СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Геаграфія машынабудавання свету (прэзентацыя да ўрока геаграфіі ў X класе)

Категория: География

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Геаграфія машынабудавання свету (прэзентацыя да ўрока геаграфіі ў X класе)»

Геаграфія  машынабудавання свету

Геаграфія машынабудавання свету

Структура і фактары размяшчэння машынабудавання Машынабудаванне з’яўляецца вядучай галіной апрацоўчай прамысловасці свету. Яна забяспечвае астатнія галіны сусветнай гаспадаркі сродкамі працы і рознымі відамі абсталявання. Доля машынабудавання ў структуры апрацоўчай прамысловасці складае 47,5 % .

Структура і фактары размяшчэння машынабудавання

Машынабудаванне з’яўляецца вядучай галіной апрацоўчай прамысловасці свету. Яна забяспечвае астатнія галіны сусветнай гаспадаркі сродкамі працы і рознымі відамі абсталявання. Доля машынабудавання ў структуры апрацоўчай прамысловасці складае 47,5 % .

У структуры машынабудавання вылучаюць  старыя ,  новыя  і  найноўшыя галіны . Напрыклад, да старых галін адносяць станкабудаванне, суднабудаванне ; да новых — аўтамабілебудаванне, авіяракетна-касмічную прамысловасць (АРКП); да найноўшых — электроніку, вытворчасць камп’ютараў, праграмнага забеспячэння і дадаткаў .

У структуры машынабудавання вылучаюць  старыяновыя  і  найноўшыя галіны . Напрыклад, да старых галін адносяць станкабудаванне, суднабудаванне ; да новыхаўтамабілебудаванне, авіяракетна-касмічную прамысловасць (АРКП); да найноўшыхэлектроніку, вытворчасць камп’ютараў, праграмнага забеспячэння і дадаткаў .

Машынабудаўнічая галіна ўключае ў сябе агульнае машынабудаванне, транспартнае машынабудаванне і электратэхніку з электронікай . Калі ў канцы ХХ ст. на кожную падгаліну прыходзілася прыкладна 1/3 сукупнай вытворчасці машын, то ў ХХІ ст. у структуры дамінуе электронная .

На размяшчэнне прадпрыемстваў машынабудавання ўплываюць многія фактары. У апошні час вырашальнае значэнне ў размяшчэнні і развіцці маюць навуковыя распрацоўкі і новыя тэхналогіі ў вытворчасці прадукцыі машынабудавання. Мал. Агульныя фактары размяшчэння машынабудавання

На размяшчэнне прадпрыемстваў машынабудавання ўплываюць многія фактары. У апошні час вырашальнае значэнне ў размяшчэнні і развіцці маюць навуковыя распрацоўкі і новыя тэхналогіі ў вытворчасці прадукцыі машынабудавання.

Мал. Агульныя фактары размяшчэння машынабудавання

Машынабудаванне адрозніваецца нераўнамернасцю размяшчэння, высокай канцэнтрацыяй асобных вытворчасцей і спецыялізацыяй краін у МГПП, якая склалася . У сувязі з гэтым краіны свету падзяляюцца на дзве групы : з перавагай у структуры старых галін , з перавагай у структуры найноўшых галін машынабудавання.

Геаграфія асноўных галін машынабудавання Вядучай падгаліной у агульным машынабудаванні з’яўляецца станкабудаванне . Яно ўключае ў сябе вытворчасць металаапрацоўчых і іншых станкоў, кавальска-прэсавага абсталявання, прамысловых робатаў . Гістарычна вядучыя пазіцыі ў развіцці станкабудавання займалі развітыя краіны. У цяперашні час спецыфікай геаграфіі падгаліны з’яўляецца высокая канцэнтрацыя складаных вытворчасцей у развітых краінах (выпуск складаных дарагіх станкоў) і менш складаных — у краінах, якія развіваюцца.

Геаграфія асноўных галін машынабудавання

Вядучай падгаліной у агульным машынабудаванні з’яўляецца станкабудаванне . Яно ўключае ў сябе вытворчасць металаапрацоўчых і іншых станкоў, кавальска-прэсавага абсталявання, прамысловых робатаў . Гістарычна вядучыя пазіцыі ў развіцці станкабудавання займалі развітыя краіны. У цяперашні час спецыфікай геаграфіі падгаліны з’яўляецца высокая канцэнтрацыя складаных вытворчасцей у развітых краінах (выпуск складаных дарагіх станкоў) і менш складаных — у краінах, якія развіваюцца.

