Урок матэматыкі ў 3 класе
Тэма:”Доля ліку”
Мэта: фарміраванне у навучэнцаў паняцця “доля ліку”, умення знаходзіць долі лікаў.
Задачы:
Адукацыйная:
стварыць умовы для фарміравання ўяўленняў вучняў аб дзяленні на роўныя часткі прадметаў, геаметрычных фігур, лікаў, велічынь.
Развіваючая:
Выхаваўчая:
Метады:
па крыніцах ведаў: слоўны;
па ступені ўзаемадзеяння настаўнік-вучань: дыялог;
адносна характару пазнаваўчай дзейнасці: рэпрадуктыўны, часткова-пашуковы.
Формы працы навучэнцаў: франтальная, парная, самастойная, калектыўная.
Тып урока: урок тлумачэння новых ведаў, урок-даследванне.
Абсталяванне: падручнік “Матэматыка: вучэб.дапам. для 3 кл. 1 частка” Т.М.Чабатарэўскай, камп’ютар, тлумачальны слоўнік, 2 мячы, рознакаляровыя карткі з дыферынцыраванымі заданнямі, яблык, у кожнага вучня на парце ліст самаацэнкі, 3 кругі, 3 квадраты, нажніцы, карткі – загадкі, каляндары.
Ход урока
Слайд 1.
I. Арганізацыйны момант.
Праверка класа гатоўнасці да ўрока. Псіхалагічны настрой.
Скажам “Добры дзень” рукамі (паціскаюць адзін аднаму рукі).
Скажам “Добры дзень” вачамі (глядзяць адзін на аднаго і ўсміхаюцца).
Падорым усмешку адзін аднаму і пажадаем удачы.
Слайд 2.
Зараз ты правер, дружок,
Ці гатоў пачаць урок.
Праверылі ? Сядайце,
Дружна працу пачынайце!
Будзем дружна працаваць,
Будзем веды набываць.
- Паважаныя дзеці! Вы ведаеце, што кожны урок матэматыкі для вас незвычайны таму, што што вы кожны раз адкрываеце нейкую тайну, нешто новае. Матэматыка - навука таямніц: таямніц лікаў, дзеянняў, выразаў, задач…
- Сёння я прапаную нам правесці ўрок – даследванне. А што значыць даследваць? Вось як тлумачальны слоўнік тлумачыць значэнне слова даследваць – правесці навуковае вывучэнне, выясненне. Сёння нам з вамі трэба шмат чаго новага высветліць і вывучыць. А дапамагаць будуць падручнікі, карткі, дыдактычны матэрыял. Даследваць тэму будзем па этапах (этапы напісаны на дошцы ў выглядзе плана).
Слайд 3.
План
Зарадка для розуму.
Вызнач тэму ўрока.
Новая тэма.
Практычны.
Работа з падручнікам.
Праблемны.
Чаму роўна доля?
Праверка ведаў.
Вынікі даследвання.
II. Вусныя лічэнні.
Слайд 4.
Этап 1.Зарадка для розуму.
Мэта: паўтарыць табліцу множання і дзялення з лікам 4.
1. Гуляюць у групах па радах “Ты – мне, я – табе”. Кідаюць мяч адзін аднаму і гавораць прыклад з табліцы на 4.
2. У нас у школе задачкі коціка Лічылкі.
У адным вялікім доме 4 кошкі жылі.
Усе вечарам сустракаліся і маркі дзялілі.
У іх 36 марак было. Па колькі кожная кошка сабе ўзяла? (36:4=9)
3 коцікі вечарком заглянулі да кошкі ў дом.
-Ты звяжы нам насочкі з поўсці, што ў клубочку. Памажыце, дзеці, палічыць, колькі трэба ёй звязаць? (4*3=12)
Зварыла кошка коцікам 27 рыбак.
Па 3 хапіла ўсім. Колькі коцікаў рыбку з’ядуць? (27:3=9)
У кожнай мамы-кошкі па 3 маленькія крошкі.
Колькі усяго крошак у двары сядзяць, калі кошак 5? (3*5=15)
Вось яшчэ адна задачка.
На лясной палянцы стаіць хатка.
У ёй жыве 4 коцікі, кожны вучыць 7 мышак.
Палічы, колькі мышак у гэтых настаўнікаў? (7*4 =28)
4 коцікі ў лес пайшлі і па 6 грыбоў знайшлі.
Ну, скажы, хто гатоў, колькі знойдзена грыбоў? (6*4=24)
Заглянулі ў клас рабяты, а там за партамі звераняты.
За кожнай партаю па 2: па 2 коцікі, па 2 кошачкі.
Колькі ж усяго зверанят, калі ў класе 8 парт? (2*8=16)
16 сшыткаў Мурзік узяў і коцікам іх раздаў.
Кожны атрымаў па 2. Колькі коцікаў палічы? (16:2=8)
3. Падвядзенне вынікаў 1 этапа.
- Чаму вы так хутка перадавалі мяч адзін аднаму?
- Чаму задач, хоць было шмат, а справіліся з імі так сама хутка?
- Важна ведаць табліцу?
Этап 2. Вызнач тэму ўрока.
Слайд 5.
Мэта: развіваць уменне састаўляць і рашаць выразы.
Тэма нашага ўрока … Вось бяда, прапала тэма ўрока! Ніхто не бачыў? Прыйдзецца вам яе самім назваць. Давайце рашым, а адказы размесцім у парадку ўзрастання.
