


Спосабы запамінання праблемных слоў
(вузельчыкі на памяць)
Словы-выключэнні
(праблемныя словы)
Траур, шасцю, сямю, васьмю, палымяны, старанны, гасцінны, шынель, носьбіт, хрэсьбіны, іншы, меншы, ледзьве, панна, ванна, саванна, юннат, дзяк, булён, старанны, гасцінны, сэрвіс, сервіз, цянь-шанскі, адчай, дызартрыя, дысгармонія, абветранае, рэцэпт, велікамучанік, фарпоставы, прафкам, пяшчота, рошчына, шчасце, ушчуваць, нішчымны, нішчыміца.
ІЛЮСТРАВАНЫ СЛОЎНІК ІНШАМОЎНЫХ СЛОЎ
КВІНТЭСЕНЦЫЯ, -і, ж. (с. -лац. quinta essentia = пятая сутнасць). Аснова, самая сутнасць чаго-небудзь.
Метад асацыятыўнага спіску
(АС-100)
Абанемéнт, абарыгéны, аб’ектыў, абелíск, абрэвіятýра, агрэгáт, агрэсíўны, адажыа, адрас, адрасат, адэкалон, акадэмíчны, акампанемéнт, акрэдытыў, аксесуáр, алегóрыя, алергíя, анекдóт, антрэсоль, ангажэмéнт, апельсíн, апеляцыя, аперáтар, аперэта,аперáцыя, апетыт, аптымíзм, арандáтар, аргументáцыя, аркестрóвы, арсенáл, артыкуляцыя, артылéрыя, архітэктура, архіпелáг, арыгінал, асартымéнт, атэльé, атэстáт, аўтарытэт, ацэтон.
Прыём стварэння слова па зычных літарах
ТЛФН ТэЛеФоН
ЦТЧК ЦёТаЧКа КЛЎН КЛоЎН
РБЛЬ РуБеЛЬ
ЛНДШФТН ЛаНДШаФТНы
ГДТШ яГДТа
Фанетыка
Вымаўлена мілай Венерай (усе зычныя ў фразе санорныя, 11)

Мілая Венера
Рыцар Джордж рэжа шар у чашы – сказ дапамагае запомніць зацвярдзелыя зычныя, якіх у беларускай мове 6: [р], [ц], [дж], [ч], [ж], [ш]. Марыя, Дар’я, пер’е, здароўе.
Лёня, Зося – дзеці (правапіс мяккага знака, фанетычнае падаўжэнне зычных, суседняя мяккасць зычных свісцячыя гукі).
Зося
Рыцар Джордж
ПРАВІЛЫ
Пасля гэтых літар пішацца змякчальны мяккі знак.
Пасля гэтых літар пішацца раздзяляльны мяккі знак.
Гэтыя літары пры падвойным напісанні абазначаюць падоўжаныя мяккія зычныя гукі.
Суседняя мяккасць гукаў [н’],[з’],[с’],[дз’],[ц’].
Літары з,с,дз,ц абазначаюць свісцячыя гукі, якіх у беларускай мове 8:
Лёня
мяккія [з’],[с’],[дз’],[ц’]: звер, смех, дзядуля, пяць;
цвёрдыя [з],[с],[дз]: зоры, сон, пэндзаль;
зацвярдзелы [ц]: цырымонія, цэгла, вучыцца.
шыпячыя [ж] [ш],[дж],[ч].
Стварэнне асацыятыўных фраз
Акуратны акупант гандляваў акумулятарамі.
Атэстацыя аташэ, які любіць атракцыёны.
Вымаўлена мілай Венерай.
Для здароўя трэба есці свежае шчаўе.
Дыскусія пра дысертацыю прафесара.
Карэктны карэспандт карэкціраваў артыкулы пра карупцыю, карыду і карозію металу.
Ландшафт увесь у ландышах.
Лёня, Зося – дзеці .
Няма апетыту пасля апендыцыту.
Пасля апендыкса доўга не мог прыйсці ў сябе.
Панна ў ванне.
