СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Факультатив "По ступенькам правил здорового питания" Тема: Помогаем взрослым.

Нажмите, чтобы узнать подробности

Мэта: фарміраванне ў дзяцей ведаў і ўяўленняў аб традыцыях і культуры здаровага харчавання.

Задачы:    пашырыць веды малодшых школьнікаў аб асаблівасцях і традыцыях прыёму ежы ў розных краінах свету;

               садзейнічаць выпрацоўцы навыкаў здаровага харчавання;

               развіваць жаданне дапамагаць бацькам у прыгатаванні ежы;

               стварыць умовы для выхавання павагі да кулінарных і культурных традыцый свайго народа.

Просмотр содержимого документа
«Факультатив "По ступенькам правил здорового питания" Тема: Помогаем взрослым.»

Факультатыў

Па прыступках правіл здаровага харчавання”

2 клас

Тэма: Дапамагаем дарослым.

Мэта: фарміраванне ў дзяцей ведаў і ўяўленняў аб традыцыях і культуры здаровага харчавання.

Задачы: пашырыць веды малодшых школьнікаў аб асаблівасцях і традыцыях прыёму ежы ў розных краінах свету;

садзейнічаць выпрацоўцы навыкаў здаровага харчавання;

развіваць жаданне дапамагаць бацькам у прыгатаванні ежы;

стварыць умовы для выхавання павагі да кулінарных і культурных традыцый свайго народа.

Від занятка: інтэрактыўная гульня.

Абсталяванне: карта свету, прадукты для правядзення гульні, карткі з рацэптамі нацыянальных беларускіх страў, сувеніры для гасцей, мультымедыйная прэзентацыя.

Ход занятка

1. Арганізацыйны момант.

Метад “Вітанне”

Я вітаю тых,

  • хто сёння з задавальненнем прыйшоў у школу здаровага харчавання;

  • хто трывожыўся па розных прычынах;

  • у каго добры настрой;

  • хто любіць вучыцца і не баіцца працаваць.

2. Уступнае слова настаўніка. Абмеркаванне.

Сёння ў школе здаровага харчавання занятак-практыкум. Вы зможаце адкрыць для сябе новыя сакрэты здароўя і падняцца яшчэ вышэй па прыступках правіл здаровага харчавання. Вас чакае цікавая гульня “50 рацэптаў для здароўя”, у час якой вы не толькі пашырыце веды па тэме, але і зможаце прадэманстраваць свае кулінарныя здольнасці. Ролю экспертаў і кансультантаў выканаюць сёння вашы бацькі.

3. Праца над тэмай занятка.

Аналіз сітуацыі. Выдзяленне праблемы.

Нашу размову я хачу пачаць са знаёмай для ўсіх сітуацыі.

Паліна не жадае есці манную кашу. Такую апетытную, прыгожа палітую варэннем. Сядзіць за сталом надзьмутая, сумная. Няма сілы, якая б прымусіла дзяўчынку адкрыць рот і праглынуць хоць лыжачку кашы. Але ж каша не адзіная яда.

  • Палінка, вінегрэт будзеш?

  • Вінегрэт? – ажыўляецца малая. – Які вінегрэт?

  • Звычайны, з бурачкоў, морквы, бульбы і агуркоў.

  • Не, не хачу, – крывіцца дзяўчынка. – Цярпець не магу гэты вінегрэт.

  • Дык можа хоць сыру кавалачак з’ясі?

І зноў той жа адказ.

  • Чым жа цябе карміць?

  • Нічым!

  • Але ж есці трэба! Без яды чалавек думаць, рухацца, дыхаць не зможа. Але пры гэтым нам патрэбна здаровая ежа.

Вось аб гэтай сур’ёзнай праблеме мы сёння і пагутарым.

Здароўе чалавека – асноўная жыццёвая каштоўнасць. Стан здароўя, у першую чаргу, залежыць ад харчавання.

Гульня “Жывая лінія”.

Зразумець вашы звычкі харчавання дапаможа гульня “Жывая лінія” і першая “дзясятка”рацэптаў для здароўя.

Запрашаю прысутных выстраіцца ў калону, утвараючы “жывую лінію”. Справа ад лініі слова “не”, злева “так”. Я задаю пытанні. Калі адказ станоўчы, робім крок у бок “так”, калі адмоўны – у бок “не”, калі сумняваецеся, застаецеся на месцы. Сваю пазіцыю неабходна аргументаваць.

  • Усе прадукты аднолькава карысныя?

  • Харчаванне чалавека павінна быць разнастайным?

  • Есці трэба хутка?

  • Вячэраць трэба перад тым, як кладзешся спаць, каб не быць усю ноч галодным?

