СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Факультатыўны занятак "Вытокі роднай мовы"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Матэрыял факультатыўнага занятка "Вытокі роднай мовы" па тэме : "Наведваем выставу, музей" будзе цікавы настаўнікам школ Беларусі. На аснове чытання мастацкіх твораў  уводзяцца  ў актыўную лексіку  словы, якія абазначаюць народныя рамёствы, прылады працы, назвы прафесій і вырабаў, выкарыстоўваюцца розныя маўленчых сітуацыі і гульні.

Просмотр содержимого документа
«Факультатыўны занятак "Вытокі роднай мовы"»

Факультатыўны занятак «Вытокі роднай мовы» 4 клас

Тэма: Наведаем выставу, музей

Мэта: Фарміраваць у навучэнцаў актыўны слоўнікавы запас на лепшых узорах літаратурнай спадчыны.

Задачы:

  1. Стварыць умовы на аснове чытання мастацкіх твораў для ўвядзення ў актыўную лексіку слоў, якія абазначаюць народныя рамёствы, прылады працы, назвы прафесій і вырабы праз разгорнутыя адказы на пытанні, пабудову паведамленняў па змесце прачытанага і даследаванага, праз наладжванне розных маўленчых сітуацый і гульняў, праз выказванне сваіх меркаванняў.

  2. Садзейнічаць развіццю ўмення ўспрымаць навакольны свет і сябе ў ім, спасцігаць дабрыню і чалавечнасць у зносінах.

Літаратурны матэрыял: В. Жуковіч “ Каб быў я мастак”,Н. Галіноўская “Мастак”, А. Вольскі “Песня мастака”, прыказкі.

Лексіка: мастак, скульптар,жывапісец, графік, фатограф, экскурсавод.

Абсталяванне: відэаролік “У галерэі музея Беларускага Палесся”, прэзентацыя “Строй у адзенні”, карткі для гульні “Успомні назву”. Карткі для гульні “Вырабы ганчара”, фішкі для рэфлексіі.


Ход занятку

  1. Агранізацыйны момант

Якія знаёмыя назвы і словы,

Якая цудоўная родная мова!

І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае “дзе” і густое “чаго”...


Запрашаю прадоўжыць падарожжа по родным краі – Беларусі, і родным горадзе.Сёння мы завітаем у музей і на выставу.

-Якія выставы вы наведвалі? Хто стварае карціны?

  1. Праца з вершам Ніны Галіноўскай “ Мастак”

-Пра якога мастака піша Ніна Галіноўская? ( Які малюе ілюстрацыі)

Чытанне верша вучнямі.

-Што аўтар гаворыць пра мастака? ( У яго цудадзейная рука)

-Чаму ў яго цудадзейная рука? ( У яго руках ажывае лес, мядзведзь)

-Што для мастака найкаштоўны скарб? ( Фарбы, малюнкі)

- Што ўкладвае мастак у свой малюнак? ( Сэрца, цеплыню сваіх рук)


  1. Праца з вершам В. Жуковіча “Каб быў я мастак”

  • Многія мараць стаць мастакі. Давайце вызначым пра што марыць Васіль Жуковіч.

Чытанне верша настаўнікам.

  • Пра што марыць аўтар? ( Глядзець у неба, каб людзям жылося лягчэй)

  • Што б ён намаляваў? ( Ласкавае сонца, зменлівы месяц, зоркі, Шлях Млечны, бліскавіцу, світанак)

  • На што прызывае аўтар накіраваць сваю ўвагу? ( На чысціню, урачыстасць, таямнічасць, прыгажосць).

  1. Інсцыніроўка верша А. Вольскага “Песня мастака”

  • Якія новыя словы вы даведаліся?

Слоўнікавая праца ( запіс слоў у сшытак):

Эцюды –этюды (У выяўленчым мастацтве — твор, які выконваецца з натуры, з'яўляецца першапачатковым накідам, эскізам, часткай кампазіцыйнага цэлага. Пісаць эцюд. )

тузін фарбаў-дюжина красок ( 12 красок)

скарб-сокровище

палітра-палитра (Дошчачка, пласцінка з выразам для вялікага пальца, на якой мастак расцірае і змешвае фарбы)

цюбік-тюбик (Мяккая трубачка з металу, пластмасы для фарбы, змесціва якой дастаецца выцісканнем.)

палатно-холст (У жывапісе — кавалак матэрыі палатнянага перапляцення, на якім пішуцца карціны (звычайна алейнымі фарбамі). )

пэндзлік-кисчточка

пляшачка-плешечка (Шкляная пасудзіна з вузкім горлам, служыць для захоўвання вадкасці; бутэлька. )

алейныя фарбы-масляные краски

мазок-мазок (Адзін рух пэндзля пры накладанні фарбы, а таксама слой фарбы, накладзены такім спосабам.)

  • Што вабіць вока мастака? ( Балота, рака і г. д.)

  1. Прагляд відэароліка “У галерэі музея Беларускага Палесся”

Слоўнікавая праца. Гутарка па пабачаным.

