СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Сінтаксічныя канструкцыі з чужой мовай

Нажмите, чтобы узнать подробности

Тэставыя заданні па тэме "Сінтаксічныя канструкцыі з чужой мовай" для 9 класа

Просмотр содержимого документа
«Сінтаксічныя канструкцыі з чужой мовай»

Сінтаксічныя канструкцыі з чужой мовай (тэставыя заданні) І варыянт


1.Чужая мова можа перадавацца ў выглядзе: 1) слоў аўтара; 2) простай мовы; 3) ускоснай мовы; 4) дзеясловаў маўлення і думкі; 5) дзеясловаў, якія абазначаюць эмоцыі, пачуцці.


2.Адзначце сказы, у якіх простая мова разрываецца словамі аўтара: 1) – Мы да Насці, – сказаў адзін з маладых людзей. – Яе паклікаць сюды можна? 2) – Гарачы суп, – моршчыцца Міколка. 3) – А гэта думка добрая! – ажывіўся Мірон. – Гэтак і пачнём рабіць. 4) – Падумаеш, бараду адпусціў, – сказала маладзіца. – Барада нікому розуму не прыбавіла. 5) Толькі тата дзверы адчыніў, а Ігар яму насустрач: “Татка, татачка, я ўжо з вёскі прыехаў!”


3.Адзначце сказы з простай мовай, у якіх пастаноўка знакаў прыпынку адпавядае наступнай схеме: “П?” – а. 1) Ну, дачка, ідзі сказала маці, калі да іх наблізілася медсястра; 2) Давайце на Чорнае мора паедзем прапанавала Ала; 3) Буйныя якія дзічкі сказаў Паўлюк, набіваючы рот; 4) Ты куды гэта ўчора ездзіў замест прывітання спытаў старшыня; 5) Як жа ехаць па вадзе мільганула ў мяне трывожная думка


4.Адзначце сказы з простай мовай, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку: 1) – Чакай, – сказаў Андрэй, – зараз будзе табе ўзнагарода. 2) А дзед ужо казаў далей: “Ты не прымай усяго блізка да сэрца”. 3) Ура, – дружна гаркнулі хлопцы. 4) – Адставіць, – махнуў рукою Лёнька, павярнуўся да нас, сурова сказаў: – Цяпер наш камандзір – Вася Радкевіч. 5) – А каму робяць аперацыю, – устрывожана запытаў я. – Не ведаеце?


5.Адзначце знак прыпынку, прапушчаны ў сказе з простай мовай: – Мы цяпер удвух з Васем даглядаць цябе будзем, – сказаў каню Лёнька – Ты прывыкай да нас, прывыкай... 1) двукроп’е; 2) коска; 3) кропка; 4) пытальнік; 5) клічнік.


6.Замяніце простую мову ўскоснай: Суседзі маёй маме гаварылі: “Віця твой, відаць, артыстам будзе...”__________________________________________________________________________________

Адзначце сродак сувязі (злучнік ці злучальнае слова), выкарыстаны вамі ў даданай частцы: 1) што; 2) каб; 3) які; 4) ці; 5) калі.


Тэкст для заданняў 7-10

(1) Непрыкметна для самога сябе Валодзя ўвайшоў у ролю лётчыка, выставіў перад сабою рукі, загудзеў, быццам матор, і пабег вакол стала.

(2) Касьян адышоў убок, паправіў акуляры і зарагатаў:

- Можна падумаць, што ты ляціш ужо.

(3) – Яшчэ не лячу, але буду лятаць, – спыніўся Валодзя і ўпэўнена сказаў – Можа, нават і ў космас палячу.