  • Яблыкі вясной такія ж карысныя, як і восенню?

  • Для добрага самаадчування чалавеку патрэбны 2 літры вады ў дзень?

  • Есці трэба адзін раз у дзень?

  • У малацэ, мясе, яйках ёсць вітаміны?

  • У дзень можна з’ядаць па цэлай шакаладцы?

  • У садавіне і агародніне шмат карысных для здароўя вітамінаў?

Абмеркаванне.

Як мы ўбачылі, адказы не заўсёды супадалі. Папрашу экспертаў пракаменціраваць выбар вашых дзяцей.

  • Што можна парадзіць ужо на гэтым этапе?

Віртуальнае падарожжа.

Традыцыі харчавання складаліся на працягу доўгага часу. Кожная краіна свету можа пахваліцца сваімі кулінарнымі дасягненнямі, нацыянальнымі асаблівасцямі ў выбары прадуктаў харчавання, звычкамі прыёму ежы.

Але ці заўсёды гэты выбар правільны для здароўя? Паспрабуем разабрацца. Дапаможа наш вялікі дэгустатар і падарожнік Ням-Нямчык.

Вось што ён даведаўся падчас сваіх кулінарных вандровак.

Перш за ўсё Ням-Нямчык звяртаў увагу на карысць страў для здароўя чалавека. Ён саставіў свой топ-10 самых карысных і здаровых кухань свету і наступныя “10 рацэптаў для здароўя” для нас.

(Расказ настаўніка з мультымедыйным суправаджэннем. На дошцы карта свету, дзе адзначаюцца месцы, аб якіх ідзе размова).

Грэчаская кухня

Традыцыйныя кампаненты грэчаскай кухні – свежая агародніна і фрукты, багатыя бялком бабовыя, аліўкавы алей і морапрадукты – відавочна павышаюць імунітэт, эфектыўна змагаюцца з ракавымі і сардэчнымі захворваннямі, з’яўляюцца выдатным сродкам падтрымання арганізма чалавека ў форме.

Яшчэ адзін несумненны плюс грэчаскай кухні – культура ўжывання ежы. Грэкі, як правіла, сервіруюць стол маленькімі па памеры стравамі, якія прынята дзяліць паміж гасцямі. Такім чынам, рызыка пераядання значна паніжаецца.

В’етнамская кухня

Свежыя травы і спецыі, мноства агародніны і морапрадуктаў, нацыянальныя тэхнікі прыгатавання страў, калі алей традыцыйна замяняецца вадой ці булёнам, – аснова карысці в’етнамскай кухні. Традыцыйныя прыправы (мята, кінза, тайскі базілік, чырвоны чылі) валодаюць здольнасцю паляпшаць страваванне і папярэджваць запаленчыя працэсы ў арганізме.

Але трэба памятаць, што злоўжываць прыправамі пры прыгатаванні страў для дзяцей нельга.

Японская кухня

Дзякуючы свайму выключна здароваму рацыёну японцы ганарова носяць тытул доўгажыхароў і самай здаровай нацыі на планеце. Стравы нацыянальнай кухні славяцца не толькі кампанентамі, багатымі карыснымі рэчывамі, але і самым здаровым спосабам прыгатавання – з дапамогай пару. Стравы абавязкова ўключаюць насычаную кальцыем кітайскую капусту, багатыя ёдам марскія водарасці і морапрадукты, грыбы шыітаке (крыніцу жалеза, цынку і калію), прадукты з цэльных соевых бабоў.

Індыйская кухня

Выраз “індыйская кухня” часцей за ўсё асацыіруецца з вялікай колькасцю разнастайных прыпраў. І гэта сапраўды так. Прыправы здольны не толькі раскрыць смак стравы, але і валодаюць лекавымі ўласцівасцямі.

Тут трэба памятаць “залатое” правіла: усё добра ў меру.

Італьянская кухня

Кухня Італіі – гэта не толькі паста і піца, як усе прывыклі думаць. Па-сапраўднаму карыснай і здаровай яе робіць каманда такіх кампанентаў, як таматы, аліўкавы алей, часнак, базілік, пятрушка. Традыцыйныя італьянскія стравы не перанасычаны сырам, што часта можна назіраць у нас. Калі гатуеце італьянскую пасту, піцу, не дабаўляйце двайную порцыю сыру!

Мексіканская кухня

Мноства страў з бабовых, разнастайныя супы, таматныя пасты дапамагаюць папярэдзіць развіццё дыябету, захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Традыцыйна стравы падаюць на вялікіх агульных талерках, што можа выклікаць пераяданне.

