Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Сярэдняя школа №1 г. Веткі імя А.А. Грамыкі»
Вучэбна-даследчая работа
Толькі месяцаў назвы пакіньце…
Вучаніцы 5 «А» класа:
Голубева Сабіна Сяргееўна
Паўлава Дар’я Сяргееўна
Чуйкова Анастасія Васільеўна
Кіраўнік – Лапіцкая Людміля Яўгеньеўна
г.Ветка, 2016
Актуальнасць:
Многія вучні не ведаюць, адкуль пайшлі назвы беларускіх месяцаў, а нават калі і ведаюць, то блытаюць іх паслядоўнасць па календары.
Гіпотэза:
- Назвы месяцаў у беларускай мове звязаны з характэрнымі асаблівасцямі сезонаў года, з прыроднымі асаблівасцямі, а таксама з земляробчым календаром.
Мэта:
- вывучыць паходжанне назваў месяцаў у сучаснай беларускай мове і адлюстраванне іх у народных прыкметах і святах.
Задачы:
- вызначыць сэнсавыя значэнні, паходжанне назваў месяцаў у беларускай мове;
- вызначыць сувязь назваў месяцаў з народнымі працоўнымі традыцыямі і адлюстраваннем іх у народных прыкметах, святах;
- актывізаваць у школьнікаў цікавасць да роднай мовы, гісторыі народа праз выступы на класных гадзінах, уроках мовы, літаратуры і гісторыі.
СТУДЗЕНЬ
Этымалогія назвы
Народныя прыкметы месяца
Беларуская назва "студзень" сведчыць пра яго характар: значыць, гэты месяц сцюдзёны, калі на зямлю прыходзяць халады
Беларускія каляндарныя святы
Студзень – году пачатак, зіме – сярэдзіна.
Студзень мяце – ліпень залье.
6 – Каляды (Коляды)
Студзень пагодны – год будзе плодны.
7 – Ражство Хрыстова
13 – другая куцця (тоўстая і шчодрая)
14 – Стары Новы год
19 – Вадохрышча
ЛЮТЫ
Этымалогія назвы
Народныя прыкметы месяца
Месяц зімы, калі яна была ў самай сіле
Беларускія каляндарныя святы
Пытаецца люты, ці добра ногі абуты.
Люты марозны і сухі – жнівень гарачы.
15 – Грамніцы (Стрэчанне)
Як прыдуць Грамніцы – скідай рукавіцы.
САКАВІК
Этымалогія назвы
Народныя прыкметы месяца
Беларуская назва першага месяца вясны паходзіць ад слова "сок". У гэтую пару ён пачынае цячы з дрэў
Беларускія каляндарныя святы
Люты вады падпусціць, а сакавік падбярэ.
На Саракі прыляцелі з-за мора птакі (прылятае 40 жаўранкаў).
Масленіца
Саракі – не суйся блізка да ракі.
Гуканне вясны
22 – Сорак пакутнікаў (Саракі)
КРАСАВІК
Этымалогія назвы
Народныя прыкметы месяца
Беларуская назва паходзіць ад слова "красаваць", бо тады з'яўляюцца першыя краскі - кветкі. У старажытнай літаратуры сустракаецца найменне "кветень"
Беларускія каляндарныя святы
Красавік чорны ў полі, а ў бары – белы.
У красавіку грымот – цёплы будзе год.
6 – Камаедзіца (у гонар мядзведзя)
Калі ў апошні дзень красавіка сонца ўзыйдзе ясна – будзе сухое лета, а калі праз хмары – дажджлівае.
7 – Благавешчанне
Вялікдзень (рус. Пасха)
ТРАВЕНЬ (МАЙ)
Этымалогія назвы
Народныя прыкметы месяца
Сучаснай літаратурнай назве месяца "май" адпавядае старабеларуская форма "травень", якая паходзіць ад слова "трава", бо ў гэтым месяцы зямля пакрываецца зеленню.
Беларускія каляндарныя святы
Май – жывёлу ў поле пхай.
6 – Юрый (Ягорый, Георгій)
Май – валам дай, а сам на печ уцякай.
Май халодны – год галодны.
7 – Сава
Аўсей – авёс сей.
15 – Дзень Барыса і Глеба
22 – Мікола веснавы
24 – Дзень Кірыла і Мяфода
Радаўніцы
ЧЭРВЕНЬ
Этымалогія назвы
Народныя прыкметы месяца
Назва тлумачыцца з'яўленнем чарвякоў, а таксама чырвоным колерам, які набываюць некаторыя ягады менавіта ў гэтую пару
Беларускія каляндарныя святы
Калі ў першы і другі дзень чэрвеня лье дождж - увесь месяц будзе сухі.
У чэрвені ўбача спадар, што Бог дасць у дар.
3 – Алена
Сей лён на Алену – будзе кашуля па калена.