За апошнія два дзесяцігоддзі геаграфія падгаліны зведала істотныя зрухі. У рэгіянальнай структуры 62 % станкоў вырабляецца ў Азіі , 30 — у Еўропе і 5 % — у Амерыцы . У вытворчасці станкоў варта вылучыць дзве вядучыя развітыя краіны —  Японію  і  Германію   і краіну, якая развіваецца, — Кітай . На іх долю ў сукупнасці прыходзіцца больш за 50 % сусветнай вытворчасці станкоў. Мал. Выкарыстанне лушчыльнага станка (Германія) для вытворчасці мэблевага шпону

За апошнія два дзесяцігоддзі геаграфія падгаліны зведала істотныя зрухі. У рэгіянальнай структуры 62 % станкоў вырабляецца ў Азіі , 30 — у Еўропе і 5 % — у Амерыцы . У вытворчасці станкоў варта вылучыць дзве вядучыя развітыя краіны —  Японію  і  Германію   і краіну, якая развіваецца, — Кітай . На іх долю ў сукупнасці прыходзіцца больш за 50 % сусветнай вытворчасці станкоў.

Мал. Выкарыстанне лушчыльнага станка (Германія) для вытворчасці мэблевага шпону

Робататэхніка  з’яўляецца падгаліной у структуры машынабудавання, якая дынамічна развіваецца, што звязана з попытам на робатаў у аўтамабілебудаванні, ахове здароўя, фармацэўтыцы і інш. Вытворчасць робатаў у свеце дасягнула 294 тыс. адз . Гістарычным лідарам выступае Японія . У цяперашні час на пяць краін — Кітай, Рэспубліку Карэя, Японію, ЗША і Германію — прыходзіцца 70 % сусветнай вытворчасці робатаў.

Найбольш хуткімі тэмпамі развіваецца робататэхніка ў Кітаі , доля якога складае 30 % сусветнай вытворчасці, або 87 тыс. адз . Другое месца належыць Рэспубліцы Карэя — 41 тыс. адз., трэцяе — Японіі — 38 тыс. адз . Найбольшай патрэбай у робатах характарызуецца аўтамабілебудаванне (на 10 000 працоўных прыходзіцца ад 400 да 700 робатаў) i электронікай з электратэхнікай (на 10 000 працоўных — 100–200 робатаў). Мал. Японскія робаты Kawasaki – найстарэйшыя ў свеце

Найбольш хуткімі тэмпамі развіваецца робататэхніка ў Кітаі , доля якога складае 30 % сусветнай вытворчасці, або 87 тыс. адз . Другое месца належыць Рэспубліцы Карэя41 тыс. адз., трэцяе — Японіі38 тыс. адз . Найбольшай патрэбай у робатах характарызуецца аўтамабілебудаванне (на 10 000 працоўных прыходзіцца ад 400 да 700 робатаў) i электронікай з электратэхнікай (на 10 000 працоўных — 100–200 робатаў).

Мал. Японскія робаты Kawasaki – найстарэйшыя ў свеце

У свеце цікавага.   У свеце вылучаюцца краіны з найбольш высокім узроўнем рабатызацыі. Лідзіруе Рэспубліка Карэя — на 10 тыс. рабочых тут маецца 631 робат. Больш за ўсё машын устаноўлена на прадпрыемствах аўтамабільнай і электратэхнічнай прамысловасці. Далей ідзе Сінгапур — на 10 тыс. чалавек на заводах устаноўлена 488 робатаў. Каля 90 % машын задзейнічана ў электратэхнічнай прамысловасці. Германія — самая аўтаматызаваная краіна ў Еўропе. На 10 тыс. чалавек у вытворчасці прыходзіцца 309 робатаў. У той жа час у Вялікабрытаніі прамысловыя робаты не карыстаюцца асаблівай папулярнасцю. На 10 тыс. чалавек у 2016 г. прыходзіўся 71 робат.

Найбуйнейшымі ТНК робататэхнікі з’яўляюцца японская  FANUC , якая вырабляе «інтэлектуальныя» робаты; нямецкая KUKA , якая спецыялізуецца на робатах для зваркі, пагрузкі, упакоўкі, зборкі; швейцарская ABB , якая выпускае робаты для транспартнага машынабудавання (для трактароў, цягнікоў, матацыклаў, лёгкіх самалётаў і верталётаў).

