Нясем сваю мы спадчыну, Здабытую ў вяках, Шануем песню матчыну – Наш неацэнны скарб. Яна для нас крыніцаю Жывей вады звініць, Каб не маглі забыцца мы, Дзеля чаго нам жыць .
Асобую ролю ў інтэр’еры традыцыйнага жылля адыгрывалі тыя рэаллі , што выконвалі жыццёвыя важныя практычныя і ідэйна-абрадавыя функцыі: печ , парог , покуць , стол , лавы , абразы , ручнікі , посцілкі , куфар з посудам , кухонны посуд і інш .
Да 1860-х гадоў большасць вясковых хат былі курнымі . Яны мелі высокую авальна-выпуклую , “гарбатую” столь , што заканчвалася ў цэнтры невялікай адтульнай (дымнікам верхнікам) і тры невялікія валакавыя вокны . Справа , радзей злева ад парога , стаяла глінабітная печ , па дыяганалі ад яе – покуць з абразамі .
Хата мела высокі парог і нізкія дзверы , што паварочваліся ў драўляных петлях (“на бегунах”) . Парог лічыўся межай абжытай прасторы , якая знаходзілася пад аховай духаў , выхадам у іншы свет .
У кутку паміж парогам і печчу размяшчаўся качарыжнік .
Покуць – самае шаноўнае месца ў хаце . Яна ўвасабляла ў сабе храм у мініяцюры і выконвала функцыю іканастата . Тут віселі абразы , убраныя чыстымі ўзорнымі ручнікамі (набожнікамі) , пучкі асвячоных у царкве жыццёвых каласоў і траў; пасля зжынак сюды ўрачыста ставілі першы нажаны сноп-”гаспадар” . На покуці стаяў стол , засланы чыстым абрусам , тут заўсёды пакідалі хлеб-соль , прыкрыты ручніком ці абрусам .
У зімовы час у сялянскай хаце збіраліся на вячоркі: гульні , песні чаргаваліся з прадзеннем , ткацтвам , вышываннем , вязаннем . Мужчыны рабілі посуд , выразалі лыжкі , плялі кошыкі , лапці , майстравалі прыладу .
Нам продкаў кемнасць захавала Шмат весцяў дзіўных з быўшых год, Хоць гэтых весці ўжо нямала У няпамяць кінуў сам народ. Усѐ ж яшчэ штось засталося Унукам з прадзедаў жыцця... Я. Купала
Прылада для прадзіва. На Беларусі вядомы два тыпы калаўрот-стаяк і ляжак. Абодва тыпы мелі аднолька- выя рабочыя часткі: кола, педаль, якой кола прыводзілася ў рух і прадзільны апарат. Апошні складаўся са стрыжня і размешчанай на ім шпулькі для намотвання пражы і маленькіх калёсікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вялікім колам. У калаўроце-стаяку кола знаходзілася паміж дзвюма вертыкальнымі стойкамі над прадзільным апаратам. Найбольш распаўсюджаным у Бярозаўскім раёне быў калаўрот- стаяк.
Драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі. Менавіта на ёй умацоўвалася кудзеля. Вядомы 4 асноўныя тыпы: лапатападобныя, прасніца-грэбень, прасніца-вілы, прасніца-кій. Для Бярозаўскага раёна найбольш характэрны лапатападобныя прасніцы. Іх рабілі з суцэльнага кавалка дрэва (частка ствала з карэнішчам) ці з 2 частак – лопасць пад прамым вуглом устаўлялі ў днішча або адтуліну ў лаве. Прасніцу аздаблялі разьбой –фігурна апрацоўвалі ножкі, выпілоўвалі ножкі, выпілоўвалі краі лопасці.
Прылада для абівання лѐну. Прамавугольны драўляны бру- сок даўжынёй 25 – 30 см (да ручкі). Ва ўсходніх славян вя- домы з VII ст.
Выраблялася са свінога шчаціння і выкарыстоўвалася для часання кужалю.
Чаўнок - ткацкая прылада для пракідання ўтку ў працэсе ткання. Вядомы дзве разнавіднасці – з донцам і полы. У першым выпадку цэўку кладуць на дно, а ўточную нітку прапускаюць праз адтуліну збоку ці ў донцы чаўнака (у працэссе ткання прытрымліваюць цэўку вялікім пальцам). У полым чаўнаку цэўку мацуюць на тонкім металічным стрыжні, таму яго не трэба было прытрымліваць (такі чаўнок як больш дасканалы ўжываўся час- цей. Акрамя лодкападобных вя- домы быў і вілкападобны чаўнок .
