СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Канспект урока па беларускай мове "Паўтарэнне раней вывучаных ведаў"

Нажмите, чтобы узнать подробности

Просмотр содержимого документа
«Канспект урока па беларускай мове "Паўтарэнне раней вывучаных ведаў"»

Тэма: Замацаванне раней вывучаных ведаў.

Клас: 3 “Л”

Мэты: 1) Садзейнічаць паўтарэнню вучнямі раней вывучаных ведаў;

2) Спрыяць фарміраванню вусных і пісьмовых навыкаў вызначаць род і лік розных часцін мовы;

3) Стварыць умовы для выхавання акуратнасці пры вядзенні запісаў у сшытках.

Метадычная забяспячэнне: падручнік “Беларуская мова” 3 клас 2 частка.

План урока:

1. Арганізацыя пачатку урока.

1.1. Прывітанне.

2. Праверка дамашняга задання.

3. Хвілінка чыстапісання.

4. Паведамленне тэмы і мэт урока.

5. Замацаванне раней вывучаных ведаў.

5.1. Дыктант з граматычным заданнем.

5.2. Практыкаванне 244, с. 138.

5.3. Практыкаванне 245, с. 138-139.

6. Падвядзенне вынікаў.

7. Інструктаж па дмашняму заданню.

Ход урока:

  1. Арганізацыя пачатку урока.

    1. Прывітанне.

  2. Праверка дамашняга задання.

  3. Хвілінка чыстапісання.

Вв, ве, ВВ

верабей вулей

Ззяе блакітам сакавіцкае неба.

-Вызначце ў сказе галоўныя члены сказа. Падпішыце часціны мовы над кожным словам у сказе. Вызначце лік і род назоўнікаў у сказе.

  1. Паведамленне тэмы і мэт урока.

-Сёння мы будзем замацоўваць тыя веды, якія вы атрымалі на папярэдніх занятках.

  1. Замацаванне раней вывучаных ведаў.

    1. Дыктант з граматычным заданнем.

-Усе пішам тыя сказы, якія я вам зараз дыктаваць. Потым вы будзеце рабіць граматычныя заданні над гэтымі сказамі. За гэтую працу вы атрымаеце адзнакі. Будзьце ўважлівымі.

Сядзеў дзед Мірон на беразе, вудзіў рыбу. Пачуліся гукі. Ён падышоў да кустоў. На вузкай сцяжынцы сядзеў бабёр.

  1. Знайсці граматычную аснову, падкрэсліць.

1 варыянт – 1 сказ.

2 варыянт – 4 сказ.

  1. Знайдзіце ў сказе дзеяслоў, абазначце яго час, лік і род.

1 варыянт – 1 сказ.

2 варыянт – 4 сказ.

  1. Выпішыце аднакаранёвыя словы, абазначце ў іх корань:

1 варыянт - дарога, дарагая, падарожнік, дарожны;

2 варыянт - крыніца, крынічка, крыніцы, крынічная.

    1. Практыкаванне 244, с. 138.

-Звярніце ўвагу на практыкаванне 244 на старонцы 138. Прачытайце і адкажыце на пытанне “Чым адметны першы месяц лета?”

- Выпішыце з тэксту прыметнкі разам з назоўнікамі, з я кімі яны звязаны па сэнсе. Вызначце ў дужках лік і род прыметнікаў.

    1. Практыкаванне 245, с. 138-139.

-Паглядзіце на практыкаванне 245 на старонцы 138. Прачытайце і адкажыце на пытанне “Якія радкі верша падказалі вам, што аўтар клапоціцца пра прыроду?”

- Знайдзіце прыметнікі. Запішыце іх разам з назоўнікамі, з ячкімі яны звязаны па сэнсе. Выдзеліце ў прыметніках канчакті і вызначце лік.

  1. Падвядзенне вынікаў.

  2. Інструктаж па дмашняму заданню.