Функцыянальныя стылі маулення.
Стылейтваральныя мойныя сродкі
Мэта: мяркуецца, што да канца урока будуць узноулены і пашыраны веды навучэнцаў пра сферу выкарыстання, задачы, аснойныя стылёвыя рысы, характэрныя моўныя сродкі навуковага, публіцыстычнага і афіцыйнага стыляў.
Задачы:
удасканальваць уменні распазнаваць тэксты розных стыляў маўлення, абгрунтоуваць прыналежнасць тэкстаў да пэўнага стылю, выяўляць асаблівасці ўжывання моўных сродкаў у тэкстах розных стыляў і жанраў, ствараць самастойныя тэксты рознай жанрава-стылістычнай прыналежнасці;
садзейнічаць захаванню нормаў маленчых паводзін навучэнцаў у дыялагічным маўленні;
спрыяць фарміраванню пачуцця гонару і павагі да літаратурнай спадчыны.
Ключавое пытанне їрока: Людзі перастаюць мысліць, калі перастаюць чытаць.
(Дзідро)
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік (1], мультыборд, стыкеры-смайлікі.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант. Стварэнне псіхалагічнага настрою
II. Праверка дамашняга задання
Практыкаванне 6.
Кампʼютарныя тэхналогіі - гэта абагульненая назва тэхналогій, якія адказваюць за захаванне, перадачу, апрацоўку, абарону і узнайленне інфармацыі з выкарыстаннем кампʼютарнай. Немагчыма ўявіць сабе сучасныя галіны вытворчасці, навукі, культуры, спорту і эканомікі, Дзе не прымяняліся б камп'ютары.
Як навуковая дысцыпліна кампʼютарныя навукі ўзніклі ў сярэдзіне 30-х гадой ХХ ст. у выніку зліцця тэорыі алгарытмаў і матэматычнай логікі, а таксама вынаходніцтва электронных вылічальных машын (кампʼютараў).
III. Арыентацыйна-матывацыйны этап
3.1. Актуалізацыя вопыту навучэнцаў.
Практыкаванне 8.
— Прачытайце тэкст. Як вы думаеце, чаму жанчына па-рознаму расказала сваю гісторыю ў першым і другім выпадку? Ахарактарызуйце, чым абумоўлены асаблівасці яе маўлення.
Асаблівасці маўлення жанчыны абумоўлены маўленчай сітуацыяй, бо ў першым выпадку характар узаемаадносін быў неафіцыйны, а у другім - афіыйным.
3.2. Мэтавызначенне
Буду ведаць...
Навучуся...
Змагу…
3.3. Ключавое пытанне урока.
На дошцы запісаны словы Дзідро: «Людзі перастаюць мысліць, калі перастаюць чытаць».
— У чым заключаецца слушнасць гэтага выказвання?
IV. Пазнавальны этап
4.1. Засваенне ведаў.
Паколькі навучэнцы дома прачыталі правіла §. 2 . (узнавілі веды), то адразу прыступаюць да выканання практыкавання".
Калектыўная работа над практыкаваннем 9.
4.2. Прымяненне ведаў і ўменняў.
Навучэнцы дзеляцца на групы. Кожны член групы надзяляецца
абавязкамі: кіроўца (кіруе групай), чытальнік (чытае ўголас тэкст), пісар (запісвае прапановы адказаў), выступоўца (агучвае алказы), прыватнік (выконвае індывідуальныя заданні) і інш.
1 група - работа над практыкаваннем 10.
(Пры выкананні практыкавання 10 варта скарыстацца тэкстам практыкавання 11).
Індывідуальныя заданні:
1) зрабіць сінтаксічны разбор пазначанага ў практыкаванні сказа;
Слова ўспрымаецца ў гарманічным адзінстве формы і змеcmy.
Просты, сцвярджальны, апавядальны, няклічны, двухсастаўны, развіты, поўны, ускладнены аднароднымі дапаўненнямі.
2) зрабіць марфалагічны разбор пазначанага слова. Парадак марфалагічнага разбору ўсіх часцін мовы прыведзены пад QR-кодам, які прапануецца вучням для індывідуальнай работы:
https://image.isu.pub/160207173939-dc21b5bb0026
d5371c5720d9ff285c75/ipg/page_2.jpg
Прадметнасці — назоўнік, пач. ф. - прадметнасць; агульны, неадушалёны, абстрактны; ж. р., 3 скл., адз. лік, Р. скл., дапаўненне.