7.Які знак прыпынку прапушчаны ў 3-м сказе? ______________________________________________


8.Выпішыце з тэксту фразеалагізм, які мае значэнне “натуральна, праўдзіва пераўвасобіўся”: _________________________________________________________________________________________


9.Выпішыце з 2-га сказа словы, якія маюць у сваім складзе прыстаўку: ________________________ _________________________________________________________________________________________


10.Выпішыце з 3-га сказа дзеяслоў, ужыты ў форме будучага складанага часу: __________________









Сінтаксічныя канструкцыі з чужой мовай (тэставыя заданні) ІІ варыянт


1.Адзначце від сказа, які нагадвае сказ з ускоснай мовай: 1) складаназлучаны сказ; 2) складаназалежны сказ; 3) бяззлучнікавы складаны сказ; 4) складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак; 5) ускладнены сказ.


2.Адзначце сказы, у якіх простая мова знаходзіцца перад словамі аўтара: 1) – Я разлічваю на сваю памяць, – буркнуў я і адчуў, што чырванею. 2) – Пойдзем дадому, – пацягнула Яніна Антона за рукаў. 3) Урэшце мне падказалі: “Ёсць месца ў гасцініцы рачнога порта”. 4) – А ў гэтым кутку павінна быць рыба, – сказаў Віктар. – Вада спакойная. 5) – А ты, Ядвіська, каля ласка, заспявай, – звярнуўся пан падлоўчы да дачкі.


3.Адзначце сказы з простай мовай, у якіх пастаноўка знакаў прыпынку адпавядае наступнай схеме: А: “П”. 1) Паглядзеў бацька на сына ўважліва і пытае Што рабіў ты ў полі; 2) Анютка едзе ды бурчыць Гэтак і за тыдзень дадому не дабярэшся; 3) Разведчык без каманды высокага начальства закрычаў Баявая трывога; 4) Дзядзька Марцін сказаў аднойчы Андрэю Сёлета з сенам у нас, браце, скупавата; 5) Сёння базарны дзень успомніў Алёшка.


4.Адзначце сказы з простай мовай, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку: 1) Валянціна Андрэеўна засмяялася: “А ты робішся галантным кавалерам”. 2) – За трыццаць кіламетраў ад Турава, – працягвае селянін, – і цяпер цячэ крынічка. 3) – Ну, пасажыры, вылазьце! – пажартаваў нехта, – Прыехалі! 4) Цалавацца на развітанне будзем? – пажартаваў Павел. 5) – Таварышы афіцэры, – падаў голас камбрыг і, дачакаўшыся, пакуль не заціхлі за дзвярыма цяжкія крокі генерала, дадаў: – Прыступайце да сваіх абавязкаў...


5.Адзначце знак прыпынку, прапушчаны ў сказе з простай мовай: – Жэнька! Уставай, дачушка! – будзіць маці – Што гэта ты сабе думаеш? 1) двукроп’е; 2) коска; 3) кропка; 4) пытальнік; 5) клічнік.


6.Замяніце простую мову ўскоснай: “Адкуль у цябе патроны?” – спытаў Дзёмін. _______________ _________________________________________________________________________________________

Адзначце сродак сувязі (злучнік ці злучальнае слова), выкарыстаны вамі ў даданай частцы: 1) што; 2) ці; 3) як; 4) адкуль; 5) калі.


Тэкст для заданняў 7-10

(1) – Хадзем з намі гуляць у футбол, – запрасіў я Міцю.

(2) – Я не ўмею, – сказаў ён, крыху збянтэжыўся і нечакана прызнаўся: Мне нельга бегаць, бо я хварэю.

(3) – Дык пабудзь у нас за суддзю, – прапанаваў я.

(4) – Дзякую, – зноў адмовіўся Міця. – Я не ўмею судзіць, бо не ведаю правілаў.


7.Які знак прыпынку прапушчаны ў 2-м сказе? ______________________________________________


8.Знайдзіце ў тэксце сінонім да слова разгубіўся. Запішыце слова ў пачатковай форме: _________________________________________________________________________________________


9.Вызначце спосаб утварэння выдзеленага ў 2-м сказе слова: ________________________ _________________________________________________________________________________________


10.Вызначце лад выдзеленага ў 3-м сказе дзеяслова: __________________