Прашчуры рашчынялі хлеб з рошчыны, а нашчадкі не ўмеюць.
Рыцар Джордж рэжа шар у чашы.
У Іўі слухаю салаўіныя трэлі.
У камісіі міс пайшла на кампраміс.
У ягдташа гора – паляўнічы ягады цягне.
Шчаслівы пяшчотна ўшчувае за нішчымны боршч.
Шчэпкі знішчыць дашчэнту і ўшчэнт.
Эпіграма пра праграму. 
Эфектыўнае выкарыстанне каэфіцыента.
Юннат у саванне.
Стварэнне асацыятыўных малюнкаў
Састаў слова

10 часцін мовы
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()
![]()


З + зв. з. = размаляваў
С + гл.з. = расказаў
Дызасацыяцыя, дысгармонія
Назоўнік | Прыметнік | Займеннік | Лічэбнік | Дзеяслоў | Прыслоўе |
| | | | |   |
Асобыя формы дзеяслова |
  Інфінітыў | Дзеепрыметнік |   Дзеепрыслоўе |
Назоўнік
Табліца 1
Правапіс канчаткаў назоўнікаў
Р., Д., М. скл. | і | і | ы | | | | 3 скл. |
Д., М. скл. | е | і | ы | (з)е | (ц)э' (ц)ы | (с)е | 1 скл. |
М. скл. | е | і | ы | у (з)е | у | у (с)е | 3 скл. |
| е ![]() у | ![]() ю | у | | | | |
цвёрдая | мяккая | | г | к | х | |
ж,ш,дж,ч,р,ц |
Табліца 2
Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2 скланення
Канчатак –а (-я) | Канчатак-у (-ю) |
1. Асоб і жывых істот: брата, сына, арла, тыгра, каня, Івана, Васіля | 1. Зборныя прадметы: лесу, парку, саду, дубняку, мурашніку, гаю, сунічніку, натоўпу, люду |
2. Часткі і органы цела чалавека і жывёлы: носа, рота, пальца, зуба, языка. Але: твару | 2. Прасторавыя паняцці: лугу, выгану, папару, лесастэпу, берагу |
3. Канкрэтныя прадметы, якія можна лічыць: дома, нажа, мяшка, камбайна, кажуха, клёна (у значэнні адзінкавай расліны), каменя (у значэнні адзінкавага прадмета | 3. З’явы прыроды (у тым ліку стыхійныя): ветру, снегу, агню, віхру, грому, марозу, змроку, туману, абвалу, шторму |
4. Назвы ўстаноў, грамадскіх і гаспадарчых арганізацый, прадпрыемст-ваў, вайсковых падраздзяленняў: завода, міністэрства, сельсавета, калгаса, батальёна | 4. Матэрыял: стол з дубу, будынак з каменю, крэсла з клёну, сукенка з шоўку |
5. Геаграфічныя і астранамічныя паняцці, назвы населеных пунктаў і мясцовасцей: горада, пасёлка, Мінска, узгорка, бугра, бульвера | 5. Прадметы, часткі якіх можна назваць імем цэлага прадмета: пяску, чаю, лёну, мёду, крупніку, гуляшу, ячменю, цукру, торфу Але аўса, хлеба, жаўтка |
6. Адзінкі вымярэнняў (меры вагі, прамежкі часу, грашовыя адзінкі): грама, кілаграма, пуда, метра, гектара, літра, года, тыдня, месяца, аўторка, верасня, дня, рубля, франка, долара, ампера, вольта Выключэнне: веку, ранку, абеду, з году ў год, без году тыдзень | 6. Рэчыва: цэменту, азону, алюмінію, цынку, вадароду, бензіну, клею, халадніку, пеніцыліну, квасу |
7. Назвы танцаў, гульняў (у тым ліку і спартыўных), геаметрычных цел і фігур, канкрэтных навуковых і спартыўных тэрмінаў і паняццяў: вальса, балета, футбола, гола, квадрата, круга, косінуса, дзейніка, азімута | 7. Разнастайныя апрадмечаныя паняцці, адчуванні, дзеянні, працэсы, стан, уласцівасці, напрамкі ў прасторы, форму, час: вопыту, аб’ёму, поспеху, густу, гатунку, жалю, болю, сну, смаку, настрою, спакою, шуму, розуму, захаду, часу Але: поўдня |
8. Назоўнікі з суфіксам –ок: беражок-беражка, лужок-лужка, вяршок-вяршка, лясок-ляска, садок-садка
![]() ![]()
-ок- | 8. Грамадскія фармацыі, сацыяльна-палітычныя плыні, вучэнні, палітычныя і навуковыя аб’яднанні: феадалізму, капіталізму, імперыялізму, дарвінізму, патрыятызму, рамантызму, нацыяналізму, бюракратызму |
9. Захворванні: апендыцыту, тыфу, радыкуліту, грыпу |
Метад свабодных асацыяцый
Дзеяслоў
Паставіць прапанаваныя дзеясловы ў форму 1 і 2 ас. мн.л. (мы, вы). Складзіце звязны тэкст або вершаванне. Як правіла, у такіх тэкстах сустракаецца зваротак.
