СДЕЛАЙТЕ СВОИ УРОКИ ЕЩЁ ЭФФЕКТИВНЕЕ, А ЖИЗНЬ СВОБОДНЕЕ

Благодаря готовым учебным материалам для работы в классе и дистанционно

Скидки до 50 % на комплекты
только до

Готовые ключевые этапы урока всегда будут у вас под рукой

Организационный момент

Проверка знаний

Объяснение материала

Закрепление изученного

Итоги урока

Кантрольная работа “Арганізм і асяроддзе”, “Від і папуляцыя”, “Экасістэмы”

Категория: Биология

Нажмите, чтобы узнать подробности

Контрольная работа для 11 класса на белорусском языке, два варианта с ответами. 

Просмотр содержимого документа
«Кантрольная работа “Арганізм і асяроддзе”, “Від і папуляцыя”, “Экасістэмы”»

Кантрольная работа

“Арганізм і асяроддзе”, “Від і папуляцыя”, “Экасістэмы”


Варыянт 1


I узровень


1. Кансументамі ў экасістэме з’яўляюцца:

а) грыбы; б) расліны; в) бактэрыі; г) варона; д) даждавыя чарвякі.


2. Выберыце правільныя азначэнні.

а) паразіты валодаюць разнастайнымі прыстасаваннямі да жыцця ў іншым арганізме;

б) лімітуючым фактарам у водным асяроддзі з’яўляецца тэмпература;

в) гідрабіёнтаў падраздзяляюць на экалагічныя групы: планктон, нектон, бентас.


II узровень


3. Выберыце правільны варыянт адказу.


Антрапагенныя фактары – гэта вынік уздзеяння чалавека на навакольнае асяроддзе.

а) так; б) нет.


4. Завяршыце сказы:


а) Адносіны, якія ўзнікаюць тады, калі адзін арганізм харчуецца іншым арганізмам ці адмерлымі рэшткамі асобін, ці прадуктамі іх жыццядзейнасці, называюцца . . .

б) Адносіны, якія фарміруюцца тады, калі арганізмы ствараюць месцы для жыцця іншых відаў ці змяняюць умовы іх існавання, называюцца . . .

в) Асобныя слаі расліннага згуртавання, якія выдзелены па вышыні раслін, якія ўваходзяць у гэтае згуртаванне, называюцца . . .

г) Харчовыя ланцугі, якія пачынаюцца з аўтатрофных фотосінтэзуючых арганізмаў, называюцца . . .


5. Выберыце правільна складзены пашавы ланцуг харчавання.


а) лісты → тля → божая кароўка → павук → шпак → ястраб;

б) ястраб → шпак → павук → божая кароўка → тля → лісты;

в) лісты → божая кароўка → павук → шпак → тля → ястраб;

г) ястраб → дрозд → дажджавы чарвяк → ліставы апад;


III узровень


6. Выберыце адзін правільны варыянт адказу.


Біяцэноз – гэта:


а) сукупнасць розных відаў, якія пражываюць на розных тэрыторыях;

б) сукупнасць розных відаў, якія пражываюць на аднолькавай тэрыторыі;

в) а + б.




7. Суаднясіце прапанаваныя жывёлы і расліны да адпаведнага ім асяроддзя пражывання.

Матылёк, акула, аскарыда, дэльфін, вошы, бяроза, арол, варона, карась, камар, корань дрэва, ламінарыя, крот, дажджавы чарвяк, алень, клубяньковыя бактэрыі, воўк, свіны цэпень, шчупак, гідра, клешч сабачы.


Асяроддзі пражывання: 1) воднае; 2) наземна-паветранае; 3) глебавае; 4) жывы арганізм.


Адказ:

Асяроддзі

1) воднае

2) наземна-паветранае

3) глебавае

4) жывы арганізм

Пералік арганізмаў






IV узровень


8. Дайце характарыстыку воднага асяроддзя жыцця. Пералічыце адаптацыі планктонных арганізмаў да жыцця ў вадзе.


V узровень


9. На аснове правіла экалагічнай піраміды вызначце, колькі па масе патрэбна конікаў, калі імі харчуюцца толькі жабы, каб маса бусла павялічылася на 1 кг?


10. Выкарыстоўваючы правіла Ліндэмана (правіла 10 %), пабудуйце піраміды біямасы (1) і колькасці (2) для наступнага ланцуга харчавання лясной прасекі:

расліны → лічынкі насякомых → сініца → сокал.

Біямаса раслін дадзенай тэрыторыі 10 тыс. кг, адной травінкі – 1 г (0,001 кг), 1 лічынкі – 2 г, 1 сініцы – 20 г, 1 сокала – 1 кг.


























Кантрольная работа

“Арганізм і асяроддзе”, “Від і папуляцыя”, “Экасістэмы”


Варыянт 2


I узровень

1. Сукупнасць раслін на пэўнай тэрыторыі называецца:

а) зоацэноз; б) мікацэноз; в) фітацэноз; г) мікробацэноз.