Тайская кухня

Тайскія супы, што даказана вучонымі, сапраўдныя чэмпіёны ў барацьбе з нізкім імунітэтам, недастатковай колькасцю жалеза ў арганізме, дзякуючы такім кампанентам як морапрадукты, імбір, тайскія травы.

Калі першы раз каштуеце тайскія прысмакі, будзьце ўважлівымі да саставу страў, таму што некаторыя кампаненты могуць выклікаць алергію.

Кітайская кухня

Стравы вельмі блізкія да японскіх. Але несумненны плюс кітайскай кухні – гэта чайная цырымонія, сапраўднае пакланенне чаю, асабліва зялёнаму. Чай і сапраўды валодае лекавымі ўласцівасцямі, дапамагае пры многіх захворваннях, павышае разумовую дзейнасць, дапамагае ўзбадзёрыцца.

Але памятайце: дзецям нельга піць моцна настоены чай, ён можа выклікаць пераўзбуджэнне нервовай сістэмы.

Іспанская кухня

Уключае мноства сухафруктаў, арэхаў з высокім утрыманне карысных для здароўя тлушчоў, клятчаткі. Стравы падаюцца невялікімі порцыямі, абед праходзіць спакойна, займае значны час, што станоўча ўплывае на страваванне.

Еўрапейская (шведская) кухня

Аснова страў – рыба і морапрадукты. Вельмі папулярны чорны хлеб і цэльныя крупы, а вось булачкі шведы не вельмі любяць, што толькі на карысць здароўю.

Як бачна, кожная кухня свету мае свае станоўчыя бакі, але ўсё новае неабходна каштаваць разумна, не пераядаць.

Работа з сшыткам.

Ням-Нямчыку вельмі спадабалася кітайская чайная цырымонія. Але Кітай далёка, а паспытаць духмянага чаю вельмі хочацца.

  • Як можна вырашыць гэту праблему?

  • З чаго можна прыгатаваць чай?

  • Якімі карыснымі якасцямі валодае гэты напітак?

Дзеці адгадваюць загадкі. Чытаюць тэкст пра чай, які прапануе Вітаміна Вітамінаўна (с. 40).

Дома з бацькамі вы таксама абмяркоўвалі гэту тэму.

  • Які чай гатуеце дома?

  • Чым вы дапамагаеце дарослым у прыгатаванні чаю?

10 чайных рацэптаў для здароўя.

Вучні дзеляцца сямейнымі рацэптамі прыгатавання чаю. Звяртаецца ўвага на карысныя якасці таго ці іншага напою.

Абмеркаванне.

Вялікім знаўцаў сакрэтаў здаровага харчавання з’ўляецца прафесар Суперсіла.

Прафесар Суперсіла. Сябры, у наш час многія ўсё часцей сталі задумвацца аб здаровым харчаванні. Яго састаўнымі часткамі з’ўляюцца рэжым харчавання (аб гэтым мы размаўлялі на папярэднім занятку) і ўжыванне карысных для нашага здароўя прадуктаў.

Прапаную вам наведацца ў гіпермаркет і сабраць “карзіну здароўя”, якую мы напоўнім толькі карыснымі для чалавека прадуктамі.

Топ-10 прадуктаў для здароўя.

Загадзя падрыхтаваныя дзеці дзеляцца інфармацыяй і “збіраюць” карзіну.

Яблыкі. №1 па карысці сярод прадуктаў. Багатыя вітамінамі і жалезам, паляпшаюць работу страўніка, станоўча ўплываюць на работу сэрца, малакаларыйныя, хутка надаюць пачуццё сытасці арганізму, што асабліва карысна для людзей, якія сочаць за вагой.

Бананы. Гэтыя фрукты здольны зняць стрэс і вярнуць арганізму сілу. Станоўча ўплываюць на работу галаўнога мозга, іх рэкамендуюць пры праблемах з кішэчнікам, страўнікам.

Журавіны. Надаюць сілы пры фізічным стамленні, зніжаюць ціск. Цудоўны супрацьвірусны сродак.

Цыбуля. Гэта ўніверсальны сродак пры прастудзе. Знішчае мікробы, павышае імунітэт. Цыбулю ўжываюць у ежу, з яе робяць сіропы ад кашлю.

Часнак. Не любіце часнак? А вельмі дарма! Выдатны супрацьвірусны сродак. Пры грыпе і прастудзе дазваляе выздаравець хутчэй.

Морква. Вельмі патрэбна для добрага зроку, паляпшае стан скуры. Найбольш карысная ў сырым выглядзе.

