Змітрок Бядуля. Апавяданне “Бондар”
Уклад у развіццё літаратуры:
1. Як Максім Багдановіч праз адаптацыю еўрапейскага вопыту жанрава ўзба гачаў беларускую паэзію, так Бядуля — жанры беларускай прозы.
2. Змітрок Бядуля даў нацыянальнай літаратуры ўзоры мадэрнісцкіх твораў.
3. Бядуля і Багдановіч надалі беларускай літаратуры «адзнаку інтэлігентнасці, культ пачуцця» (Віктар Кава ленка).
4. Пісьменнік стаў распрацоўшчыкам беларускай літаратурнай казкі («Мурашкапалашка», «Скарб»). Позняя творчасць Змітрака Бядулі ў гэтым жанры ўзнімалася да высокага філасофскага абагульнення, глыбокага разумення быцця («Сярэбраная табакерка»).
5. Мова твораў Змітрака Бядулі была настолькі апрацаваная і багатая, што само існаванне яго тэкстаў паўплывала на плённае развіццё беларускай літаратурнай мовы.
Апавяданне “Бондар”
Эвалюцыя творчасці Змітрака Бядулі ішла паралельна з усёй літаратурай: калі фарміраваліся малая проза, апавяданне, потым аповесць і раман, у Змітрака Бядулі з’яўляліся абразкі і імпрэсіі (зборнік «Абразкі»), затым навелы і апавяданні (зборнік «Дэлегатка»), аповесці («Салавей»), а пазней і раман («Язэп Крушынскі»). Абразкі, імпрэсіі і навелы Змітрака Бядулі далі падмурак для станаўлення беларускага апавядання, а пасля — і аповесці, і рамана.
Змітрок Бядуля прыйшоў у слоўнае мастацтва падчас станаўлення новай беларускай літаратуры, якая вялікімі тэмпамі наганяла стра чанае ў двухсотгадовай адсутнасці дру ку на роднай мове. На цыянальная адметнасць беларускага слова нара джалася не толькі з фаль клорнай спадчыны, але з творчага ўзаемадзеяння з суседнімі літаратурамі.
У гэтых працэсах сваімі творамі актыўна ўдзельнічаў Змітрок Бядуля.
Апавяданне «Бондар»1 з’яві лася ў 1920 годзе ў газеце «Беларусь». У ім выявіўся талент Бядуліапавядальніка. У творы спалучыліся лірычны пачатак (напрыклад, рытмізаваная паралельная структура сказаў, шчодрасць на выяўленчыя сродкі) і эпічная форма (напрыклад, строгае следаванне структуры сюжэта). Трэба адзначыць сцісласць тэксту, якая надае твору рысы прыпавесці. Пісьменнік строга адабраў і захаваў толькі тыя элементы гісторыі, без якіх немагчыма перадаць яе трагізм. Кожная частка, абзац, сказ, слова працуюць на выяўленне задумы, ідэі.
Гэта апавяданне не толькі пра бондарства, але пра мастацтва і мастака. Пра ахвярнасць, якой патрабуе высокае майстэрства; апантанасць, без якой немагчыма развіць талент; сэнс жыцця, што бачыцца ў вы яўленні прыгажосці. Пра супрацьстаянне звычайнасці, будзённасці і натхнення, хараства.
Змітрок Бядуля прымушае чытача задумацца аб прызначэнні мастацтва ў жыцці чалавека, аб тым, што «краса і ёсць той спажытак дзеля душы» (Максім Багдановіч), што жыццё без прыгажосці бывае няпоўным. Момант, калі бондар прыступае да работы, аўтар апісвае так: «Цуд пачынаецца». У гэтым імкненні сцвердзіць не ўтылітарны, а духоўны сэнс мастацтва пісьменнік блізкі да Максіма Багдановіча («Апокрыф») і Якуба Коласа («Сымонмузыка»), якія ўвасобілі тэму мастака і мастацтва ў творах пра музы´ку.
Твор «Бондар» — гэта аповед пра не зразуметага ў высокіх памкненнях чалавека, якога не зламала абыякавасць аднавяскоўцаў, і адначасова наіўнага чалавека, што паверыў у асаблівую чуйнасць да хараства мясцовай пані. Яе чэрствасць і абыякавасць, пагарда да вы сілкаў бондара асабліва моцна ранілі прафесійную годнасць Данілы, абразілі яго. Пра гэта сведчыць такая мастацкая дэталь — народны ўмелец нават пагрэбаваў узяць грошы за работу. Гэты драматычны момант абгрунтаваны з псіхала гічнага пункту гледжання, аўтар рыхтуе да яго чытача ад пачатку апавядання, кантрасна супастаўляючы апісанне радасці, захаплення ад творчасці і ўтылітарнапобытавы погляд эстэтычна неразвітых людзей на вынікі гэтай творчасці.
Навакольны свет чакае ад бондара практычнай карысці — зручнага, лёгкага, якаснага посуду. Суседзяў Данілы і пані мала цікавіць багатае духоўнае жыццё майстра. Бондар жа засяроджаны на сваім унутраным адчуванні жыцця і прыгажосці, ён пакутуе, што яго душэўныя парыванні да «чыстай красы», імкненне да мастацкай дасканаласці не запатрабаваны.
У творы паказана вясковая рэчаіснасць, пры гэтым мова пісьменнікаінтэлігента літа ратурная — адшліфаваная, як бондаравы вы рабы. Талент Бядулі выявіўся ў гранічна дакладным адборы слоў, у абсалютнай дарэч насці словаўжывання, у невычэрпнасці сэнсавых адценняў, якія пе радаюцца трапнымі эпітэтамі, яркімі параўнаннямі, народнай фразеалогіяй, багатай сінаніміяй і антаніміяй. У творах, падобных да гэтага, фарміраваліся асновы сучаснай беларускай літаратурнай мовы, таму мова апавядання і сёння ўспрымаецца як сучасная.