2 група — работа над практыкаваннем 13.
(Пры выкананні практыкавання 13 варта скарыстацца тэкстам
практыкавання 12).
Стыль тэксту публіцыстычны; жанр - інтэрвʼю. Задача маўлення — паведаміць інфармацыю, якая мае грамадска-палітычнае значэнне; уздзейнічаць на думкі і пачуцці людзей.
Стылёвыя рысы: эмацыйнасць, доказнасць, пабуджальнасць, даходлівасць, надзённасць. Характэрныя моўныя сродкі: грамадска-палітычная лексіка і фразеалогія, ацэначны і эмацыянальна-экспрэсўйныя словы, трапныя метафары і параўнанні, развітыя звароткі, рытарычныя пытанні, воклічы, паўторы.
3 група — работа над практыкаваннямі 14 і 15.
Практ. 14. Службовыя дакументы валодаюць наступным абавязковымі якасцямі: верагоднасць і абʼектыйнасць, дакладнасць, якая выключае дваякае успрыманне тэксту, максімальная кароткасць, лаканічнасць фармулёвак, бездакорнасць у юрыдычных адносінах, стандартнасць мовы пры выкладзе тыповых сітуацый дзелавых зносін, нейтральны тон выкладу, адпаведнасць нормам афіцыйнага этыкету, якая праяўляецца пры выбары ўстойлівых формаў звароту і адлаведных жанру слоў і словазлучэнняў, у пабудове фразы і ўсяго тэксту.
Практ. 15. Мэта заявы - атрымаць дазваленне ў выкарыстанні архіўных матэрыялаў бібліятэкі для афармлення выстаўкі, прысвечанай юбілею ўніверсітэта. Часткі заявы: «шапка», аснўная частка, подпіс. Тэксту уласцівы афіцыйнасць, дакладнасць, высокая ступень стандартнага зместу. Мае форму маналогу. Характэрныя моўныя сродкі: назоўнікі, утвораныя ад дзеясловаў і прыметнікаў з суфіксамі -анн-, -енн- (выкары-станне, афармленне); сказ развіты, аднасастаўны.
4.3. Агучванне вынікай работы кожнай групы.
Фізкультхвілінка «Вясёлка».
-Заплюшчыце, калі ласка, вочы і уявіце сабе всёлку. Паспрабуйце разглездець усе фарбы. А цяпер закрытымі вачамі, не паварочваючы галавы, паўтараем выгібы вясёлкі і называем яе ко-леры па-парадку: чырвоны, аранжавы, жоуты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы. Прыгожая всёлка? Вось і цудоўна! Расплюшчваем вочы і прыступаем да выканання наступных задання".
V. Кантрольна-карэкцыйны этап
1 варыянт - выканаць інтрактыўнае заданне:
https://learningapps.org/watch?v=pxlylqjj522
2 варыянт — выканаць работу ў сшытках на адзнаку.
— Размяркуйце лічбы слоў, суадносных з кожным з прадстаўленых стыляў
навукувы | публіцыстычны | афіцыйны |
| | |
1) Законы; 2) тэрміны; 3) указанні; 4) рэферат; 5) аутабіяграфія; 6) даверанасць; 7) сцісласць; 8) звароткі; 9) фельетон; 10) даклад; 11) стандартызацыя; 12) тэорыя; 13) справаздача; 14) энцыклапедыя;
15) інтервʼю; 16) уздзеянне; 17) пастанова; 18) манаграфія;19) рэпартаж; 20) аб'ява.
Адказы:
навукувы | публіцыстычны | афіцыйны |
2,4,10,12,14 | 8,9,15,16,19 | 1,3,5,6,7,11,13,17,18,20 |
VI. Выстауленне і каменціраванне адзнак
VII. Тлумаченне дамашняга задання
VIII. Рэфлексія
-Якія мэты ставілі перад сабою на пачатку ўрока? Ці дасягнулі іх? Падзяліцеся сваімі ўражаннямі.
-Выберыце смайлік-стыкер і падарыце яго тамуаднагрупніку, які, на вашу думку, варты вашай падтрымкі і ўвагі.