Максім Танк “Шчасце”
Сонейка – цудоўны настрой, вы ўжо прачнуліся і гатовы актыўна працаваць на ўроку. Бліскавіца – вас з раніцы нехта патурбаваў або сапсаваў вам настрой. Месяц – вы яшчэ спіце, не прачнуліся для актыўнай працы на ўроку.
Шчасце
Радасць Каханне
Дзеці
Сябры Праца
Сям’я
Паважаць Любіць Тварыць
Радавацца
Жыць
Любоў
Усмешкі
Дабрыня
Шчырасць
Дапамога
Максім Танк «Шчасце»
Простае шчасце людское,
Так, як і наша з табою,
Пэўна, складаецца з солі,
З хлеба, сабранага ў полі,
З поту, з дарожнага пылу,
З роднага небасхілу,
З дружбы, мацнейшай ад смерці,
З песні... І так мне здаецца:
Каб з чаго іншага скласці,
Дык ці было б яно шчасцем?
Шчасце
Радасць Каханне
Соль Дзеці
Сябры Праца
Сям’я Хлеб
Паважаць Любіць Тварыць
Радавацца Пот
Жыць Дарожны пыл
Любоў
Усмешкі Родны небасхіл
Дабрыня
Шчырасць Дружба
Песня Дапамога
Заданне для 1 групы Якія зямныя і духоўныя першапачаткі, на думку Максіма Танка, складаюць сутнасць шчасця? Вызначце ролю пабочнага слова і апошняга пытальнага сказа ў вершы .
Заданне для 2 групы Перад вамі дзесяць запаведзей з Бібліі. Прачытайце іх. Чаму гэтыя запаведзі называюць «Дзесяць самых галоўных законаў»? Суаднясіце іх са зместам верша М.Танка “Шчасце”.
«Я Гасподзь, Бог твой, які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай, з дому рабства і не будзе ў цябе іншых багоў перад тварам маім.
Не стварай сабе куміра і ніякай выявы таго, што на небе, уверсе, што на зямлі, унізе, і што ў вадзе, ніжэй зямлі.
Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, дарэмна, бо Гасподзь не пакіне без пакарання таго, хто вымаўляе імя яго дарэмна.
Помні дзень суботні, каб свята праводзіць яго, шэсць дзён працуй і рабі ўсялякія справы твае, а дзень сёмы — су боту — Госпаду, Богу твайму.
Паважай бацьку твайго і маці тваю, каб падоўжыліся дні твае на зямлі.
Не забівай.
Не прылюбадзействуй.
Не крадзі.
Не вымаўляй непраўдзівага сведчання на бліжняга твайго.
Не жадай хаты бліжняга твайго, ні жонкі яго, ні раба яго, ні рабыні яго, ні вала яго, ні асла яго, нічога, што ёсць у бліжняга твайго».
Заданне для 3 групы З прапанаваных прыказак і прымавак пра шчасце падбярыце адпаведныя кожнай частцы верша і ўпішыце ў табліцу
Радкі з верша
Тэма / Ідэя
Простае шчасце людское,
Так як і наша з табою,
Кожны чалавек мае права быць шчаслівым
Пэўна, складаецца з солі,
З хлеба, сабранага ў полі,
У кожнага чалавека павінна быць усяго ў дастатку
З поту, з дарожнага пылу,
З роднага небасхілу,
Кожны чалавек павінен сумленна працаваць на сваёй роднай зямлі
З дружбы, мацнейшай ад смерці,
З песні… І так мне здаецца:
Кожны чалавек павінен жыць у згодзе з іншымі
Каб з чаго іншага скласці,
Дык ці было б яно шчасцем?
Шчасце вельмі шматграннае паняцце, і кожны ўкладвае ў яго свой сэнс
Заданне для 1 групы Каб шчасце адчуваць штодня, Патрэбна толькі дабрыня. (Анатоль Балуценка) Памятайце, што шчасце не залежыць ад таго, хто вы і што вы маеце; яно залежыць выключна ад таго, што вы думаеце . (Д.Карнегі) Якое шчасце – Жыць на белым свеце, Піць водар траў і цішыню бароў, Твар падстаўляць пад чабаровы вецер І мець сям’ю, работу і сяброў. (Генадзь Бураўкін)
Заданне для 2 групы Анічога такога далёкага Чалавеку для шчасця не трэба. Дастаткова мне сонца высокага І кавалачка сіняга неба. (П.Шакола) А жыццё – гэта светлая тайна, Бо жывём на зямлі толькі раз. І красуецца яркая мальва Для мяне, для цябе, для ўсіх нас. (Г.Зінкевіч) Самы шчаслівы чалавек той, хто дорыць шчасце найбольшай колькасці людзей (Д.Дзідро).
Заданне для 3 групы Шчасце – усыпаны зоркамі шлях, Разуменне ў каханых вачах. Прахалода расы на світанку І матуліна калыханка. (Жанна Кур’ян) Хто вясёлы – той шчаслівы, а хто шчаслівы – той добры чалавек (В.Бялінскі). Шчасце людзей заключаецца ў тым, каб любіць справу, якую яны павінны рабіць (К.Гельвецый).
Сінквейн
Ключавое слова (назоўнік)
Два прыметнікі
Тры дзеясловы
Сказ з чатырох слоў
Слова-сінонім да ключавога слова