СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Урок химии 7 кл химические свойства водорода

Категория: Химия

Нажмите, чтобы узнать подробности

Данный урок является первым по теме "Химические свойства водорода". Разработан по технологии критического мышления.

Просмотр содержимого документа
«Урок химии 7 кл химические свойства водорода»

7 клас

Хімічныя ўласцівасці вадароду. Д-2

Урок фарміравання і кантролю ведаў

Урок па тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення


Мэта ўрока: стварыць умовы для засваення вучнямі ўяўлення аб узаемадзеянні вадароду з простымі рэчывамі, для развіцця ведаў аб хімічных уласцівасцях вадароду, тыпах рэакцый, развіцця навыкаў састаўлення ўраўненняў хімічных рэакцый, рабіць вывады з назіранняў, спрыяць выхаванню ўзаемапавагі, культуры мовы і паводзін, уменняў працаваць у групах, аб’ектыўнасці пры ацэнцы ведаў,здаровага ладу жыцця


Абсталяванне: ПАГ, цынк, кіслата, цыліндр з кіслародам, спіртоўка

Д-2. Узаемадзеянне вадароду з кіслародам.

У кабінеце адчуваецца пах лімона, ён танізіруе нервовую сістэму, павышае канцэнтрацыю ўвагі, знімае галаўны боль і стомленасць. Лячэнне пахамі называецца ароматэрапіей. Прыемныя пахі станоўча дзейнічаюць на арганізм.


Арганізацыйны этап Кто ясно не видит цели –

очень удивляется, придя не туда.

М.Твен

Матывацыя і мэтанакіраванне.

Актуалізацыя ведаў і праверка дамашняга задання.

На выбар: вусны адказ аб адкрыцці вадароду, пісьмовы (у гэты час класу заданне: скласці ўраўненні магчымых рэакцый паміж рэчывамі, формулы якіх – Н2, O2,) або работа па групах. 1-й групе (на жоўтых лістах з надпісам “Жоўты колер асацыіруецца з сонцам і інтуіцыяй, стымулюе нервовую сістэму, умацоўвае пячонку і сэрца, павышае апетыт”)агульную х-ку хім. элементу і простаму рэчыву, 2-й групе (на чырвоных з надпісам “Чырвоны – колер жыцця, дапамагае змагацца са стрэсам, выводзіць атрутныя рэчывы, вяртае жыццёвую сілу) фізічныя ўласцівсці вадароду, 3-й групе (на сініх лістах з надпісам “ Сіні колер асацыіруецца са спакоем і розумам, стварае атмасферу спакою, здымае раздражняльнасць, паніжае высокую тэмпературу пры хваробе) гісторыя адкрыцця вадароду і прэзентацыя сваіх адказаў. Паведамляю, што лячэнне колерам называецца хроматэрапіяй

Стадыя “Выклік”

Прыём “Правільныя і няправільныя сцверджанні”. На картках, што ляжаць на сталах з напісанымі сцверджаннямі, неабходна паставіць знак “+” або “-“ побач з кожным у залежнасці ад таго, згодны вы з ім або не, і “?” калі не ведаеце.

  1. Вадарод – самы распаўсюджаны хімічны элемент Сусвету.

  2. Вадарод – жоўта-зялены газ.

  3. Вадарод – самы лёгкі газ.

  4. Вадарод патрэбна правяраць на чысціню перад правядзеннем доследаў.

  5. Пры награванні вадарод рэагуе з кіслародам.

  6. Вадарод здольны пранікаць праз сценкі металічных посудаў.

  7. Рэакцыі далучэння кіслароду з’яўляюцца рэакцыямі акіслення

  8. Рэакцыі вадароду з простымі рэчывамі з’яўляюцца рэакцыямі раскладання.

  9. Вадарод – малаактыўнае рэчыва.

  10. Пры награванні вадарод рэагуе са многімі рэчывамі.

Вучні запаўняюць карткі і адкладваюць убок.

Зыходзячы з таго, што вам невядома, пастаўце перад сабой мэту, якую вам неабходна дасягнуць сёння на ўроку і агучце. Пасля абагульняем і ставім мэту ўрока

Запіс тэмы ўрока ў сшытак

Работа па фарміраванню ведаў. Стадыя “Асэнсаванне”

Дэманстрацыя ўз-я вадароду з кіслародам і спроба самастойнага напісання ўраўнення рэакцыі вучнямі, зверка з тэкстам падручніка на стар. 128

  1. Рэакцыі з простымі рэчывамі

  2. Гарэнне вадароду ў кіслародзе

Фізкультхвілінка для вачэй электронная

Замацаванне: 1. З якімі рэчывамі будзе рэагаваць вадарод: Жалеза, азот, золата, хлор?

