Просмотр содержимого документа
«Кантрольная работа»
ЗНАКІ ПРЫПЫНКУ Ў СКЛАДАНЫХ
БЯЗЗЛУЧНІКАВЫХ СКАЗАХ
Тэставы кантроль
Выпісаць нумары сказаў, дзе гаворыцца пра ўмовы пастаноўкі: а) коскі; б) кропкі з коскай; в) двукроп’я; г) працяжніка.
Калі другая частка паказвае на прычыну таго, пра што гаворыцца ў першай частцы; паміж часткамі можна ўставіцть злучнікі бо, таму што.
Калі часткі паказваюць на адначасовасць або паслядоўнасць з’яў, падзей, маюць цесную сэнсавую сувязь паміж сабой і вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння.
Калі першая частка паказвае на ўмову або час, што названыя ў другой частцы; у пачатку першага простага сказа можна паставіць злучнік калі.
Калі апошняя частка з’яўляецца абагульняльнай да папярэдняй.
Калі часткі сказа даволі развітыя, звычайна маюць свае знакі прыпынку і менш цесную сэнсавую сувязі паміж сабой.
Калі другая частка раскрывае, тлумачыць, дапоуняе змест першай; паміж часткамі можна ўставіць злучнікі што, як ці словы а іменна;і бачу(убачыў), што; і чую(пачуў), што; і адчуваю( адчуў), што.
Калі паміж часткамі выражаецца хуткая змена падзей або нечаканы вынік дзеяння; паміж часткамі можна ўставіць злучнік і.
Калі другая частка паказвае на вынік таго, пра што гаворыцца ў першай; можна ўставіць слова значыць.
Калі змест частак супрацьпастаўляецца; паміж часткамі можна ўставіць злучнікі а, але.
10.Калі першая частка абагульняе змест наступных.
II. Якой ўмове адпавядае пастаноўка знаку прыпынку ў дадзенных складаных бяззлучнікавых сказах? Запісаць да кожнага сказа адпаведны нумар умовы (гл.заданне 1)
1. Загараецца зара - гасне ноч над зямлей.
2. Адшумела лета каласамі, у паплавах зяленых адцвіло; журавы на поўдзень пад крыламі панесліліпневае цяпло.
3.Недарма ў народзе кажуць: рэкі прыцягваюць дождж.
4.Прасторы нябесаў зарой палынеюць, сінеюць азеры,бары зелянеюць, гамоняць палеткі, бруяцца крыніцы.
5.Раніца першга верасня выдалася хмурная і халодная: уначы ішоў дождж.
6.Дол засланы шышкамі, цвіце сунічнік, бруснічнік, перагукваюцца птушкі,звіняць камары – усе тут знаемае….
7. Рана ў поле выязджай – будзе добры ўраджай.
8. Грымнуў гром углухім каменні – дуб у Свіслач зваліўся знямелы.
9. Дае прырода зноў урокі нам: не верце цішыні, салодкім снам, бяда і радасць ходзяць побач вечна, людзей ратуе толькі чалавечнасць.
10. Ранак луг расой купае – дзень гарачы будзе.
11. Мы ўжо не просім міласці ў прыроды – прырода моліць літасці ў нас.
12. Уся груша пад сонцам былы радаснай і святочнай, ля буславага гнязда не змаўкаў вяселы птушыны шчэбет: у шчылінах буславага гнязда заўседы знаходзіла прытулак дробнае царства.
III. Выпісаць нумары сказаў складаных бяззлучнікавых сказаў, дзе трэба паставіць: а) коску; б) кропку з коскай; в) двукроп’е; г) працяжнік.
Пад поўдзень выбівалася з туману сонца трава і дрэвы яснелі лясы як бы адыходзілі далей неба ўзнімалася вышэй.
Дні поздняй восені кароткія і шэрыя адразу пасля поўдня пачынае змяркацца.
Жураўлі ляцяць высока зіма яшчэ далека.
Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае за жаўтлявым спелым жытам зелянела бульба з другога боку сінеў лубін
Вецер загуляе хвойнік, лозы гнуцца.
Зямля жыве у бераг б’юць прылівы у вырай адлятаюць жураўлі…
У лесе і палях пачынала цямнець шэры асенні вечар борзда апускаўся на зямлю разам з імі нейкі смутак лажыўся на гэтыя пацямнелыя далі
Красавік з вадою май з травою
Ціха булькатала вада ў канаве сыпалася лісце чырыкалі недзе вераб’і усё гэта было такім зывыклым, добрым, прыгожым
10.Раптам бліснула маланка стала відно, як удзень.
11.Адспявала лета песні, усе сабрала каласы пад сасонкамі, на ўзлессі, расцвітаюць верасы.
12.Ціха было ў навакольных лясах супакоілася птаства не шапацелі дрэвы.
Адказы
а) 2; б) 5; в) 1,6; г) 3,4,7,8,9.
1-3; 2-5; 3-6; 4-2; 5-1; 6-4; 7-3; 8-7; 9-10; 10-8; 11-9; 12-2,1.
III. а) 1,4,6,7,9,12; б) ,7,11; в) 2,4,6,12; г) 3,5,8,9,10.