Сценарная разработка открытого классного часа
“ЯК ТЫ СЭРЦУ МАЙМУ МІЛА, ДАРАГАЯ БЕЛАРУСЬ”
Автор: Вают Елена Ананиевна, учитель начальных классов
Несвиж
2016
Мэта: выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасці праз асэнсаванне нацыянальных каштоўнасцей, традыцый.
Задачы: садзейнічаць фарміраванню ў вучняў грамадзянскасці і патрыятызму, стварыць умовы для развіцця інтарэса да гісторыі і культуры свайго народа, выхоўваць беражлівае стаўленне да роднай мовы, нацыянальных традыцый.
Абсталяванне: карты РБ, ілюстрацыі, праектар, беларускія касцюмы
Ход мерапрыемства
Настаўнік чытае верш
Слайд 1
На карце вялікага свету
Яна, як зялены лісток,
Песня гарачага лета,
Крынічнай вады глыток.
Адвечная калыханка,
Душы запаветны куток,
Трапеча гарачым ранкам
На дрэве нястомны лісток.
А ў навальніцу б’ецца,
Нябачна паміж лісця,
Як роднае матчына сэрца,
Што мне даражэй жыцця.
Любіць сваю краіну немагчыма, калі не ведаеш, чым яна жыла, як жыве зараз, да чаго імкнецца. Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ, бадай, самая галоўная наша задача. Такім чынам, мы будзем адказваць на пытанне: «Якая яна, наша Беларусь?» і будзем казаць нашай краіне “Як ты сэрцу майму міла, дарагая Беларусь!”
Слайд 2
2016 год аб’яўлены Годам культуры. Што такое культура?(адказы вучняў)
Слайд 3
Настаўнік: Культура — спалучэнне рэчыўных і духоўных каштоўнасцяў, што ствараюцца людзьмі ў ходзе працы для задавальнення сваіх патрэбаў і перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
Слайд 4
Загадки к кроссворду:
1. Там можно посмотреть мультфильмы,
Журналы, клипы, кинофильмы.
Идём туда мы целым классом.
Там – хорошо, там просто – классно!
Там что-то не были давно,
Пора бы посетить … ( кино)
2.Петь, рисовать, лепить искусно
Нельзя прожить нам без … (искусства)
3 . Здесь балерины, балероны
Благодарили нас поклоном.
На сцене танцевали чудно,
И в зале было многолюдно.
Спектакля лучше в мире нет,
Чем этот сказочный... (балет)
4.Творчество народное
Для детей – опора
Нельзя народу нашему
Прожить без …(фольклора)
5.Кто очень дружен будет с ней,
Будет вчетверо умней. (литература)
6. Нам экскурсовод сказал,
Как пройти в такой-то зал.
Мумию мы посмотрели,
В чем ходили, разглядели.
Даже мамонт здесь стоит,
Глаз закрыл, как будто спит.
Если ты не ротозей,
То иди скорей в... (музей)
7. Невелика страна наша
Но талантлив наш народ
О белорусских умельцах
На весь мир молва идет (народные промыслы)
8. Ой, звенит она, звенит,
И грустит, и веселит.
С переливами несется,
В душе чувством отзовется (музыка)
Настаўнік:
- Паглядзіце, што вы бачыце на дошцы? (карта Беларусі)
- А сёння мы з вамі створым сваю карту Беларусі - карту культурных дасягненняў і багаццяў Беларусі.
(Здымаецца карта, застаюцца контуры)
Заданні:
(Вучні прымацоўваюць назвы гарадоў - абласных цэнтраў)
Вучні чытаюць вершы:
Яна мне дадзена адзіная
На ўсё жыццё, на цэлы век.
Мая адзіная, радзімая
Ў вянках лясоў і стужках рэк.
Заўсёды самая прыветная,
Як сонца, свеціцца сама,
Жыве, як мара запаветная,
І роўных ёй — нідзе няма.
