Канспект індывідуальнага занятку
Наталля Канстанцінаўна Язубец
настаўнік- дэфектолаг
Лелюкінскага дзіцячага сада-сярэдняй школы
Тэма: «Аўтаматызацыя гука С у словах»
Мэта: аўтаматызываць вымаўленне гука «с» у пачатку, сярэдзіне, канцы слова;
Задачы:
- ўдакладніць артыкуляцыйны ўклад гука « с»;
- замацаваць вымаўленне гука « с» ў словах (у пачатку,у сярэдзіне, у канцы слова);
- развіваць фанематычны слых;
- развіваць дробную маторыку рук;
- развіваць увагу, памяць, мысленне;
- выхоўваць цікавасць да занятку.
Абсталяванне:
- прадметныя малюнкі з гукам «с» у пачатку,у сярэдзіне, у канцы слова;
- малюнкі для артыкуляцыйнай гімнастыкі, малюнак для гульні «Магазін»
Ход занятку
1.Арганізацыйны момант
Я вітаю цябе , рада цябе бачыць, таму што ты прыйшла за новымі ведамі.
2.Артыкуляцыйная гімнастыка
Казка пра язычок
Быў ясны сонечны дзень. Выйшаў язычок на вуліцу і стаў грэць спінку на сонейку (пр. «Лапатка»). Але тут на яго падзьмуў ветрык. Вецер быў халодным. Стала холадна язычку. Схаваўся ён у домік і вырашыў пафарбаваць ніжнія дзверцы хаткі-зубы. (пр. "пачысцім зубкі "). Пасля гэтага ён адкрыў кран і стаў мыць рукі. Вада палілася і зашумела: с-с-с. Язычок зачыніў кран і вада перестала бегчы. А ён на хвілінку прылёг на свой ложак (язык знаходзіцца нерухома за ніжнімі зубамі) і задрамаў.
3.Удакладненне артыкуляцыі гука [с].
-Калі ма вымаўляем гук «с» у якім становішчы знаходзяцца вусны? (ва ўсмешцы)
-Дзе знаходзіцца кончык языка? (унізе за ніжнімі зубамі)
-А што можна сказаць пра зубы? (Яны бачныя).
4.Гульня «Уважлівыя вушкі».
Зараз даведаемся, якія ўважлівыя ў цябе вушкі. Хлопні ў ладкі, калі пачуеш гук [c] (д-н-л-с-с-м-с-о).
Малайчына.
5. Гульня «Хітрая мыш».
Сягодня да нас у госці прыбегла мышка. Яна залезла ў халадзільнік і ўзяла сыр. Каб вярнуць сыр, табе трэба адгадаць і правільна назваць малюнкі . А калі ты зробіш памылку, то хітрая мыш з'есць увесь сыр. (сыр, сабака, сава, каса, аса, асака,савок, сом, сумка, сук, суп, сукенка, насос ).
6.Гульня«Магазін»
Размалюй тыя прадметы ў назвах якіх ёсць гук «с»
7. Пальчыкавая гімнастыка.
Катанне шарыка су-джок паміж далонямі са словамі:
Я катаю свой арэх, каб ён быў дужэй за ўсіх(паўт. 3-4 разы)
8. Гульня «Што прапала?»
Паглядзі на малюнкі, назаві іх (сабака, самакат,паста, садавіна,скакалка). Прыбіраем адзін малюнак. А цяпер скажы, які малюнак знік?
9. Гульня «Што змянілася»
Паглядзі якія малюнкі памяняліся месцамі (тыя ж малюначкі).
10.Вынік,рэфлексія
Над якім гукам мы сёння працавалі?
Назаві словы, у якіх гук з у пачатку,
-у сярэдзіне,
-у канцы
-Якая гульня для цябе была самай легкай?
- Якая выклікала цяжкасці?
Разумніца, мы сёння з табой добра папрацавалі.
Занятак скончаны.