  • Работы ў якіх жанрах выстаўляюцца на выставе ў музеі Беларускага Палесся? ( пейзаж, партрэт, нацюрморд, станкавая скульптура)

  • Карціны якіх знакамітых мастакоў выстаўляліся ў нашай карціннай галерэі? ( Віктара Васняцова, Івана Айвазоўскага, Канстанціна Макоўскага, Івана Шышкіна, Васіля Пярова)

  1. Фізкультхвілінка


  1. Завочная экскурсія па залах музея Беларускага Палесся

Акрамя карціннай галерэі ў музеі Беларускага Палесся шмат залаў, у якіх выстаўляюцца вырабы беларускіх майстроў.

  1. Зала беларускага побыту. Гульня “Строй у адзенні”

  • Запрашаю ў залу беларускага побыту.

-Якія асаблівасці беларускага народнага адзення вы можаце назваць?

Жанчыны насілі спадніцу, сарочку, хустку. Мужчыны – кашулюб, штаны, капялюш.

Гульня “Строй у адзенні”.

1.Вопратка з лёгкай тканіны, якая пакрывае верхнюю частку цела і ўжываецца як частка бялізны ці як верхняя вопратка у жаночым і мужчынскім строі.( Кашуля, сарочка)

  1. Распаўсюджаны галаўны убор замужніх жанчын у выглядзе доўгага куска палатна

(Намітка

Намітка з'яўляецца абавязковым элементам жаночага нацыянальнага касцюму беларусаў і ўкраінцаў. Уяўляе сабой паласу з вельмі тонкага белага кужэльнага льнянога палатна, шырынёй 30-70 сантыметраў і даўжынёй ад трох да пяці метраў, якая пэўным чынам завязваецца вакол галавы паверх каптура ці подвачкі)

Каптур – чепец


  1. Упрыгожанне з круглых або іншай формы невялічкіх бусін з бурштыну, шкла , камянёў, нанізаных на нітку

(Пацеркі, або каралі.

Пацеркі — адны з найстаражытнейшых упрыгожанняў.

Пацеркі звычайна надзяваюцца на шыю. )

  1. Як называецца гэта прыстасаванне для вырабу тканіны?

( Кросны.)

  • Што ткалі на кроснах? (тканіну, посцілкі, дываны, абрусы, паясы, сурвэткі)

  1. Экспазіцыя : Пляценне. “Успомні назву” ( Злучыць назву выраба з малюнкам)

Кубел зачыняўся вечкам, каб лепш захоўвалася зерне ці

мука.

куфэрак ці шкатулку. У іх можна захоўваць ніткі і іголкі.

З лыка плялі лапці — лѐгкі абутак.

Брыль — так раней называлі лѐгкі саламяны капялюш. Насілі

брыль толькі мужчыны.

Сталы і крэслы нагадваюць адмысловыя карункі.

З тонкіх дубчыкаў плялі лазовыя кошыкі.

  1. Экспазіцыя :Сталярства. Гульня “Загадкі са сталяровай хаткі”

  • Якія вырабы сталяроў вы бачылі ў музеі? (Шафы і паліцы, сталы і камоды, ложкі і дзіцячыя ложкі — калыскі.

Драўляны посуд: лыжкі, талеркі, хлебніцы, сальніцы, падстаўкі. Многія гаспадарчыя прылады выраблены сталярамі: граблі, вілы,

бораны, дэталі кроснаў, вуллі, лодкі.

  • Адгадайце , якія прылады працы неабходны сталярам.

І са звонам, і са спевам Цэлы дзень кланяецца

угрызаецца ў дрэва, прыйдзе дамоў —

раз — наперад, раз — назад, расцянецца.

зубы ззяюць, апілкі ляцяць.

Жук сталѐвы

Як вазьму цябе ў руку, навылѐт,

трапна б’еш ты па цвіку. зверху ўніз,

дуб прагрыз.


(Малаток, свярдзѐлак, піла, сякера.)

  • Хто гэтыя прылады працы вырабляе( Каваль)

  1. Экспазіцыя: Ганчарства Гульня “ Вырабы ганчара” ( Уставіць літары)

Гаршок, збанок, гладыш, спарыш, свістулька, міска.

Збанкі і гладышы для малака і смятаны.

Гляк —пасудзіна, падобная на шар. З вузенькім горлам, шырокім плоскім дном, з адной ці дзвюма ручкамі. У гляку добра захоўваўся алей, бярозавы сок, сцюдзѐная вада.

Спарыш (двайнік, парнік) — два невялікія гаршочкі, злепленыя разам, і з агульнай ручкаю. У іх насілі абед касцам ці жнеям.



  1. Праца з прыказкамі

Які майстар — такая работа.

Вочы страшацца, а рукі робяць

  • Ці падыходзяць прыказкі да тэмы нашага занятку?

  • Растлумачце, як вы іх разумееце.

  1. Падвядзенне вынікаў

  • З вершамі якіх аўтараў пазнаёміліся на занятку? ( З творамі В. Жуковіча, А. Вольскага, Н. Галіноўскай)

  • Пра каго яны пісалі вершы? ( Пра мастака)

  • Куды здзейснілі завочнае падарожжа? ( У музей Беларускага Палесся)

  • Якія новыя словы даведаліся?

  • Што вас здзівіла?

  1. Рэфлексія

  • Што вам спадабалася на занятку? Прашу адзначыць знакам той этап занятку, які вам прынёс найбольшае задавальненне.


6