Яе праменнямі сагрэтая,
Наліта сілай маладой,
Іду, нястомная, па свету я
Яе часцінкаю жывой.
І ганаруся ўсюды смела я,
Што вырасла на той зямлі,
Якую клічуць Руссю Белаю,
Што тут дзяды мае жылі
Настаўнік: Раскажыце, што вы ведаеце пра Беларусь.
(Вучні расказваюць пра Беларусь. Прымацоўваюць адпаведныя карцінкі на карту)
Вучань: Мінская вобласць прыцягвае турыстаў разнастайнасцю гістарычных прыгожых месцаў:возера Нарач, Браслаўскія азёры, Курган Славы, Хатынь, найпрыгожымі замкамі князёў Радзівілаў у г. Нясвіжы.
Настаўнік: На тэрыторыі Магілёўскай вобласці размешчана вялікая колькасць найважнейшых гісторыка-архітэктурных помнікаў, сядзіб, паркаў, палацаў. На вакзале Магілёва вас сустрэне скульптура станцыйнага наглядчыка. А ў цэнтры горада - помнік «Астролаг» аўтарства вядомага скульптара Уладзіміра Жбанава. Кампазіцыя размешчана каля кінатэатра «Радзіма»: у цэнтры яе размешчаны велізарны тэлескоп, у якога на крэсле сядзіць той самы звездочет. Вакол ўстаноўлена 12 велізарных крэслаў, кожнаму з якіх адпавядае свой знак задыяку.
Вучань: Гораду Магілёву больш за 600 гадоў, у Магілёўскай вобласці нарадзіўся і вырас наш Прэзідэнт, Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка
Настаўнік: Адна з галоўных славутасцей Гомельскай вобласці - старажытны Тураў - згадваецца ў летапісах з 980 года. Менавіта тут быў пабудаваны другі па велічыні пасля полацкай Сафіі храм (на жаль, не ацалеў з-за багністых глеб), а ў 1056-1057 гадах створаны адзін з першых помнікаў ўсходнеславянскай пісьменнасці - Тураўскае Евангелле. У палескім горадзе жыў і тварыў знакаміты "беларускі Златавуст" - прапаведнік і багаслоў Кірыла Тураўскі. Да нашых дзён у Тураве захаваліся гарадзішча Х-XIII стагоддзяў з фрагментамі храма і жылых пабудоў.
Вучань: Віцебская вобласць - у г. Віцебску праходзіць «Славянскі базар» - гэта фестываль культуры, таксама выпускаюць тэлевізары «Віцязь».
Настаўнік: Старажытны горад Полацк запрашае гасцей , дзе яны змогуць наведаць Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, музей беларускага кнігадрукавання, краязнаўчы і экалагічны музеі і шмат іншых цікавых мясцін.
Вучань: Брэсцкая вобласць прыцягвае ўвагу замежных гасцей, ды і жыхароў нашай Рэспублікі гістарычнымі помнікамі, адным з якіх з'яўляецца Брэсцкая крэпасць - герой, запаведнік «Белавежская пушча», дзе знаходзяцца пад аховай дзяржавы шмат рэдкіх жывёл і птушак, а таксама раслін, якія занесены ў чырвоную кнігу. Тут жа знаходзіцца Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ...
Вучань:Гродзенская вобласць. Тут вельмі шмат старадаўніх замкаў: Лідскі замак, Мірскі замак, замак у Наваградку, руіны Крэўскага замка ...
Вучні чытаюць вершы:
Яна мне дадзена адзіная
На ўсё жыццё, на цэлы век.
Мая адзіная, радзімая
Ў вянках лясоў і стужак рэк.
Заўсёды самая прыветная,
Як сонца, свеціцца сама,
Жыве, як мара запаветная,
І роўных ёй — нідзе няма.
Яе праменнямі сагрэтая,
Наліта сілай маладой,
Іду, нястомная, па свету я
Яе часцінкаю жывой.
