СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Эсэ пра УЛКСМ "Незвычайнае стагоддзе"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Эсэ пра УЛКСМ "Незвычайнае стагоддзе"»

Незвычайнае стагоддзе


Камсамол, маладосць,

Шлях юнацкі, узлётны,

Скрозь дарогі твае,

Ні канца ім, ні краю.


Пятрусь Броўка


Цікава, што ў дзве тысячы васямнаццатым годзе спаўняецца сто гадоў УЛКСМ. Дарэчы кажучы, на гэтую абрэвіятуру я ніколі раней не звяртаў увагі, а толькі чуў у кіно і часам слухаў па радыё. Сутыкнуўся я з гэтай абрэвіятурай, прыняўшы ўдзел у гэтым конкурсе. І аказалася, што гісторыя гэтай моладзевай арганізацыі даўніх гадоў закранула і маю сям’ю. Аказваецца, што ў той час, калі наша краіна звалася СССР, існавалі розныя арганізацыі: акцябраты, піянерская, камсамольская арганізацыі, камуністы. Аб некаторых я чуў, а пра некаторыя не.

Мне захацелася падрабязней даведацца аб гэтай цікавай моладзевай арганізацыі. Са сваім пытаннем я звярнуўся да сваёй бабулі, яе завуць Карасёва Вольга Міхайлаўна.

Што ж яна мне сказала? А вось што: «Нарадзілася я ў канцы пяцідзясятых гадоў і прайшла ўвесь шлях, які быў цікавы для школьніцы таго часу.

Калі я вучылася ў першым класе, то мяне ўрачыста прынялі ў акцябраты, у чацвёртым класе я завязала піянерскі гальштук, у восьмым жа класе я ўступіла ў камсамольскую арганізацыю.

У камсамол я ўступіла ў пачатку красавіка ў адна тысяча дзевяцьсот семдзесят чацвёртым годзе. Быць прынятым у камсамольскую арганізацыю было вельмі добра. Для гэтага трэба было вучыцца на высокі бал, быць актыўным у грамадскім жыцці класа і школы, знаходзіцца ў актыўнай жыццёвай пазіцыі, трэба было цікавіцца ўсім, што адбываецца ў краіне і ва ўсім свеце. Я вучыла на памяць Статут камсамола і добрасумленна выконвала абавязкі, запісаныя ў Статуце. Прыём у камсамол праходзіў у райкаме, усё было вельмі ўрачыста. Усё было настолькі сур’ёзна, што я да гэтага часу памятаю, як страшна было заходзіць у піянерскі пакой, дзе ішоў сапраўдны экзамен.

Нарэшце наступіла яна, урачыстая хвіліна. Ты камсамолка! А раз так, то і попыт з цябе ўжо іншы. У гэты ж дзень, тым, хто быў прыняты, уручалі камсамольскі білет і значок. А гэта ўжо накладвала шмат абавязкаў. А калі раптам нехта мог парушыць Статут або дысцыпліну, тых маглі выключыць з камсамола, а гэта лічылася сур’ёзным пакараннем».

Мне стала цікава: як жа жыла моладзь у той час?

«Гэтак жа, як і сённяшняя. Проста ўсё залежыць ад чалавека, а потым ужо ад часу. Можна жыць цікава, а можна проста жыць, дэградаваць, нічым не цікавіцца.

Святы, вечары, сустрэчы, камсамольскія сходы, суботнікі, дапамога ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, зборы макулатуры... Пра гэта памятае і можа расказаць кожны камсамолец. Толькі вось перадаць атмасферу ўсіх гэтых мерапрыемстваў вельмі цяжка. Я думаю, што камсамол быў тады сапраўднай школай, ён выхоўваў будучыя маладыя кадры савецкай гаспадаркі. Камсамольскае слова не разыходзілася са справай.

На мой погляд, сёння моладзь менш арганізавана, менш актыўная. Хацелася б, каб лепшыя традыцыі камсамольскай арганізацыі знайшлі месца ў новым жыцці, але зараз зрабіць гэта нялёгка, унучак!»

У канцы свайго аповеду бабуля сказала, што гады, звязаныя з камсамолам, гэта гады яе вучобы ў школе, у вучылішчы, гэта гады яе юнацтва. І з гонарам яна кажа: «Юнацтва маё – камсамол».

З заміраннем слухаў я бабуліны ўспаміны пра гэты незабыўны час. Мне стала нават крыўдна, чаму ж зараз няма гэтых арганізацый. Змяніўся час і стаўленне сучасных людзей да каштоўнасцяў, правілаў і звычаяў мінулага, толькі радкі Янкі Купалы нагадваюць пра той цудоўны час:


Гэй ты, моладзь, наша змена,

Камсамольцы, камсамолкі,

Як жа светла, як адменна

Свеціш колерам вясёлкі!