СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Ідэйна-мастацкая своеасаблівасць апавядання І. Чыгрынава "Дзівак з Ганчарнай вуліцы"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Ідэйна-мастацкая своеасаблівасць апавядання І. Чыгрынава "Дзівак з Ганчарнай вуліцы"»

Ідэйна-мастацкая своеасаблівасць апавядання І. Чыгрынава “Дзівак з Ганчарнай вуліцы”. Падвядзенне вынікаў за I паўгоддзе

Мэта: выявіць ідэйна-мастацкі змест апавядання І. Чыгрынава “Дзівак з Ганчарнай вуліцы”

Задачы:

1) Адукацыйная: стварыць умовы для выяўлення ідэйна-мастацкага зместу апавядання “Дзівак з Ганчарнай вуліцы”;

2) Развіццёвая: развіваць уменні і навыкі па тэме;

3) Выхаваўчая: спрыяць выхаванню чытацкай асобы навучэнцаў

Ход урока:

1) Арганізацыйны этап
2) Мэтавызначэнне

3) Актуалізацыя ведаў

4) Праца над ідэйным зместам апавядання І. Чыгрынава «Дзівак з Ганчарнай вуліцы».
1) Уступнае слова выкладчыка.
Падзеі, aпicаныя у апавяланні, адбываюцца у пасляваенны час, але можна сказаць, што і гэты твор напісаны пра Вялікую Айчынную вайну, бо ў ім І.Чыгрынаў паказвае адну з жыццёвых трагедый, што прынесла вайна. Хоць яна і закончылася, але надоўга пакінула глыбокі след у душах людзей, пакалечыла ix не толькі фізічна, але і маральна. Найбольш цяжкім выпрабаваннем для людзей была страта на ваине родных і блізкіх. Менавіта аб гэтым твор І.Чыгрынава «Дзівак з Ганчарнай вуліцы». У цэнтры апавядання вобраз старога Дземідзёнка, якога некаторыя крытыкі называюць загадкай. Хто ж, Дземідзёнак? Куды і чаму ён пайшоў? Паспрабуем разам раз-гадаць гэтую загадку.

2) Аналіз апавядання.

а) Знайсці ў творы і зачытаць партрэтную характарыстыку галоўнага героя.
б) У чым заключалася дзівацтва гэтага чалавека? (Купляй птушак і выпускай іх на волю.)

в) Адкуль з'явілася такое дзівацтва ў Дземідзёнка? (У яго душы пакінулі глыбокі след падзеі вайны страшная гісторыя з унучкай (сцісла пераказаць).)

г) Як ставіліся да Дземідзёнка людзі? Ці разумелі яны яго?
д) Якія традыцыйныя каштоўнасці сцвярджае І.Чыгрынаў на прыкладзе галоўнага героя? Зачытаць урывак з апавядання,які раскрывае яго галоўную думку. («...Я хацеў памагчы чалавеку загаіць рану. І так няўмела ўзяйся за гэта. Лепш бы не брацца зусім. Бо не кожная рана паддаецца лекам. Асабліва на душы...» Кожны чалавек — гэта адметны, унікальны свет, які заслугоўвае ўвагі і павагі, і таму ў адносінах з людзьмі трэба быць вельмі асцярожнымі і далікатнымі, бо нават добрымі намерамі можна пакрыўдзіць чалавека, зрабіць яму балюча.)

5. Падвядзенне вынікаў урока, ацэньванне працы навучэнцаў

6) Дамашняе заданне

Паўтарыць пройдзены матэрыял

7) Peфлекciя
- Які настрой пераважаў у вас на ўроку? Чаму?