СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Прэзентацыя "беларускае нацыянальнае адзенне"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Прэзентацыя "беларускае нацыянальнае адзенне"»

Нацыянальнае беларускае адзенне

Вялікае значэнне для развіцця нацыянальнай культуры любога народа маюць фальклор і этнаграфія. Наша творчасць багатая, разнастайная і самабытная. У ёй мой народ адлюстраваў свой гістарычны і працоўны вопыт, свае ідэалы, выказаў мары і спадзяванні свае. Мой народ па-свойму ладзіў жыццё, гаварыў па-свойму, па-свойму спраўляў святы і абрады. Ніхто так і не змог вытруціць яго беларускасць, задушыць свабодалюбівы дух.

Беларускі народ ствараў творы высокай эстэтычнай каштоўнасці, ствараў ад душы і для душы, адлюстроўваў у сваёй творчасці тое, пра што марыў, што бачыў і чуў вакол.

Важным этнічным паказчыкам майго народа з’яўляецца адзенне. Яно ў народнай творчасці неад’емнае ад таго, хто яго носіць. Гэта своеасаблівы “пашпарт”чалавека, што паказвае на полавую, сацыяльную, класавую прыналежнасць. Фактычна адзенне—гэта першая інфармацыя, якую атрымлівае суразмоўца пры сустрэчы.

Яно выконвае не толькі практычныя, але і этнакультурныя, эстэтычныя, абрадавыя, магічныя функцыі. Адзенне адлюстроўвае дух эпохі, пануючы стыль і моду, індывідуальны густ, пачуццё меры, псіхалогію чалавека, яго фізічны стан, узрост, сямейнае становішча, сацыяльную і прафесійную прыналежнасць. У шырокім сэнсе адзенне—гэта не толькі вопратка, але і галаўныя ўборы, абутак, упрыгожванні. У залежнасці ад тыпалагічных асаблівасцей яно падзяляецца на мужчынскае і жаночае, летняе і зімовае, паўсядзеннае і святочнае. Матэрыяламі для адзення служыла мясцовая сыравіна—лён, воўна, аўчына, футра, скура.

Мужчынскае адзенне. У тыповым варыянце традыцыйны комплекс мужчынскага адзення складалі доўгая, амаль да каленяў, кашуля і штаны з даматканага палатна белага колеру; галаўны ўбор –валеная з воўны або пашытая з сукна шапка (магерка), у зімовую сцюжу –вушанка (аблавуха) з аўчыны; асноўны абутак—лапці, часцей лыкавыя, больш заможныя па святах насілі скураныя боты.

Кашулю насілі навыпуск наверх штаноў, пад пояс. Кашуля(сарочка)–самы старажытны і ўстойлівы элемент у традыцыйным народным касцюме. У найбольш старажытным варыянце яна мела тунікападобны крой, доўгія, нярэдка ніжэй кісці, рукавы і прамы разрэз вората. Штаны (нагавіцы, ганавіцы, порткі, парткі) шылі з больш грубага, чым кашуля, палатна; яны мелі вузкія калашыны. У зімовы час паверх іх надзявалі штаны з даматканага сукна шэрага колеру (суконнікі). Кішэняў у іх не было, а неабходныя ў паўсядзенным ужытку рэчы насілі ў скураной сумцы (шабета, каліта) або падвешвалі непасрэдна да пояса.

З'яўляючыся неабходным элементам беларускага адзення, паясы адыгрывалі важную ролю ў звычаях і абрадах. Іх даравала нявеста свайму выбранніку напярэдадні і ў час вяселля, іх бралі з сабой, ідучы ў адведкі да парадзіхі, імі спавівалі нованароджаных і гадавалых дзяцей, іх ахвяравалі царкве, яны выкарыстоўваліся як рытуальныя атрыбуты ў час гаданняў, замоў, заклінанняў. Паясы вызначаліся вялікай разнастайнасцю, адрозніваючыся сваімі памерамі, узорным арнаментам, спосабам вырабу.

Найбольш распаўсюджаным і характэрным верхнім адзеннем былі суконная світа (сярмяга, латуха, сукмана, катанка) і аўчынны кажух (футра, шуба). Па свайму крою і колеру світы былі неаднолькавыя, утвараючы на тэрыторыі Беларусі некалькі варыянтаў. Кожны селянін меў звычайна дзве світы, адну --паўсядзенную, другую --выхадную. Колер світы вар'іраваў. У шырокім ужыванні былі і ўкарочаныя світы -- світкі, або курткі, каптанікі, латушкі, сярмяжкі, як іх называлі ў розных мясцовасцях.