Найстарэйшай галіной транспартнага машынабудавання выступае  суднабудаванне . Геаграфія галіны зведала істотныя змены з часу ўзнікнення. Лідарства доўгі час належала Еўропе, дзе вядучымі суднабудаўнічымі дзяржавамі былі Вялікабрытанія, Швецыя, Германія і інш. У Азіі суднабудаванне актыўна развівалася ў Японіі. У канцы ХХ ст. лідарамі па вытворчасці круізных лайнераў былі Японія, Германія і Рэспубліка Карэя. Мал. Найбуйнейшая ў свеце суднабудаўнічая верф Маер у Папенбургу (Германія) па вытворчасці круізных лайнераў

Найстарэйшай галіной транспартнага машынабудавання выступае  суднабудаванне . Геаграфія галіны зведала істотныя змены з часу ўзнікнення. Лідарства доўгі час належала Еўропе, дзе вядучымі суднабудаўнічымі дзяржавамі былі Вялікабрытанія, Швецыя, Германія і інш. У Азіі суднабудаванне актыўна развівалася ў Японіі. У канцы ХХ ст. лідарамі па вытворчасці круізных лайнераў былі Японія, Германія і Рэспубліка Карэя.

Мал. Найбуйнейшая ў свеце суднабудаўнічая верф Маер у Папенбургу (Германія) па вытворчасці круізных лайнераў

Аўтамабілебудаванне  — галоўная састаўная частка транспартнага машынабудавання і адна з найважнейшых галін у структуры машынабудавання. Развіццё галіны залежыць ад многіх галін сусветнай гаспадаркі (металургія, хімічная, нафтахімічная, тэкстыльная і інш.). Да ліку асноўных фактараў размяшчэння адносяцца фактар працоўных рэсурсаў, навукаёмістасць, экалагічны і інш.

Сусветная вытворчасць аўтамабіляў у свеце няўхільна ўзрастае. Калі ў 1950 г. выраблялася 10,5 млн аўтамабіляў, то ў цяперашні час — 95,6 млн , з іх легкавых — 70,5 млн . Мал. Дынаміка сусветнай вытворчасці аўтамабіляў усіх відаў, млн шт.

Сусветная вытворчасць аўтамабіляў у свеце няўхільна ўзрастае. Калі ў 1950 г. выраблялася 10,5 млн аўтамабіляў, то ў цяперашні час — 95,6 млн , з іх легкавых — 70,5 млн .

Мал. Дынаміка сусветнай вытворчасці аўтамабіляў усіх відаў, млн шт.

У галіновай структуры вылучаюць чатыры групы вытворчасцей: легкавыя аўтамабілі, легкагрузныя аўтамабілі, велікагрузныя аўтамабілі, велікагрузныя аўтобусы . Гістарычна ў свеце існавала геаграфічная трыяда вытворцаў аўтамабіляў: краіны Еўропы — ЗША — Японія. У цяперашні час галіна характарызуецца шырокай геаграфіяй. Аўтамабілебудаванне прадстаўлена ў большасці краін свету, у ім моцна развіты міжнароднае каапераванне працы і міжнародная спецыялізацыя. У цяперашні час у рэгіянальнай структуры вытворчасці ўсіх відаў аўтамабіляў 53 % прыходзіцца на Азію , 26 — на Еўропу , 21 % — на Паўночную Амерыку . 

У галіновай структуры вылучаюць чатыры групы вытворчасцей: легкавыя аўтамабілі, легкагрузныя аўтамабілі, велікагрузныя аўтамабілі, велікагрузныя аўтобусы . Гістарычна ў свеце існавала геаграфічная трыяда вытворцаў аўтамабіляў: краіны Еўропы — ЗША — Японія. У цяперашні час галіна характарызуецца шырокай геаграфіяй. Аўтамабілебудаванне прадстаўлена ў большасці краін свету, у ім моцна развіты міжнароднае каапераванне працы і міжнародная спецыялізацыя. У цяперашні час у рэгіянальнай структуры вытворчасці ўсіх відаў аўтамабіляў 53 % прыходзіцца на Азію , 26 — на Еўропу , 21 % — на Паўночную Амерыку

Мал. Вядучыя вытворцы аўтамабілчў, 2018 г.

Мал. Вядучыя вытворцы аўтамабілчў, 2018 г.