2. Па радах запісаць ураўненні р-цый узаемадзеяння вадароду з серай, кіслародам, хлорам

Абагульненне,сістэматызацыя ведаў

і зварот да картак, зверка з адказамі на экране, ці ўсе мэты дасягнуты, прагаворванне адказаў

Састаўленне пасловіц пра здароўе

Стадыя “Рэфлексія”

Кантроль засваення ведаў: або прыём “тоўстыя” і “тонкія” пытанні (сфармуляваць па тры і такіх і такіх пытанні , звязаных з тэмай ўрока, і апытаць адзін аднаго, можна карыстацца падручнікам і сшыткам(тонкія- тыя, што патрабуюць простага адказу: Хто? Што? Калі? Тоўстыя – тыя, што патрабуюць аргументаванага адказу: Чаму? У чым розніца? Што будзе, калі?) або

Самастойная работа па двух варыянтах, узаемакантроль і ўзаемаацэнка

Варыянт №1

  1. У якім выпадку размова ідзе аб вадародзе як аб хімічным элеменце:

а) ім напаўняюць паветраныя шары

б) уваходзіць у састаў цукру,

в) дрэнна раствараецца ў вадзе,

г) з’яўляецца бясколерным газам

  1. Прыметы, якія характарызуюць фізічныя ўласцівасці вадароду, пералічаны ў радзе:

а) газ, самы лёгкі, бясколерны;

б) жоўтага колеру, без паху, газападобны;

в) лягчэйшы за паветра, мае рэзкі пах, бясколерны;

г) вадкасць, бясколерная, салодкая на смак.

  1. Рэакцыя вадароду з азотам адносіцца да рэакцый:

а) гарэння, б) акіслення, в) замяшчэння, г)злучэння.

  1. Разлічыце масу (г) вадароду хімічнай колькасцю 2,5 моль:

а) 5, б) 4, в) 16, г) 12.

  1. Канчатковым прадуктам у ланцужку хімічных ператварэнняў

Н2О→Н2 +S→? з’яўляецца:

а) аміяк, б) серавадарод, в) вада, г) чадны газ.

Варыянт 2

  1. У якім выпадку формула характарызуе вадарод як простае рэчыва: а)NH3, б) H2, в) H2S , г)Н2О?

  2. У якім сцверджанні размова ідзе аб хімічных уласцівасцях вадароду: а)лягчэйшы за паветра, б) не мае паху, в)гарыць у кіслародзе, г) дрэнна раствараецца ў вадзе?

  3. Рэакцыя вадароду з азотам адносіцца да рэакцый: а) раскладання, б) гарэння, в) злучэння, г) замяшчэння.

  4. Якую хімічную колькасць (моль) складаюць 34 г вадароду: а)4, б) 8, в) 10, г) 17?

  5. Канчатковым прадуктам у ланцужку хімічных ператварэнняў

Н2О→Н2 +Cl2→? з’яўляецца:

а) кісларод, б) вадарод, в) вада, г) хлоравадарод.


Абменьваемся сшыткамі і ажыццяўляем узаемакантроль звяраючыся з варыянтамі рашэння на экране:

Варыянт 1 Варыянт 2

№1. б №1. б

№2. а №2. в

№3. г №3. в

№4. а №4. г

№5. б №5. г


і ўзаемаацэнку, карыстаючыся табліцамі №№ 1,2:

Табліца №1. Колькасць балаў за кожнае заданне

Нумар

задання

Максімальная колькасць балаў за заданне

1

2

3

4

5

2

4

6

8

10

Агульная сума балаў

30

Табліца №2. Шкала пераводу агульнай колькасці балаў для выстаўлення адзнакі

Сумарная колькасць балаў

Адзнака

1

2

3-5

6-8

9-11

12-14

15-18

19-23

24-28

29-30

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Пасля заканчэння работы прапаную падняць руку тым, хто атрымаў 10, 9, 8,і г.д. і здаць мне сшыткі на праверку. Адзнаку магу павысіць таму, хто аб’ектыўна сябе ацаніў.

Дамашняе заданне: І узр. § 29, № 536

ІІ узр.§ 29, № 536,537 (а-д)

ІІІ узр § 29, № 537 (а-д), 543

Падвядзенне вынікаў урока: Закончыць сказы: Вадарод узаемадзейнічае з ______ рэчывамі неметаламі. Большасць рэакцый працякае пры _________. Узаемадзеянне вадароду з простымі рэчывамі адносіцца да рэакцый _____

Рэфлексія.

Закончыць сказ: “За чарговыя 45 хвілін майго адзінага і каштоўнага жыцця я даведаўся, што…”