У зімовы час ужываліся аўчынныя кажухі і футравыя шубы. Па свайму крою кажухі не вельмі адрозніваліся ад світ. Іх насілі і мужчыны,і жанчыны. Больш кароткія кажухі -- кажушкі, паўшубкі -- мелі свабодны пакрой; у жанчын яны былі апушаныя знізу і па ворату і дапаўняліся вышыўкай і аплікацыяй.

Да шляхецкага адзення адносяцца капот, жупан, кунтуш, дэлія. Капот уяўляў сабой прыталены кафтан на гузіках, які шыўся з тонкага шэрага сукна. Жупан - больш доўгі кафтан, крыху прыталены, са стаячым каўняром; яго шылі са светлага ці шэрага сукна, радзей –атласу ці аксаміту. Жупан падпаясваўся поясам. З гэтай мэтай ужываліся знакамітыя слуцкія паясы.

Жаночае адзенне. У тыповым варыянце традыцыйны жаночы комплекс складалі доўгая палатняная кашуля (сарочка), спадніца, фартух, безрукаўка. Кашуля мела просты свабодны крой, яе шылі з кужалю. Святочныя кашулі ўпрыгожваліся багатым вышываным ці тканым арнаментам на плячах, манжэтах рукавоў, каўнерыку. Спадніца адносіцца да паяснога жаночага адзення. Андарак, сшыты з безрукаўкай, утвараў новы тып адзення—саян.

Неабходным кампанентам традыцыйнага жаночага ўбору быў фартух (хвартух, пярэднік, запаска). Яго шылі з ільняной тканіны і багата ўпрыгожвалі ў ніжняй частцы вышыўкай, аплікацыяй, арнаментам, мярэжкай. Безрукаўка (камізэлька, шнуроўка, кабат, гарсэт, кітлік) рабілася з тонкага палатна, пакупнога атласу, аксаміту, парчы, багата аздаблялася вышыўкай, аплікацыяй, рознакаляровымі тасеткамі. Яна зашпільвалася на гузікі ці шнуравалася па ворату.

Верхняе (зімовае) адзенне жанчын нязначна адрознівалася ад мужчынскага. Світы, буркі, кажухі, шубы, насовы, кажушкі, сярмяжкі --усе гэтыя віды верхняга адзння ў аднолькавай ступені былі ўласцівы як мужчынам, так і жанчынам.

Абутак з'яўляецца састаўной часткай адзення, арганічна дапаўняе яго. Найбольш пашыраным паўсядзенным абуткам беларускага сялянства на працягу некалькіх стагоддзяў былі лапці. Іх плялі з ліпы, лазы ці льняных вяровачак (аборкі). Для падаўжэння тэрміну службы падэшвы лапцей дадаткова падпляталіся лыкам ці падшываліся. Лапці насілі разам з ільнянымі анучкамі, якімі абгортвалі нагу амаль да калена і замацоўвалі аборкамі ці рамянямі, што прапускаліся праз вушкі лапцей. Апрача плеценых ужываліся і скураныя лапці -- пастолы, вядомыя са старажытных часоў. У святочныя дні, асабліва калі ішлі ў царкву ці ехалі ў мястэчка на кірмаш, надзявалі боты (ці чобаты). Звычайна яны мелі высокія халявы (галянішчы), іх шылі па заказу ў майстроў-шаўцоў.

Маладыя жанчыны і дзяўчаты насілі чаравікі з халяўкамі рознай вышыні, што шнураваліся спераду шнуркамі ці тонкімі раменьчыкамі. Пажылыя жанчыны замест чаравікоў надзявалі часцей легкія боты. У зімовы час насілі валенкі. Пазней на валенкі сталі надзяваць галошы.

Такім чынам, адзенне, сфарміраванае ў выніку доўгіх і складаных працэсаў развіцця культуры народа, больш, чым іншыя сферы побыту, адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку беларусаў.

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі яго продкі, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць. Такім яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі, яго жамчужынай і з’яўляецца беларускае народнае адзенне.

Стагоддзямі, узбагачаючы і ўдасканальваючы, выраблялі беларусы свае ўзоры народнага мастацтва, у якое ўкладвалі свой густ і высокае майстэрства. Адыходзіла і гублялася многае – лёс не песціў беларусаў. Але тое, што засталося, раскрывае перад намі дзівосны, па-філасофску мудры свет беларускага народа – працавітага творцы і ашчаднага хавальніка лепшага, таленавітага.

Дзякуй за ўвагу!