Па вытворчасці легкавых аўтамабіляў Азіяцкі рэгіён таксама выступае лідарам, яго доля складае 52 % . Кожны трэці легкавы аўтамабіль вырабляецца ў Еўропе ( 32 % ) і 15 % сусветнай вытворчасці прыходзіцца на Паўночную Амерыку . Найбольшай колькасцю легкавых аўтамабіляў характарызуецца  Кітай , далей ідуць  Японія  і  Германія . Сярод краін, у якіх дынамічна развіваецца аўтамабілебудаванне, неабходна вылучыць Бразілію, Мексіку, Індыю, Турцыю, Тайланд і інш. Мал. Канвеерная зборка легкавых аўтамабіляў у Познані (Польшча)

Па вытворчасці легкавых аўтамабіляў Азіяцкі рэгіён таксама выступае лідарам, яго доля складае 52 % . Кожны трэці легкавы аўтамабіль вырабляецца ў Еўропе ( 32 % ) і 15 % сусветнай вытворчасці прыходзіцца на Паўночную Амерыку . Найбольшай колькасцю легкавых аўтамабіляў характарызуецца  Кітай , далей ідуць  Японія  і  Германія . Сярод краін, у якіх дынамічна развіваецца аўтамабілебудаванне, неабходна вылучыць Бразілію, Мексіку, Індыю, Турцыю, Тайланд і інш.

Мал. Канвеерная зборка легкавых аўтамабіляў у Познані (Польшча)

У свеце ТНК.  Нягледзячы на геаграфічны зрух аўтамабілебудавання ў краіны Азіі, якія развіваюцца, большасць вядучых ТНК галіны знаходзіцца ў развітых краінах. Да іх ліку адносяцца  Toyota Motor (Японія), Volkswagen Group (Германія), Daimler (Германія) .

У свеце ТНК.  Нягледзячы на геаграфічны зрух аўтамабілебудавання ў краіны Азіі, якія развіваюцца, большасць вядучых ТНК галіны знаходзіцца ў развітых краінах.

Да іх ліку адносяцца  Toyota Motor (Японія), Volkswagen Group (Германія), Daimler (Германія) .

Электронная прамысловасць  з’яўляецца самай навукаёмістай і інавацыйнай у сусветнай гаспадарцы. Яна характарызуецца найбольш высокімі і ўстойлівымі тэмпамі росту. Развіццё электронікі ўплывае на ўсе без выключэння галіны сусветнай гаспадаркі, што тлумачыцца масавым укараненнем яе прадукцыі. У структуры падгаліны вылучаюць вытворчасць: электронных сродкаў апрацоўкі інфармацыі; электронных кампанентаў і праграмнага забеспячэння; сродкаў сувязі.

Электронная прамысловасць  з’яўляецца самай навукаёмістай і інавацыйнай у сусветнай гаспадарцы. Яна характарызуецца найбольш высокімі і ўстойлівымі тэмпамі росту. Развіццё электронікі ўплывае на ўсе без выключэння галіны сусветнай гаспадаркі, што тлумачыцца масавым укараненнем яе прадукцыі.

У структуры падгаліны вылучаюць вытворчасць:

  • электронных сродкаў апрацоўкі інфармацыі;
  • электронных кампанентаў і праграмнага забеспячэння;
  • сродкаў сувязі.
Аб’ём вытворчасці электронных сродкаў апрацоўкі інфармацыі — персанальных камп’ютараў — у свеце складае 315 млн шт ., з іх настольных — 137 і партатыўных — 178 млн шт . У рэгіянальнай структуры вытворчасці камп’ютараў дамінуючыя пазіцыі ў цяперашні час займаюць краіны Азіі (Кітай, Рэспубліка Карэя) . Аднак у розныя перыяды значная роля належала ЗША і краінам Еўропы.

У свеце ТНК.  Сярод найбуйнейшых ТНК, якія вырабляюць камп’ютары, варта вылучыць  Apple  (ЗША) і  Hewlett-Packard  (ЗША). Вытворчасць электронных кампанентаў уключае выпуск транзістараў, працэсараў, чыпсет і інш. Вядучай ТНК у гэтай галіне з’яўляецца амерыканская кампанія  Intel . Самай буйной кампаніяй у свеце па вытворчасці праграмнага забеспячэння з’яўляецца амерыканская ТНК  Microsoft .

