Тэма: Галоўныя героі і іх жыццёвы выбар ў рамане І.Мележа “Людзі на балоце”
Мэты:
адукацыйная:фарміраванне ў навучэнцаў уменняў вызначаць элементы сюжэта твора, важныя для характарыстыкі галоўных герояў, параўноўваць герояў, характарызаваць іх на падставе патрэта, дзеянняў, учынкаў; раскрыць праблемы, звязаныя з каханнем у жыцці Васіля, Ганны, Яўхіма; удасканальваць уменні і навыкі аналізу мастацкага твора;
развіццёвая: стварыць умовы для развіцця вобразнага мыслення, творчых здольнасцей навучэнцаў; садзейнічаць развіццю ўмення выказваць і абгрунтоўваць сваю думку; спрыяць развіццю моўнай культуры навучэнцаў;
выхаваўчая: стварыць умовы для фарміравання гендарнай культуры навучэнцаў, спрыяць фарміраванню ў падлеткаў культуры інтымных пачуццяў, адчування чысціні, гармоніі, прыгажосці першага кахання; выклікаць навучэнцаў на роздум пра складанасць жыцця, акцэнтаваць увагу на адказнасць за кожны важны жыццёвы ўчынак.
метадычная: актывізацыя пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў на аснове выкарыстання інтэрактыўных метадаў навучання.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант
Працягніце выраз «Я прыйшоў на ўрок, каб…»
Я прыйшла на ўрок, каб разам з вамі даць характарыстыку галоўным персанажам, вызначыць іх жыццёвыя сітуацыі, правільнасць выбару, які яны зрабілі.
2. Актуалізацыя ведаў
Прыём «Дзе логіка?»
Аб’ядноўваем малюнкі ў асацыятыўныя вобразы. Тлумачым, з якім эпізодам твора яны атаясамліваюцца.
Людзі + балота = раман “Людзі на балоце”
Груша + сэрца = спатканні Васіля і Ганны каля грушы.
Абрэз + турма = Васіль трапляе ў турму
Грэбля (веславанне) + пясок + дарога = грэбля
Знахарка + дзіця = аборт Хадоські
Маліны + удар (сонечны) + удар (Рапунцэль) = заляцанні Яўхіма да Ганны ў ляску
Свіння ў гразі + вяселле = знак бяды на вяселлі Ганны і Яўхіма
3. Праверка дамашняга задання
Пытанні паводле рамонка Блума
4. Новая тэма
Прыём «Станоўчы-адмоўны»
Дыктую герояў. Вы класіфікуеце паводле іх характарыстыкі – станоўчы гэта персанаж або адмоўны.
Ганна, Васіль, Яўхім, Хадоська, Міканор, стары Глушак (Корч), Хоня.
Размяркуйце паводле важнасці персанажа для сюжэта твора.
Аб’яднайце герояў у любоўныя трохкутнікі.
Патлумачце свае думкі.
Прыём «Інтэлект-карта героя»
Як вы думаеце, для чаго чалавек жыве на зямлі?
Праца ў пары. Характарыстыка герояў паводле наступных крытэрыяў:
Жыццёвы выбар герояў: Як вы думаеце хто з герояў здольны…
ахвяраваць асабістым шчасцем дзеля дабрабыту родных, сваёй сям’і (герой: Ганна)
узяць любой цаной, чаго жадаю (герой: Яўхім)
выйсці з беднасці, мара пра лепшую зямлю (герой: Васіль)
– Такім чынам, мы бачым, што і Васіля, і Яўхіма збліжае перавага матэрыяльнага пачатку. З адной толькі розніцай: Васіль да матэрыяльнага дабрабыту імкнецца, у Яўхіма матэрыяльны дабрабыт ужо ёсць.
Давайце выведзем формулы шчасця:
Васілёва шчасце = … (зямля, гаспадарка, багацце, Ганна і г.д.)
Ганніна шчасце = … (Васіль, каханне,дзеці, гаспадарка, багацце і г.д.)
Яўхімава шчасце = … (багацце, самалюбаванне, зямля, гаспадарка, дзяўчатыі г.д.).
Хадосьчына шчасце =…….(Яўхім,каханне,дзеці,гаспадарка і г.д.)
Формула шчасця =…..няма агульнай формулы, кожны чалавек на працягу жыцця яе складае сам.
ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА
Пытанні для абмеркавання:
1. Ці магчыма шчасце без кахання?
2.Чаму Ганна з усіх хлопцаў вёскі выбірае менавіта Васіля?