Жыць, ісці, пець, цвісці, браць, рваць, несці, плесці, навіць, падсцерагчы, класці, абліць, прывесці, берагчы, аддаваць, прадаваць, прыплысці.
Дзяўчаты
На світанні дзяўчаты іду'ць,
Палявыя букеты нясу'ць
І, шчаслівыя, песні пяю'ць.
Мо з тых кветак вяночкаў наўю'ць?
І куды, прыгажуні, йдзяце'?
Нашто кветачак шмат ірвяце'?
Мо вяночкі вы з іх плецяце'?
Васількі і рамонкі нясё'м,
З іх вяночкі на свята спляцё'м,
На Купалле да вас прынясё'м.
Як рамонкі, цяпер цвіцяце'.
Як жа кветачкі вы бераце',
Мо з сакрэтам якім ірвяце'?
Тады кветачкі ў полі ірвё'м,
Іх пялёстачкі мы беражо'м,
Асцярожна ў букеты кладзё'м.
Далікатна на рукі бяро'м
І крынічнай вадой абальё'м,
А дадому калі прынясё'м,
То радочкі з малітвай вядзё'м.
Незвычайна вяночкі цвіту'ць,
Ад праклёну яны берагу'ць,
Цяпло сонца, зямлі аддаю'ць,
Яны доўга, так доўга жыву'ць.
Сінтаксіс
Граматычная аснова аднасастаўных сказаў.
Маленства час
Узгадваю маленства час,
Калі жыццю вучылі нас:
“Раней устанеш – болей зробіш”.
“Работы ўсёй не пераробіш”.
Было нам цяжка меркаваць,
Як усё гэта ўспрымаць ”.
Асенні настрой
Люблю асеннюю пару,
Калі з палёў усё сабралі,
Калі любуешся барамі,
Хоць трохі сумна на душы,
Што хутка снегу церушыць.
Праца з тэкстамі
Лёня, Зося – дзеці
Лёня, Зося – дзеці,
Найлепшыя ў свеце.
Любяць пасмяяцца,
З Муркай забаўляцца.
Вучаць сваю мову,
У школу гуляюць,
Мяккі знак у словах
Хуценька ўстаўляюць.
Ляльку Лёнька возьме:
Песенькі спяваюць,
Гульні выдумляюць.
З дзьмухаўцоў вяночак
Зоська назвіва,
Процьму кветак дочкі
Маме назбіраюць.
Лёня, Зося – дзеці,
Найлепшыя ў свеце:
Гукі вывучаюць,
Падажэнне знаюць:
Зелле і Купалле,
Спатканне і світанне,
Рыззё і палоззе,
Кассё і калоссе.
Стагоддзе, разводдзе,
Жыццё, узбалоцце,
Ды і падарожжа,
Цішшу, ноччу, збожжа.
Лёня, Зося – дзеці,
Веды папаўняюць,
Мяккасць ад суседзяў
Зычных вывучаюць:
Песні, поспех, есці,
Змены, з’ява, везці.