13 – Ерамей
Прыйшоў Ерамей – больш не сей
25 – Анупрэй
ЛІПЕНЬ
Этымалогія назвы
Народныя прыкметы месяца
Назва паходзіць ад слова "ліпа" - дрэва цвіце менавіта ў гэтую пару
Беларускія каляндарныя святы
Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае.
Хто ў ліпені на полі пацее, таго ўзімку і печка пагрэе.
6 на 7 – Купалле
Прыйшоў Пятрок – апаў лісток.
12 – Дзень Пятра і Паўла (Пятрок)
14 – Кузьма і Дзям’ян
21 – Дзень Казанскай Божай Маці
ЖНІВЕНЬ
Этымалогія назвы
Народныя прыкметы месяца
Назва месяца жнівень («серпень») адлюстроўвае прыродныя асаблівасці пары. Назва "серпень" (ад слова "серп") захавалася ў украінцаў, чэхаў, палякаў.
Беларускія каляндарныя святы
Трэці Спас хлеба прыпас.
Кожная хата ў жніўні багата.
2 – Ілья
Хто ў жніўні гуляе, той зімой галадае.
6 – Барыс і Глеб
14 – першы Спас (Макавей)
Ілля наробіць гнілля.
Спас – лета шась!
19 – другі Спас (Яблычны)
28 – Прачыстая
29 – трэці Спас (Арэхавы)
Дажынкі – свята канца жніва.
ВЕРАСЕНЬ
Этымалогія назвы
Народныя прыкметы месяца
Назва месяца паходзіць ад слова "верас" – расліны, якая цвіце ў канцы лета і пачатку восені
Беларускія каляндарныя святы
Узвіжанне лета замыкае, ключык шызая галачка за мора панесла.
Як настане верасень – у гаспадара поўна гумно і кішэнь.
11 – Іван Галавасек
21 – Малая Прачыстая
27 – Узвіжанне (звіжанне) - свята "закрывання" зямлі на зіму.
КАСТРЫЧНІК
Этымалогія назвы
Народныя прыкметы месяца
Беларуская назва месяца паходзіць ад слова "кастрыца" (кастра): у гэты час сяляне часалі, трапалі лён і каноплі, з якіх ападала шмат кастры.
Беларускія каляндарныя святы
У кастрычніку і хата з дрывамі, і мужык з лапцямі.
Пакрова – дзеўка гатова. Пакрова прайшла – дзеўка замуж не пайшла.
7-14 – «бабіна лета»
14 – Пакроў
14-21 – «дзявоцкае лета»
25т – Дзяды(Змітраўка)
ЛІСТАПАД
Этымалогія назвы
Народныя прыкметы месяца
Назва месяца тлумачыцца проста: канец ападання лісця з дрэў
Беларускія каляндарныя святы
У лістападзе гола ў садзе.
1 – Дзень Усіх Святых
На Мацея дарога (зіма) пацея.
Прыўшоў Міхал – усіх з поля паспіхаў.
4 – Казанская Божая Маці
Па Усіх Святых – холад для ўсіх.
8 – Дзмітры (Зміцер)
14 – Кузьма і Дзям’ян
21 – Дзень Міхала
27 – Святы Юстыніян
28 – Гурый (пачынаецца Піліпаўка)
29 – Мацей
СНЕЖАНЬ
Этымалогія назвы
Народныя прыкметы месяца
Апошні месяц года атрымаў назву ад слова "снег"
Беларускія каляндарныя святы
Снежань зіму пачынае, а год канчае.
Мароз у снежні і снег вышэй хаты – будзе год тады багаты.
4 – Узвядзенне
9 – Юр’я
13 – Дзень святога Андрэя
19 – Мікола зімовы
Сацыялагічнае апытанне вучняў 3-4-х класаў
Сацыялагічнае апытанне вучняў 5-х класаў
Сацыялагічнае апытанне вучняў 9-х класаў
Вынікі даследавання:
- Разгледзеныя назвы месяцаў маюць шматвекавую гісторыю,
- Месяцы «студзень», «люты» атрымалі сваё імёны праз свой «характар» надвор’я,
- Месяцы «сакавік», «красавік», «чэрвень», «ліпень», «верасень», «лістапад», «снежань» атрымалі свае імёны праз характэрныя асаблівасці сезонаў года,
- Назва месяца «май» (бел. травень) паходзіць ад уласнага імя Майя. Так у Старажытным Рыме звалі багіню зямлі і ўрадлівасці,
- Паходжанне месяца «жнівень», «кастрычнік» звязваюць з паходжаннем народных свят, абрадаў, традыцый,
- Асаблівасці паходжання назваў можна прасачыць у народных прымаўках, прыказках, загадках, прыкметах.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Сярэдняя школа №1 г. Веткі імя А.А. Грамыкі»
Вучэбна-даследчая работа
Толькі месяцаў назвы пакіньце…
Вучаніцы 5 «А» класа:
Голубева Сабіна Сяргееўна
Паўлава Дар’я Сяргееўна
Чуйкова Анастасія Васільеўна
Кіраўнік – Лапіцкая Людміля Яўгеньеўна
г.Ветка, 2016