Вытворчасць сродкаў сувязі ( прылады для доступу ў інтэрнэт, мабільныя тэлефоны, сеткавае абсталяванне ) характарызуецца самымі высокімі тэмпамі развіцця, што абумоўлена спажывецкім фактарам . Вядучыя пазіцыі ў сусветнай індустрыі мабільных тэлефонаў і смартфонаў займаюць наступныя ТНК: Nokia (Фінляндыя, 33 % сусветнага рынка), Apple (ЗША, 16) і Samsung Group (Рэспубліка Карэя, 8 %). Аб’ём вытворчасці смартфонаў дасягнуў 302 млн шт., а агульная колькасць іх карыстальнікаў у свеце перавысіла 1,6 млрд чалавек . Мал. Вытворчасць смартфонаў у Рэспубліцы Карэя

Вытворчасць сродкаў сувязі ( прылады для доступу ў інтэрнэт, мабільныя тэлефоны, сеткавае абсталяванне ) характарызуецца самымі высокімі тэмпамі развіцця, што абумоўлена спажывецкім фактарам . Вядучыя пазіцыі ў сусветнай індустрыі мабільных тэлефонаў і смартфонаў займаюць наступныя ТНК: Nokia (Фінляндыя, 33 % сусветнага рынка), Apple (ЗША, 16) і Samsung Group (Рэспубліка Карэя, 8 %). Аб’ём вытворчасці смартфонаў дасягнуў 302 млн шт., а агульная колькасць іх карыстальнікаў у свеце перавысіла 1,6 млрд чалавек .

Мал. Вытворчасць смартфонаў у Рэспубліцы Карэя

Авіяракетна-касмічная прамысловасць  (АРКП ) адносіцца да найноўшых галін машынабудавання. Асноўным фактарам размяшчэння з’яўляецца прыцягненне да гарадоў, якія маюць буйныя навукова-даследчыя цэнтры . АРКП з’яўляецца найбольш навукаёмістай галіной, якая патрабуе значных капіталаўкладанняў. Таму найбольшае развіццё яна атрымлівае ў абмежаванай колькасці краін з высокім узроўнем развіцця.

У структуры галіны вылучаюць самалётабудаванне, верталётабудаванне, ракетабудаванне, вытворчасць касмічных лятальных апаратаў, вытворчасць рухавікоў і авіяцыйнае прыборабудаванне . Лідзіруючыя пазіцыі ў свеце па ўсіх відах вытворчасцей АРКП займаюць ЗША, Францыя і Расія . Найбуйнейшым сусветным вытворцам авіяцыйнай, касмічнай і ваеннай тэхнікі ў свеце з’яўляецца амерыканская ТНК The Boeing Company . Мал. Зборка Airbus A380 у Тулузе (Францыя)

У структуры галіны вылучаюць самалётабудаванне, верталётабудаванне, ракетабудаванне, вытворчасць касмічных лятальных апаратаў, вытворчасць рухавікоў і авіяцыйнае прыборабудаванне . Лідзіруючыя пазіцыі ў свеце па ўсіх відах вытворчасцей АРКП займаюць ЗША, Францыя і Расія . Найбуйнейшым сусветным вытворцам авіяцыйнай, касмічнай і ваеннай тэхнікі ў свеце з’яўляецца амерыканская ТНК The Boeing Company .

Мал. Зборка Airbus A380 у Тулузе (Францыя)

Геаграфія міжнароднага гандлю прадукцыяй машынабудавання Міжнародны гандаль прадукцыяй машынабудавання моцна залежыць ад спажывецкага фактару . Так, у перыяд глабальнага эканамічнага крызісу 2008–2009 гг. найбольшыя страты продажаў былі характэрныя для аўтамабілебудавання, станкабудавання і электратэхнікі .

Геаграфія міжнароднага гандлю прадукцыяй машынабудавання

Міжнародны гандаль прадукцыяй машынабудавання моцна залежыць ад спажывецкага фактару . Так, у перыяд глабальнага эканамічнага крызісу 2008–2009 гг. найбольшыя страты продажаў былі характэрныя для аўтамабілебудавання, станкабудавання і электратэхнікі .

Найбуйнейшымі экспарцёрамі прадукцыі:   аўтамабілебудавання   выступаюць  Японія, ЗША і Мексіка ,  станкоў  — Германія, Японія і Італія . Першае месца па экспарце суднаў  займае  Рэспубліка Карэя . Доля краіны ў сусветным экспарце суднаў у 2008 г. дасягнула амаль 27,5 %. Другое месца належыць Японіі  з доляй 13,5 %, трэцяе — Кітаю . Яго доля ў сусветным экспарце павялічылася да 13 %.

Найбуйнейшымі экспарцёрамі прадукцыі:  

аўтамабілебудавання   выступаюць Японія, ЗША і Мексікастанкоў  — Германія, Японія і Італія . Першае месца па экспарце суднаў займае Рэспубліка Карэя . Доля краіны ў сусветным экспарце суднаў у 2008 г. дасягнула амаль 27,5 %. Другое месца належыць Японіі з доляй 13,5 %, трэцяе — Кітаю . Яго доля ў сусветным экспарце павялічылася да 13 %.