Дзвюх, Дзвіна і дзверы,
Чацвер, зацвярдзелы.
Але схема, скінуць,
Рэзгіны і згінуць –
Усё дзяўчынкі знаюць
І “дзясяткі” маюць.
Лёня, Зося – дзеці
Лёня, Зося – дзеці,
Найлепшыя ў свеце.
Сонца ўзыдзе ледзьве -
На нагах абедзве.
Ціханька ўсталі.
Ложачкі заслалі.
З тысячай пытанняў
Будуць лезці зрання
Да матулі, бацькі,
Да бабулі, дзядзькі,
Да дзеда Касьяна,
Суседкі Ульяны.
Яблынькі і ружы,
Вішанькі і грушы
Сёстраў падзываюць,
З саду не пускаюць.
Клічуць на прыволле -
У лугі, у поле -
Лотаць з васількамі,
Неба з матылькамі.
Ліпеньскі праменьчык
Планаў не паменшыць
Вельмі ж вабіць рэчка,
Што ля іх мястэчка.
Ладзіць з дзецьмі танцы
У сіненькай альтанцы
Пры старэнькім дрэве
Больш за ўсё ім трэба.
Восеньскімі ранкамі
Сёстры на палянках
Пад карэньчык рэжуць
Процьму сыраежак,
На пяньках - апенькі
(То пяцьсот, то жменька).
А яшчэ мільёны
Белых шампіньёнаў
На лужочку знойдуць
І таксама возьмуць.
Як занесці толькі?
Вунь набралі колькі!
Пара буслоў
На ржышчы так хораша пара буслоў
На фоне рдзянага сонца гуляла…
Іржавасць думак тваіх і слоў
На часткі душу мне і сэрца рвала.
Дні лятуць, імчаць вокамгненна.
Нам імгненні жыцця не злавіць.
Не сталі імглой людскія памкненні –
Імкнуцца час імклівы спыніць.
Ільняны снапок ілжыва
Нам ільва здаецца грывай.
У небе льсніцца павуцінка,
Як сняжынка, як ільдзінка.
Дзяўчына
А сямнаццатай гадзіне
Ва ўніверсітеце
Бачыць Ясь: дзяўчына Зіна
Йдзе па факутэце.
У навушніках… Здаецца,
Што яна ў кароне.
У задуменні… І смяецца,
Пэўна, у палоне
Песняў, думак-разважанняў
Аб жыцці дзявочым…
Можа, аб сваім каханні?
Ясь адводзіць вочы.
“Ува мне жывуць спатканні!
Па жыцця дарозе
Нёс у сэрцы развітанні
Пры белай дарозе.
Аба мне зусім не помніць
Хіба ёсць прычына?
Сум па мне яна не носіць?” –
Думае дзяўчына.
Успаміны недарэчы…
На вачах – слязінкі.
Аб вучобе пры сустрэчы
Гаварыла Зінка.
Метад Цыцарона
Ад’ютант і фельд’егер
Ад’ютант і фельд’егер, прачытаўшы аб’яву ў газеце “Кан’юктура рынка”, аб’ектыўна, а часам суб’ектыўна ацэньваючы свае здольнасці, рашылі стаць ад’ютантамі. Яны прайшлі медкамісію ў ад’юнктуры. Недахопаў у здароўі не было. Праўда, у ад’ютанта быў кан’юктывіт, і яму прыйшлося зрабіць некалькі ін’екцый.
Яны марылі стаць супер’ястрабамі, асамі ў барацьбе з контр’якабінцамі. Што яны толькі не вывучалі, чаму толькі не вучыліся. Яны кіравалі самалётамі на транс’еўрапейскіх авіялініях, завучылі на памяць трохмоўны слоўнік, пераадолелі міжмоўныя перашкоды, запаміналі велізарны аб’ём інфармацыі, у сапраўднасці назіралі за зверхнатуральнымі з’явамі і займаліся іх кіназдымкай, вымяралі зверх’ёмкія між’ядзерныя велічыні, займаліся кан’юктурай старажытных тэкстаў. Аднакурснікі маглі выявіць, што яны не ведалі, як падмануць адзін аднога і падзяліць паміж сабой двух’ярусны ложак.