3. З чым параўновае іх каханне аўтар? (З вугольчыкамі, якія трымае ў сваіх далонях Васіль.)
4. Хто вінаваты (Васіль ці Ганна), што дарогі іх разышліся? (Абодва, таму што няма ў каханні пераможцы. Калі б Васіль і Ганна з двух бакоў падзьмулі на агеньчык, то разгарэўся б ён моцным, яркім полымем. Але ж яны не зрабілі гэтага, і тыя вугольчыкі кахання, якія засталіся, паступова патухлі.)
5. А ці кахалі яны адзін аднаго? Дакажыце.
– Якім жа было каханне Васіля і Ганны?
(Работа ў парах: выбраць эпітэты і азначэнні з прапанаваных слоў )
Ахвярнае, бурлівае, адчайнае, адбалелае, вечнае, высакароднае, горкае, маўклівае, журботнае, безнадзейнае, самотнае, палкае, гарачае, неўміручае, доўгачаканае, невычэрпнае, гордае, кранальнае, летуценнае, моцнае, неазмрочанае, нерастрачанае, нябеснае, нясцерпнае, прыгожае, пяшчотнае, радаснае, светлае, таемнае, тайнае, усёпаглынальнае, чыстае, шчаслівае, шчырае, безнадзейнае, бязрадаснае, горкае, грэшнае, журботнае, маўклівае, непадзельнае, нярадаснае, няшчаснае, пакутнае, пякельнае, раўнівае, сарамлівае, саромнае, утрапёнае, хваравітае, ціхае, сляпое…
Пракаменціруйце свой выбар.
6. Паміж Васілём і Ганнай узнікае сапраўднае каханне, бацькі не супраць выбару сваіх дзяцей. Чаму ж тады Ганна выходзіць замуж за Яўхіма?
7. Як ацаніць адносіны Яўхіма да Ганны? Кахае ён Ганну ці не?
8. Калі каханне, то ці зрабіла гэтае пачуццё Яўхіма лепшым?
9. Каханне Хадоські і Яўхіма. Якое яно? (выбраць з таго ж раду азначэнняў). – У чым яе бяда, памылка, а можа і віна?
5. Замацаванне
Прыём «6 капелюшоў»
Кожны вучань (група або ўвесь клас) атрымлівае пэўны капялюш і выказваецца згодна з яго крытэрыем:
белы – факты: што вывучылі на ўроку;
жоўты – пазітыў: патлумачыць, у чым карысць вывучанага;
чорны – вызначыць цяжкія моманты ўрока;
чырвоны – эмоцыі: выказаць свае пачуцці, якія пакідае тэма ўрока;
зялёны – творчасць: што можна было б змяніць?
сіні – філосаф: зрабіць падсумаванне ўрока паводле сказанага вышэй.
6. Падвядзенне вынікаў:
Васіля і Ганну, Яўхіма, Хадоську і Хоню аддзяляе ад нас амаль стагоддзе. Чаму ж усё ж такі з такой цікавасцю сочым мы за іх лёсамі, паводзінамі, пачуццямі?
А ці адрозніваецца сучаснае каханне ад тагачаснага? Чым?
Пра літаратуру кажуць, што яна падручнік жыцця. Якія ўрокі, апавядаючы пра каханне, дае чытачам І.Мележ?
7. Дамашняе заданне
Міні сачыненне – разважанне на тэмы:
“ Калі б я была на месцы Ганны Чарнушкі…..” (дзяўчатам)
“Калі б я быў на месцы Васіля Дзятла….” ( хлопцам)
8. Рэфлексія
Выкладчык. Даўным-даўно людзі былі падобныя да страшэнных пачвар: мужчына і жанчына былі адзіным цэлым. Але дзве палавінкі ніяк не ўжываліся адна з адной. Таму, раззлаваўшыся, Бог раздзяліў іх. З таго часу кожны імкнецца знайсці сваю палавінку, і, каму гэта ўдасца, той зведае сапраўднае шчасце. Я хачу, каб кожны з вас знайшоў сваю палавінку, зведаў сапраўднае каханне, бо гэта вялікае шчасце – кахаць і быць каханым!
Вазьміце стыкеры-сэрцы, напішыце свае пажаданні. Пачынайце словамі: “Я хачу…”
Я хачу, каб каханне прыносіла толькі радасць
Я хачу, каб каханне было вечным
Я хачу, каб каханне не было сляпым
Я хачу, каб кожны з нас сустрэў сваю палавінку
Я хачу, каб каханне было без падману
Я хачу, каб каханне было светам
Я хачу, каб каханне не прыносіла болю