І ганаруся ўсюды смела я,
Што вырасла на той зямлі,
Якую клічуць Руссю Белаю,
Што тут дзяды мае жылі
Настаўнік: Сёння да нас у госці завітала свая гульня “Мая Беларусь”.
Вы бачыце экран, разбіты на сектары: “Гісторыка-геаграфічны”, “Славутыя людзі зямлі беларускай”, “Мой родны Мінск”, “З рога ўсяго многа”. Кожная тэма мае пяць пытанняў рознага ўзроўню складанасці. Самае лёгкае пытанне каштуе 10 балаў, самае цяжкае — 50 балаў. Пытанні можна выбіраць у рознай паслядоўнасці.
(Пытанні суправаджаюцца паказам слайдаў)
Сектар “Гісторыка-геаграфічны”
Балы | Пытанне | Правільны адказ |
10 | Назавіце плямёны, ад якіх бяруць пачатак беларусы. | Крывічы, дрыгавічы, радзімічы. |
20 | Якія краіны мяжуюць з нашай рэспублікай? | Расія, Украіна, Польшча, Літва, Латвія. |
30 | Якая жывёла з’яўляецца сімвалам нашай краіны? | Зубр. |
40 | “Сюрпрыз”. Адкуль з’явіўся выраз “зямля пад белымі крыламі”? | Ад белых крылаў буслоў. |
50 | Чаму наша краіна завецца Беларусь? | Свелыя валасы, блакітныя вочы, белае льняное адзенне людзей. Не былі пад гнётам татара-мангольскага нашэсця, таму чыстыя, белыя, свабодныя. |
Сектар”Славутыя людзі зямлі беларускай”
Балы | Пытанне | Правільны адказ |
10 | Назавіце першага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. | Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка. |
20 | Каму належаць радкі гэтага верша? Я хацеў бы спаткацца з Вамi на вуліцы У цiхую сінюю ноч I сказаць: Бачыце гэтыя буйныя зоркi? Ясныя зоркi Геркулеса? Да iх ляцiць наша Сонца, I нясецца за Сонцам Зямля, Хто мы такiя? Толькi падарожныя-папутнiкi Сярод нябёс. Нашто ж на Зямлi Сваркi і звадкi, боль і горыч Калi ўсе мы разам ляцiм Да зор? | Максіму Багдановічу. |
30 | “Музычны перапынак”. | Танец «Мікіта» |
40 | Як звалі асветніцу, па заказе якой майстар Лазар Богша выканаў праваслаўны крыж? | Еўфрасіння Полацкая. |
50 | Вы бачыце помнікі вядомым беларускім пісьменнікам і героям іх твораў. Назавіце гэтых пісьменнікаў. | Якуб Колас, Янка Купала. |
Сектар “Мой родны Мінск”
Балы | Пытанне | Правільны адказ |
10 | Як называецца парк, дзе дзеці і дарослыя могуць назіраць за жыццём каля 190 відаў жывёл? | Мінскі заапарк. |
20 | Назавіце месца адпачынку, што знаходзіцца ў цэнтры сталіцы? | Дзіцячы парк імя Максіма Горкага. |
30 | “Сюрпрыз”. Які від транспарту з’явіўся ў сталіцы апошнім? | Метро. |
40 | Як называецца ордэн, які ўзвышаецца на стэле на Плошчы Перамогі? | Ордэн Перамогі. |
50 | Як называвецца самая вялікая плошча ў цэнтры сталіцы? | Плошча Незалежнасці. |
Сектар “З рога ўсяго многа”
Балы | Пытанне | Правільны адказ |
10 | “Збяры скорагаворку” (з двух частак). | |
Вырасцілі Фрол і Лора… | Вырасцілі Фрол і Лора боб, фасолю, памідоры. |
Просіць Лорка Борку… | Просіць Лорка Борку выгаварыць скорагаворку. |