Дзяк і дыякан
Дружылі дзяк і дыякан. Дзяк быў у ар’ергардзе ўсіх спраў. Ён горш за ўсіх раскладваў пасьянс, складаў дрэнныя фельетоны і п’есы, але шыў парцьеры для ўпрыгожвання інтэр’ера, крыху іграў на фартэпіяна, любіў варыць булёны і жарыў шампіньёны. Дыякан, які жыў на бельэтажы, быў майстрам на ўсе рукі: цудоўна граў у більярд, танцаваў карманьёлу.
Рашылі яны крута змяніць сваё жыццё і сталі кампаньёнамі. Адкрылі гандлёвы цэнтр “Гнездаванне вераб’я”, дзе яны рэалізоўвалі камп’ютары, медальёны, пеньюары. І, як сказалі ў апошнім інтэрв’ю, бюар’ерам у росце іх кар’еры паслужыў д’ябальскі кур’ёзны сон: яны выпадкова прадалі паштальёну замест ласьёну прадалі мыш’як.
Акцёр
Ён з маленства, гледзячы ў заі'ненае вясковае акенца, марыў пра сцэну. Напярэдадні чэрвеньскай спякоты сыграў ролю ў спектаклі “Прадгісторыя безвыходнасці”, цудоўна зымправізаваў, нягледзячы на прадінфарктнае становішча.
Сілуэт жанчыны
У майстра ўкралі сілуэт жанчыны, які ён жадаў паказаць на дэкадзе творчасці. Дэзайн сілуэта быў незвычайна прыгожы, можна сказаць, што сапраўды фенаменальны! На дапамогу яму прыйшоў знаёмы генерал. На пошукі ён паслаў амаль усю артылерыю, пры гэтым сказаўшы, што герой паедзе дадому. Усе старанна шукалі, вывучаючы рэльеф, усю тэрыторыю да апошняй дэталі. Яны шукалі на кожным гектары, ідучы з троххвілінным інтэрвалам. Лейтэнант зайшоў у цырульню і ўбачыў украдзены сілуэт. Цырульнік у гэты час еў бутэрброд. Такім чынам, лейтэнант стаў героем і атрымаў медаль, а цырульнік згубіў свой прэстыж. Яшчэ не раз паказвалі інтэрв’ю майстра, які выказаў падзяку лейтэнанту за дапамогу па тэлевізары.
Сяржант з яфрэйтарам, гледзячы ў каляндар, склалі графік дзяжурстваў. Стары яўрэй у ярмолцы, ідучы паўз мячэць, ялейным голасам павітаўся з суседкай у янотавай шапцы. Тая адказала яхіднай усмешкай.
Не вывучылі фаўны перадгор’я Алатау тры вясёлыя баксёры: адразу пасля раўнда, памыўшыся ў саўне, яны наладзілі клоўнскае шоу. У гэты час на раўце ў славутай фрау іх бацькі, знешне падобныя на акадэміка Ландау, пісьменніка Бернанда Шоу і кампазітара Штрауса, утварылі трыўмвірат, каб абараніць ад лакаўту рабочых пакгаўза.
У адным эшалоне ехалі чацвёра: дырэктар, які частаваў усіх бліскучымі, як жамчужыны, далікатэснымі чарэшнямі з аранжарэі, фельчар – майстар расказваць анекдоты, сакратар – чалавек далікатны і не лодар – і бухгалтар, які трымаў у сакрэце, што выйграў грошы ў латарэю. У галантарэйным магазіне ён купіў чамадан і чахол і адаслаў усё гэта на адрас кватаранта арандатара.
Матэрыял А.У.Саламевіч застаўся незавершаным, але мы можам завяршыць яго, калі пажадаем, бо каля кожнага артыкула ідуць словы “ВНУ – школе”. Давайце працягнем яе справу, бо на 53 годзе яна пайшла з жыцця.