2. Выберыце правільныя азначэнні.

а) у адносінах да вільгаці ўсе наземныя расліны падзяляюць на тры экалагічныя групы: гіграфіты, мезафіты, ксерафіты.

б) экалагічныя фактары падзяляюцца на абіятычныя, біятычныя і антрапагенныя.

в) наземна-паветранае асяроддзе характарызуецца нізкай шчыльнасцю, малой пад’ёмнай сілай, высокай празрыстасцю паветра.


II узровень

3. Выберыце правільны варыянт адказу.


Абіятычныя фактары – гэта комплекс умоў навакольнага асяроддзя, які ўздзейнічае на арганізм..

а) так; б) нет.


4. Завяршыце сказы:


а) Адносіны, якія ўзнікаюць тады, калі адзін арганізм харчуецца іншым арганізмам ці адмерлымі рэшткамі асобін, ці прадуктамі іх жыццядзейнасці, называюцца . . .

б) Адносіны, якія фарміруюцца тады, калі арганізмы ствараюць месцы для жыцця іншых відаў ці змяняюць умовы іх існавання, называюцца . . .

в) Асобныя слаі расліннага згуртавання, якія выдзелены па вышыні раслін, якія ўваходзяць у гэтае згуртаванне, называюцца . . .

г) Харчовыя ланцугі, якія пачынаюцца з аўтатрофных фотосінтэзуючых арганізмаў, называюцца . . .


5. Выберыце правільна складзены пашавы ланцуг харчавання.


а) ліставы подсціл → дажджавы чарвяк → сініца → сава;

б) ястраб → шпак → павук → божая кароўка → тля → лісты;

в) лісты → павук → шпак → тля → ястраб;

г) ястраб → дрозд → дажджавы чарвяк → ліставы подсціл;


III узровень


6. Выберыце адзін правільны варыянт адказу.


Папуляцыя – гэта:


а) сукупнасць асобін аднаго віду, якія пражываюць на адной тэрыторыі;

б) сукупнасць асобін розных відаў, якія пражываюць на пэўнай тэрыторыі на працягу доўгага часу, якія свабодна скрыжоўваюцца;

в) любая сукупнасць асобін аднаго віду.

7. Суаднясіце прапанаваныя жывёлы і расліны ў залежнасці з назвамі кампанентаў біяцэнозу лесу, да якога яны адносяцца.

Асіна, дзяцел, белка, падасінавік, глебавыя бактэрыі, заяц, ляшчына, мухамор, мнаганожкі, глебавыя пратысты, чарніцы, сасна, воўк, бяроза.


Кампаненты біяцэнозу: 1) фітацэноз; 2) зоацэноз; 3) мікацэноз; 4) мікробацэноз.


Адказ:

Кампаненты біяцэнозу

1) фітацэноз

2) зоацэноз

3) мікацэноз

4) мікробацэноз

Пералік арганізмаў






IV узровень


8. Дайце характарыстыку глебавага асяроддзя жыцця. Пералічыце адаптацыі, якія ўзніклі ў крата ў сувязі з прыстасаваннямі да асяроддзя пражывання.


V узровень


9. На аснове правіла экалагічнай піраміды вызначце, колькі па масе патрэбна палявым мышам злакавых раслін, каб маса драпежнай ласкі, якая імі харчуецца, узрасла на 100 г?


10. Выкарыстоўваючы правіла Ліндэмана (правіла 10 %), пабудуйце піраміды біямасы (1) і колькасці (2) для наступнага ланцуга харчавання лугу:

расліны → конік → жаба → бусел.

Біямаса ўсіх раслін лугу 40 тыс. кг, адной травінкі – 0,5 г (0,0005 кг), 1 коніка – 10 г, 1 жабы – 10 г, 1 бусла – 2 кг.



























Адказы


Варыянт 1


1 узровень

1. а, д.

2. а, в.

2 узровень

3. а

4. а) трафічныя; б) тапічныя; в) ярусы; г) пашавыя ці ланцугі выядання.

5. а

3 узровень

6. б

7.

4 узровень

8.

5 узровень

9. 100 кг

10.

(1) (2)

10 кг сокалаў 10 сокалаў

100 кг сініц 5 000 сініц

1000 кг лічынак насякомых 500 000 лічынак насякомых

10 000 кг раслін 10 000 000 раслін


________________________________________________________________________________


Адказы


Варыянт 2


1 узровень

1. в

2. а, б, в

2 узровень

3.а

4. а) фабрычныя; б) фарычныя; в) прасторавая структура; г) дэтрытныя ланцугі харчавання.

5. а


3 узровень

6. б

7.

4 узровень

8.

5 узровень

9. 10 кг.

10.

(1) (2)

40 кг буслоў 20 буслоў

400 кг жаб 40 000 жаб

4000 кг конікаў 4 000 000 конікаў

40 000 кг раслін 80 000 000 раслін