Верацяно - прылада для скручвання ніткі ў працэсе прадзення. У старажытныя часы верацяном служыла драўляная крыху завостраная палачка, пазней – конусападобная палачка даўжынёй 20 – 30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам. Верацяно выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы і інш. На выта- чаных верацёнах дзеля зручнасці і як аздабленне наразалі кольцы- паглыбленні.
Прылада для накручвання пра- жы на цэўку. Уяўляе сабой 2 стойкі з умацаваным паміж імі гладка адшліфаваным валікам з махавым колам, размешчаным бліжэй да аднаго канца валіка. З процілеглага канца ў валік устаўляўся металічны стры- жань, на які надзявалася цэўка (вярчэнне дасягалася хуткімі рытмічнымі ўдарамі рукі па валіку). Знізу стойкі замацоўваліся драўлянай плахай або збіваліся дошкамі з бакоў і знізу ў выглядзе скрынкі для цэвак. Насуквалі цэўкі з клубка ці з матавіла.
Матавіла – прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы . Лакальныя назвы моташка , вітуха . Найбольш пашыраным было матавіла , якое ўяўляла сабой невялікі драўляны стрыжань з перпендыкулярна прымацаванымі брускамі на абодвух канцах . Сустракалася таксама вілкападобнае матавіла - з аднаго боку стрыжань меў натуральную развілку , а з другога – умацаваны брусок . Прынцып работы на абодвух матавіл аднаколькавы: трымаючы ў левай руцэ стрыжань і паварочваючы намотвалі пражу на брускі .
У хатнім ткацтве найбольш пашырана аснова з ільняной пражы. Ніткі асновы перад запраўкай ткацкага станка абавязкова апрацоўвалі: замочвалі ў гарачай вадзе (адвары ільнянога семені, настоі драўлянага попелу), адбівалі ―пранікам”(таўклі ў ступе), сушылі.
Адзенне - штучнае покрыва цела чалавека: неад’емная частка яго матэрыяльнай культуры. У шырокім сэнсе ўключае таксама галоўныя ўборы, абутак і інш. Яго агульны выгляд залежыць ад прыродна-кліматычных умоў, відаў развіцця вытворчых сіл, маёмасна-прававых адносін этычных поглядаў і патрабаванняў, нацыянальных традыцый.
Лапці - традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліпавага), пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровачак. Лыка для лапцей дралі ў маі-чэрвені, нарыхтоўвалі таксама луццё – тонкія ліпавыя жэрдкі з карой. Лыкавыя скруткі вешалі ў клеці, на гарышчы хаты; перад выкарыстаннем іх размочвалі ў цёплай вадзе (каб былі эластычнымі), луццё распарвалі ў печы і здымалі з яго лыка. У залежнасці ад тэхнікі вырабу вылучаліся 2 тыпы лапцей: прамога (пашыраны паўсюдна) і касога (на Беларусі) пляцення.
Посуд - прадметы бытовага, гаспадарчага і ўтылітарна-мастацкага прызначэння для прадуктаў харчавання, страў і вадкасцей. Адносна матэрыялу бывае металічны (чыгунны, медны, алюміневы, латунны, алавяны, мельхіёравы); керамічны (гліняны, фарфоравы, фаянсавы), драўляны, саламяны, лубяны, шкляны, пластмасавы і інш.
Жорны - традыцыйная прылада для памолу зерня; ручны млын. Да сярэдзіны 20 ст. шырока бытавалі ў сялянскіх гаспадарках. Уяўлялі сабой 2 каменныя дыскі (паставы): ніжні, больш масіўны, што нерухома замацоўваўся на драўлянай аснове ці ў спецыяльнай скрыні, і верхні, рухомы, што круціўся на жалезным шпяні, меў адтуліну ў цэнтры, праз якую засыпалі зерне для памолу; з дапамогай рычага можна было прыпадымаць ці апускаць, рэгулюючы буйны ці дробны памол. Верхні камень меў ручку (для ручной цягі). У інтэр’еры жылля жорны займалі месца ў гаспадарчым кутку хаты, у сенцах або клеці.