Рыба. Рэгулярнае ўжыванне рыбы (дастаткова 1-2 разоў у тыдзень па 30 г) служыць прафілактыкай захворванняў сэрца, а яшчэ фосфар, якім багата рыба, павялічвае разумовую актыўнасць, што вельмі важна для школьнікаў.

Малако. “Піце, дзеткі, малако, будзеце здаровы!” І гэта праўда. Адна з важнейшых крыніц бялку. Асабліва многа ў ім кальцыю і фосфару, неабходных для дзіцяці.

Арэхі. Карысныя для работы галаўнога мозга, для сэрца і зроку. Але не пераядайце арэхаў, каб не выклікаць алергію.

Зялёны чай. Гэты напой умацоўвае імунітэт, узбадзёрвае. Як яго ўжываць правільна, мы ўжо ведаем.

Музычная фізкультмінутка.

Даўно даказана, што рух – гэта таксама здароўе. Флэшмоб.

Гучыць музыка (беларускі народны танец “Бульба”), дзеці выконваць рухі.

Практычная работа.

Шмат даведаліся аб карыснай і здаровай ежы. Пазнаёміліся з кулінарнымі традыцыямі розных народаў свету.

  • А як жа ў нас, у беларусаў?

Гульня “Асацыяцыя”.

  • Якія асацыяцыі ў вас узнікаюць, калі вы чуеце выраз “беларуская кухня”? Да абмеркавання запрашаем і экспертаў-бацькоў.

Беларуская кухня – гэта багатая гісторыя, арыгінальныя, а часам, і незвычайныя стравы. Але гэта не толькі бульба, хоць менавіта яна з’яўляецца візітнай карткай беларускіх страў і робіць іх адметнымі ва ўсім свеце. Хтосьці скажа, што беларуская кухня – гэта шкодная для здароўя ежа з-за вялікай колькасці тлушчу і крухмалу. У гэтым ёсць невялікая частка праўды. Але традыцыйныя стравы беларусаў – гэта простая і здаровая ежа. Асноўнымі спосабамі прыгатавання з’яўляліся запяканне, тушэнне, высушванне грыбоў, ягад. Гэта вялікая колькасць агародніны, садавіны, вараных страў.

Запрашаю вас “прыгатаваць” традыцыйныя стравы беларусаў. Працуем у пары: дзеці і бацькі.

  • Дзеці, чым вы звычайна дапамагаеце бацькам у прыгатаванні ежы?

  • Успомніце, калі ласка, правілы бяспечных паводзін на кухні.

Праца з сшыткам (с. 41, з. 3).

  • Якую страву гатуюць Вітаміна Вітамінаўна і Маша?

  • Што можа зрабіць Маша сама?

  • Чаго ёй рабіць яшчэ нельга? Растлумачце.

Праца ў пары. Гульня “Беларускія прысмакі”.

Апошняя смачная “дзясятка” рацэптаў для здароўя!

Кожная пара атрымлівае рацэпт беларускай стравы. Неабходна разам “прыгатаваць” яе, размеркаваўшы абавязкі. (Беларускія стравы – глядзі дадатак).

Напрыклад, дранікі.

Дранікі

Робіць мама

Магуць зрабіць я

Бульбу дробна надзерці.

+


Злёгку адціснуць лішкі соку.


+

Дадаць 1 ст.л. смятаны, 2 ст.л. мукі, 1 ст.л. солі.


+

Смажыць на алеі з двух бакоў.

+


Гатовыя дранікі паліць смятанай.


+

Прыемнага апетыту!

Прэзентацыя работы ў парах.

Абавязкова паспрабуйце прыгатаваць традыцыйныя стравы нашых продкаў. Гэта наша кулінарная спадчына, часцінка гісторыі і культуры беларусаў.

4. Падвядзенне вынікаў занятка.

“50 рацэптаў для здароўя” сабраны. Давайце пералічым іх:

  • 10 звычак харчавання;

  • 10 самых здаровых і карысных кухань свету;

  • 10 чайных сямейных рацэптаў;

  • 10 самых “здаровых” прадуктаў;

  • 10 смачных рацэптаў страў беларускай кухні.

  • Што кожны з вас возьме для сябе, вырашайце самастойна. Але, у першую чаргу, памятайце пра здароўе!

Прыём “Ключавое слова”.

Я веру, што наш занятак прайшоў эфектыўна.

Спадзяюся, што кожны з вас выкарыстае з прапанаванага матэрыялу штосьці для сябе.

Думаю, што вы зразумееце значэнне здаровага харчавання і будзеце аддаваць яму перавагу.

Сумеснае прыгатаванне ежы – вельмі прыемны занятак! Дапамагайце бацькам.

Жадаю вам здароўя і цікавых кулінарных эксперыментаў!