Малюе Тамара кальмара… | Малюе Тамара кальмара, а Фрося ласося. |
Забелена грэчка ў полі… | Забелена грэчка ў полі, загулі над рэчкай пчолы. |
20 | “Конкурс загадак”. | |
Два браты глядзяць ў ваду, а ніколі не сойдуцца. | Берагі. |
Жыве без цела, гаворыць без языка,ніхто не бачыць, а ўсякі чуе. | Рэха. |
У чырвоным падпечку сядзяць белыя авечкі. | Зубы. |
Адна ў лесе з белай карой, паю вас сокам веснавой парой. | Бяроза. |
30 | “Збяры прыказку” (з двух частак). | |
Лепш сто сяброў… | Лепш сто сяброў, як сто рублёў. |
З кім пазнаешся… | З кім пазнаешся, такім і станешся. |
Век пражыць… | Век пражыць — не кашулю пашыць. |
Хто пытае… | Хто пытае, той шмат знае. |
40 | “Адгадай казку”: | |
Думала Ліса на цэлы дзень наесціся, але нават і пакаштаваць ежы не прыйшлося. | “Лісіца і Журавель”. |
Прынесла курачка сена карове. Карова з’ела сена і дала масла. | “Як курачка пеўніка ратавала”. |
Добрае проса ўрадзіла, ды адно бяда: унадзіўся ў яго жораў лятаць – усё чыста пабіў, паламаў сваімі доўгімі нагамі. | “З рога ўсяго многа”. |
Вось пайшоў раз кот ў лес на паляванне і заблудзіўся. Шукаў-шукаў дарогу дадому – не знайшоў. Сеў пад ялінкай і плача. | “Як кот звяроў напалохаў”. |
50 | “Свая гульня”. “Загадкі-жарты”: | |
Якое ласкавае імя хлопчыка расце ў жыце? | Васілёк. |
Чатырма літарамі напішы “сухая трава”. | Сена. |
Пад які куст заяц садзіцца, калі дождж ідзе? | Мокры. |
Што стаіць пасярод зямлі? | Літара “М”. |
Вучні чытаюць вершы:
Ты такі ненаглядны —
Мой радзімы куточак зямлі.
Ты такі ненаглядны —
Край, дзе крылы ўзнімаюць буслы,
Дзе асколачкам неба
Васілёк у мірным полі цвіце
І ля кожнай хацінкі
Прыгажуня бяроза расце,
Край азёраў глыбокіх
І чаромхавых белых завей,
Ідэалаў высокіх,
Працавітых і шчырых людзей.
Тут з адкрытай душою
Запрашаюць гасцей у свой дом.
Тут накормяць, напояць,
Абагрэюць сардэчным цяплом.
Настаўнік: Нацыянальная беларуская кухня вызначаецца вялікай разнастайнасцю страў. Я падрыхтавала меню традыцыйных беларускіх страў, якімі вас маглі пачаставаць раней.
Жур – суп (посны, малочны або мясны) на аснове аўсянага адвару
Панцак – пярловы суп з грыбамі.
Яешня – традыцыйная страва са смажаных яек.
Мачанка – мяса з рэбрамі і сялянская каўбаса, абсмажаныя, тушаныя і злучаныя з соусам.
Верашчака – традыцыйная беларуская страва з каўбасы і мяса.
Узвар - халодны напой з сухіх яблык і ягад, часам з дабаўланнем мёду.
Настаўнік: Аднак, самай любімай для беларусаў была і застаецца бульба.
Якія стравы з бульбы вы ведаеце?
Гучыць песня “Бульба”
Вучні частуюць гасцей дранікамі.
Настаўнік: На гэтым наша мерапрыемства заканчваецца. Наперадзе ў нас будзе шмат урокаў, экскурсій, на якіх мы з вамі даведаемся пра традыцыі і багацці нашай краіны.