СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні пры навучанні беларускай мове як сродак арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні пры навучанні беларускай мове як сродак арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў»


КАМПЕТЭНТНАСНА-АРЫЕНТАВАНЫЯ ЗАДАННІ ПРЫ НАВУЧАННІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ ЯК СРОДАК АРГАНІЗАЦЫІ ПАЗНАВАЛЬНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВУЧНЯЎ


Спецыфіка сучаснага свету заключаецца ў тым, што ён мяняецца ўсё больш хуткімі тэмпамі. Змены ў грамадстве прыводзяць да змянення і ролі адукацыі. Зараз навучанне накіравана не на перадачу пэўнага аб’ёму ведаў і навыкаў, а на развіццё ключавых, агульнапрадметных (метапрадметных) і прадметных кампетэнцый. Сярод ключавых кампетэнцый выдзяляюцца наступныя: каштоўнасна-сэнсавыя, агульнакультурныя, вучэбна-пазнавальныя, інфармацыйныя, камунікатыўныя, сацыяльна-працоўныя і кампетэнцыі асобаснага самаўдасканалення [2].

Вялікімі магчымасцямі для развіцця як прадметных, так і ключавых і метапрадметных кампетэнцый валодаюць урокі мовы. Кампетэнтнасны падыход на ўроках мовы садзейнічае фарміраванню ў вучняў цэласнага бачання свету, спрыяе іх асобаснаму развіццю. Вучні засвойваюць лексіку, чытаюць мастацкія тэксты, знаёмяцца з культурай Беларусі, пашыраюць свае веды па гісторыі, геаграфіі, вучацца ўзаемадзейнічаць і вырашаць пастаўленыя перад імі задачы.

Арганізацыя адукацыйнага працэсу на аснове кампетэнтнаснага падыходу патрабуе ад настаўніка стварэння на вучэбных занятках адпаведных сітуацый, выкарыстання кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў. Гэта садзейнічае актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, выпрацоўцы ўменняў і навыкаў, якія можна прымяняць у канкрэтных жыццёвых абставінах.

Асаблівае месца пры падрыхтоўцы ўрокаў мовы адводзіцца падбору заданняў. Заданні павінны быць праблемнага і пошукавага характару, павінны прадугледжваць неабходнасць комплекснага прымянення ведаў і ўменняў вучняў, павінны стымуляваць засваенне вучнямі новых спосабаў мыслядзейнасці, г. зн. павінны быць кампетэнтнасна-арыентаванымі [1, с. 14].

У пераходны перыяд настаўнікі беларускай мовы і літаратуры сутыкаюцца з праблемай недастатковай колькасці кампетэнтнасна- арыентаваных заданняў, прадстаўленых у вучэбна-метадычнай літаратуры.

Прапаную кампетэнтнасна - арыентаваныя заданні, распрацаваныя мною да ўрокаў беларускай мовы ў 8 класе, якія можна выкарыстоўваць як на ўроках, так і пры правядзенні факультатыўных і індывідуальных заняткаў.

Тэкст

Даспела збажына. Шчыльнай сцяной, у рост дарослага чалавека, стаіць жыта. Сама назва гэтай расліны пра сябе гаворыць: жыта - жыццё. Блізкія словы.

Пшаніца – тая крыху ніжэйшая. І жыта, і пшаніца галоўным чынам на хлеб ідуць. З жытняй мукі чорны хлеб пякуць. З пшанічнай – белы.

А вунь авёс. Ростам ён яшчэ ніжэйшы за пшаніцу. І колас у яго не тугі, а развесісты. Затое вусы–асцюкі – ух, якія калючыя! З аўса геркулес робяць. А каша з геркулесу і смачная, і карысная. Хто есць яе, той расце, як кажуць, не па днях, а па гадзінах, і сілы хутка набіраецца (А. Вольскі).

Заданні:

  1. Уявіце, што да вас прыехалі госці з Італіі і заўважылі, што беларусы ў сваім маўленні “акаюць”. Вы ім тлумачыце гэтую арфаэпічную асаблівасць беларускай мовы і прыводзіце для доказу словы Рыгора Барадуліна:

Пракрычаў арол з-пад неба:

-Беларусу акаць трэба.

Прывядзіце прыклады слоў з тэксту для доказнасці.

  1. Ваш малодшы брат, вучань другога класа, прачытаў у падручніку па літаратурным чытанні слова “асцюкі”. Значэння гэтага слова ён не ведае і прыйшоў да вас па дапамогу. Як вы яму дапаможаце?