(На дошцы толькі адказы 52 9 30 20, а на адваротным баку літары Д, О, Л, Я).
Да ліку 50 дадаць дзель лікаў 10 і 5 =52
Суму лікаў 20 і 25 падзяліць на 5 = 9
Ад здабытку лікаў 6 і 7 адняць 22 = 20
Ад ліка 70 адняць здабытак лікаў 5 і 8 = 30
Што сказаць пра лікі адказу? (адназначныя і двухзначныя)
Размясціце адказы ў парадку ўзрастання.
Якая ж тэма ўрока? (пераварочваюць карткі, складаюць слова “доля”). Што ж такое доля?
III. Работа над тэмай урока.
Слайд 6.
Этап 3. Новая тэма
Мэта: пазнаёміць дзяцей з атрыманнем долі ліка.
- Бяру яблык.
- Якія думкі з’явіліся, убачыўшы яблык? Вось вам задача.
- 8 яблыкаў патрэбна раздзяліць паміж 2 братамі. Колькі яблыкаў атрымае кожны брат? Як раздзеліце яблыкі? (8:2=4)
- Цікава, ці змогуць два браты раздзяліць паміж сабой 1 яблык?
- Што атрымаецца? (палова)
- Палова – гэта частка, доля цэлага ліка. Людзям часта прыходзіцца дзяліць цэлае на долі. Самая вядомая доля – гэта палова. Дзе і калі можна пачуць словы з прыстаўкай “паў”? Вы чуеце іх кожны дзень: паўгадзіны, паўкілаграма, паўлітра.
- І так вернемся да нашага яблыка. Кожны брат возьме адну з двух аднолькавых частак. На матэматычнай мове гэта запісваецца так ½.
- Што азначае лік над лініяй? А што пад лініяй?
- Гэта запісана доля ліку.
Вывад: тэма ўрока “Доля ліку”. Малайцы.
Фізкультхвілінка.
Слайд 7.
Этап 4. Практычны.
Мэта: навучыць дзяцей практычна атрымліваць долі.
Слайд 8.
- Вазьміце два аднолькавыя кругі. Адзін раздзяліце на 2 роўныя часткі.
- Колькі долей у цэлым крузе? Цэлы круг – гэта 1, а палавіна? Падпішыце абедзве палавінкі (1/2).
Вазьміце 2 квадраты. Падзяліце, падпішыце і пакажыце ½ квадрата.
- А як атрымаць ¼ долю круга, квадрата?
- А яшчэ далей можна дзяліць круг і квадрат на часткі?
(паказ нагляднага дэманстратыўнага матэрыяла “Долі”)
Этап 5. Работа з падручнікам.
Слайд 9.
Мэта: замацаваць правіла запісу долі ліка і вучыць рашаць простыя задачы на знаходжанне ½, 1/3 долей ліку.
Работа с правілам на с.32.
Заданне 1. Назавіце, якую долю складае зафарбаваная частка кожнага прамавугольніка.
Заданне 2. Нарысуйце фігуры ў сшытку і зафарбуйце долі фігур.
Этап 6. Праблемны.
Слайд 10.
Мэта: фарміраваць уменне параўноўваць долі.
1. Работа з камп’ютарам. Гульня “Гаршочак мёду” (слайды).
- Дапамажыце Віні Пуху падзяліць гаршчочак мёду паміж сябрамі.
- Якую долі атрымаў кожны з іх?
Запісаць у сшытак.
Зрокавая гімнастыка “Злаві сняжынку”.
Этап 7. Чаму роўна доля?
Слайд 11.
Мэта: вучыць знаходзіць долю ліка
- Уявіце, што круг – гэта смачны торт. Колькі каштуе торт? А што даражэй – цэлы торт ці яго частка?
- Цэлы торт каштуе 20 рублёў. Колькі будзе каштаваць ½ частка торта? Больш ці менш? Як даведацца? А ¼, 1/5?
- А ў колькі разоў цэлы торт будзе даражэй за ½, 1/4, 1/5, 1/10?
Работа ў парах з каляндаром.
- Колькі месяцаў у годзе?
- Якую частку года складае 1 месяц?
- Якую частку года складае лета?
- Задайце яшчэ пытанні, выкарыстоўваючы каляндар.
Этап 8. Праверка ведаў.
Слайд 12.
Мэта: праверка ведаў
Дыферынцыраваная работа.
(карткі на паперы рознага колеру)
Чырвоная картка.
У каробцы 18 алоўкаў. Колькі алоўкаў складаюць: ½, 1/3, 1/6, 1/9, 1/18 ?
Зялёная картка.
У бідоне было 24 літры малака. Колькі літраў малака складаюць ½, 1/3, 1/24
Жоўтая картка.
Замалюй

½ ¼
IV. Вынік урока.
Слайд 13.
Этап 9. Вынікі даследвання
Мэта: падвядзенне вынікаў урока
Чаму навучыліся на ўроку?
Што новага даведаліся?
Ці спадабаўся ўрок? Чым і што?
Ацаніце свае веды і выберыце месца ў групе колеру:
чырвоны - зразумеў і магу іншым дапамагчы,
зялёны – зразумела,
жоўты – яшчэ не ўсё зразумела.
Дамашняе заданне.
С.33 №5, №6