.
- Хто апавядае ў вершы: паэт ці юны натураліст? Дакажыце.
* Самастойнае чытанне твора вучнямі спачатку цалкам, а затым па строфах з мэтай падрыхтоўкі да выразнага чытання.
- Куды накіраваліся сябры прыроды? З якой мэтай яны падарожнічаюць? Як гэта іх характарызуе?
* Выбарачнае чытанне.
- Што значыць “У сонейка, у месяца бываем у гасцях”?
- Як вы разумееце сэнс радкоў:
“Зялёна, светла сцелецца
Наш у прыродзе шлях”
* Выразнае чытанне твора вучнямі цалкам, пераход да чытання па строфах.
* Чаму звяры ветліва сустракаюць гэтых вандроўнікаў? Паразважайце.
Фізкультхвілінка
Як толькі сонейка прачнецца, (устаць з-за парт)
За справы ўміг яно бярэцца! (кругі рукамі)
Разбудзіць сонных дзетак, (пацерці вочкі)
Сагрэе лес, палетак, (абняць сябе за плечы)
Дасць моцы ўсім, хто хворы, (зрабіць рыўкі рукамі)
І падтрымае ў горы. (паціснуць адзін аднаму рукі)
Я вельмі прашу: "Сонца, (папляскаць у далоні)
Зірні ў наша аконца!”!
* Чытанне і адгадванне загадак на тэму жывёл.
* Тлумачэнне сэнсу прыказак на гэтую тэму (с.63).
* Спроба складання сваіх загадак на тэму жывёльнага свету з дапамогай схемы (прыёмаў пытання, апісання і супрацьпастаўлення) вучэбнага дапаможніка.
IV. Замацаванне ведаў.
* Вуснае апісанне рэпрадукцыі карціны амерыканскага мастака Дональда Золана з серыі «Мілыя
дзеці» па пытаннях вучэбнага дапаможніка.
V. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
* Калектыўнае асэнсаванне зместу прыказак.
- Пазнёмцеся з прыказкамі пра адносіны да Радзімы. Растлумачце іх сэнс.
* Якая прыказка вам падабалася больш за ўсё?
VI. Дамашняе заданне
Вывучыць верш Ніны Галіноўскай “Сябры прыроды” на памяць .