  2. “Выкажыся, каб я цябе ўбачыў”, - гаварылі старажытныя грэкі. Валоданне майстэрствам вуснага выказвання заўсёды цанілася ў грамадстве. Людзі, якія ім валодаюць, дасягаюць поспехаў у працы, удала будуюць кар’еру. Вызначце, да якога жанру адносяцца дадзеныя выслоўі. Падумайце, як можна выкарыстоўваць дадзеныя выслоўі для выпрацоўкі тэхнікі маўлення.

Пекар Пётр пёк пірог.

Твая маці і мая маці пяклі булкі ў адной хаце.

Саша па шашы, смокчучы сушку, шагам шпарка шпарыла.

Рабая курка клюе крупкі.

  1. Прафесія хлебароба заўсёды карысталася павагай у народзе. Гэта адлюстроўвалася і ў прыпеўках:

Выйду, выйду я за рэчку,

На зялёненькі лужок.

Пагляджу, як на камбайне

Жне мой міленькі дружок.

Падбярыце асабовыя назоўнікі, якія абазначаюць назвы асоб па роду дзейнасці, прафесіі, звязанай з вырошчваннем хлеба.

  1. Успомніце, як называецца беларуская народная песня, з якой прыведзены ўрывак:

А дзяўчына жыта жала,

А дзяўчына жыта жала,

А дзяўчына жыта жала,

Ды на Яся паглядала.

Вазьміце інтэрв’ю ў сваіх аднакласнікаў, звярнуўшыся да іх з пытаннем: ці магла б гэтая песня стаць своеасаблівай візітнай карткай Беларусі. Аформіце вынікі інтэрв’ю пісьмова. Тэкст якога стылю ў вас павінен атрымацца?

  1. Увага! Чорная скрыня! Адгадайце, які прадмет ляжыць у чорнай скрыні.

  1. Сімвал дабрабыту, шчасця, дастатку.

  2. На вяселлі бацькі маладога даюць яго жаніху і нявесце, гаворачы: “Даруем вас шчасцем і долею, хлебам і солею”.

  3. У нашых продкаў існавала забарона выпраўляцца ў дарогу без яго, бо менавіта ён гарантаваў бяспеку.

  1. Уявіце, што вы адкрываеце магазін “Купалінка”, дзе абслугоўванне пакупнікоў вядзецца на беларускай мове. Перакладзіце на беларускую мову найменні хлеба-булачных вырабаў. Правільна афармляйце на пісьме прыдаткі.

Хлеб бородинский

Хлеб борок с семечками

Хлеб могилёвский премиум

  1. Прайдзіце квест і атрымайце “10”.

Заданне 1. Зрабіце сінтаксічны разбор сказа А каша з геркулесу і смачная, і карысная.

Заданне 2. Выпішыце з тэксту словазлучэнне з відам сувязі кіраванне, адзначце галоўнае і залежнае словы.

Заданне 3. Выпішыце з тэксту слова, якое адпавядае схеме: прыстаўка, корань, суфікс, канчатак.

Заданне 4. Выпішыце з тэксту займеннікі, вызначце іх разрад.

Заданне 5. Пастаўце націскі ў словах вусы, кулінарыя, фартух, здаўна.

Такім чынам, кампетэнтнасны падыход на ўроках беларускай мовы рэалізуецца праз разнастайнасць метадычных форм і прыёмаў, у прыватнасці і праз сістэму кампетэнтнасна-арыентаваных заданняў, захаванне сістэматычнасці, пераемнасці і практычнай накіраванасці. Такая арганізацыя навучання вызначаецца высокім далучэннем вучняў у вучэбны працэс, выклікае цікавасць да прадмета, вучыць узаемадзеянню з навакольнымі людзьмі.

Спіс выкарыстаных крыніц

  1. Метапредметный урок: проектирование и критерии оценки: материалы областного фестиваля методических разработок / сост. Д. В. Лустенкова. – Могилёв: МГОИРО, 2017. – 137 с.

  2. Хуторской, А. В. Ключевые компетенции и образовательные стандарты / А. В. Хуторской [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.eidos.ru/journal/2002/0423.htm. - Дата доступа: 25.09.2018.


Скачать

Рекомендуем курсы ПК и ППК для учителей

Вебинар для учителей

Свидетельство об участии БЕСПЛАТНО!